Нідзе няма такіх бяроз…”: Вобраз бярозы ў беларускай жаночай паэзіі




Дата канвертавання07.02.2017
Памер156.63 Kb.
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

Ашмянскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”

Нідзе няма такіх бяроз…”:



Вобраз бярозы ў беларускай жаночай паэзіі

Выканаў:


Вінцкоўскі Дзмітрый,

вучань IX “А” класа.

Кіраўнік: Палтаржыцкая Т.К.,

настаўніца беларускай мовы і

літаратуры.

2016


Змест

Уводзіны……………………………………………………………….. 3

1.Жывыя вобразы спрадвечнага……………………………………… 5

2. “Любуемся ёю…”…………………………………………………… 9

Заключэнне…………………………………………………………… 14

Літаратура……………………………………………………………. 15

Дадатак. Вершы пра бярозу………………………………………… 16

Уводзіны


Назаўжды застаюцца ў нашай памяці дрэвы, выхаджаныя бацькамі і дзядамі, пасаджаныя намі самімі ці разам з равеснікамі.

У кожнага з нас – сваё любімае дрэва. І свая гісторыя сяброўства з ім. Усё гэтае асабістае. А з якімі дрэвамі звязаны лёс нашай Бацькаўшчыны? Якое дрэва сімвалізуе Беларусь, найбольш выразна перадае дух і характар яе жыхароў? Ці суадносяцца абрасы родных мясцін з вобразамі краю? Адназначнага адказу пакуль няма. У творчасці дзеячаў культуры – літаратараў, мастакоў, кампазітараў, якія надзвычай тонка і вельмі абагульнена адлюстроўваюць духоўную сувязь свайго народа з прыродаю, навакольнай прасторай, - розныя дрэвы выступаюць у якасці сімвалаў роднага краю. Даследчыкі духоўных скарбаў беларусаў выказваюць таксама розныя меркаванні на гэты конт.

З безліч відаў раслін, з якімі даводзілася сутыкацца нашам продкам, жыць сярод іх, былі вылучаны і замацаваны ў традыцыі толькі асобныя, тыя, што найбольш уздзейнічалі на ўяўленне, набывалі важнае практычна-гаспадарчае значэнне, здзіўлялі сваёй велічнасцю, хараством, незвычайнымі якасцямі. Такія расліны пабуджалі паэтычную фантазію пры намаганні зразумець і растлумачыць загадкі, што ўзнікалі падчас кантактаў чалавека з прыроднымі аб’ектамі. Так паступова ствараліся тлумачальныя міфы пра вылучаныя расліны. Гэтыя расліны набывалі значэнне агульнавядомых сімвалаў і ўваходзілі ў сакральную практыку – абрады, магію, у народную паэзію.

З усіх дрэў, што растуць на Беларусі, на першае месца прэтэндуюць



бяроза, вярба, дуб, сасна, явар.

Бяроза – абрадавае дрэва. Сімвалізуе дзявочае хараство, раслінную сілу,

3

любоў і каханне.



Вярба – магічнае дрэва. Яго шануюць і язычнікі, і хрысціяне. Жыццяздольнасць і трываласць вярбы ўслаўлена ў фальклорных творах. Фалькларысты вылучаюць яе на першае месца.

Дуб – свяшчэннае дрэва. Зачароўвае сваёй моцай, магутнай энергіяй.

Сасна, ці хвоя – самае распаўсюджанае ў нашым краі дрэва. Найбольш апетае ў сучаснай паэзі (паводле дадзеных А. Бельскага).

Явар – міфічнае дрэва. Даследчыкі беларускай духоўнай культуры называюць яго першадрэвам.

Ад старажытных часоў да нашых дзён і ў практычна-гаспадарчым, і ў рытуальна-міфалагічным планах вылучаецца бяроза. Зіхатлівая белізна бярозы, разнастайнае яе выкарыстанне, прыгажосць і карыснасць для чалавека абумовіла тое, што гэтае дрэва стала сімвалам чысціні жанчыны.



Мэтай наша даследавання з'яўляецца вывучэнне вобраза бярозы ў беларускай жаночай паэзіі.

Задачы:

  • пазнаёміцца з бярозай як аб’ектам адлюстравання ў беларускай літаратуры;

  • прасачыць, што было пакладзена ў аснову сімвалізацыі бярозы, сімвалам чаго з’яўляецца гэтае дрэва;

  • вызначыць, чаму вобраз бярозы атрымаў тую ці іншую семантыку ў абрадавай дзейнасці, у вусна-паэтычных і літаратурных творах беларусаў.

Матэрыялам для даследавання паслужылі:

  • недастатковае вывучэнне вобраза бярозы ў беларускай жаночай паэзіі.

4
1. Жывыя вобразы спрадвечнага

У беларускай фальклорнай спадчыне бяроза набывае значэнне сімвала. Немалаважную ролю адыгрывае гэтае дрэва і ў абрадавай дзейнасці беларусаў. Амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі распаўсюджана бяроза. Гэтае дрэва вылучаецца з шэрагу іншых.



Для даведкі. На Беларусі існуе 6 дзікарослых і 44 інтрадукавыя (г.зн. пераселеныя) віды бярозы рознага геаграфічнага паходжання.

Бяроза павіслая, або бародаўчатая, і бяроза пушыстая, або белая, утвараюць бярэзнікі. Бяроза карэльская, або чачотка, і бяроза няясная, або цёмная ( з амаль чорнай па ўсім ствале карой), трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невялікмі групамі пераважна на ўзвышшах у заходнім і цэнтральным раёнах.

Бяроза нізкая і бяроза карлікавая – кустовыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і па берагах балотных азёраў. Бяроза карлікавая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Асноўная каштоўнасць бярозы для практычнага ўжытку ў тым, што яе цвёрдая, пругкая, прыгожая драўніна і бяроста з’яўляецца матэрыялам для вырабу самых разнастайных рэчаў, ад абутку, посуду, кошыкаў, вулляў да матэрыялу для пісьма. З бярозы робяць музычныя інструменты: трубу, рог, карынку (з кары). Народныя музыкі на Беларусі выкарыстоўвалі для ігры нават лісты бярозы.

З даўніх часоў для левавых мэтаў ужываюць пупышкі бярозы, яе лісце, сок (бярозавік), бяросту.

Шырокае выкарыстанне бярозы ў гаспадарцы, медыцыне, адметныя адрозненні яе ад іншых дрэваў спрыялі стварэнню і шырокаму бытаванню

5

міфаў, легендаў, павер’яў, звязаных з бярозай, яе шанаванню і выкарыстанню ў абрадах.



Напрыклад, калі будавалі хату і клалі галоўны папярочны брус, гаспадар ставіў у папярэднім куце зялёную галіну бярозы, якую лічылі сімвалам здароўя гаспадара і яго сям’і. Нашы продкі верылі ў моц бярозы, праз гэтае дрэва аблівалі хворых халоднай вадой, а пад парогам новай канюшні закопвалі бярозавае палена (каб вяліся коні). У многіх мясцінах верылі, што, калі пабіць бярозавым дубцом хворае дзіця, хвароба тут жа адступіць. Каб пазбавіцца каўтуна, яго выстрыгалі закопвалі пад тую бярозу, якая расце сплёўшыся з дубам. Пры дапамозе бярозавых галінак намагаліся засцерагчыся ад нячыстай сілы.

На Беларусі існавалі павер’і, што на падворку вельмі добра садзіць бярозу, бо яна прыносіць людзям шчасце, і што бяроза можа зняць нагавор, супрацьстаяць злу ў душы чалавека, выратаваць ад меланхоліі, схаваць ад навальніцы.

Між іншым, бяроза - добры сіноптык. Хочаце ведаць, якое ў гэтым годзе лета будзе? Паназірайце за бярозамі, яны чутка рэагуюць на ўсе змены ў прыродзе. Сок пусцяць раней, чым клён, - сухое, пазней - даждлівае. Калі вясною бяроза перад вольхаю ліст распусціць - лета будзе сухое, калі вольха наперад - мокрае. Даждлівае лета будзе і тады, калі вясной з бярозы цячэ шмат соку. А якой будзе вясна, бярозы расказваюць восенню. Лісці пачынаюць жаўцець з верхавін - позняй, а калі раўнамерна - сярэдняй. І зіму бярозы могуць прадказаць. Адна з прыкмет: у пачатку кастрычніка з яе ліст не апаў - снег ляжа позна.

Бяроза – дрэва-ахоўнік, яно звязанае з душамі памерлых. Вось чаму на Сёмуху кожная сям’я аздабляла свой падворак, вароты, калодзеж бярозавымі

6

галінкамі. У хаце бярозавыя галінкі ўтыкалі пад столлю накрыж у кожным куце, гэта абараняла ад перуна, ад граду і ад хвароб.


На купальскую ноч бярозавыя галінкі затыкалі за вокны, дзверы і ў плот, каб бараніцца ад ведзьмаў. У Чысты чацвер хату вымяталі барозавым венікам, які на наступны дзень спальвалі, каб з дымам сышла бяда, сум і насякомыя.
Знахары выкарыстоўвалі і сок-бярозавік, і бярозавы грыб чагу, і нават бярозавы вугаль. Сказаўшы замову, можна было перавесці хваробу з чалавека на бярозу. Пасля Сёмухі на русальным тыдні на бярозах качаюцца русалкі.

Сучаснай навукай выяўлена, што бяроза аказвае заспакаяльнае ўздзеянне на чалавека, што бяроза адносіцца да дрэваў, якія аддаюць чалавеку сваю энергію.

У пэўнай ступені вышэйпрыведзеныя ўяўленні беларусаў пра бярозу паўплывалі на выкарыстанне вобраза бярозы ў вусна-паэтычных і літаратурных творах беларусаў.

Сімвал бярозы ў вусна-паэтычных творах мнагазначны. Бяроза можа сімвалізаваць заручаную дзяўчыну, маладую (нявесту), маці маладой, месца, дзе адбываецца вяселле (хата, падворак). З гэтым дрэвам звязаны шэраг вясновых абрадаў, карагодаў, што прысвячалі духам дабра і ўрадлівасці. Згодна з народнымі ўяўленнямі, найчасцей бяроза выступае як “шчаслівае дрэва”, якое ахоўвае чалавека ад уздзеяння чорных сілаў, спрыяе жыццёваму поспеху:

Стаў, Юліська, коніка пад бярозаю.

Бяроза – дзераўца шчаслівае.

На бярозе пташухны – салаўі пяюць,

7

У бярозе сучанькі сувіваюцца,



У бярозе лісценькі зліпаюцца,

Маладому Юліську дзеванькі ўкланяюцца.

8

2. “Любуемся ёю…”

Вобраз бярозы шырока ўжываецца ў беларускай паэзіі . Згадаем назвы толькі некалькіх кніг вершаў : ”Бярозка ля кожных варот” Аляксея Пысіна, “Белы бярэзнік” Алеся Бачылы, “Золак над бярозай” Алеся Ставера, “Пакуль жыве мая бяроза” Сяргея Законнікава, “Бярозавы вецер” Авяр’яна Дзеружынскага, “Бяроза на ўзлеску” Рыгора Хацкевіча, “Святло красавіцкіх бяроз” Віктара Шымука, “Белая бярэзіна “Святланы Басуматравай і іншыя.

Паэзія беларускіх жанчын вылучае гэтае дрэва як сімвал Бацькаўшчыны, Айчыны, роднага кута.

Ад роднай беларускай зямлі, ад яе бяздонных крыніцаў і рэкаў, ад спеўнага пошуму лясоў і шчырай народнай песні бярэ свае вытокі паэзія Ніны Мацяш. Паэтэса спазнае нацыянальна-духоўныя асновы і традыцыі беларускага народа. Яна вырасла ў сялянскай працоўнай сям’і, пасярод вясковага ўлоння і назаўсёды прыняла ў сэрца бруенне чыстых, гаючых крыніц і пошум родных дрэў. Н. Мацяш ўласціва глыбока народнае адчуванне духоўнага адзінства, злітнасці з прыродай, што з’яўляецца адной з фальклорных традыцый. Прырода для яе – жывая, адушаўлёная істота.

У вершы “Песню матчынай маладосці ” паэтэса піша:

А на старой бярозе за акном

Кажнюткі ліст імя тваё калыша.

А за парогам кожная сцяжынка

Звіваецца ў дарогу – да цябе.

І што ні міг, сваёй кажнюткай нотай

9

Святло і цень складаюць гімн – табе.



У паэзіі Н. Мацяш прысутнічаюць вобразы-сімвалы, вобразы-ўвасабленні. У вершы “Бяроза” дрэва – гэта сімвал роднага краю. Бяроза – штосьці значнае і надзвычай важнае ў жыцці, яна – увасабленне радзімы. Паэтэса верыць, што з “бясплённасці і тлуму” знойдзе “сцежку мудрасці і ўдач”. Хто ж яшчэ, як не родная зямля, пакажа і асветліць дарогу, “не дасць спатыкнуцца”:

Тваё галлё, бяроза, падтрымае, –

Яшчэ адолець не адну вярсту.

Пакуты знаю. Боязі не знаю.

Іду…
    Творчасць Р. Баравіковай вызначаецца выразным гуманістычным пафасам, высакароднасцю і мудрасцю, эстэтычнай змястоўнасцю і разнастайнасцю. Працуючы ў межах традыцыйнай беларускай паэзіі, якая грунтуецца на фальклорнай аснове, яна звяртаецца ў сваіх вершах да тэмы роднага куточка.

Раіса Баравікова яшчэ ў першай паэтычнай кнізе “Рамонкавы бераг” вырашала пытанне – з чым параўнаць “усё, што Беларуссю называюць”. У вершы “Не ведаю я , з чым параўнаць…” :

Не ведаю я, з чым параўнаць

Усё, што Беларуссю называюць!

Не ведаю я , як жа мне назваць

Той край, дзе ”Рэчку-рэчаньку”

спяваюць!

10

А давядзецца мне сказаць: ”Бывай!”



Калі пакліча дальняя дарога,

Я ў сэрцы захаваю гэты край

З бяляваю бярозкай ля парога”.

Пра краявіды любімай Ашмяншчыны, пра яе рэкі, жывёл, птушак, людзей... пра ўсё, з чаго складаецца вобраз Радзімы, вобраз велічны, дарагі кожнаму з нас прысвечаны творы Генуэфы Кеўры. Гэта асабліва адчувальна ў вершы “Мая радзіма”:


Я свой куточак родны так люблю!

Тут, ад дарог стаміўшыся жыццёвых,



Бярозавага соку ў смак пап’ю,

І чуюся бадзёрай і здаровай.


Ашмянчына пяшчотная мая

Са мной гамоніць голасам матулі,

І дзе б я ні была, у якіх краях,

Ашмяншчына пакліча і прытуліць.


Я нізка пакланюся да зямлі

Калоссям спелам, васілёчкам сінім,

Тым сцежкам, што ў свет мяне вялі,

Бярозкам белам, спелым журавінам.

Любоў да роднай прыроды, да родных мяцін, да белых бярозак перарастае ў паэзіі Г.Кеўры ў велізарную любоў да ўсёй Беларусі.

11

Самая істотная рыса паэтычнай творчасці Генуэфы Кеўры — гранічная адкрытасць душы, прачулая музыка слова. Яе вершы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў.



Валянціна Васюкевіч – паходзіць з Расіі, але амаль усё жыццё жыве на Ашмяншчыне. Прысвяціла шмат вершаў беларускаму куточку, як стаў для яе другой радзімай . Адзін з іх - верш “Мілы край”:

Есть сущий рай за той чертою,

Сраслась душой за много лет

С бугром песчаным над рекою –

Милее места, точно, нет.

Тут волю пьёшь – душа пирует,

И вновь ведёт сюда не зря,

Берёз кудрявых дух взволнует

Тропа грибная сентября.

Яе паэзія шчырая, сагрэта пачуццём любові да Радзімы, да людзей.

Е. Лось - гэты фальклорны сімвал успрымаецца як сімвал роднага кутка, Бацькаўшчыны. У лірыцы паэтэсы вобраз бярозы ўвасабляе жанчыну, яе лёс. У вершы “Ax, Беларусь, мая ты доля..” паэтэса піша:

Ax, Беларусь, мая ты доля,
Мая сляза і пацалунак,
Маё ў бярозках белых поле,
12

Мой песнямі набіты клунак!

Нясу цябе праз далі ў далі,
Спыняюся на землях розных,
Каб скрозь пачулі і пазналі
Гамонку вёсен вербалозных.

Е. Лось – паэтэса яркага і глыбокага лірычнага пачуцця. Таму ёй уласцівыя спавядальны характар і непасрэднасць выказвання.

Такім чынам, у беларускай жаночай паэзіі адбываецца атаясамліванне вобразаў маці і радзімы, Айчыны.

Любоў да радзімы – гэта, як вядома, і любоў да сваёй роднай прыроды, гісторыі.

13

Заключэнне



Такім чынам, у дадзенай даследчай працы мы разгледзілі асаблівасці вобраза бярозы і вызначылі, што бяроза – гэта жаночае дрэва, сімвал прыгажосці, маладосці, жыццёвай сілы. У вусна-паэтычных творах сімвал бярозы мнагазначны.

У выніку даследавання мы выявілі: вобраз бярозы найчасцей сустракаецца ў разгледжаных намі вершах, звязаных з тэматыкай малой радзімы, роднага кута. Кожная паэтэса, звяртаючыся да гэтага вобраза, спрабавала неяк па-свойму патлумачыць ягоныя істотныя рысы і ўласцівасці.

І гэта невыпадкова, бо спрадвек народ любіць бярозу за мілы воблік і за дабро, якое яна шчодра дарыць людзям, бо шмат значыць у нашым жыцці прыгажуня беларускіх лясоў. А таму колькі песень пра яе складзена народам, колькі вершаў напісана паэтамі! І ўсё павязана з бярозай: і салаўі, і каханне, і радасць, і слёзы. А як пяшчотна завуць яе: бярэзінка, бярозачка (у рускіх - берёзонька); а колькі сінонімаў: яна - дзяўчыначка і нявеста, прыгажуня і краса! І нават кроны бярозы сталі дэталямі мастацкай вартасці, сімваламі: галіны - косы, а сама бяроза – кучаравая. Так што гэтае дрэва заслугоўвае любові і пашаны ў кожнага з нас.

Увогуле, вобразы дрэў, лесу не выпадкова так шырока прадстаўлены як у фальклоры, так і ў беларускай паэзіі. Слушна піша А. Ненадавец: “Калі ў акіяне зарадзілася жыццё, то ў лесе развіваліся яго вышэйшыя формы. Лес спачатку быў калыскай чалавецтва, а потым стаў яго домам” . Дрэва ў сусветнай культуры заўсёды сімвалізавала жыццё, а “у жыцці славяніна, які жыў ва ўмеранай зоне сярод лясоў, адыгрывала істотную ролю”.

14

Літаратура



1. Баравікова Р.Рамонкавы бераг. Слухаю сэрца. - Мінскі “Выдавецкі дом “Звязда””, 2013.

2. Газета “Ашмянскі веснік”. -16 ліпеня 2014.

3. Лось Е. І каласуе даўгалецце . - Мінск: Маст. літ., 1998.

4. Мацяш Н. Прыручэнне вясны. – Мінск, 1984.

5. Ненадавец А.М. Святло таямнічага вогнішча . – Мінск: Беларусь, 1993.

6. Часопіс “Роднае слова”. - 2004 № 3. С.95.

7. Швед І. “Родныя вобразы”. - Часопіс “Роднае слова”. №2,1998.

15

Вершы пра бярозу



Астрэйка А. “Дзве бярозы”.

Бадак А. “Бяроза”.

Баравікова Р. “Не ведаю я , з чым параўнаць…” ,“Паспрабуй, адкажы…”

Барадулін Р. “У гарадах бялеецца бярэзіна…”.

Бачыла А. “Белая бярозка”, “Я разумею вас, бярозы”, “Белы бярэзнік”.

Башлакоў М. ”Бярозавая рунь”.

Буйло К. “Дзве бярозкі”.

Броўка П. “Ой, не шапчы, мая бярозка…”, “Прачнуўшыся рана…”. “Бяроза…Бяроза…”, “Зварот да бярозак”, “Куды ад роднае бярозы…”.

Бялевіч А.”Бяроза”.

Васюкевіч. В. “Мілы край”.

Вольскі А. “Бяроза”.

Гардзей В. “Між дрэў…”.

Гаўрусёў С. “Прыгнула інеем бярозку”, “Бяроз пагоставых абрыс..”, “Адна бярозка і была…”.

Геніюш Л. “Сыплюцца слёзы”.

Гілевіч Н. “Вы шуміце, шуміце…”.

Грахоўскі С. “Бярозы”.

Грачанікаў А. “Выспа аточана хмызамі”.

16

Дзяргай С. “Як дыхне, павее…”.



Дубоўка У. “Зноў вас пабачыў”.

Жуковіч В. “Палявая бярозка”, “Калі бярозка з ветрам б’ецца…”.

Жычка Хв. “Калі мароз праймае да костак…”, ”Бярозы”, ”Заснулі бярозы”.

Загорская Н. “Нідзе няма такіх бяроз…”.

Законнікаў С. “Пакуль жыве мая бяроза”.

Зуёнак В. “Бярозы, вечныя сяброўкі…”.

Камейша К. “Бярозавік”, “Суседава бяроза”.

Караткевіч У. “Слова беларускай бярозы”, “Нашы бярозы”.

Каратынскі У. “Бярозка”.

Каржанеўская Г. “Любуемся ёю…”.

Карызна У. “Бярозка”.

Кеўра Г. “Мая радзіма”.

Кірыенка К. “Счарнела пад бярозаю карытца…”, “Бярозы”.

Крупенька Я. “Дзве бярозкі”.

Купрэеў М. “Мілая бярозка, не бядуй…”.

Куляшоў А. “Бярозка”, “Маёй рукой пасаджанай бярозе…”, “Сасна і бяроза”, “Ураніла лісток бярозка…”.

Лойка А. “Бярозкі”.

Лось Е. ”Бяроза”, ” Ax, Беларусь, мая ты доля…”.

Лужанін М. “Бяроза ў сакавіку”.

17

Макаль П. “Бяроза”.



Марук У. “Бярозы на здымку”.

Мацяш Н. “Бяроза”,”Бярозавы сок”,“ Песня матчынай маладосці”.

Машара М. “Бярозка”.

Міклашэўскі Я. “Стаіць бярозка…”, “Даўно за начнымі завея”.

Мілюць А. “Бярозы”.

Мятліцкі М. “Вы бачылі, як памірае дрэва..”, “Бяроза за акном. Казалі – да няшчасця”, “Стаяць бярозы ў мёртвай зоне…”.

Някляеў У. “Бяроза болю”.

Панізнік С. “І можа, бяроза..”.

Паўлаў У. “Бярозкі”.

Пашкоў Г. “Бярозка маёй Радзімы”.

Пушча Я. “Не шумі, бяроза!”

Пысін А. “Пасадзілі ля дома бярозку…”, “Бярозка ў лесе ў сваім леце…”.

Разанаў А. “У лесе пахмурным…”, “Бяроза каля царквы…”.

Рудкоўскі М. “Сакавік і бяроза”.

Русак А. “Я люблю бярозку”, “Лясная песня”, “Клён і бяроза”.

Салтук А. “Бярозкі”, “Бяроза”.

Семашкевіч Р. “Бяроза”.

Сербантовіч А. “Бярозы”, “Дзве бярозы”.

Свірка Ю.”Бярозка”, “Папірус”, “Бярозкі дружнаю сямейкай…”.

18

Ставер А. “Юная бярозка”.



Танк М. “Якія раслі тут бярозы…”, “Бярозе”, “Партызанскія бярозы”, “Шапочуць бярозы ля студні…”, “Асеннія бярозы…”.

Тулупанава Н. “Калі раптам мяне…”.

Чарняўскі М. “Схіляецца бярозка…”.

Чачот Я. “Плакала бяроза ды гаравала…”.

Чэрня Хв. “ Плачуць бярозы. Ну як не заплачаш?..”, “Зімой бярозу бура не скасіла…”.

Швед В. “Бяроза і салдат”.



Шніп В. “Рака бярозы ўпадае…”.

19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка