Навуковыя стажыроўкі для навукоўцаў і выкладчыкаў вну Мэта і тэрміны




Дата канвертавання03.09.2018
Памер41.61 Kb.
Навуковыя стажыроўкі для навукоўцаў і выкладчыкаў вну

Мэта і тэрміны:

Праходжанне стажыроўкі ад аднаго да трох месяцаў з мэтай ажыццяўлення ўласнага даследчага праекта на базе адной з (дзяржаўных ці дзяржаўна-прызнаных) вну ці пазауніверсітэтскіх навукова-даследчых цэнтраў Германіі.



Мэтавая група:

Навукоўцы і выкладчыкі ўсіх спецыяльнасцяў, якія маюць навуковую ступень кандыдата навук і працуюць у беларускіх вну ці навукова-даследчых установах.



Моўныя веды і іх адзнака:

Сушукальнікі павінны валодаць ангельскай ці нямецкай мовай у аб'ёме, дастатковым для зносін з нямецкімі калегамі. Пацверджанне моўных ведаў пры дапамозе якога-небудзь моўнага сертыфіката не патрабуецца.



Парадак падачы заяўкі:

Заяўка падаецца ў электроннай форме на партале DAAD http://www.funding-guide.de . Рэкамендуемыя браўзары: Internet Explorer, Google Chrome, Mozilla Firefox, Safari. Змена мовы партала ажыццяўляецца ў наладах браўзара. Па працы з парталам глядзі частку Handbuch zur Personenförderung / Manual for personal funding: https://www.daad.de/sapportal/hilfe/hb_download/de.html (на нямецкай мове) https://www.daad.de/sapportal/hilfe/hb_download/en.html (на ангельскай мове).

На DAAD-партал павінны быць загружаны:


  • бланк заяўкі (фармуляр заяўкі спампоўваецца ў асабістым профілі на партале);

  • аўтабіяграфія (у форме CV ці рэзюмэ, макс. 3 стар.);

  • спіс навуковых публікацый за апошнія 3 - 4 гады (макс. 3 стар.), наяўнасць у спісе артыкулаў, у тым ліку і ў міжнародных выданнях (тут павінны быць выразна паказаны выходныя дадзеныя, назвы выдавецтва і мова, на якой напісаны артыкул), злучаных па тэматыцы з прадстаўленым сушукальнікам даследчым праектам (гл. патрабаванні да афармлення);

  • падрабязнае апісанне навуковага праекта, абгрунтаванне неабходнасці знаходжання ў Германіі, узгодненае з нямецкімі калегамі (макс. 10 стар.);

  • каляндарны план навуковай працы;

  • запрашэнне ад нямецкага калегі. Ліст-запрашэнне павінен быць падрыхтаваны на бланку вну і падпісаны непасрэдна нямецкім калегам сушукальніка. Тэкст запрашэння павінен выразна адлюстроўваць выяўленую згоду прыняць сушукальніка і аказаць яму падтрымку ў рэалізацыі праекта.

У Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску неабходна прынесці асабіста ці адправіць па пошце:

1) раздрукаваны з DAAD-партала ў двух асобніках pdf-дакумент "Bewerbungszusammenfassung"/ "Application summary"; 2) запоўнены ў адным асобніку бланк з інфармацыяй пра навуковы праект і пра запрашаючы бок (на партал не загружаць); 3) "Дадзеныя сушукальніка" на рускай/беларускай мове (1 асобнік), які варта пакласці першым лістом да другога асобніка заяўкі (на партал не загружаць).

Пры падачы заяўкі не змацоўваць дакументы стэплерам ці канцылярскімі сашчэпкамі, не рабіць двухбаковыя копіі дакументаў, а таксама не ўкладваць асобныя лісты заяўкі ў файлы! Пераважным спосабам афармлення дакументаў з'яўляецца прабіванне кожнага камплекта дзіраколам.



Тэрміны і месца падачы заяўкі:

Заяўка падаецца сушукальнікам асабіста ці адпраўляецца па пошце ў Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску да 15 лістапада 2018 для паездак, запланаваных з 1 чэрвеня 2019.


Запоўніце наступныя бланкі:

Запоўніць і раздрукавать у адным асобніку! На партал не загружаць!

Прозвішча, імя (па-беларуску):
Familienname/Surname (як у пашпарте лацінскімі літарамі):
Назва стыпендияльнай праграммы (па-беларуску):
ДАДЗЕНЫЯ СУШУКАЛЬНІКА
(запаўняецца па-беларуску толькі ў адным асобніку і прыкладваецца першым лістом да апошняга пакета дакументаў)

Прозвішча, імя, імя па бацьку _________________________________________________________
_____________________________________________________________________________________
Вышэйшая навучальная установа (поўная назва вну, дзе навучаецца або навучаўся сушукальнік)

_____________________________________________________________________________________
Факультэт___________________________________________________________________________
Гады навучання_____________________________________________________________________

Асноўнае месца працы (для скончыўшых вну)
_____________________________________________________________________________________
Пасада______________________________________________________________________________

Хатні адрас:

(просім іншагародніх студэнтаў пісаць адрас найблізкіх сваякоў для надзейнасці паштовых адпраўленняў)


Паштовы індэкс:________________
Горад (раён, вобласць):_______________________________________________________________
Назва вуліцы________________________________________________________________________
дом_________ корп.___________ кв.__________________________
Тэл. :______________ Маб. тэл.:____________________________
E-mail:___________________________________________________
Запоўніць і раздрукавать у адным асобніку! На партал не загружаць!

Informationen über den Bewerber/ Information about applicant

(bitte ausfüllen/ please fill in a form)


Stipendienprogramm/ Scholarship programme

Name, Vorname/ Surname, First name



___________________________________________________________________________________
Arbeitsplatz/ work place

___________________________________________________________________________________

Fach/ subject


___________________________________________________________________________________
Einladende Institution in Deutschland/ Host university in Germany

____________________________________________________________________________________
Einladender Professor/ Contact with professor
___________________________________________________________________________________
Thema des wissenschaftliches Projektes oder der Doktorarbeit/ Research project in Germany
___________________________________________________________________________________
Beantragte Stipendienzeit/ Planned duration of funding
___________________________________________________________________________________
Sprachniveau von Bewerber (Deutsch/Englisch)/ Language skills

___________________________________________________________________________________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка