Нялёгкі лёс ёгаў Ёдам ёг фарбуе спіну




Дата канвертавання19.11.2017
Памер21.63 Kb.

movadzetkam@gmail.comнашая пошта #movadzetkam, Alena Tserashkova


Практыкаванне 9

Не забудзьцеся даслаць нам вашыя малюнкі на электронную пошту.

З з

Літара З найбольш любіць гуляць у заапарку. А хто там жыве (на літару З, вядома)?


ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ 9

Ізноў гуляемся ў карэктара: вучым верш, шукаем і выкрэсліваем літару Ё.

Колькі знайшлі?

Хто такія ёгі і да чаго тут цвікі?

Чым яшчэ можна апрацоўваць драпіны?




НЯЛЁГКІ ЛЁС ЁГАЎ

Ёдам ёг фарбуе спіну,

Мажа кожую драпінуу.

Спаў уночы на цвіках

Ды падрапаў спіну. Жах!

Скончыцца ў ёга ёд -

На спіну намажа мёд!

Дапішыце альбо намалюйце адгадкі ў рыфму. Калі самі не здагадаліся, паглядзіце падказку!

АДКРЫЦЦЁ ЛЯСНОЙ КАВЯРНІ
Гаспадар кавярні трус

Пасцяліў на стол ____________.

Тры вавёрачкі ў барэтках

Спрытна складваюць _______________,

Дзве бялюткія галубкі

Дружна выціраюць ____________,

Зімародак мые ____________,

А заранкі - _________________,

Мышкі адшукалі _____________,

Кіскі вылізалі _____________,

Прыляцеў з балота драч,

Малака прынёс _____________,

Хітрая ліса-сястрыца

Соль насыпала ў _______________,

Сам мядзведзь прынёс цукеркі

Ды насыпаў у _______________,

А з кішэні камізэлькі

Квасу выцягнуў ________________.

Жыхароў лясных чакаем,

ВАС САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!



ПАДКАЗКА

У гэтым спісе тое, што ёсць у любой кухні. Правер, ці ўсе словы ты ведаеш. Сярод гэтых слоў ёсць і адгадкі для верша.


Слоік, абрус, конаўка, філіжанкі, відэлец, лыжкі, нажы, сурвэткі, міскі, цукарніца, сальніца, бутэлька, кубкі, келіхі, сподак, шклянка, фіранкі, талеркі, патэльня, рондаль, гарлач.

Гульня з мячом. Набіваеце мяч адной рукой (альбо кідаеце дзвюма рукамі аб падлогу і ловіце), рытмічна прамаўляючы: Я ВЕДАЮ ПЯЦЬ (альбо ДЗЕСЯЦЬ) НАЗВАЎ… (ПОСУДУ, альбо ХАТНІХ ЖЫВЁЛ, ВОПРАТКІ, ГАРАДОЎ і г.д.) і называеце на кожны скачок мяча па слову з гэтай катэгорыі. Хто не збіўся, той круты! Рабіце так па чарзе ўсёй сям’ёй!

УВАГА!

Дасылайце альбо прыносьце на заняткі вашыя ілюстрацыі да хвілінак чыстапісання!

Самых актыўных мастакоў чакаюць прызы!

Распавядзіце пра гэты праект сваім сябрам ды знаёмым!

Не забывайцеся пазначыць імя, прозвішча, узрост.

Чакаем вас на наступных занятках!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка