«Навучанне па станцыях» як адна з эфектыўных форм арганізацыі адукацыйнай дзейнасці




Дата канвертавання14.03.2019
Памер76.59 Kb.
«Навучанне па станцыях»

як адна з эфектыўных форм арганізацыі адукацыйнай дзейнасці

на ўроках замежнай мовы
Для авалодання вучнямі іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі неабходна выкарыстоўваць такія формы і метады работы, якія забяспечваюць пазнавальную і творчую актыўнасць вучняў. Адной з такіх форм арганізацыі вучэбнай дзейнасці з’яўляецца «навучанне па станцыях» (Stationenlernen).

Першапачаткова ўрокі з выкарыстаннем станцыйнай формы праводзіліся за мяжой на ўроках фізічнай культуры. Асноўная ідэя гэтай формы заключалася ў тым, што вучні дзяліліся на малыя групы. За пэўны час яны павінны былі выканаць фізічныя практыкаванні на розных станцыях.

Пазней такая форма ўрокаў пачала выкарыстоўвацца пры вывучэнні іншых прадметаў, у тым ліку і пры вывучэнні замежнай мовы. Асабліва яе прапагандавалі нямецкія метадысты К. Рауер і М. Зальцберг. «Навучанне па станцыях» можна выкарыстоўваць на любым этапе вывучэння вучэбнага матэрыялу, але часцей за ўсё такая методыка выкарыстоўваецца пры правядзенні выніковага кантролю па якой – небудзь тэме.

У чым жа заключаецца сутнасць такой формы арганізацыі ўрока? Спачатку ствараюцца станцыі. Колькасць станцый можа быць рознай у залежнасці ад таго, як будуць працаваць вучні: індывідуальна, у парах ці групах. Але неабходна прадугледзець і дадатковыя станцыі для вучняў, якія хутка справяцца з усімі абавязковымі заданнямі. Кожная станцыя мае сваю назву. Станцыі могуць быць лексічныя, граматычныя, маўленчыя, краіназнаўчыя, змешаныя і іншыя. Заданні павінны мець розную ступень цяжкасці. Перад пачаткам працы вучні атрымоўваюць маршрутныя лісты з назвамі станцый, якія неабходна будзе прайсці. Таксама на маршрутных лістах указваецца максімальная колькасць балаў за кожнае заданне. Колькі балаў можна атрымаць на кожнай станцыі, вызначае настаўнік.

Вучні самі выбіраюць, з якой станцыі пачаць. Яны падыходзяць да станцыі, бяруць картку з заданнем і выконваюць яго на сваім месцы. Перайсці могуць на наступную станцыю толькі тады, калі выканаюць папярэдняе заданне. Калі ў вучняў у час выканання заданняў узнікаюць пытанні, яны могуць звярнуцца за дапамогай да настаўніка. Выкананне задання вучні адзначаюць на маршрутным лісце. Для арганізацыі самаправеркі на станцыях ляжаць канверты з адказамі на заданні. Але адказы можна паглядзець толькі пасля выканання задання. Калі вучні правераць правільнасць выканання задання, ставяць колькасць атрыманых балаў у маршрутны ліст. У канцы ўрока ўсе балы складваюцца, і сума балаў пераводзіцца ў адзнаку.

На станцыях вучні могуць працаваць у любым тэмпе, але ў канцы ўрока гучыць сігнал, які абвяшчае аб завяршэнні выкання заданняў. Пасля заканчэння працы вучні здаюць маршрутныя лісты настаўніку, які ацэньвае правільнасць выканання заданняў, падводзяцца вынікі і праводзіцца рэфлексія. Вучні расказваюць, якія заданні былі лёгкімі, цяжкімі, цікавымі і г.д.

Для арганізацыі работы па станцыях спецыяльнага абсталявання не патрабуецца. Неабходна толькі расставіць парты ў залежнасці ад колькасці станцый. На кожнай станцыі паставіць таблічку з назвай і пакласці неабходны матэрыял.

Прапаную фрагмент ўрока нямецкай мовы на прыкладзе тэмы “Weihnachten” у 5 класе.



Station 1 «Leseverstehen»

Lest den Text und antwortet auf die Fragen.

Weihnachtszeit ist für viele Menschen die schönste Zeit im Jahr. Überall auf der Welt feiert man sie.

In Deutschland bereiten sich alle auf Weihnachten in der Adventszeit vor. Das Wort „Advent“ heißt „Ankunft“. In dieser Zeit denkt man daran, dass Jesus Christus als Kind in diese Welt gekommen ist.

Zur Adventszeit sind die Straßen hell beleuchtet. In den Fenstern hängen Sterne und andere Figuren aus Papier. Die Frauen backen Weihnachtsplätzchen und besonders Weihnachtskuchen. Viele Kinder haben auch einen Weihnachtskalender. Sie finden für jeden Tag im Dezember ein Stückchen Schokolade darin.

Der Abend vor dem Weihnachtstag ist der Heilige Abend (24.12). Viele Menschen kommen an diesem Abend zum Gottesdienst in die Kirche. Nach dem Gottesdienst ist die Zeit für Geschenke. Die Geschenke legt man unter den Tannenbaum. Der Heilige Abend schließt sich oft mit einem gemeinsamen Essen ab. Am Weihnachtstag (25.12) geht das Feiern weiter.

____________________________________________________________________

sich vorbereiten auf Akk. – рыхтавацца да чаго-небудзь

denken an Akk. – думаць пра што-небудзь, каго-небудзь

beleuchten – асвятляць

sich abschließen mit Dat. – заканчвацца чым небудзь

die Ankunft – прыбыццё

der Gottesdienst – набажэнства
Die Fragen zum Text.


  1. Was bedeutet das Wort „Advent“?

  2. Wie schmückt man die Straßen in der Adventszeit?

  3. Was machen die Frauen zu dieser Zeit?

  4. Was gibt es für die Kinder in dieser Zeit?

  5. Wie nennt man den Abend vor dem Weihnachtstag?

  6. Wann ist die Zeit für Geschenke?

  7. Womit schließt sich der Heilige Abend?

Lösung.

1. Das Wort „Advent“ heißt „Ankunft“.

2. Zur Adventszeit sind die Straßen hell beleuchtet. In den Fenstern hängen Sterne und andere Figuren aus Papier.

3. Die Frauen backen Weihnachtsplätzchen und besonders Weihnachtskuchen.

4. Viele Kinder haben auch einen Weihnachtskalender. Sie finden für jeden Tag im Dezember ein Stückchen Schokolade darin.


  1. Der Abend vor dem Weihnachtstag ist der Heilige Abend (24.12).

  2. Nach dem Gottesdienst ist die Zeit für Geschenke.

  3. Der Heilige Abend schließt sich oft mit einem gemeinsamen Essen ab.

Station 2 «Hörverstehen»

(vitamin de, Nr. 51)

Hört den Text und markiert „richtig“ oder „falsch“.

1. In Dresden nennt man Stollen auch Striezel.

2. Viele Familien essen Würstchen mit Kartoffelsalat zu Silvester.

3. Die Schuppe des Karpfens im Geldbeutel symbolisiert viel Geld im neuen Jahr.

4. Man füllt die Gans mit Äpfeln, Kastanien und Zwiebeln.

5. Plätzchen sind salzige gewürzte Kekse.

6. Man isst Fondue mit einem Löffel.

___________________________________________________________________

Lösung: 1. richtig 2. falsch 3. richtig 4. richtig 5. falsch 6. falsch

Station 3 „Malen“

Lest das Gedicht durch.



Malt ein Bild zu diesem Gedicht.

Morgen kommt der Weihnachtsmann,

kommt mit seinen Gaben,

Püppchen, Spielzeug vielerlei,

eine große Schlaferei,

Einen Schlitten

und noch möchte ich gerne haben.

Bring' uns, lieber Weihnachtsmann,

bring' auch morgen, bringe

ein Steiner wildes Tier, Zottelbär

und Panthertier,

Ross und Esel, Schaf und Stier,

lauter schöne Dinge.

Doch du weißt ja unsern Wunsch,

Kennst unsere Herzen.

Kinder, Vater und Mama,

auch sogar der Großpapa,

Alle, alle sind wir da,

Warten dein mit Schmerzen.


Station 4 «Wörterkiste»

Im Kreuzworträtsel sind 13 Wörter versteckt. Kreist sie mit einem Stift ein.


E

T

P

K

E

T

T

E

Y

X

S

T

E

R

N

U

A

E

L

K

E

D

A

D

V

E

N

T

K

U

G

E

S

C

H

E

N

K

H

G

L

I

P

A

M

K

E

R

Z

E

O

K

R

A

N

Z

N

L

S

L

C

L

D

C

O

X

B

I

A

M

K

R

U

T

E

V

A

E

C

F

E

I

B

R

O

U

U

D

K

V

T

Y

P

Y

R

A

M

I

D

E


Lösung: Kette, Stern, Advent, Geschenk, Kerze, Kranz, Rute, Glocke, Tannenbaum, Lied, Kugel, Pyramide.
Station 5 «Wortschatz»
Lest folgende Wörter. Kombiniert richtig.

Muster: Man feiert das Weihnachtsfest im Familienkreis.


Man

schmücken

backen

feiern

essen

schreiben

bekommen

anzünden

am ersten Dezember einen Adventskalender.

Glückwünsche zu Weihnachten und zum Neujahr.

Weihnachtsbäume mit vielen Girlanden.

in Deutschland vor Weihnachten Plätzchen.

jeden Sonntag eine Kerze.

Weihnachten in Deutschland am 25. Dezember.

zu Weihnachten traditionell eine Weihnachtsgans.


Lösung:

Man schmückt Weihnachtsbäume mit vielen Girlanden.

Man backt in Deutschland vor Weihnachten Plätzchen.

Man feiert Weihnachten in Deutschland am 25. Dezember.

Man isst zu Weihnachten traditionell eine Weihnachtsgans.

Man schreibt Glückwünsche zu Weihnachten und zum Neujahr.

Man bekommt am ersten Dezember einen Adventskalender.

Man zündet jeden Sonntag eine Kerze an.
Station 5 «Wühlsack»

(У мяшэчку ляжаць прадметы: шар, гірлянда, зорка, сняжынка і інш.)
Greift in den Sack (nicht hineinsehen) und erfühlt einen Gegenstand. Nennt den Namen.

Station 6 «Schreiben»

Schreibt Glückwünsche zu Weihnachten an deutsche Freunde.


«Навучанне па станцыях» можна прымяняць як на ўроках, так і ў пазакласнай рабоце для правядзення прадметных конкурсаў, спаборніцтваў, завочных падарожжаў.

Такая форма арганізацыі дзейнасці робіць адукацыйны працэс насычаным, цікавым, актыўным, разнастайным.



Настаўнік нямецкай мовы А.У. Жукоўская


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка