Новыя магчымасцi




Дата канвертавання05.03.2017
Памер49.48 Kb.
НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦI
Юрыстам, якiя займаюцца пытаннямi ахоўвы навакольнага асяроддзя, даецца магчымасць выкарыстання Iнтэрнэта для абмена iнфармацыяй i дапамогi насельнiцтву.

Амерыканскi офiс Сусветнага альянсу экалагiчнага права (E-LAW U.S.), сумесна з мясцовымi партнерамi, набiрае кандыдатаў сярод экалагiчных няўрадавых арганiзацый на Украiне, Малдове i Беларусi, якiя жадаюць навучыцца альбо замацаваць свае веды ў выкарыстоўваннi Iнтэрнэта для дасягнення статутных мэт сваей арганiзацыi.

Усяго будзе абраны 21 удзельнiк - па аднаму ад кожнай з сямi арганiзацый з Украiны, Малдовы i Беларусi.

Праект прадугледжвае чатыры задачы:

(1) Абраныя прадстаўнiкi арганiзацый прымуць удзел у электроннай эха-канферэнцыi для атрымання дапамогi ад калег на працягу 12 месяцаў.

Удзельнiкi будуць мець магчымасць запытваць i прадстаўляць (пры магчымасцi) прававую i навуковую iнфармацыю пры дапамозе Iнтэрнэта для дасягнення статутных мэт сваей арганiзацыi.

(2) Абраныя прадстаўнiкi арганiзацый прымуць удзел у канцы красавiка у двух-дзенным семiнары-трэнiнзе ў Львове, Украiна. Мэта семiнара - замацаванне ведаў удзельнiкаў у выкарыстоўваннi Iнтэрнэта.

(3) Кожнай арганiзацыi, якая прымае удзел у ходзе праекта, будзе аказана тэхнiчная дапамога з боку эксперта праекта, якi наведае арганiзацыю адзiн-два разы. Задача эксперта – замацаванне магчымасцей арганiзацыi ў выкарыстаннi Iнтэрнэта.

(4) Кожны удзельнiк будзе далучаны да новай iснуючай дзейнасцi, якая прадугледжвае выкарыстанне Iнтэрнэта для дасягнення статутных мэт арганiзацыi.
Квалiфiкацыйныя патрабаваннi да ўдзельнiкаў:

Удзельнiкi павiнны iграць ключавую ролю ў сваей экалагiчнай няўрадавай арганiзацыi. Перавага будзе аддана арганiзацыям, працуючым у галiне экалагiчнага права.

Веданне англiйскай мовы не абавязкова. Перакладчыкi пры неабходнасцi забяспечаць паўнату ўдзелу абраных прадстаўнiкоў арганiзацый у праграме.

Для ўдзелу ў праграме запоўнiце прапанаваную анкету i адпраўце яе па наступным электронным адрасу: Laevskaya@fmst.unibel.by



АНКЕТА КАНДЫДАТА

РАЗДЗЕЛ 1: АСАБIСТАЯ ИНФАРМАЦЫЯ


Прозвiшча, iмя:

Краiна:


Дата народжання:

Паштовы адрас:

Рабочы тэлефон:

Факс:


E-mail:

Дамашнi телефон:

Адукацыя:

Узровень валодання мовамi:

Мiжнародныя паездкi:

Назва арганiзацыi:

Пасада:

Тэрмiн работы ў арганiзацыi:



Сферы адказнасцi ў арганiзацыi:

РАЗДЕЛ 2: ИНФАРМАЦЫЯ АБ АРГАНIЗАЦЫI


Прававая форма арганiзацыi:

Паштовы адрас арганiзацыi:

Год заснавання арганiзацыi:

Мэты i задачы арганiзацыi:

Калi ласка, апiшыце кратка асноўныя сферы дзейнасцi Вашай арганiзацыi:

Калi ласка, апiшыце кратка дзейнасць, у якую ўцягнута Ваша арганiзацыя:

Вызначце, калi ласка, на якую тэрыторыю распаўсюджваецца дзейнасць Вашай арганiзацыi:

Якiя мовы выкарыстоўвае Ваша арганiзацыя, аказваючы паслугi на гэтай тэрыторыi:

Колькi вызваленых работнiкаў, колькi працуючых па сумяшчальнiцтву i колькi дабравольцаў працуе ў Вашай арганiзацыi.

РАЗДЕЛ 3: АЦЭНАЧНАЯ IНФАРМАЦЫЯ


А. Апiшыце, калi ласка, якiя навыкi выкарыстоўвання Iнтэрнэта Вы маеце:

Б. Апiшыце, калi ласка, як Ваша арганiзацыя выкарыстоўвае Iнтэрнэт для дасягнення статутных мэт, канкрэтна:

У якiх рассылачных электронных лiстах i/або дыскусiйных групах Вы альбо Ваша арганiзацыя удзельнiчаеце/удзельнiчалi?

Якая хуткасць, устойлiвасць i кошт Вашага падключэння да Iнтэрнэту?

Калi ў Вашай арганiзацыi есць старонка ў Iнтэрнэце, вызначце, калi ласка, яе адрас (URL).

В. Апiшыце, калi ласка, як Ваша арганiзацыя жадае ўдасканалiць выкарыстанне Iнтэрнэта, канкрэтна:

Якiя дадатковыя веды i навыкi неабходна набыць?

Як Ваша арганiзацыя будзе выкарыстоўваць атрыманыя веды i навыкi ў доўгатэрмiновай перспектыве (пасля завяршэння праграмы)?

Г. Якiя мовы Вы выкарыстоўваеце пры пошуке i прадстаўленнi iнфармацыi пры дапамозе Iнтэрнэта:

ГАРАНТЫЙНАЕ ПIСЬМО


Павiнна быць падпiсана кiраўнiком арганiзацыi

Гэтым сведчым, што ў выпадку, калi (прозвiшча, iмя прэтэндэнта) будзе выбран (а) для удзелу ў праграме:

- Наша арганiзацыя накiруе (прозвiшча, iмя прэтэндэнта)для удзелу ў семiнары-трэнiнзе, якi адбудзецца ў Львове (Украiна)

- Наша арганiзацыя забяспечыць умовы, пры якiх адзiн альбо некалькi чалавек ад нашай арганiзацыi будуць чытаць i адказваць па меры неабходнасцi на ўсю карэспандэнцыю, паступаючую па электроннай канферэнцыi, якая будзе звязваць удзельнiкаў на працягу ўсей праграмы.

Як мiнiмум адзiн чалавек ад нашай арганiзацыi будзе прагледжваць усю карэспандэнцыю па канферэнцыi два разы ў тыдзень.

- Наша арганiзацыя забяспечыць выкарыстанне канферэнцыi адным альбо некалькiмi людзьмi для размяшчэння у ей запытанняў аб прававой i навуковай iнфармацыi, неабходнай для рэалiзацыi статутных мэт арганiзацыi.

- Наша арганiзацыя будзе ўцягнута у iстотна новую дзейнасць, якая прадугледжвае выкарыстанне Iнтэрнэта для дасягнення статутных мэт нашай арганiзацыi.

Гэта дзейнасць можа прадугледжваць, напрыклад: стварэнне мясцовай электроннай канферэнцыi, якая звязвае нашу арганiзацыю з людзьмi i мясцовымi таварыствамi, якiм мы аказваем паслугi i/або з iншымi падобнымi арганiзацыямi; распрацоўка i афармленне(або пераафармленне) старонкi нашай арганiзацыi ў Iнтэрнэце, якая будзе ўключаць такiя дэталi, якiя дазволюць узаемадзейнiчаць з людзьмi i мясцовымi таварыствамi, якiм мы аказваем паслугi i/або з нашымi донарамi; выкарыстоўваць нашу старонку у Iнтэрнэце для збору i распаўсюджвання iнфармацыi, важнай для людзей i мясцовых таварыстваў, якiм мы аказваем паслугi.



- Будзе вылучаны працоўны час (уключая час нашага прэтэндэнта) для сумеснай працы з тэхнiчным экспертам, якi наведае офiс нашай арганiзацыi з мэтай умацавання магчымасцей арганiзацыi ў выкарыстоўваннi Iнтэрнэта для доступу i распаўсюджвання iнфармацыi.
Прозвiшча, iмя кiраўнiка

Подпiс кiраўнiка


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка