О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!




Дата канвертавання10.03.2018
Памер29.03 Kb.
Добры дзень, школа! Вас вітае школьнае радыё!


О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкі думае прастор;

Дзе увосень плачуць лозы,

Дзе вясной лугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць?..


Такія шчырыя словы прысвячае сваёй роднай зямлі беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч, якому 3 лістапада-135 год з дня нараджэння. Шмат дзе на Беларусі і за яе межамі давялося жыць Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу. Гэта і родныя мясціны на Стаўбцоўшчыне, і слынны Нясвіж, дзе вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, і вёскі на Магілёўшчыне, Міншчыне, у Палескім краі, дзе ўзмацоўвалася кар’ера маладога педагога, і чароўная Вільня, якая на некаторы час прытуліла беспрацоўнага настаўніка.І сёння мы распачынаем знаёміць вас завочна з роднымі мясцінамі Я.Коласа.

Канстанцін Міхайлавіч нідзе не жыў так доўга, як у беларускай сталіцы. Мінск быў яго домам амаль 36 гадоў. Музей Якуба Коласа прапаноўвае глыбей пазнаць жыццё беларускага песняра праз падарожжа па мясцінах, якія звязаны з імем вялікага песняра ў Мінску.

Пешая экскурсія  “Мясцінамі Коласа ў Мінску” пачынаецца з мемарыяльнай сядзібы песняра(паэт пражыў у доме на гэтым месцы каля дванаццаці гадоў); працягваецца ў дворыку Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, дзе Якуб Колас працаваў больш трыццаці гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта; на плошчы Якуба Коласа, дзе размешчаны  помнік народнаму паэту і героям яго твораў работы Заіра Азгура; а затым у Цэнтральным  дзіцячым парку імя М. Горкага, дзе можна будзе  даведацца пра даваеннае жыццё сям’і Якуба Коласа, які амаль чатырнаццаць гадоў пражыў ва ўласным доме ў ціхім Вайсковым завулку (зараз гэта месца ўваходзіць у тэрыторыю знакамітага парка атракцыёнаў).

Аўтобусная экскурсія дасць дадатковыя магчымасці наведаць месца дома Якуба Коласа на Старожоўцы, які сям’я паэта  арэндавала пэўны час у заможнага гаспадара Вільгельма Русецкага, і дзе знакаміты пісьменнік скончыў свае найлепшыя паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, напісаў аповесці “У Палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На прасторах жыцця”, п’есы, вершы, казкі для дзяцей, шматлікія публіцыстычныя артыкулы.

Першае, што здзіўляе наведвальнікаў на Стаўпеччыне — атмасфера тых мясцін. Сядзібы “Акінчыцы”, “Ласток”, “Альбуць”, “Смольня” — усе побач, за дзень можна іх аб’ехаць. А якая прырода! Казачна-фантастычная: кожная хатка — пасярод палёў і лясоў, нібы з верталёта скінутая. У вершах і прозе Коласа шмат апісанняў прыроды. Хто пабываў у яго родных мясцінах, разумее: якраз асяроддзе нарадзіла Коласа як вялікага творцу. Там — раздолле. Можна і салаўёў паслухаць, і душою адпачыць.

Таму сёння, развіаючыся з вамі, мы запрашаем наведаць мясціны Якуба Коласа, якія напоўненыя жыццём і сёння. Яны ззяюць хараством летняй, квітнеючай прыроды. Яны захоўваюць традыцыі народнай культуры. Яны самой сваёй атмасферай заспакойваюць, натхняюць на роздум — і дзесьці ўнутры абуджаецца прага да родных песень, да добрых беларускіх вершаў... .

А сёння з вамі былі вашы пастаянныя вядучыя :вучні Да сустрэчы ў наступны чацвер.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка