Новапагосцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа




Дата канвертавання04.04.2017
Памер211.55 Kb.


Зnpog_mior@vitebsk. by Газета

ДУА “Новапагосцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа”

2 сакавік 2012 года



Кошт у розніцу (Тыраж зменлівы)

АРАНАЧКА Выдаецца са снежня 2011 года


З ГІСТОРЫІ

У гісторыі катоў многа дзіўнага і загадкавага. Свайго росквіту ўзаемаадносіны чалавека і ката дасягнулі ў Егіпце каля 2 тысяч гадоў назад да н.э. Тады кот стаў не толькі свойскай жывёлай, але і аб’ектам культу. Егіпцяне не толькі трымалі мноства свяшчэнных катоў, але і рабілі статуэткі. А пасля смерці ката яго гаспадары былі ў жалобе. Саміх жа памерлых бальзаміравалі і з вялікімі ўшанаваннямі хавалі ў драўляных і нават залатых трунах.

Самае вялікае са знойдзеных захаванняў катоў у Егіпце налічвае 800 тысяч мумій. Забойства кошкі, нават ненаўмыснае, каралася смерцю. З Егіпта свойскія каты трапілі ў Аравію, Індыю. Каля 600 гадоў да н.э. дасягнулі Сіяма і Кітая. У старажытнай Грэцыі і Рыме яны з’явіліся на 200 гадоў пазней. З Італіі ў XII ст. яны трапілі ў Еўропу. У XVII – XVIII стст. іх завезлі ў Амерыку.

На кожным новым месцы лёс кошак складаўся па-рознаму. У адных краінах іх высока цанілі як ворагаў пацукоў і мышэй. У Англіі на ўтрыманне кожнай казённай кошкі, якая ахоўвала харчовы склад, у пачатку XX ст. выдзялялася па 6 пенсаў на тыдзень. На такім самым забеспячэнні знаходзіліся кошкі, што ахоўвалі кніжныя каштоўнасці Брытанскага музея. У Аўстрыі кошка, якая адслужыла некалькі гадоў на ахове складоў, атрымлівала права на пажыццёвую пенсію ў выглядзе малака, мяса і булёну. У Францыі каталіцкія служкі адмаўляліся называць кошку свойскай жывёлай на той падставе, што яе быццам бы не было ў Ноевым каўчэгу. Асабліва актыўна прыгняталі чорных кошак. З вялікай пашанай адносіліся да кошак у Сіяме і Японіі, дзе яны лічыліся апякункамі храмаў.

Сапраўды, кошка займала і займае асаблівае месца сярод свойскіх жывёл. (Заўвагі нам. рэдактара).
ЗОРКІ НАШАЙ ШКОЛЫ

f:\фото\школа\dscn0138.jpgЛОНСКІ МІКАЛАЙ – вучань 7 класа нашай школы. Гэта ветлівы хлопец, добразычлівы сябар. Кожны год Мікалай абараняе гонар школы ў раённых спартыўных спаборніцтвах, з якіх вяртаецца з перамогай. Вучань добра малюе, займаецца актыўна спортам. Дапамагае старэйшым па гаспадарцы. І між тым паспявае добра вучыцца. Зусім нядаўна Коля заняў III месца ў раёне па біятлоне “Снежны снайпер” сярод хлопцаў. З нагоды атрыманага дыплома мы вырашылі распытаць у Мікалая, як у яго атрымоўваецца сумяшчаць вучобу і захапленні.


  • А ўсё вельмі проста. Спортам я захапляюся з дзяцінства, таму, напэўна, вялікая практыка спрыяе атрыманню маіх узнагарод. Вучобе гэта не перашкаджае, а, нават, дапамагае. Тым больш урокі фізкультуры з Генадзіем Яўгеньевічам праходзяць цікава і займальна.

  • Коля, а як ставяцца сябры да тваіх спартыўных дасягненняў?

  • Мае сябры мяне падтрымоўваюць. Тым не менш яны таксама займаюцца спортам, але пакуль што на школьным узроўні. У нас шмат аднолькавага, таму паміж намі не ўзнікае спрэчак.

  • Мікалай, а чым яшчэ ты любіш займацца ў вольны час?

  • Я вельмі люблю вудзіць рыбу. Таму кожнае лета са сваімі сябрамі праводжу на возеры. Узімку баўлю час за камп’ютарам, чытаю кнігі.

  • Дзякуй табе, што знайшоў час адказаць на нашы пытанні. Шчыра віншуем, жадаем поспехаў у вучобе, творчага натхнення, моцнага здароўя і новых перамог.

  • Дзякуй.

Вось такі здольны і таленавіты хлопец жыве побач з намі. (Актыў вучняў 7 класа).
СПАРТЫЎНЫ КАЛЕЙДАСКОП

Паспяхова завяршыліся раённыя спаборніцтвы для вучня 7 класа Лонскага Мікалая.

Школьныя спаборніцтвы “Штрафны кідок” сярод хлопчыкаў закончыліся перамогай: I-е месца ў Ландзара Пятра вучня 8 класа, II-е - у Рамановіча Віталія вучня 9 класа, III-е - у Кушняра Ільі вучня 10 класа.

Завяршыўся чэмпіянат школы па валейболу сярод дзяўчат. I-е месца ў дзяўчат з 10 класа, II-е – у дзяўчат з 11 класа, III-е месца – у дзяўчат з 8 класа.

Прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках па класах. У 5 класе I-е месца ў Трубілы Васілія, II-е – у Анецькі Валерыя. У 6 класе I-е месца ў Рамановіча Генадзя, II-е – у Юршэвіча Аляксандра; I-е месца ў Гаўрыльчык Алёны, II-е - у Эйтміновіч Любові. У 7 класе I-е месца ў Лонскага Мікалая, II-е - у Багданава Дзмітрыя; I-е месца ў Гаўрыльчык Людмілы, II-е – у Апалькі Ганны. У 8 класе I-е месца ў Ландзара Пятра, II-е - у Апалькі Ільі; I-е месца ў Маркевіч Людмілы, II-е – у Смулькевіч Паліны. У 9 класе I-е месца ў Рамановіча Віталія, II-е - у Сямёнава Сяргея. У 10 класе I-е месца ў Машары Максіма, II-е – у Кісяля Рамана. У 11 класе I-е месца ў Васюцёнка Андрэя, II-е – у Кісяля Уладзіміра.

У цяперашні час праходзіць першынство школы па валейболу сярод хлопчыкаў. Першымі стартавалі 8 і 9 класы: 0:2. (Хахель Г. Я., настаўнік фізічнай культуры і спорту).


ТРАПНЫЯ ВЫСЛОЎІ
А.Кумар
• Ілжывы крок не раз прыводзіў да адкрыцця новай дарогі.

• Інтэлект – гэта тое, што часам сустракаецца і ў іншых.

• Калі ты сёння назваў чалавека злодзеем, не здзіўляйся, калі ён цябе заўтра абкрадзе.

• Лягчэй адмовіцца ад вялікіх мэт, чым ад дробных звычак.

• Няспынныя сігналы трывогі ўсыпляюць.

• Сцяну можна прабіць толькі галавой. Усё астатняе – толькі прылады.

• Той, хто нізка кланяецца, можа стукнуць ніжэй пояса.

• Часам карабель перастае тануць, як толькі яго пакінуць пацукі.


А.Рогаў

• Чым бы дзіцё не цешылася, абы бацькі не плакалі


А.Фюрстэнбэрг
• На сваіх памылках вучацца, на чужых робяць кар'еру.
А.Шапэнгауэр
• Ажаніцца – гэта азначае напалову паменшыць свае правы і ў два разы павялічыць свае абавязкі.
Абу-ль-Фарадж
• Цярпенне – цудоўная якасць, але жыццё вельмі кароткае, каб доўга цярпець.
ТВАЁ ЗДАРОЎЕ
Авитаминоз ― заболевание, как следствие продолжительного неправильного питания, в котором отсутствуют какие-либо витамины.

Причины А: зимой значительно сокращается прием свежих фруктов и овощей, а те, что попадают на наш стол, не содержат достаточного количества полезных веществ. Однако и летом получить необходимую дозу витаминов только из фруктов не так-то просто. Чтобы восполнить суточную потребность в витаминах и микроэлементах, необходимо съедать не менее 1,5-2 кг плодов, ягод и овощей. Строго говоря, то, что мы часто называем авитаминозом, на деле им не является. Настоящий авитаминоз — это тяжелое патологическое состояние, связанное с острой нехваткой в организме витаминов.

Полтора столетия назад именно авитаминоз становился причиной цинги у матросов и нередко приводил к летальному исходу. Сегодня в цивилизованном мире такую острую нехватку витаминов можно встретить крайне редко.



Симптомы А: бледная вялая кожа склонна к сухости и раздражению; безжизненные сухие волосы с тенденцией к сечению и выпадению; потрескавшиеся уголки губ, на которые не действуют ни крема, ни помады;
кровоточащие при чистке зубов десны;
частые простуды с трудным и долгим восстановлением; постоянное чувство усталости, апатии, раздражения; обострение хронических заболеваний (рецидивы герпеса и грибковые инфекции).
Как правильно принимать витамины

Наиболее подходящее время для приема витаминов — утро, когда организм настраивается на дневную активность. Большинство витаминов усваивается только вместе с едой. Но не нужно запивать витамины молоком, газировкой и кофе — эти напитки могут препятствовать их нормальному усвоению. Витамины в виде капсул надо принимать целиком, не разжевывая.



Витамины нужны нам не только в конце зимы, но также во время сильных стрессов, при повышенных физических нагрузках, смене климата или привычного питания. Люди, сидящие на строгих диетах и курящие, попадают в группу риска и должны пить витамины круглый год. Стоит учесть, что дары полей и садов содержат целые комплексы витаминов, но в процессе длительного хранения их количество заметно снижается, а тепловая обработка может уничтожить вообще. Потому овощи и фрукты желательно употреблять в сыром виде (например, в виде салатов).

Необходимые витамины:

Волосам — А, В2, В6, F, H.
Глазам — А и В.
Зубам — Е и D.
Ногтям – А, D и С.
На кожу и на весь организм в целом благотворно действуют витамины А, В, В12, Е и F.
Какие витамины, для чего, и из каких продуктов их легче всего «добывать» нашему организму

Витамин А. Бытовало убеждение, что этот витамин укрепляет глазные нервы, делает кожу более гладкой, а волосы – красивее (печень, яйца, рыба, творог, молоко, шпинат, зеленый салат, фрукты, морковь, помидоры, зелень петрушки). Витамин В1. Бобовые и зерновые культуры защищают нервные клетки, снимают усталость, предохраняют от нервных расстройств. Следует помнить, что чрезмерное потребление кофе убивает витамин В1(печень, молоко, яйца, дрожжи, ростки пшеницы, горох, фасоль). Витамин В2. Содержащийся в рыбе, твороге и овощах витамин В ускоряет рубцевание ран, порезов эпителиальной ткани. К тому же он регулирует содержание сахара в организме (молоко, творог, яйца, овсяные хлопья, соевое масло, свинина, рыба, овощи). Витамин В6 чрезмерное употребление витамина может вызвать даже симптомы паралича (печень, почки, мозги, овсяные хлопья, бананы, соя, капуста, изюм, сливы). Витамин В12 с успехом применяют при лечении некоторых заболеваний нервной системы (печень, почки, яичный желток). Витамин С. жизненно важен: из-за его нехватки человеческий организм тяжело переносит температуру (цитрусовые, редька, овощи и фрукты красного цвета, цветная капуста, зеленый горошек, фасоль, лук порей).

Витамин D. может препятствовать ослаблению мышц, но не делает более здоровыми кожу и мышцы (печень, рыба, яичный желток, мясо, овсяные хлопья, растительное масло). Витамин Е. содержащийся в семечках подсолнечника и лесных орехах, совсем недавно считался супервитамином. В больших количествах он якобы продлевает жизнь, повышает работоспособность (молоко, салат, ростки пшеницы, масло арахисовое, соевое и подсолнечное). Витамин F. Признаки дефицита витамина F всегда «налицо» ― это потускнение волос, снижение упругости и эластичности кожи, и как результат преждевременное старение (рыбий жир, оливковое масло, сушеные фрукты). Витамин H. восполняет энергию и является лекарством против депрессии (печень, грибы, овсяные хлопья, шоколад, яичный желток, орехи, молоко, потроха). Витамин К. он активизирует кровотечение и облегчает проникновение минеральных веществ в костные ткани. По мнению ученых, отсутствие витамина К одна из причин хрупкости костных тканей (морские водоросли, зеленый чай, соленая капуста, репчатый лук, шпинат, чечевица). (Прим. ред.)



АСНОВЫ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ
Если пожар случился в школе? 
При объявлении пожарной тревоги учащиеся встают у своих парт и по указанию учителя выходят из класса по одному. Последний эвакуированный под контролем учителя плотно закрывает дверь кабинета. Ученики каждого класса идут в своем строю ровным шагом, не суетясь. Учитель с классным журналом следует последним за своими учащимися. При следовании по коридорам и лестничным клеткам нельзя бежать, обгоняя друг друга. 

Место сбора должно быть заранее согласовано и известно всем. Как правило, оно находится неподалеку от учебного заведения (в нашем случае - стадион). На сборном пункте классы занимают отведенные им места, преподаватели проводят перекличку учащихся. Потом преподаватель должен сразу же сообщить директору учебного заведения о количестве учащихся класса. К поиску отставших детей персонал приступает без промедления, проверив места, где учащиеся могли спрятаться, но не приближаясь к эпицентру пожара. 

По прибытию пожарных директор или его заместители сообщают им о пострадавших людях и возможных местах их нахождения.   До приезда скорой помощи пострадавшему от дыма и огня на сборном пункте оказывают первую медицинскую помощь.

В экстремальной ситуации человек, тем более ребенок, может запаниковать, потерять способность логически мыслить. Он начинает допускать ошибки, поступает не так, как надо, и в итоге подвергает свою жизнь дополнительному риску. Если ученик отстал от класса, главное – не растеряться и четко знать, что и в каком порядке следует делать.

В случае, когда сигнал тревоги о пожаре застал Вас вне кабинета, постарайтесь как можно быстрее присоединиться к своему классу или самостоятельно добирайтесь до пункта сбора. При этом прикройте нос и рот куском смоченной в воде ткани. При активном распространении огня и дыма закройте двери, окна, форточки, вентиляционные решетки. Если огонь приближается к Вашему помещению, при наличии большого количества воды поливайте ею пол и входную дверь. Если путь к выходу отрезан огнем, надо любым способом обозначить место своего нахождения.   Помните, что Вас ищут.

В очаге пожара, если путь к спасению отрезан огнем и Вам остается только ждать помощи, постарайтесь потушить пламя подручными средствами. Если в здании учебного заведения работают различные кружки, секции, все они должны взаимодействовать друг с другом.

Повара, уборщицы и прочий персонал по сигналу пожарной тревоги немедленно направляются к месту сбора самостоятельно. Никому не разрешается возвращаться в здание за одеждой, книгами, документами, пока не будет дано разрешение пожарной службы, за исключением тех случаев, когда необходимо начать поиски отсутствующих на месте сбора.

Оповещение о пожарной тревоге в любой части здания служит сигналом для полной эвакуации людей из всех его помещений. Все покидают кабинеты под командой старшего согласно планам эвакуации, утвержденным руководством учебного заведения.




    Первая помощь при ожогах
Жизнь пострадавшего, особенно если ожог тяжелый, зависит от быстро и правильно принятых мер. Поэтому до прибытия «Скорой помощи» немедленно начинайте оказывать первую помощь.
Различают четыре степени ожога:
1– покраснение кожи, припухлость;
2 – появление пузырей;
3 – в месте ожога образуется струп;
4 – обугливание ткани.
При ожогах 1 и 2 степени – пораженную поверхность необходимо охладить проточной водой 10 - 15 мин, а затем накрыть чистой тканью.
При ожогах 3 и 4 степени необходимо прикрыть обожженную часть чистой влажной повязкой.
Чем дольше не принимаются меры первой медицинской помощи, тем серьезнее будет травма человека.

Помните! Нельзя трогать ничего, что прилипло к месту ожога. Запрещается также смазывать ожоги кремами, лосьонами, прокалывать образовавшиеся волдыри. Пострадавшего надо усадить на стул или уложить на диван, пол, помочь ему принять удобное положение. Срочно вызвать скорую помощь. Если необходимо, надо снять у пострадавшего с пораженных мест все лишние предметы (кольца, часы, обувь и т.д.) Снимать сгоревшие предметы одежды можно только в том случае, если они не прилипли к телу. После ждите приезда скорой помощи, постарайтесь дайте пострадавшему противоболевые средства, если конечно они имеются.

Если горит телевизор
Необходимо:
Обесточить телевизор или полностью дом (помещение); Сообщить о возгорании в пожарную охрану; Если после отключения телевизор продолжает гореть, то залейте его водой через отверстия задней стенки, находясь при этом сбоку от аппарата, или же накройте его плотной тканью. Если горение, несмотря на попытки потушить, продолжается, то остается последнее - выбросить телевизор через окно на улицу. Но прежде чем бросить, не забудьте посмотреть вниз; Во избежание отравления продуктами горения немедленно удалите из помещения людей, не занятых тушением, в первую очередь детей; После ликвидации загорания вызовите телемастера. Если имущество застраховано, то не забудьте в трехдневный срок сообщить о несчастье в инспекцию госстраха. Аналогично действуйте и при загорании других электробытовых приборов. Примечание. Если телевизор взорвался и пожар усилился, не подвергайте жизнь опасности, покиньте помещение, закрыв дверь и окна. (Прим. ред.)
КОНКУРС

Аб’яўляецца конкурс з нагоды чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС “Чарнобыль – мой боль”. Прымаюцца вершы, казкі, апавяданні, аповесці на адпаведную тэму, а таксама малюнкі, калажы. Пераможцаў чакаюць прызы. Свае работы дасылайце на наш адрас альбо прыносьце ў рэдакцыю (каб. №12). Мы будзем рады любой рабоце і праяўленай творчасці.

У конкурсе “Прадоўжы казку” перамога за вучнем 5 класа Анецькам Валерыем.

ГАСПАДЫНЬКА

Котлеты с фасоли: отварить 500 г фасоли, горячей пропустить через мясорубку. Тоже самое сделайте с 5-6 отваренными картофелинами. Добавить обжаренный лук, 6-7 ст. ложек муки, всё перемешать, положить соль и перец по вкусу и 2 сырых яйца. (Нет яиц – замените сваренным рисом). Слепите котлеты и поджарьте. Очень вкусно, если полить сметаной.

Эклеры: Для теста: 1 стакан муки, 1 стакан воды, 125 г маргарина или сливочного масла, 4 яйца. Для крема: ¾ стакана молока, ½ ст. ложки муки, ½ чайной ложки картофельного крахмала, 1 желток, ½ стакана сахара, 150-200 г сливочного масла, ванилин. Для глазури: ½ стакана сахара, ¾ стакана воды, 1 ст. ложка порошка какао, 1 ст. ложка масла. Вскипятить воду с маргарином. Добавить щепотку соли. В кипящую воду сразу всыпать всю муку и быстро размешать. Помешивая, подержать тесто на небольшом огне, чтобы оно заварилось. Снять с огня, немного охладить и втереть в тесто по одному яйца. Из кондитерского мешочка с гладкой трубочкой или десертной ложкой выложить тесто в виде брусочков на смазанный маслом лист. Выпекать пирожные в горячей духовке на сильном огне до тех пор, пока они не поднимутся и не зарумянятся, затем убавить огонь до среднего. Готовые эклеры остудить и, надрезав сбоку, начинить кремом, сверху залить глазурью так, чтобы не было видно разреза. Для крема крахмал и муку перемешать, разбавить половиной всего количества молока, хорошо размешать, чтобы не было комочков. Остальное молоко вскипятить и влить подготовленную массу. Проварить на небольшом огне до загустения, непрерывно помешивая, чтобы крем не пригорел, снять с огня и остудить до комнатной температуры. Масло, сахар и желток растереть и, постепенно добавляя молочную смесь, взбить. Для приготовления глазури вскипятить сахар с водой. Масло растереть с какао. В масло струйкой влить сироп, помешивая. Тёплой глазурью сразу же покрыть эклеры. (Рубрыка з’явілася ў сувязі з прапановамі чытачоў. Прим. ред.)

ВІНШУЕМ, ЖАДАЕМ… Красавік

06 – Страха Ілья (1 клас)

06 – Трубіла Марыя (2 клас)

06 – Рудзь Уладзіслаў (7 клас)

30 – Дзідкоўская Дар’я (7 клас)

15 – Малыш Канстанцін (8 клас)

03 – Юршэвіч Наталля (9 клас)

29 – Туронак Марыя (10 клас)

28 – Яфімава Кацярына (10 клас)

21 – Сівіцкі Міхаіл (11 клас)

17 – Чачэнец Вікторыя (11 клас)

01 – Гайбовіч Раіса Мікалаеўна (настаўніца пачатковых класаў)

12 – Паўлоўская Валянціна Мар’янаўна (тэхработнік)

25 – Урбановіч Алена Іосіфаўна (кухонны работнік)

Прыміце нашы віншаванні з нагоды дня нараджэння. Няхай Ваш настрой заўсёды квітнее, як чаромха ўвесну.
СПРОБА ПЯРА
НАШЫ ДЭБЮТАНТЫ

***
Зіма скавала рэчак бег,

Ахінула стрэхі хат старанна,

Зямлі замаразіла раны,

Панасцілала белы снег.

Упрыгожыла лясны абшар,

Паначапіла інею на голле,

Казачным зрабіла наваколле,

Наступіла здзяйсненне мар.

Тады пабеглі шпарка дні,

Не дакучала дзецям скруха.

Завея ўсё нашэптвала ў вуха,

У зімы не прасіла цішыні.

Вучні 7 класа.
Вітаўт
Бясконцая сіла,

Вайна – перамога.

Павага хадзіла.

“Пасланцам быў Бога” –

Казалі раней усе.

І не было спрэчак

Між Васяў, Алесяў

Пра сілу. Дарэчы

Ні з кім не сварыўся,

Змагаўся за праўду,

З кім трэба – мірыўся

І слухаў парады.

Быў добрым ён князем,

Я ведаю гэта.

За ўсіх быў у адказе,

Прывёў нас да света.



Іванова Кацярына, 10 клас
***

Вучуся ў школе даўно я,

Дзясяты канчаю год,

А лепшага ў свеце краю

Не бачыў, не чуў, не знаю…

Сюды прыехаць вам раю!

Забыць усю важкасць клапот.

Я сёння вясёлы і рады

Вясновым сонечным днём

Глядзець на дрэў парады,

Райскіх птушак слухаць звон.

А летам у полі старанна

Да поту гатоў працаваць,

Каб заўтра, падняўшыся рана,

Ізноў туды шыбаваць.

Калі і паеду кудысьці

На месяц, на год, назаўжды,

Ніколі я не забуду

Радзімы маёй галасы.

Ніколі я не забуду

Цудоўных тых яркіх мясцін,

Любіў і любіць вечна буду

Бабулі маёй пах хусцін.

Ніколі я не забуду,

Як маці, падняўшыся зранку,

Драннё мне рабіла з смятанкай

І іншыя смачныя блюды.

Ніколі я не забуду

Вячорак у вёсцы маёй,

Сяброў той гоман вясёлы,

Напоўнены мовай жывой.

Мовай не той, што сягоння,

Крычыць амаль кожны другі,

Не лаянкай, што нячыстай

Даўно прынесена сюды.

А мовай чысцюткай, празрыстай,

Пякучай у сэрцы маім,

У цяжкі момант – плячыстай,

У радасны – шчасцем тваім.

Швед Арцём, 10 клас
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Дыялектная лексіка Міёршчыны


  1. Днішко, н. – драўляная дошка для наразання гародніны і інш.

  2. Дыравік, м. – друшлак.

  3. Кварта, ж. – вялікая кружка ў бані.

  4. Патэліна, ж. – скаварада.

  5. Суды, адз. няма – два вядры з вадой (калі адно значыць вядро).

  6. Аполец, м. – вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы.

  7. Вантраблянка, ж. – каўбаса, зробленая з вантробаў свінні, цяляці.

  8. Калатуха, ж. – брудная вада.

  9. Кравянка, ж. – каўбаса са свіной крыві і круп.

  10. Лапуны, мн. – мучныя бліны на содзе.

  11. Ліпец, м. – ліпавы мёд.

  12. Медзьвядзі, мн. – бліны з дранай бульбы з мясам (т. ё. Таўшчынёй падобныя да медзвядзя).

  13. Мліны, мн. – бліны (ад малоць).

  14. Халадзёнка, ж. – халодная вада.

  15. Адразанікі, мн. – гумавы абутак у выглядзе галёшаў.

  16. Вайлакі, мн. – валёнкі.

  17. Чыпчыкі, мн. – гумавы абутак у выглядзе галёшаў.

  18. Шлапакі, мн. – шлёпанцы.

  19. Сподкі, мн. – рукавіцы.

  20. Спіцоўкі, мн. – рабочыя рукавіцы.

  21. Цэтлік, м. – шнурок (вяровачка) для завязкі чаго-небудзь.

  22. Аржавіны, мн. – ягады ажыны.

  23. Батоўе, н. – бацвінне.

  24. Гопікі, мн. – мёрзлая бульба.

  25. Дурніцы, мн. – ягады буякоў.

  26. Жыгаўка, ж. – крапіва.

  27. Май, м. – першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты.

  28. Нерадзь, ж. – дробныя ягады.

  29. Шаймоква, ж. – мёрзлая бульба.

  30. Бумбэлак, м. – жывот.

  31. Клыжня, ж. – вялікая нага.

  32. Байдан, м. – запушчанае поле.

  33. Лытка, ж. – паласа засеянага збожжа.

  34. Хвост, м. – крайні ўчастак поля.

  35. Драварка, ж. – пастройка, у якую складваюць дровы ад дажджу.

  36. Жардзянік, м. – плот, зроблены з жардзін.

  37. Закут, м. – абгароджанае месца ў хляве для дробнай жывёлы, катух.

  38. Зыгарадка, ж. – абгароджанае месца ў хляве для дробнай жывёлы, катух.

  39. Да ручкі дакаціцца – зусім нічога не робіць.

  40. Касцямі трасці – танцаваць.

  41. Нема раўсці – моцна крычаць.

  42. Абчычыкаць, зак. – абрэзаць.

  43. Акалачвацца, незак. – марнаваць час.

  44. Апрастацца, зак. – нарадзіць дзіця.

ПІСЬМО Ў РЭДАКЦЫЮ
Добры дзень, мае шаноўныя выпускнікі Новапагосцкай школы Міёрскага раёна!!!

…Да вас звяртацца маленькая елачка з лесу, які знаходзіцца ў Зялёнкаўскім лясніцтве ля Полацка… Вы здзівіціся: чаму я вырашыла напісаць менавіта вам? Бо вы мая апошняя надзея!!! Я з цяжкасцю перажыла гэту лютую зіму… Вы зусім хутка скончыце сваю вучобу і будзеце паступаць у навучальныя ўстановы. Зусім побач знаходзіцца Полацкі дзяржаўны лясны тэхнікум. Можа хто з вас будзе мець жаданне там навучацца, а потым працаваць у тым месцы, дзе зараз я расту… і вы мне дапаможаце, бо наступная зіма, мажліва, для мяне стане апошняй…Чаму мне так боязна?.

Год назад я прачнулася сярод самых прыгожых дрэў. Яны былі ў белым адзенні з чорнымі кропачкамі, нягучна трымцелі сваімі лісточкамі. Але я не была падобная да іх, таму мяне адразу заўважылі. Прыемна было назіраць за бярозкамі, за птушкамі, якія так салодка спявалі, седзячы на іх. Мне расказалі, што мяне прынёс вецер. Адкуль я родам – ніхто не ведаў… Але мне добра жылося сярод гэтых прыгажунь. Хутка надышла зіма. Было неяк няўтульна і холадна. Мае сяброўкі-бярозкі паскідалі сваё ўбранне і заснулі. Мне стала сумна без іх, але я чакала вясны, калі зноў будзе цёпла і весела.

Але ў адзін з зімовых дзён, на змярканні, да мяне падышоў нейкі чалавек. Ён быў увесь у чорным адзенні з нейкім вострым прадметам у руках (мне толькі потым сказалі, што гэта была сякера). Твару яго я не бачыла. Гэты чалавек мяне пачаў аглядаць з усіх бакоў.

–Вось, я цябе і шукаў!- увесь час паўтараў мужчына. Можа, я яму спадабалася, бо я заставалася зялёнай нават зімой?! Але я адчувала: не проста так усё…

І вось ён пачаў абламваць мае ніжнія галінкі… Мне стала балюча…холадна… І вось чалавек падняў востры прадмет… і замахнуўся на мяне… “Усё!” – падумала я, як раптам пачула недзе недалёка гаўканне сабак… Гэта на дапамогу мне ішоў наш стары ляснік Міхал (ён часта любаваўся намі і ведаў кожную сцежку ў лесе, кожнае дрэўца). Чалавек у чорным, кінуўшы ўсе свае рэчы, пабег напрасткі, хаваючыся ад Міхала. Ляснік выратаваў мяне. Але, можа, наступны раз такога і не будзе, і для мяне гэта зіма будзе апошняй… Бярозкі расказвалі, што Міхал працуе апошнюю зіму і пойдзе на адпачынак. Што будзе далей …я не ведаю. Чаму я павінна баяцца людзей напярэдадні Новага года!?

Таму дапамажыце мне. Я хачу сустракаць кожнае лета, кожную зіму з маімі сяброўкамі. Я таксама хачу жыць.. і хочуць жыць усе дрэўцы ў лесе. Нават існуе такі крылаты выраз: лес Беларусі – лёс Беларусі. Кожнае дрэўца ў лесе дае чалавеку цяпло і лёгкае дыханне, грыбы і ягады, прыгажосць і цікавыя сустрэчы, радуе сваёй непаўторнасцю. І хоць лясная сцяжынка падаецца бясконцай, яна заўсёды недзе заканчваецца, а гэта значыць ёсць мяжа лясным рэсурсам.

Мае дарагія выпускнікі, прыязджайце да нас, зрабіце наша жыццё цікавым і небяспечным. Я з сяброўкамі чакаю вас і спадзяюся, што мы з вамі яшчэ сустрэнемся… у нашым лесе.

Да пабачэння!!!

P.S. З вялікай павагай ад Маленькай Елачкі!!!


РЭКЛАМА

Паступілі ў продаж экзаменацыйныя зборнікі для вучняў 9-х, 11-х класаў. Звяртайцеся ў кніжныя магазіны і кіёскі.

У маі 2012 года музею Г. І. Цітовіча споўніцца 20 год з дня заснавання ў нашай школе. Чакаем вашых прапаноў згодна юбілейнай даты.

__________________________________________________________________________________

Галоўны рэдактар – Людвіга Мікалаеўна Марат

Намеснік рэдактара – Таццяна Фёдараўна Дзямешка

Карэктары – Юлія Машара, Анжэла Апалька, Кацярына Іванова, Марыя Туронак



Дзяжурны па нумары – Ілья Цімафееў
Наступны нумар газеты выйдзе ў маі 2012 года. Да новых сустрэч!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка