Нікалаева Таццяна Сяргееўна, настаўнік гісторыі




Дата канвертавання08.01.2018
Памер87.7 Kb.
Нікалаева Таццяна Сяргееўна, настаўнік гісторыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Маладзечна»,

другая кваліфікацыйная катэгорыя.

Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, гістарычны факультэт,

па спецыяльнасці “Гісторыя (айчынная і усеагульная).

Педагагаічны стаж – 4 г.

Паштовый адрас школы: г. Маладзечна, вул. Чкалава, 6

Электронны адрас: sch2mol@gmail.com

Тэлефон: 80176581518 (рабочы), 80295670884(мабільны)
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ ВУЧНЯЎ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ ПА ГІСТОРЫІ І Ў ПАЗАКЛАСНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Адной з найбольш актуальных праблем выхавання з'яўляецца выхаванне грамадзяніна, патрыёта нашай краіны, здольнага аддаваць усе свае сілы і веды на карысць нашай Бацькаўшчыны. На другім з'ездзе настаўнікаў Беларусі прэзідэнт краіны адзначыў, што «...фарміраванне законапаслухмянага грамадзяніна свабоднай, дэмакратычнай дзяржавы, патрыёта сваёй Айчыны - галоўная задача школы на сучасным этапе развіцця Беларусі». У гэтым вельмі вялікае значэнне мае курс гісторыі Беларусі. Сярод галоўных задач вывучэння гісторыі праграма называе садзейнічанне выхаванню свядомага чалавека-гуманіста, патрыёта і інтэрнацыяналіста, адказнага грамадзяніна, які ведае і паважае гісторыю і культуру свайго народа, з разуменнем і добразычлівасцю, ставіцца да іншых народаў.

Патрыятычнае выхаванне ўключае ў сябе некалькі кампанентаў. 3 пункту гледжання гісторыі найбольшую цікавасць выклікаюць культурна-гістарычны, героіка-гістарычны, сацыяльна-палітычны і духоўны кампаненты. Усе яны знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і дапаўняюць адзін аднаго. 3 іх складаюцца розныя напрамкі патрыятычнага выхавання.

Спынімся на грамадзянска-патрыятычным і культурна-патрыятычным намрамках, якія найбольш цесна звязаны з адукацыйнымі мэтамі курса гісторыі Беларусі. У працэсе грамадзянскага і патрыятычнага выхавання фарміруецца не толькі нацыянальная свядомасць вучняў, выхоўваюцца не толькі патрыятычныя пачуцці, а адбываецца маральнае станаўленне і развіццё гарманічнай, усебакова адукаванай асобы.

Гісторыя Беларусі з'яўляецца невычэрпнай крыніцай самых розных шляхоў і сродкаў патрыятычнага выхавання асобы

Ужо самыя першыя ўрокі гісторыі Беларусі фармуюць у вучняў VI класа цікавасць да гістарычнага шляху нашай Айчыны. На ўводным уроку настаўнік не толькі расказвае пра крыніцы вывучэння гісторыі, не толькі адкрывае для шасцікласнікаў таямнічы і цікавы свет першабытнай Беларусі - настаўнік імкнецца пераканаць вучняў у надзвычайнай важнасці для ўсіх нас ведаць гісторыю менавіта сваёй зямлі.

Матэрыял тэмы «Набыткі культуры нашых продкаў» можа быць выкарыстаны для фарміравання патрыятычных пачуццяў вучняў. Пры знаёмстве з мовамі індаеўрапейцаў, з прарадзімаю і рассяленнем славян, з рознымі геаграфічнымі назвамі нашай зямлі, асабліва з гідронімамі, у вучняў з'яўляецца разуменне роднасці і непарыўнай сувязі беларускага народа з іншымі народамі, разуменне агульнасці нашай гісторыі з лёсам нашых блізкіх і далёкіх суседзяў. У дапамогу да ўрока можна наведаць Маладзечанскі цэнтр пазашкольнай работы. Метадысты цэнтра на базе «беларускай хаткі» знаёмяць дзяцей з абрадамі і святамі нашага народа, даюць магчымасць самім паўдзельнічаць у старажытных гульнях і тэатралізаваных пастаноўках міфаў.

Адным з выхаваўчых сродкаў з'яўляецца вывучэнне гістарычных партрэтаў нашых слынных землякоў. За час навучання ў VI класе перад вачыма дзяцей паўстае цэлая галерэя славутасцяў. Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Якаў Палачанін, Вітаўт увайшлі ў гісторыю зусім невыпадкова. Іх лёсы - гэта прыклад самаахвярнасці, прыклад сапраўднага служэння сваёй зямлі і, нарэшце, прыклад дастойнага і годнага жыцця.

Асобае месца займае работа з гістарычным партрэтам. Нядаўна выдадзеныя альбомы «Гістарычныя асобы Беларусі» і «Культурныя дзеячы Беларусі» даюць магчымасць больш ярка праводзіць работу па вывучэнню дзейнасці гістарычных асоб.

Напрыклад, вучням прапануецца азнаёміцца па падручніку з дзейнасцю асобы, а потым даць характарыстыку па прапанаванаму плану: а) знеші выгляд; б) адзенне; в) рысы твару; г) уражанне; д) чым займаўся; ж) як праявіў сябе. На дошцы прымацоўваецца партрэт.

Вялікія магчымасці для больш глыбокага вывучэння жыцця і дзейнасці гістарычнай асобы дае выкарыстанне твораў выяўленчага мастацтва. Так, па рэпрадукцыі карціны А. Ласенка «Уладзімір сватаецца да Рагнеды» можна арганізаваць гутарку аб гісторыі Полацкай зямлі і ролі князеў.


Летапісны выраз

Гістарычны дзеяч

  1. Прыйшоў «з-за мора»

  2. Князь - «кніжнік»

  3. Князь «зане Літву»

  4. «Не так сілаю, як розумам ваяваў»

  5. «Наехаў на полк ворагаў з мячом і мужна біўся, і пахваліў яго князь»

Гедымін

Рагвалод


Міндоўг

Якаў Палачанін

Ізяслаў


Адным з прыёмаў работы з'яўляецца выкарыстанне заданняў тыпу «пазнай гістарычную асобу». Дзецям прапануецца паслухаць тэкст і адказаць на пытанні 1) пра каго ідзе гаворка; 2) як вы здагадаліся; 3) дапоўніце, калі ведаеце, што-небудзь пра гэтых людзей.

Можна выкарыстаць заданне “Спалучы”(суаднясі):

Пры вывучэнні пытання «Беларускі народ-этнас» таксама абуджаюцца патрыятычныя пачуцці вучняў. Школьнікі не проста набываюць веды аб сваім народзе, яго паходжанні, яны знаёмяцца з адметнымі рысамі і характарамі беларусаў. Не без годнасці за свой народ прыходзіць да дзяцей разуменне, што беларус - гэта вялікі міралюб і заўзяты працаўнік.

Працягваецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне ў VII і VIII класах.

Глыбока патрыятычнай паўстае перад намі дзейнасць Францішка Скарыны, які галоўны сэнс свайго жыцця бачыў у служэнні простаму люду, у яго духоўным узбагачэнні, пры гэтым не чакаючы ніякай падзякі і нават разумення таго самага люду. А як пераканаўча пісаў Скарына аб прызванні чалавека любіць сваю родную зямлю! Сапраўды, калі звяры і птушкі, пчолы і рыбы ведаюцы і бароняць сваё жытло, то што казаць пра цябе, чалавек. Ты ж стаіш вышэй за іх! Якою ж павінна быць твая любоў да Радзімы!

Патрыётам сваёй зямлі быў Леў Сапега. Галоўным клопатам яго была незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Не без удзелу гэтага дзяржаўнага дзеяча сталася так, што Статут 1588 г. нават не ўпамінаў аб акце уніі з Польшчай. Прыклад Сапегі павучальны і для сённяшніх школьнікаў - гэты чалавек дапамагае прыйсці да разумення, што незалежнасць Бацькаўшчыны не з'яўляецца пустым лозунгам, незалежнасць - гэта вельмі важная каштоўнасць.

Адчайна змагаўся за свабоду сваёй зямлі і за свабоду ўсіх народаў славуты наш зямляк Тадэвуш Касцюшка - сапраўдны патрыёт і грамадзянін. Яго самаахвярнае жыццё, неўтаймаванае жаданне служыць роднай зямлі і свабодзе вартыя захаплення і пераймання.

Васьмікласнікі на ўроках гісторыі Беларусі знаёмяцца з умовамі і асаблівасцямі ўтварэння беларускай нацыі, вывучаюць эканамічнае і культурнае жыццё, грамадска-палітычную думку, рэвалюцыйныя рухі і выступленні. Гэты матэрыял таксама мае вялікі выхаваўчы патэнцыял. Станоўчыя якасці чалавека, патрыёта, грамадзяніна можна выхоўваць пры вывучэнні дзейнасці Франца Савіча, Кастуся Каліноўскага, рэвалюцыянераў, удзельнікаў тайных таварыстваў. Усе, хто змагаўся за свой народ, за яго вызваленне, былі грамадзянінамі-патрыётамі, высокамаральнымі людзьмі, бо яны здолелі ўзняцца над уласным дабрабытам, над жыццёвымі дробязямі, бо яны змаглі прысвяціць сваё жыццё годнаму жыццю іншых людзей.

Шмат матэрыялу можна выкарыстаць для патрыятычнага выхавання ў IX класе. Змест урокаў гісторыі гэтага класа дазваляе без асаблівых намаганняў звяртацца практычна да ўсіх сродкаў і шляхоў уздзеяння гістарычнага матэрыялу на асобу.

Шырокія магчымасці адкрываюцца перад героіка-патрыятычным накірункам выхавання. Гэта выхаванне на лепшых традыцыях герояў, якія змагаліся супраць германскай акупацыі і польскай інтэрвенцыі, на подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны, подзвігах лепшых сыноў і дочак нашай краіны ў мірны час.

Пры вывучэнні сучаснай гісторыі Беларусі галоўнае значэнне набываюць сацыяльна-палітычны і духоўны кампаненты патрыятычнага выхавання. Гэта ў першую чаргу веданне пытанняў дзяржаўнага і палітычнага жыцця краіны, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця. Важна, каб у вучняў з'яўлялася пачуццё адказнасці за сваё месца і ролю жыцці Беларусі, каб з'яўлялася імкненне памнажаць яе здабыткі і багацці. Не трэба забываць, што адной з галоўных задач грамадзянскага выхавання з'яўляецца вывучэнне атрыбутыкі дзяржаўнага суверэнітэту краіны. Такая работа праводзіцца на ўроках, на інфармацыйных і класных гадзінах. Кабінет гісторыі мае неабходную літаратуру, якая расказвае пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны.

У X - XI класах гісторыя Беларусі вывучаецца на больш высокім тэарытычным узроўні. Новы ўзровень у гэтых класах павінна набываць і грамадзянска- патрыятычнае выхаванне: неабходна ўмець бачыць сваю краіну на фоне дасягненняў іншых краін і народаў, у сувязі з чым больш істотная ўвага надаецца дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне, эканамічным. палітычным і культурным сувязям краіны;старшакласнікі павінны ўсведамляць свой грамадзянскі і патрыятычны абавязак перад грамадствам і краінаю, разумець, што толькі яны могуць зрабіць сваю Радзіму лепшай, больш заможнай, што менавіта яны павінны забяспечыць яе дастойны заўтрашні дзень,разумець сутнасць і значэнне абавязку, патрыятызму, грамадзянскасці на індывідуальным, калектыўным і грамадскім узроўнях, умець бачыць і ацэньваць праявы адпаведных пачуццяў.

Беларусь - гэта наша найвялікшая каштоўнасць. Выхаваць сапраўднага грамадзяніна, патрыёта, носьбіта ідэалаў, дабра і сацыяльнай справядлівасці, чалавека, здольнага жыць і працаваць дзеля сваёй Радзімы, - у гэтым галоўны сэнс патрыятычнага выхавання. I многае ў гэтым выхаванні залежыць ад урокаў гісторыі Беларусі і грамадазнаўства.
Літаратура


      1. Беляева, Е.В. Патриотизм как нравственная и гражданская позиция / Е.В. Беляева // Чалавек. Грамадства. Свет. - 2000. - №1. - С.76.

      2. Вабищевич, В. Гражданское и патриотическое воспитание в процессе преподавания истории Беларуси / В. Вабищевич // Гісторыя. Праблемы выкладання. - 2002. - №2. - С.21,27.

      3. Вартанава, Н. Ни за что на свете я не хотел бы переменить Отечество / Н. Вартанава // Воспттание школьников. - 2001. - №5 - С.11.

      4. Гутарчик, Т.А. Патриотическое и гражданское воспитание / Т.А. Гутарчик // Народная асвета, 2002. - №8. - С.60.

      5. Дерябина, Н. История и патриотическое воспитание в школе / Н. Дерябина // Беларускі гістарычны часопіс. - 2002. - №6. - С.34.

      6. Кабуш, В.Т. Патриотизм - интегрированное качество личности школьника. / В.Т. Кабуш // Народная асвета. - 2003. - №12. - С.46,47.

      7. Концепция патриотического воспитания молодёжи в Республике Беларусь // Настаўніцкая газета, 1998. - 14 мая. - С.6.

      8. Лукашенко, А.Г. Доклад Президента на постоянно действующем семинаре руководящих работников республиканских и местных государственных органов по вопросам совершенствования идеологической работы. / А.Г. Лукашенко // Советская Белоруссия, - 2003.-23 марта. - С.2,6.

      9. Леонович, О.Л. Воспитание патриотизма / О.Л. Леонович // Праблемы выхавання. - 2002. - №2. - С.14.

10. Чикичева, Н.А. Патриотическое воспитание школьников: сопричастность и веление времени / Н.А. Чикичева // Праблемы выхавання. - 2001. - №3. - С.58.

11. Шульман, М. Патриотические ценности учащихся старших классов: состояние и



динамика / М. Шульман // Адукацыя і выхаванне. - 2002. - №3. - С.ЗЗ.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка