Навуковыя стыпендыйныя стажыроўкі




Дата канвертавання26.12.2017
Памер58.41 Kb.
 

Навуковыя стыпендыйныя стажыроўкі



Інфармацыя для кандыдатаў на навуковыя стыпендыйныя стажыроўкі OBTA/MNiSW ў 2007 годзе

Стыпендыі прызначаны для маладых, здольных асобаў з краін Усходняй Еўропы (якія не ўваходзяць у Еўразвяз), звязаных з навучальнай установай у сваёй краіне, якія займаюцца гуманітарнымі і/або сацыяльнымі дысцыплінамі, у шырокім разуменні гэтых словаў.

Знаёмасць польскай мовы не абавязковая для кароткатэрміновых стажыровак, але яна можа быць прыдатнай.

Адпаведна прынятым устаноўкам прыярытэт на атрыманне стыпендыі маюць асобы, якія завяршаюць напісанне кандыдацкіх дысертацый, а таксама асобы, якія маюць намер прыняць удзел у сесіях Міжнароднай гуманітарнай школы (MSH). Падтрымліваюцца таксама рэдкія дысцыпліны, і/або тыя, развіццё якіх не падтрымлівалася да 1990 г.

Кандыдаты-прадстаўнікі негуманітарных дысцыплін, могуць удзельнічаць у конкурсе на стыпендыю пры ўмове, што іх праца мае інтэрдысцыплінарны характар.

Пры разгляданні анкет таксама звяртаецца ўвага на мажлівасць забяспячэння ОБТАй маніторынгу стажыроўкі.



Анкета-заяўка

Да прыезда ў Польшчу

  1. Каб заяўка на стыпендыйную стажыроўку была прызнанай адпавядаючай умовам, кандыдат(-ка) павінен(-нна) пасля дакладнага запаўнення ўсіх палей фармуляра выслаць усе дадатковыя дакументы (акрамя страхоўкі), пералічаныя ў IV раздзеле анкеты на адрас: s*taz*e@o*b*ta.uw.edu.pl (БЕЗ ЗОРАК!). Няпоўныя заяўкі не будуць разглядацца камісіяй, якая праводзіць адбор.

  2. Пасвядчэнне пра неатрыманне ніякой іншай польскай стыпендыі падчас планаванага прабывання ў Польшчы мае вольную форму і можа быць выслана або ў тэксце электроннага ліста з уласнай e-mail скрынкі кандыдата, або як саскнаваны дадатак да электроннага ліста з любой скрынкі ў фармаце .jpg або .gif (з подпісам і датай) або факсам (з подпісам і датай).

  3. Згоду на прыняцце на стажыроўку, якую дае прыймаючая навучальная ўстанова або супрацоўнік выбранай навуковай установы, трэба высылаць толькі ў тым выпадку, калі кандыдат(-ка) сам(-а) навязвае кантакт з патэнцыйным навуковым апекуном і атрымлівае згоду на гэтую апеку ўчас прабывання ў Польшчы. У іншых выпадках навуковы кіраўнік (апекун) прызначаецца Кваліфікуючай камісіяй падчас разгляду заяўкі на стажыроўку або кіраўніцтвам ОВТА ў выніку асабістай размовы пасля прыезду кандыдата(-ткі).

  4. Адказ на п. 22 анкеты-заяўкі (праект даследвання) можа быць прадстаўлены ў выглядзе дадатковага матывуючага ліста, які можа дапамагчы Камісіі пазнаёміцца з навучальнымі і даследчымі патрэбамі кандыдата(-ткі) і прызначыць адпаведнага навуковага кіраўніка.

  5. Калі стыпендыст(-ка) патрабуе дапамогі ў знаходжанні і браніраванні жылля, просім паведамляць пра гэта асобна падчас дасылання запоўненай анкеты-заяўкі ў электронным лісце.

  6. Даданне жыццяпісу (CV) і спіса публікацыяў можа быць прыдатным.

  7. Заяўкі трэба дасылаць як мага раней і не пазней чым за 45 дзён да пачатку тэрміна стажыроўкі.

  8. Мінімальны час старжыроўкі – 1 календарны месяц.

  9. Максімальны час стажыроўкі – 10 месяцаў на працягу 1 календарнага года.

  10. Стаж пачынаецца 1-га чысла кожнага календарнага месяца.

  11. Стыпендыя складае 1270 злотых netto у месяц.

  12. Стыпендыі можа атрымліваць не пазней, чым да 5-га чысла (кожнага) месяца стажыроўкі.

  13. Стыпендыстам не звяртаюцца грошы за праезд.

  14. Стыпендыстам не забяспечваецца страхоўка.

  15. Пасля прыняцця кандыдата Кваліфікуючай камісіяй, стыпендыст(-ка) паведамляецца пра тое і забавязваецца купіць страхоўку да прыезда ў Польшчу. (Дадатковую прававую інфармацыю можна знайсці на сайце BUiWS http://www.buwiwm.edu.pl/wym/index.htm).

  16. Пасля атрымання копіі страхоўкі (сканаванай ці факсімільнай) будзе выслана запрашэнне на навуковую стажыроўку, што з’яўляецца афіцыйным пацверджаннем прыняцця на стажыроўку.

  17. Стыпендыстам не аплочваюцца кошты жылля, хоць мы можам дапамагчы знайсці і забраніраваць недарагое (каля 400 злотых у месяц) жыллё ў інтэрнаце (доме студэнта).

Падчас прабывання ў Польшчы ў межах стыпендыйнай стажыроўкі
Усе заўвагі і пытанні, якія тычацца навуковага боку стажыроўкі, стыпендыст(-ка) абмяркоўвае з навуковым апякуном.
Па ўсіх заўвагах і пытаннях, якія тычацца фармальнага боку прабывання, трэба звяртацца ў бюро па навуковых стажыроўках (biurо stypendialne) па электроннай пошце (на вышэйпададзены е-mail адрас) або непасрэдна звяртацца ў офіс у панядзелкі, серады і чацвяргі, 10.00-16.00, у офісе OBTA, вул. Новы Свят 69, клетка Б, IV паверх, зал 2, тэл. +48 22 828 02 84, унутр. 119.
Увага!: у выпадку скарачэння тэрміну стажыроўкі (ранейшага выезда і скарачэння часу стажыроўкі) стыпендыст(-ка) забавязаны(-ная) вярнуць атрыманую стыпендыю за ўвесь месяц.

Карысная інфармацыя:

  • Інтэрактыўная мапа Варшавы

  • Расклад гарадскога транаспарта ў Варшаве (ZTM)

  • Расклад цягнікоў PKP (Polskie Koleje Państwowe)

  • План даезда да OBTA (увага! у сувязі з рамонтам вул. Краковске пшэдмесце, часова актуальны іншы план, у дадзенай версіі на сайце часовыя змены пазначаны чырвоным колерам)

  • Гатэль Варшаўскага універстітэта "Hera" знаходзіцца на вул. Бельведерская 26/30. Ад цэнтральнага чыгуначанага вакзала (PKP) – даезд аўтобусам 131 да прыпынка Спацэрова. З гатэлю “Гера” да OBTA можна даехаць аўтобусам 180, 116 або 195 (прыпынак Новы свят).

  • Альтэрнатыўнае месца жыхарства - інтэрнат па вул. Жвіркі і Вігуры 97/99. Аўтобус ад цэнтральнага чыгуначнага вакзала – Алеі Ерузалімскія – 521 або 175, прыпынак Шпіталь Банаха. Да OBTA з інтэрната можна даехаць таксама аўтобусам 175, (прыпынак Новы свят).

  • Гатэль "Służewiec" знаходзіцца па вул. Баксэрска 36, тэл: 022 843 47 22, 853 30 01. Даезд аўтобусамі 192, 174.
    Бібліятэка Варшаўскага універсітэта (BUW)

  • Мапа праходу ад OBTA да BUW

  • Нацыянальная бібліятэка

  • Інтэрнэтам можна карыстацца, напрыклад, у BUW або OBTA, дзе дзейнічаюць бесправадныя сеткі.

  • Кампутарным абсталяваннем, пры неабходнасці, можна карыстацца ў OBTA, з. 28, спраўдзіўшы папярэдне ў Дыдактычным сакратарыяце (тэл +48 22 828 02 84, ун. 226), ці ў запланаваны час у гэтай зале не праводзяцца заняткі.

  • OBTA мае багатую бібліятэку па тэматыцы класічнай філалогіі, якой можна карыстацца штодня, у з. 1, тэл. +48 22 828 02 84, ун. 116.

  • Дапамогу праграмістаў, у выпадку неабходнасці, можна атрымаць у кампутарным цэнтры OBTA, з. 7, тэл. +48 22 828 02 84, ун. 114.

Перад выездам з Польшчы
Пасля заканчэння стажыроўкі стыпендыст(-ка) павінен(-нна) напісаць і прынесці перад выездам з Польшчы ў Бюро навуковых стажыровак у OBTA:

  • справаздачу стажыроўкі (к.2 старонак машынапісу), падпісаную навуковым кіраўніком

  • апінію навуковага кіраўніка аб праведзенай стажыроўкі

У выпадку надзвычай добрых вынікаў стажыроўкі, на падставе справаздачы і апініі кіраўніка, магчымы разгляд заявы на частковы або поўны зварот коштаў падарожжа (цягняком ці аўтобусам).

Дадатковая інфармацыя
Дадатковая інфармацыя (агульная прававая база, якая таксама тычыцца стыпендыйнага абмену і пытання страхоўкі) даступныя на сайце BUWiWM:

БЮРО ПРЫЗНАВАННЯ НАВУЧАЛЬНЫХ ДЫПЛОМАЎ І МІЖНАРОДНАГА АБМЕНУ (BIURO UZNAWALNOŚCI WYKSZTAŁCENIA I WYMIANY MIĘDZYNARODOWEJ)


http://www.buwiwm.edu.pl/index.htm

СТЫПЕНДЫЙНЫ АБМЕН


http://www.buwiwm.edu.pl/wym/index.htm



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка