П. Галавач. Вінаваты (аповесьць, працяг) 3 С. Шушкевіч. Зноў стрэлка вернецца 30




старонка1/23
Дата канвертавання12.02.2019
Памер5.43 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

ЗЬМЕСТ

стар-

П. Галавач. Вінаваты (аповесьць, працяг) 3

С. Шушкевіч. Зноў стрэлка вернецца 30

І. Гурскі. Качагары і'драма, працяг) 31

М. Хведоровіч. 25 дзён дажджу ня было (верш) Ьі


Алесь Вайноўскі. Сьмерць рабочага Шварца (апавяданьне)

С. Хурсік. Чорны мост (аповесьць, канец) 6'

К. Губарэвіч. Гайка (апавяданьне) ')

Ю. Таўбін. Лірычнае хваляваньне (нізка вершаў) '05

Тры вершы. Пушкіна (пераклад за расейскае Ю. Гаўрука) 111

На вялікай будоўлі

Іл. Бараійка. Нарысы з фронту .колектывізацыі 115

С. Хурсік. Прэч з дарогі ■ • ‘25

Т э а т р

Я. Ліманоўскі. Задачы і пэрспэктывы БДТ2 • 124

К. Губарэвіч. Аб „высокай культуры" . .135

К і н о

А. Некрашэвіч, Беларускае кіно 139

Блёкнот пісьменьніка

Барыс Мікуліч. Бабруйшчына рапартуе 147

Бібліографія

Н. Кабакоў. „Полымя" Лістапад-сьнежань 155

С. К. Ян Скрыган „Затока ў бурах" 157

Ага. Пякельная кніжка 159

Барыс Мікуліч. Беларускія пісьменьнікі на расейскай мове ........ .160

Б. М. „Рост‘‘ » 161

Гумар

Шаржы Розанава. Тэкст Вяземскага 162

Хроніка

Хроніка 164

Альфабзтны паказальнік „Маладняк“ за 1923-29 г. 170

Абвесткі 183


ПРОЛЕТАРЫ ЎСІХ КРАЁЎ, ЗЛУЧАНЦЁСЯ!

МАЛАДНЯК

ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЯ і ГРАМАДЗКА-ПОЛІТЫЧ- НАЯ ЧАСОПІСЬ—ОРГАН БЕЛАРУСКАЙ АСОЦЫЯЦЫІ ■ ■ ■ ПРОЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ■ ■ ■

ПАД РЭДАКЦЫЯЙ ІЛ. БАРАШК!» П. ГАЛАВАЧА, А. ЗВОНАКА,

В. КАВАЛЯ, Я. ЛІМАНОЎСКАГА, А. МОРКАЎКІ, А. СЯНЬКЕВІЧА









ГОД ВЫДАНЬНЯ ВС'СЬМЫ

ДРУГАЯ

л ю т

МЕНСК ■ ВЫДАВЕЦТВА „ЧЫРВОНАЯ ЗЬМЕНА" Н 1930




Надрукавана ў друкарні „ПАЛЕСДРУК“, Гомель. Зак. № 1516—1500 экз. Галоў^іітбел № 1398.

Платон Галавач



Ш і н а в а т ы

Аповесьць
(П р а ц я г)

Дванаццатага сьнежня Мікіта атрымаў узнагароду. Яго выслугу аплацілі добра, і ён быў здаволены. Зусім яшчэ нядаўна, калі Мікіта ў перадапошні раз зайшоў да начальніка з дакладам, ён многа чырванёў, блытаў словы, а начальнік стукаў кулакамі па стале і лаяўся. Пасьля дакладу начальнік вышаў усьлед за Мікітам у канцэлярыю і, зьвярнуў- шыся да начальніка канцэлярыі,1 кінуў:

— Гэтаму павялічыць заданьні па канцэлярыі.

А потым... Так доўга чаканае шчасьце!

Быў халодны вечар. Мяцеліца засыпала сьнегам вуліцы. У мя- цельным гушчары ня відаць ліхтароў з іх сьвятлом, чуць-чуць мігаюць яны. На вуліцы рэдка опаткаеш чалавека, і кожны сьпяшаецца, под- бежкам ідзе, схаваўшыся ў цёплае паліто. Мяцеліца па вуліцах га- радзкіх імчыцца ў шалёным екоку і драбнюсенькім густым сьнегам сыпле Мікіту ў твар, за каўнер, прабіраецца холадам аж да грудзей, засыпае сьцежку пад нагамі. А ў завулку мяцеліца яшчэ страшней. У завулку «іводнай жывой душы, сьнег паабсыпаў дрэвы, платы, часта- колы, хаты, і яны стаяць з белымі плямамі і прьшамінаюць Мікіту лес. Каб ня рэдкае сьвятло, што прабіваецца з вакон хат праз мяцельную завею на вуліцу, ён-бы зусім адчуваў сябе, як у лесе, і баяўся-б болей чымся цяпер. А страшнавата Мікіту таму, што ў завулку вецер водзіць карагоды сьнегавыя і, застраючы ў частаколах і брамах, напявае жа- лобныя мэлёдыі. Над горадам павісла густая цемра і густымі ахапкамі сьнегу спушчаецца на зямлю.

Колькі хвілін назад да дому, ужо вельмі добра знаёмага Мікіту, пад'- ехаў рамізьнік. 3 санак зьлез з чамаданам мужчына ў паліто і капя- люшы і накіраваўся ў двор. Хурманка ад’ехала. А ўсьлед, як зьнік хур- ман, з-за дрэва ў суседнім двары вышаў другі мужчына і накіраваўся таксама ў двор сьледам за тым, які прыехаў з рамізьнікам. У дварэ кусты бэзавыя ад брамы аж да дзьвярэй, а за імі побач яблыні, грушы. Мікіта сьпыніўся ля брамы і прыслухаўся. У дварэ ніводнага гуку, акрамя посьвістаў мяцеліцы ды бразканьня абледзянелага гольля на


ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



дрэвах. Тады ён' падыйшоў пад ганак, крануў дзьверы і прыслухаўся. Дзьверы былі замкнёны і за імі ніводнага гуку. Мікіта, паціху пера- ступаючы ў сьнягу, каб яго ня счулі, пайшоў ля сьцяны да вакна, дзе кватэра незнаёмкі. Гэта быў вялікі вуглавы 'пакой з трыма вокнамі. Мікіта зайшоў за вугал і стаў ля вакна. Вакно завешана і залеплена мяцеліцай, цераз яго нічога ня відаць. Ён паціху шчышчае сьнег з аднае шыбы і ўглядаецца. За фіраначкай, якой завешана вакно, відаць міту- сяцца постаці двох чалавек, нешта робяць ля стала, і крыху чутны пры- глушаныя галасы. Тады Мікіта шукае вакно з фортачкаіі. Яно ў сьцяне ад вуліцы. Мікіта варочаецца назад і, прыслухаўшыся, ці ня чутна каго за дзьвярыма ў сенцах, падышоў да вакна з фортачкай, прымайстра- ваўся, каб ,улавіць галасы з пакою, і слухае. Праз шчыліны, у фортачцы з пакою выходзіць цёплае паветра, і праз гэтыя шчыліны даносяцца прыглушаныя, але выразныя словы. Мікіта чуе, як гаворыць жаночь; голас.

Абы адсюль, а потым могуць злавіць частку, але няўсё. А я, прызнаюся, вельмі непакоілася ў апошнія дні, баялася поліцыі...

Ёй адказваў мужчына.

— Ты вельмі шчасьлівая, відаць...

1 пасьля абое рагаталі.

Мікіта адышоў крыху ад дому і ўзьлез на яблыню. А адтуль зьверху праз вакно, якое напалову завешана фіраначкай, добра відаць стол і мужчына. Жанчына за сьцяною. Відаць, як мужчына ўкладвае ў чамадан нейкія паперы. На крэсьле побач стаіць яшчэ адзін чамадан.

Пазірае Мікіта ў пакой на мужчыну, разумее, што трэба неад- кладна дзейнічаць, і баіцца, каб ня зьніклі куды гэтыя чамаданы. ГІачаў хвалявацца. Моцна забілася сэрца. Ён успомніў так часта трывожыў- шыя яго думкі-мары аб будучыне. Трывога за тое, што людзі ў пакоі напакуюць чамаданы і зьнікнуць, усё больш нарастала, не давала спа- кою. Тады ён глянуў на гадзіньнік, зьлез з дрэва і пайшоў з двара. У завулку агледзеў сьляды ля брамы і бягом кінуўся ў вуліцу. Ля хар- чэўні ўскочыў у санкі драмаўшага рамізьніка, штурхнуў таго ў каўнер.

— Менская, восем. Гані хутчэй. Ну-у!..

Рамізьнік азірнуўся на Мікіту і, ірвануўшы за лейцы, пачаў сьцё- баць пугай каня па худых бакох. Мікіта стаяў ззаду за плячыма ра- мізьніка і, тузаючы яго ў каўнер, гаварыў падганяць шпарчэй. Яшчэ праз шэсьць хвілін Мікіта сядзеў у -пакоі начальніка 3-га жандарскага аддзяленьня і патрабаваў пяцёрых чалавек. Начальнік, не распытваючы яго ні аб чым, кудысьці пазваніў. У пакой увайшоў высокі жандарскі офіцэр, а яшчэ праз хвіліну Мікіта, офіцэр і чацьвёра жандараў ішлі ў завулак.

Калі падышлі да знаёмай брамы, Мікіта ўважліва яшчэ раз агля- дзеў сьляды на сьнягу. Сьвежых сьлядоў ня было. Значыць, яны яшчэ тут. Мікіта спыніў офіцэра і паказў:



4

ВІНАВАТЫ


Вось тыя два вакны.

Офіцэр уважліва распытваў Мікігу, ці ёсьць у доме яшчэ дзьверы 1 з якога боку, потым адаслаў аднаго жандара да дзьвярэй, што з дру- гога боку дома, і шзваніў. Праз колькі хвілін дзьверы адчыніла старая жанчына. Зьмеціўшы жандараў яна хуценька зноў прычыніла дзьверы і, не замкнуўшы іх, зьнікла ў пакоі. Офіцэр і двое жандараў пайшлі за ёю. Мікіта з адным засталіся на ганках. Калі яны засталіся ў дваіх, у памяці Мікіты ўсплыў вельмі жывы вобраз, надуманы ім за часы, пакуль ён сачыў за незнаёмкай. У памяці паўстала салодкая мара аб узнагародзе, аб падвышэньні ў чыне і загэтым ласкавы твар началь- ніка. Але ён усё-ж іня мог добра зразумець, ці то ён задаволены, ці то яшчэ чагось не хапае. Ён баяўся, што выкрыў няважную справу, і тады мары ня збудуцца, з яго могуць на-сьмяяцца. Ахоплены гэтай неўза- метку найшоўшай трывогай, Мікіта адышоў у глыб калідсру і іпачаў праходжвацца: тры крокі ўперад, тры—назад. Жандар стаяў акурат на парозе дзьвярэй, пазіраў застыглым поглядам сваіх воч на свае боты, а канцом шашкі ачышчаў з наскоў ботаў сьнег.

ГІраз хвілін дваццаць пяць дзьверы пакою, куды зайшоў офіцэр з жандарамі, расчыніліся, і сьвягло лямпы цэлым снапом праменьняў упала на твар Мікіты. Ён адвярнуўся і інстынктыўна адышоў у глыб калідору. 3 пакою вышлі з цяжкімі чамаданамі ў руках жандары і офіцэр, а за імі мужчына ў капялюшы і маладая дзяўчына. 3 пакою праз расчыненыя дзьверы ўсьлед ім пазіралі старая лончына і высокі лысы мужчына, бацька арыштаванай. Калі жандары з арыштаванымі вышлі за браму, яны яшчэ некалькі хвілін стаялі на ганках, потым пайшлі ў хату, а яшчэ праз колькі хвілін крыху ззаду ўсьлед за жан- дарамі ішоў бацька арыштаванай.

Мяцеліца сьціхла. Зрэдку налятаў аднекуль вецер і, абтрэхва- ючы сьнег з частаколаў і дрэў, кідаў ім у твар Мікіты. Мікіта ішоў ззаду арыштаваных за жандарам, ступаючы ў пратоптаныя ў мяккім сьвежым навеі жандарам сьляды. Цяпер яму ўсё здарыўшаеся здалося вельмі простым. Арыштаваных ён не шкадаваў і зусім пра іх ня думаў. Думаў аб належачай яму ўзнагародзе, як аб зусім правільна заслулсанай.

На заўтра ў габінэце начальнік пачаставаў Мікіту папяросай і даў дазвол паехаць на два тыдні ў пабыўку. А дванаццатага сьнежня ён атрымаў узнагароду і пяць новенькіх асыгнацый занёс у банк.

* *


Хата ў Мікітавага бацькі пяць на сем аршын. Адно вашо ў хаце на чатыры шыбы—на двор; ды яшчэ пад палацямі ў адну шыбу ва- кенца—на гарод.- Чвэрць хаты займае печ, столкі-ж палаці. У куце стол і шырокія, з дошчак, лаўкі ад сьцяны да сьцяны. У хаце нізка навісла столь на тоўстых балыках. Пад лаўкай карыты з цестам, чы- гуны, цэбар. Пад стольлю, на паліцы міскі, чыгуны, дзьве куліды хлеба. У хаце душнае, кіслае паветра.


ашшт ПЛАТОН ГАЛАВАЧ

Калі ўвайшоў Мікіта ў хату і распрануўся, дык доўга шукаў на сьценах месца, дзе-б павесіць сваё паліто, пакуль яго ня ўзяла з рук маці. І адразу адчуў, што адвык ужо ад гэтае маленькае хаты, што ня схоча зьвярнуцца сюды ўжо ніколі.

Бацькі спаткалі Мікіту ветліва. Бацька тры разы з ім пацалаваўся на крыж, а калі Мікіта мерыўся сесьці на лаўку, дык маці падышла і хвартухом выцерла яе. Калі, павячэраўшы, сядзелі каля стала, бацька доўга гаварыў аб няхватках у гаспадарцы.



  • Няхай яно ўжо згарыць лепей такое жыцьцё. Гэта-ж вось хутка ўжо хлеба ня будзе, і, здаецца, шмат сеяў... Ды дзе яно, праўду кажучы, вырасьце ў нас. Людзей цяпер многа разьвялося, а ўсім есьці трэба. Так яно жыць мусіць лепей з іпісарства? А мо’ і так сама?..

Сваёй гутаркай бацька хацеў тое-сёе выведаць ад самога Мікіты.

— Ты назусім гэта ў пісарства пайшоў, ці як? Калі будзеш дома ўжо жыць, дык хоць сенцы якія прыладзім з дошчак, ці другое што... Цесна....

Жонка Мікітава сядзела ў каінцы лаўкі, а маці стаяла ля прыпечку. Яна ўважліва сачыла за гутаркай, за словамі старога, і, як толькі ён сказаў пра цеснату, уставіла свае словы:


  • Дзіва, што цесна... Як зьбярэмся ў хаце да палудню ўсе, дык павярнуцца нейдзе, сьпінамі адно аб другога тромся.

Гэтая гаворка ўзмацніла ў разуменьні Мікіты адчуваньне вялізар- най розьніцы паміж яго жыцьцём за апошнія месяцы і жыцьцём баць- коў. Гэтая розьніца ва ўсім>.у вопратцы, харчох. Чорнае чыстае паліто Мікіты, якое вісела на кручку каля палацяй, рэзка вылучалася на фоне шэрых бярвён сьцяны і шэрай вопраткі, накладзенай на палаці, здаецца, нарочна адпіхалася ад іх, каб ня брудзіцца. І Мікіта сам час ад часу паглядаў на паліто, і ў яго абуджалася пачуцьцё агіды, ён баяўся, што са сьцяны ды з армякоў і кажухоў бацькаўскіх налезуць у паліто прусы, вошы.

Бацька Мікітаў сам добра разумеў розьніцу між сваім жыцьцём і жыцьцём сына і ў гутарцы так ці сяк намякаў на гэта.



  • Наш валасны пісар,—казаў бацька,—вунь як жыве, зусім панам: дочак паўбіраў, сына ў горадзе ў гімназіі вучыць, а ў губэрскай канцэлярыі каб яго пасадзіць, дык і зусім-бы не пазнаць. Я надысь адваката ў горадзе энаёмага спаткаў і калі сказаў, што ты ў губзрніі ў канцэлярыі служыш, дык ён вэнь зайздросьціў і хваліў цябе. Вельмі, кажа, добра твой сын прыстроіўся.

Мікіта разумеў бацьку і адказваў яму гзтак-жа, многага не да- маўляючы.

  • Яно нішто-б, калі. ўтрымаюся. Буду жыць.

А бацька раіў:

  • Добра служы, дык чаму ня ўтрымаешся? Абы начальства слу- хаўся, дык утрымаешся.

6

ВІНАВАТЫ


Толькі жонка паіншаму думала пра службу Мікітаву. Яна баялася, што Мікіта кіне яе, простую бабу, паедзе адзін, і таму за словамі бацькі сьпяшаючы праказала:

— Каб-жа даў божачка ды ты ня ўтрымаўся, можа-б і я па людзку гіажыла тады.

Вось дурніца,—адказала на гэта маці,—калі ўтрымаецца, дык і цябе возьме ў горад і дзецям добра будзе, ня будуць у гнаі капацца.

—• І чакаць ня буду,—уставіў Мікіта. Я-ж і прыехаў за тым, каб узяць, цябе, кватэру ўжо знайшоў добрую. Паедзем, а ўлетку будзем у госьці да таты прыяжджаць.

Жонка глянула на Мікіту ветліва, хацела радасна ўсьміхнуцца яму, але ад гэтае-ж радасьці падкаціўся да горла клубочак балючы, успомніла ўсё, што перацярпела, і захацелася заплакаць. Яна ўзьнялася з лаўкі і вышла з хаты.

*

У 1915 годзе старэйшы брат атрымаў ад Мікіты ліст, у якім пасьля ўклонаў усёй сям’і братавай было напісана інаступнае:



«... Мяне мабілізавалі на вайну. Я хутка, пэўна, паеду на фронт, і Маланьня застаецца адна з дзяцьмі. 3 В... ужо ўсе ўцякаюць: баяцца немцаў. Дык я прашу цябе, дарагі брат, не адмоў, як прыедзе да цябе Маланьня, дай ёй у сваёй хаце куток, а я ўжо, як зьвярнуся з вайны, калі жыў буду, дык аддзя- кую табе...»

У час, калі Мікіта пісаў гэты ліст брату, дваццаць чацьверты Сі- бірскі іполк стаяў у дванаццаці вярстах ад фронту ў кінутай сялянамі вёсцы. Полк у гэты час быў у рэзэрве.

Удзень офіцэры выводзілі салдат на выган за вёску і спьяшаючы вучылі іх маршыраваць, вучылі прыёмам з вінтоўкай. А вечарамі сал- даты зьбіралі пад павеця'мі кінутыя дровы, а калі іх ня было, дык ла- малі платы, пілавалі на дровы жэрдкі, карыты і тапілі печы, а ў посудзе, кінутым гаспадарамі, варылі накапаную бульбу ці варыва.

Гэнае жыцьцё ў вёсцы вельмі прыпамінала салдатам кінутыя імі далёкія родныя хаты, адкуль да іх кожны дзень ішлі сьлязьлівыя лісты жонак і мацерак. Вечарамі ля комінкаў салдаты перачытвалі адзін другому атрыманыя з дому лісты і тады пра ўсё пачыналі думаць па- ранейшаму, ня як салдаты, а як сяляне, апавядалі адзін аднаму пра свае далёкія вёскі, пра навіны з тылу, і гэтыя навіны ўзбуджалі і па- сялялі ў кожнага жаданьне паехаць дадому, пабачыць крэўных.

Удзень чулі салдаты нясьціхаючыя гарматныя стрэлы на фронце. Кожны дзень праз вёску везьлі хурманкамі пакалечаных, параненых людзей. 1 стрэлы і параненыя прыпаміналі аб пагражаючай сьмерц!, і салдаты паціху адзін другому выказвалі ўзрастаючы ў сэрцы сірах і жаданьне паехаць ці ўцячы дадому.

7

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



Праз чатыры дні пасьля таго, як паслаў Мікіта ліст да Зрата, пісаў ён вечараім першае с?аё данясеньне ў контрразведку М-скай дзейнічаючай арміі. У данясеньні Мікіта пісаў, што ў палку ціха, але лісты з дому ды параненыя растрывожваюць салдат, і раіў, каб пера- возку параненых рабілі па якім-кольвек другім шляху.

* *


*

Ціха ў хаце. Цёпла. Ад невялічкага агеньчыку ў лямпе мала сьвят- ла на Кандратаву хату новую, і ў хаце пануе паўзмрок.

Кандрат з усёй сям’ёй за сталом вячэрае. На стале невялічкі кошык з печанай бульбай. Кандрат бярэ ў рукі круглыя яблыкі сьпечанай акурат пад яго смак бульбы, здувае з яе попел, доўга качае бульбіну паміж далонямі, каб адстала скарынка і каб бульбіна была больш соп- кай, потым сашкрэбвае трошкі паверху- шалупайку, каб заставалася жоўценькая, прыгарэўшая, ломіць бульбіну напалам, высыпае сабе ў рот сопкае яе нутро з палавінак і тады паціху жуе жоўтую прыга- рэўшую смачную шалупайку.

Кандрат есьць бульбу і час ад часу пазірае ў вакно. На дварэ пачынаецца дождж. Дождж браскае капкамі ў шыбы, і чутна ўжо, як пачынаюць за вакном падаць капкі са страхі на зямлю.

Потым на дварэ застукалі калёсы. Нехта тпррукнуў. Кандрат паклаў разламаную напалам бульбіну і нрыліп тварам да шыбы.


  • А глядзі ты, ці ня Мікіціха толькі прыехала. Яна мусіць...

Кандрат ускінуў на плечы пінжак і пайшоў на двор. Тады ўся

сям’я прыліпла да вокан.

На дварэ ля калёс стаяла жанчына і двое дзяцей. Мужчына-хур- ман здымаў з калёс вялізную карзіну. Кандрат пацалаваўся на крыж з Маланьняй, падаў руку суседу, які прывёз яе.


  • Гэта-ж бы напісалі, дык я-б і прыехаў, конь усёроўна ўжо адпачывае...

  • А калі я прывёз, дык што?

  • Ды нічога, але-ж і свой конь ёсьць, і на сваім-бы можна прывезьці.

Сям’я адышла ад вокан і скучылася на ганках. Кандраціха павіта- лася з Маланьняй і гэтак-жа, як і Кандрат, тры разы на крыж пацала- валася з ёю. Уінесьлі ў хату чамадан і карзіну. Кандрат павялічыў агеньчык у лямпе, памог дзецям Маланьніным распрануцца і зноў сеў на сваё месца каля столу.

  • Дастань хіба сала, ды сасмаж,—зьвярнуўся ён да жонкі,— яны-ж мусіць ня посьцяць... Яно і нам пасьціць цяжка, няма селядцоў, і алей вышаў... А мо’ й бульбы-б нашай печанай паспытала? Я дык надта люблю. Усё багацьце наша цяпер у бульбе.

8

ВІНАВАТЫ


Кандрат узяў пакінутыя на стале палавінкі бульбіны, патрымаў іх у руцэ, лаказваючы Маланьні, потым выціснуў з шалупайкі ў рот сабе сопкае і са смакам еў пагарэлую цьвёрдую шалупайку. .

Тры гады, якія 'пражыла Маланьня ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Яе гарадзкі убор розьніў яе ад усяе сям’і. Маланьня адчувала гэта і хацела, каб як-небудзь згладзіць гэную розьніцу сваімі паводзінамі.



  • А й я вельмі люблю печаную бульбу, яшчэ не забылася.

  • Дык праўда, сядай ды паспытай, мо’ даўно ела ўжо яе,—за- прашаў Кандрат.

Жонка ставіла на стол малако і, скоса зірнуўшы ў бок Кандрата, праказала:

  • Чаго ты з бульбай сваёй прыстаў, вось смак знайшоў...

У шыбы бразкаў восеньскі дробны дождж. Са стрэх на мяккі пя- сок каля сьвежа насыпанай прызбы пякалі кроплі вады.

Частка другая

На зямлі, раскіірэчыўшы ногі, сядзеў Алесь. Вакол яго, адзін за другім, пабраўшыся друг дружку за паяскі, хадзілі дзеці. Уперадзе самы большы—гэта матка. Большы паціху вёў за сабою «сваіх дзя- цей» і ставіў пытаньні Алесю. Той адказваў.


  • Коршык, коршык,—пытала матка,—што ты робіш?

  • Ямачку капаю,—адказваў коршык.

  • На што табе ямачка?

  • Каменьчыкі хаваць.

  • На што табе каменьчыкі?

  • Голачкі вайстрыць.

  • На што табе голачкі?

  • Мяшочкі шыць.

  • На што табе мяшочкі?

  • Каменьчьгкі зьбіраць.

  • На што табе каменьчыкі?

  • Тваім дзеткам зубкі выбіваць.

  • На што зубкі выбіваць?

  • Каб яны маёй капусты не клявалі.

  • А нашто' табе капуста?

  • Сваіх дзетак гадаваць.

  • Нашто табе дзеткі?

  • Каб тваіх дзетак кляваць.

Пасьля гэтых слоў матка стала насупроць коршыка і нарыхтава- лася да абароны дзяцей, якія замерлі на месцы за плячыма маткі. Коршык усхапіўся з зямлі і мерыцца накінуцца на самага задняга хлапчука. Потым заскакалі, забегалі дзеці наўкола маткі, а коршык

9

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



налятае на іх і скрозь натыкаецца на яе высокую. Стаміла такая гульня коршыка, і ён нібы сьціх, спыніўся на хвіліну, потым, намерыў- шыся, скокнуў і ўхапіў самага задняга хлапца за плечы. Рэшта мятну- лася ўбок, ірванула за сабой матку, і яна, непаваротлівы цяжкі хлапец, упала на зямлю. Алесь зарагатаў.

.— Ну й матка, падае як кабан!

Васіль Каіндратаў, маткай быў ён, узьняўся з зямлі, глянуў на Алеся, які стаяў непадаляк у кароценькіх чорных штанах, і злосна крыкнуў яму два разы.


  • Хоць з паноў, ды без штаноў! Хоць з паноў, ды без штаноў!..

Дзеці сталі паўкругам і чакаюць, што будзе. Калі яны першы раз

убачылі на выгане Алеся ў кароткіх чорных штанах, яны пазайздрось- цілі яму і ня зьлюбілі яго. Але калі Алесь пачаў кожны дзень ганяць на выган сьвіней і вучыць дзяцей розным прывезеным з гораду гуль- ням, яны пазналі ў ім добрага хаўрусьніка і зрабіліся самымі блізкімі яго сябрамі. Васіля яны ня любілі. I цяпер іх сымпатыі былі на баку Алеся. Гэтыя сымпатыі пасіляліся яшчэ таму, што Алесь часта, як ведалі дзеці, цярпеў крыўду цераз Васіля. Вельмі часта бывае, што Васіль пазьядае ў стопцы з гладышоў сьмятану, а мацеры скажа, што бачыў, як Алесь у стопку лазіў. Тады маці б’е Алеся за гэта.

Дзеці пазіраюць на Алеся і міргаюць яму вачыма. А ён зірнуў на Васіля, падыйшоў да яго сьпінай і з усьмешкаю праказаў:


  • Хлопцы! Што гэта сьмярдзіць так падлай? Вы ня ведаеце?

ён зморшчыўся і плюнуў. Потым павярнуўся да Васіля, нібы

раней не заўважаў яго.

А-а! гэта-ж клоп, сьмярдзючка рыжая тут стаіць! А я думаў, што гэта сьмярдзіць? Уй! Ну й рыжы! На гваёй галаве аладкі можна без агню пячы...

Дзеці зарагаталі, а Васіль адыйшоў крыху ў бок і крыкнуў Алесю:



  • Дарма!.. Падражнішся вось, я маме скажу. Прыехаў, жарэш наша дабро, ды яшчэ сьмяяцца будзеш! Добра-ж! Мама табе пакажа!..

  • Уй, як сьмярдзіць!—крычалі дзеці.—Уй, як сьмярдзіць!

Васіль пайшоў дадому. Тады дзеці зноў пасадзілі аднаго хлапца

ў кругу і пачалі хадзіць наўкола яго за маткай. Маткай абралі Алеся.

* *

Гіа ітолю ўперагонкі з ветрам нясуцца белым густым воблакам сьнегавыя веі. 1м многа прастору ў полі, нішто не сустрымае іх. Нізкія кусты алешніку, што парасьлі над канавай 'ля шляху, засыпаны сьне- гам, і чуць-чуць выглядаюць з яго асобнымі голымі галінкамі іх верха- віны. Завеі нясуцца палявымі прасторамі, засьцілаюць бельлю густой далячынь і там, зьлемяўшыся ў адно з бедаватымі сьнегавымі хмарамі, зьнікаюць за небасхілам.

10

ВІНАВАТЫ


У баку ад поля, як можа толькі ахапіць вока, стаіць густою сьця- ной вялікі бор. Імчацца завеі полем да самага лесу і, даляцеўшы да падножжа высокіх, густа стаячых стагодніх хвой, сныняюцца, пачына- юць крыжыцца і ціха кладуцца на намеценую ўжо каля лесу белую сьцяну гурлакоў. За сьцяной гэтай зусім ціха, няма ветру і дзе-ні-дзе тырчыць з-пад тонкага пласту сьнегу маленькая галінка, ці хваёвая шышка. А ў гары над лесам 'высака плывуць шызыя хмары, з імі імчыцца вецер. Вецер налятае на лее, гудзе ў верхавіньні хвой, зьмятае з хвой сьнег. Гойдаюцца хвоі; гул у лесе ў гары плавае, і над лесам, нібы дым, узьвіваецца сьнег.

Непадаляк ад лесу на ўзгорку стаіць хата, была калісь клецьцю. Хата адным сваім невялікім вакном углядаецца ў далячынь туды, дзе шлях, дзе ляды, дзе відаць белыя стрэхі далёкіх хутароў.

Хата восеньню толькі складзена, і дзядзінец зусім не абгароджа- ны. Ля хаты намецен вьгсокі гурлак, гэта пад сьнегам ляжыць бяр- веньне няскладзенай стопкі. За бярвеньнем, далей ад лесу з жэрдак зроблен хлеў. Накрыты хлеў яловымі лапкамі. А яшчэ крыху ў бок ад хлеву сьнегавымі белымі бабамі етаяць два невялікія стагі. Стагі пад- скубены зьнізу, і ад гэтага здаецца, што дзьве тоўстыя старыя жан- чыны ўгрузьлі ў сьнягу і застылі там, ня могуць выйсьці з яго.

Завеі сьнегавыя носяцца па полю. Над гурлаком ’ля хаты кру- жыцца сьнег, нібы вулькан белы дыміцца. Вецер сшалелы разьбегаецца ў полі, захапляе цэлыя гуры сьнегу, нясе іх і, наляцеўшы на адзінокую ў полі хатку, закідвае яе сьнегам, намятае сьнег праз шчыліны ў шы- бах у хату, сыпле ім праз дзіркі пад стрэхамі на гару.

Сьнег лезе праз шчыліны паміж жэрдкамі ў хлеў і калючым хо- ладам абдае схудалую карову. Карова дрыжыць, адвярнулася ад ясьляў задам у бок, адкуль дуе вецер і перажоўвае зьедзеную мешань. У каровы глыбока ўдаліся ў нутро худыя бакі. Яна мяккімі губамі выбірае з-пад ног з гною няўтоптаныя саломіны і падоўгу перажоўвае іх, дрыжыць ад холаду і паціху мыкае. Побач у хлеве, за перагарод- кай, такая-ж, як і карова, худая лахматая кабыла. Кабыла ня хоча адыйсьці ад ясьляў. Яна стада бокам-Да- ветру і дастае з ясьляў сена. У сене цуркі, яны казытаюць кабыле ноздры. Кабыла губамі разварач- вае аб’едзеныя цуркі, выбірае асобныя 'мурожыны і ад казытаньня фыркае. На вачох у кабылы накарэў гной. На хвасьце і сьпіне ў яе сьнег кладзецца. Час ад часу яна спыняе шукаіньне ў ясьлях, рассгаў- ляе ногі і ўстрэсвае ўсім целам, каб скінуць са сьпіны сьнег і крыху сагрэцца. У яе тады вяла абвісае ніжняя губа і гэтаксама трасецца.

А вецер з завеямі ўсё зласьлівей кідаецца на хату, на хлеў, сыпле ў хлеў праз шчыліны сьнег, застрае ў шчылінах паміж жэрдак, ірвецца адтуль і злосны жалобна сьвішча: у-ю-й-й-й-у...



11

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



’Ля іварот стаіць Мікіта. Ён худы, аброс густой «ароткай ба- радою.

Ужо другі год, як ён зьвярнуўся з вайны. Тады яго з радасьцю спаткалі суседзі, брат, жонка. Ён доўгі час жыў у братняй хаце. Дэўгі час нядзельнымі днямі ён выходзіў на вуліцу ў еалдацкай форме, у ботах, у шынэлі і йшоў па вуліцы салдацкай разьмеранай хадой. По- тым перашыў шынэль на армяк. Боты іпадраліся. На штаны, на месцы кален, ляглі ^карыя ла'пекі з, старога зношанага даўно армяка. І адзі- май памяцьцю аб еалдатчыне засталася замурзаная шапка кучомка.

3 самага ранку й да вечару калупаўся Мікіта ля хаты, каля ста- гоў і хлева; цэлымі гадзінамі раскапваў ля хаты і хлеву сьнег і час ад часу прывозіў з лесу на кабыле гальлё. Вечарамі садзіўся на кало- дачку пасярэдзіне хаты насупроць комінку, і то кроіў акраўкі, размат- ваючы скручанае абаранкамі палосьсе і плёў лапці, то дамашнім спо- сабам, распарваючы ў печы ясень, гнуў палазы і выцёсваў капыльлё для саней. Разгрэўшыся ля комінку, падоўгу цяжка кашляў. Гэты ка- шаль ён часткова прывёз з вайны, а пасіліў яго вясною, калі, пера- яжджаючы рэчку, уваліўся ў ваду пад лёд.

Мікіта адгроб ад варот гной, прычыніў вароты і пайшоў да стогу. Там ён сгаў у зацішшы ад ветру, абаіпёрся на стог і доўга стаяў нярухома. У яго памяці ўоплывалі перажытыя гады. Уеплывалі нібы зусім сьвежыя вобразы жыцьця ў губэрскім горадзе, і паўставаў у па- мяці як жывы Зубковіч. 3 Зубковічам Мікіта разышоўся яшчэ да вай- ны, яго адаслалі ў другі горад. Але зараз чамусьці лезьлі ў памяць даўнія еловы Зубковіча, якія ён шэптам гаварыў Мікіту ў ноч пасьля першай Мікітавай удачы. Тады тыя словы крыху палохалі, але Мікіта ня верыў у іх, а зараз яны зноў усплываюць у памяці і нараджаюць

трывогу. Пасьля рэволюцыі мінулае палохала Мікіту і мучыла яго

страхам. Ён баяўся, каб ня выказаць як свайго мінўлага людзям і ў гу- тарках пра старое маўчаў больш. Мікіту цягіер, калі ён задумаўся над словамі Зубковіча, пачынае здавацца, што вось-вось выйдзе нехта з-за стога, з-за хлева, возьме яго загрудкі і запытае: служыў ты ахрань- нікам, ці не? колькі добрьіх людзей загубіў сваёй службай? Ад гэтага робіцца Мікіту страшна, ён азіраецца наўкола, хрысьціцца хуценька, зьняўшы з галавы кучомку, і шэпча сам сабе:

«Добра, што хоць ніхто ня ведае, а каб ведалі, заганялі-б мяне,

аатукалі, а мо’ і яшчэ горай было-б, няхай ня ведае ніхто. Няхай

дзеці мае пра гэта нічога ня ведаюць»...

МўІіта яшчэ раз азірнуўся наўкола па полю, дзе густая белая завея мяшалася ўжо з змрокамі надыходзячай ночы, наскуб сена, узяў яго ў ахапак, падабраўшы чысьценька да каліва, і панёс у хлеў. Насустрач яму з хлева ціха заіржала кабыла.



12

ВІНАВАТЫ


Пятнаццаць вёрст ішлі босымі па сашы. Калі мінулі скураны за- зод, нехта запрапанаваў абуцца. Усёй групай сыйшлі з сашы на по- нлаў, памылі ў канаве ногі і пачалі абуваць боты, чаравікі, лапці.

У горадзе, у аддзеле народнай асьветы ніхто не асьмельваўся зайсьці ў габінэт да загадчыка. Доўга сгаялі пад дзьвярыма і спра- чаліся, каму ісьці, а потым усёй групай зайшлі ў габінэт. Загадчык зьдзіўлена пазіраў на зайшоўшых, слухаў іх блытаную, ня зусім сьмелую гаворку, а выслухаўшы, напісаў ім нейкую паперку і раска- заў, кудой можна бліжэй дасьці да экскурсійнага бюро.

Як выйшлі з габінэту загадчыка, дык Алесь толькі, махнуў рукой, і тады з гоманам, з шумам пайшла група вуліцамі гораду. У экскурсій- ным бюро групе далі кіраўніка-настаўніка. Настаўнік паказаў перш усяго спорт-пляцоўку ў дварэ экскурсбюро, потым павёў экскурсантаў у фізычны габінэт аднае школы. Там сівы стары фізык доўга апавядаў пра розныя фізычныя зьявы, даводзіў праівільнасьць выказаных думак фізычнымі вопытамі. За час лекцыі разьбіліся дзьве шкляныя баначкі^ і лопнула ў часе награваньня колба. Вопыт, які хацеў фізык паказаць з колбай, так і ня ўдаўся, бо другой ня было. Вечарам паказалі яшчэ рэнтгэнаўскі габінэт гарадзкой больніцы. Вучні, гэта была экскурсія з вясковай школы, пазіралі на асьветленае сэрца Янкі, дзівіліся, сгаіўшы дыханьне, як яно б’ецца, а ноччу ў інгэрнаце жартавалі з Янкі, што ў яго крывое сэрца і што ляжыць яно ў яго крыху бокам.

Заставалася заўтра агледзець яшчэ электрастанцыю і алейню.

Калі раніцою ішлі на электрастанцыю, над дзьвярыма двохпавяр- ховага дому Алесь прачытаў напісаныя на шыльдзе наступныя словы:

Росснйскнй Коммуннстнческнй

Союз Молодежн

Б.. уездный комнтет комсомола.

Праз раечыненыя ў іпершым паверсе дому вокны Алесь бачыў, што на еьценах пакояў гэтага дому наклеены нейкія вялізарныя пля- каты, патрэты.

«Пэўна клюб для моладзі», падумаў ён.

А калі на рагу вуліцы ў будцы купіў мясцовую газэту і ў ёй на апошняй старонцы прачытаў, што нейкая Карпаўская ячэйка комса- молу правяла суботнік і за дзень падчысьціла ламачча ў цэлай дзя- лянцы, за што лясьніцтва вынесла ячэйцы падзяку, дык пасьля гэтага зноў уепомнілася напісанае на шыльдзе.

За горадам, як ішлі да дому, уся група зноў сыйшла на поплаў, і ўсе разуліся. У газэту Алесь загарнуў свае чаравікі.

ГІрайшоў цэлы месяц пасьля экскурсіі. Алесь ужо зусім забыўся аб прачытаным у газэце і на шыльдзе. Ён па прывычцы зайшоў у па-

13

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



мяшканьне воласьці, каб папрасіць у сэкрагара ком'ячэйкі якую- кольвеч кніжку для чытаньня.

Сэкратар ком’ячэйкі Сяргей сядзеў над нейкімі пзперкамі. Калі/ Алесь зайшоў і сеў на зэдлік, Сяргей адсунуў левай рукою паперы ў бок і пачаў распытваць Алеся пра школу. Пытаў пра тое, як адносяцца да вучняў настаўнікі, як здаюць вучні вурокі. А -потым узяў Алеся за рукаў кашулі, паглядзеў на йго і загаварыў:



  • Многа ў вас хлопцаў у школе добрых, чаму-б вам не органі- заваць там ячэйку камсамольскую?..

Алесь адразу ўспомніў газэту, шыльду.

  • Слухай! Я нешта пра камсамол у газэце чытаў, як на экскурсіі былі. Шго гэта?.. Што мы рабіць будзем, калі камсамол арганізуем?

  • Што рабіць?.. Ну, што камсамол робіць?.. Я й сам добра ня ведаю, але прыкладна: ну, разьвёрстку дапамагае зьбіраць, політыцы вучыцца, на бандытаў, калі трэба, ходзіць, у ЧОН’е займаецца, вучыць вясковую моладзь камуністычнаму жыцьцю... Ячэйка гэта, брат, у адно ўсё, гэта калі ўсе пааднаму думаюць. У школе ў вас—як хто хоча, а тады—яч'эйка... Да вось хоць партыю вазьмі. Партыя—гэта дарослая, ну, а камсамол накшталт партыі моладзі. Так і гаворыцца: комуні- стычны саюз...

  • Дык давай, братка, організуем, а?..

Алесь пазіраў на Сяргея і чакаў адказу.

  • Давай. Ты пагутар яшчэ з тым-сім з лепшых хлопцаў, я я прыду да вае і організуем... Вось тады, брат, запрацуем, холькі тры- майся! І я буду з вамі політыкай займацца. Тады мы вашым настаў- нікам некаторым у політыцы сто ачкоў уперад дадзім!..

Сяргей гіадміргнуў Алеею і зноў узяўся за паперы. На кніжкі Алесь забыўся. Ён бягом кінуўся ў школу. Ціхенька адвёў у кут Янку і расказаў яму пра гутарку з Сяргеем.

  • А як гэга мы організуем?—‘пытаў Янка.

  • Я ня ведаю. Сяргей прыдзе, ён сам пакажа. Толькі ты пакуль нікому больш не кажы.

  • А мо’ яшчэ Пятру сказаць? А?..

  • Пятру?.. ну, можна. А больш нікому... глядзі!..

Праз дзень у аднэй з кляс сабраўся валасны політыка-асьветніцкі гурток, якім кіраваў былы падпаручык, а цяперашні папоў зяць. У гуртку былі ўсе настаўнікі і дзеці папа, дзяка, былога валаснога пісара і некалькі чалавек з служачых валасных устаноў. Гурток развучваў п’есы і ставіў епэктаклі. У гуртку ў гэты час чыталі «Медведь» Чэхава. Кіраўнік то гучна выкрыкваў асобныя сказы густым мужчынскім ба- сам, патрабаваў ад кагось грошы, то падрабляўся пад жаночы ўпраш- ваючы голас.

У суееднім пакоі сабраліся трое будучых камсамольцаў і Сяргей.



14

ВІНАВАТЫ


  • Усяго трое?—пытаў Сяргей.—Гэта, брат, зусім мала, каб яшчэ хоць двух.

-— Тады паклічам яшчэ Рыгора і Цярэшку... Бяжы, ГІятро, па- кліч...

ІІраз хвіліну зьявіліся і Рыгор з Цярэшкам.

Сяргей адчыніў сход.


  • Вось, брат, што,—пачаў ён,—каб нам ужо організаваць ячэй- ку, ды давайце ўсё як сьлед. Няхай Алесь старшынёй будзе, а Янка сэкратаром... Згодны?—Ну, вось... Ты і пратакол пішы,—зьвярнуўся сн да Янкі.

Сяргей пачаў даклад. Ён гаварыў пра барацьбу на фронце, пра тое, як Чырвоная армія перамагла Ўрангеля; гаварыў пра барацьбу з белапалякамі. А пад канец сказаў некалькі слоў аб уцекачох арміі і пра тое, што камсамол павінен выяўляць і дапамагаць уладзе лавіць уцекачоў.

Хлопцы слухалі ўважліва. У кожнага з іх быў урачыста-ўзьняты настрой. Ніхто з іх не разумеў яшчэ, што такое камсамол, акрамя таго, што савецкай краіне цяжка бараніцца ад ворагаў і што камсамол па- вінен выяўляць і дапамагаць лавіць уцекачоў. Але за гэтым кожны адчуваў нешта яшчэ большае, яшчэ больш важнае...

Янка трымаў у руцэ аловак; паклаў руку на паперу, але нічога ня іпісаў. Алесь штурхануў яго ў локаць.


  • Ты пішы, .пратакол пішы...

  • Я ня ведаю, як...

  • Мала што, пішы...

Янка на паперы выявіў слова прагакол і зноў спыніўся.

  • Сяргей скончыў даклад, памаўчаў хвіліну, потым узьняўся і дадаў да сказанага раней:

  • Вось, брат, што я яшчэ забыўся сказаць, што комсамол і опэк- таклі павінен ставіць, тады мы тых вунь пахерым...—Сяргей паказаў на дзьверы, адкуль даносіўся голас кіраўніка гуртка, які чытаў п’есу.—- Пахерым іхны, а свой гурток такі, брат, зробім, што... Так... А праз месяц, вось яшчэ, дашлюць вам кожнаму білет камсамольскі ў шаўко- вай вокладцы... ,

Сяргей падыйшоў да Янкі.

  • Не напісаў? Ну, давай пісаць... Пратакол агульнага сходу,— дыктаваў Сяргей,—беспартыйнай сялянскай моладзі... Былі на сходзе такія-та. Запішы... Ось тут пішы: слухалі, а гут—пастанавілі... Тут— даклад сэкратара ком'ячэйкі аб організацыі комсамолу, а тут—орга- кізаваць ячэйку комсамолу і рыхтаваць з сябе змагароў за савецкую ўладу і комуністычную партыю... Выбраць старшынёй ячэйкі Алеся, а сэкратаром Янку. Пішы... Камандыраваць Алеся ў павятовы камітэт

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



для таго, каб узядь неабходнае кіраўніцтва... Правільнасьць пратаколу падпісалі... ну ўсе, хто ёсьць, няхай падпішуць... А цяпер, Алесь, за- чыняй сход і сьпяём інтэрнацыянал.

Зьбіваючыся, на розныя галасы ўсьлед за Сяргеем зацягнулі пя- цера маладых хлаіпцоў словы вядомага ім ужо сьпеву. 3 кожным но- вым сказам сьпеву галасы мацнелі, уздымаліся вышэй. У суседнім пакоі сьціхла чытанка. Кіраўнік культурна-асьветніцкага гуртка адчыніў дзьверы, зірнуў на хлопцаў і спыніўся.

— Чорт ведае, што такое? Чаго цяпер сьпяваюць?

Але хутка пазнаў сэкратара ком’ячэйкі Сяргея, прасунуўся ў дзьверы клясы бліжэй да стала і таксама запеў.

&

Пра камсамольскую ячэйку ў сяле, валасным цэнтры, ведалі ўсе. Ячэйка ўнесла нешта новае ў навакольнае жыцьцё. 1 ня то, каб якой працай сваёй вялікай, працу за два тыдні не разгарнулі яшчэ добра, але наогул самы факт утварэньня ячэйкі быў вялізарнай зьявай, да якой цяпер была прыкавана ўся ўвага насельніцтва сяла. Аб ячэйцы гутарыла моладзь, гутарылі старыя і дзеці.



У школе ўсё жыцьцё пачало кружыцца наўкола ячэйкі. Частка івучняў старэйшых кляс стала на бок ячэйкі, другая чуралася яе. Гэта самае адбылося і ў сяле сярод моладзі. Большасьць моладзі стала за ячэйку, частка—за культасьветніцкі гурток. У сяле сталі друг супроць дружкі дзьве сілы, гэта ўсе разумелі. Праўда, у культасьветніцкім гуртку амаль усе настаўнікі, культурныя сілы, а ў ячэйцы толькі пяць камсамольцаў ды Сяргей з імі, ды яшчэ за ячэйку сялянская моладзь і большасьць вучняў.

У гуртку нібы большыя сілы. Яны спэктаклі ставяць, бібліотэку маюць добрую, у іх сыпевам вучаць, а ў ячэйцы іпакуль што толькі заняткі па «Азбуке коммуннзма» Бухарына і ў суботнія дні вечарамі сходы з дакладамі Сяргея аб міжнародным становішчы і задачах, ды газэты, якія ішлі ў ячэйку з гораду.

Ячэйка ў Янкавага бацькі ў хаце паставіла пад лаўкай скрыньку і туды склала свае кніжкі. Сяргей усе кніжкі, якія дасылаліся з гораду валасному контр’агэнцтву друку, перанёс у ячэйку. Аддаваў ячэйцы і ўсе газэты, якія ішлі на воласьць.

Праз месяц ячэйка вырасла. Запісаўся ў ячэйку Ічэ, сын каваля, і Зося, вучаніца, дачка селяніна. ЗоСя запісалася ў ячэйку і хадзіла пакуль што ў культурна-асьветніцкі гурток іграць на спэктаклях.

Паміж гуртком і ячэйкай пачалося змаганьне.

Зьбіраючыся ў дзяка на кватэры, гурткоўцы цэлыя вечары гута- рылі пра ячэйку, кпілі над няпісьменнасьцю і някультурнасьцю комса- мольцаў і, тымчасам, чагосьці трывожыліся. Да гэтага часу на іх была накіравана ўся ўвага сяла, а як зьявіліся комсамольцы, увага гэтая



16

ВІНАВАТЫ


падзялілася. Падзел гэты нават захапіў і валасны выканком. Сяргей
быў з комсамольцамі, а сгаршыня выканкому—з гурткоўцамі, і з імі
яшчэ падатковы інспэктар і другія служачыя.

Сяргей з кожным днём адносіўся да гуртка ўсё больш адмоўна.



  • Чаго яны круцяць насамі ад ячэйкі?—пытаў ён.

Старшыя выканкому абараняў гурток.

— Ты няправільна падыходзіш да інтэлігенцыі,—казаў ён,—


ячэйка што?—нічога пакуль, а гурток—культурныя інгэлігентныя сілы
воласьці. Калі гаварыць так, як ты, дык гэтыя сілы разьбягуцца і з
аднэй ячэйкай нічога ня зробіш... Ячэйку вучыць яшчэ трэба.

Сяргей нэрваваўся, злаваў.



  • Тваю гнілую інтэлігенцыю яшчэ больш вучыць трэба.

У апошнія дні гэткія гутаркі паўтараліся ўсё часьцей.

Перад колядамі гурток падрыхтаваў спэктакль. На расклееных

па сялу афішах вялізнымі літарамі было пасьля назвы п’есы напісана,
што спэктакль ставіць культурна-асьветніцкі гурток. Бечарам комса-
мольцы павыдзіралі ў афішах гэныя месцы, але праз гадзіну гурткоўцы
іх зноў наклеілі з такім-жа надпісам. Старшыня выканкому паклікаў
да сябе Алеся і накрычаў на яго за ўчынак комсамольцаў.

Да спэктаклю комсамольцы рыхтаваліся і рыхтавалі вучняў.



  • Калі добрае што, дык слухацьмем, а як барахло якое—
    засьвішчам...

На спэктаклі комсамольцы і вучні сядзелі ў задніх радох. Вучні
стаялі па вокнах, на лаўках. ГІакуль ішла п’еса, у залі было ціха, ды
чае ад часу прарываўся рогат. А калі пасьля п’есы на сцэну выйшаў
гуртковец-настаўнік і, пакланіўшыся ў залю, праказаў назву вершу,
які хацеў дэклямаваць, заднія рады залі зашумелі. Наетаўнік правёў
рукой па ілбу, глянуў у заднія рады аўдыторыі і пачаў дэклямаааць.

Глаза... Глаза...

Не іпаеьпеў ён праказаць гэных слоў, як з уеіх куткоў узы-шўся
шум, потым сьвіст.

На сцэну выйшаў кіраўнік гуртка і запрасіў цішыні.

Настаўнік зноў праказаў першыя словы вершу, і зноў хтосьці
прарэзьліва сьвіснуў у заднім радзе.

І зноў на сцэну выйшаў кіраўнік гуртка. За ім узьняўся старшыня


выканкому і пачаў сароміць вучняў і комсамольцаў.

Настаўнік злосна глянуў у заднія рады, пачаў дэклямаваць. Вось


ён ужо пераказаў восем радкоў вершу, а тут зноў гэныя словы:

Глаза... глаза...

і яны зноў згубіліся ў прарэзьлівым дружным сьвісьце. Цяпер настаў-
нік завярнуўся і пайшоў за сцэну. Старптыня выкані<ому_,даш»оў да-

дому.. Спэктакль хутка скончыўся. і ^ц-^дВЬЙ'

дх.: .?ллышй госудлрсгг"..: ; :.



.. Л* V *.іА,

БнЗлнс,тека МНВ. Ма ц т~


ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



Назаўтра старшыня выканкому доўга гутарыў з Сяргеем, пера- конваў, што такой зьявы, як была на спэктаклі, нельга далей цярпець. Сяргей даводзіў, шго хлопцы правільна асьвісталі дэклямацыю на- стаўніка.

—Ну што гэта за верш?—гаварыў ён.—Глаза, глаза... А ну яго!.. Вось, браг, яно й ёсьць, што гнілая інтэлігенцыя...

У гэтым спэктаклі ўдзельнічала і Зося.

Назаўтра-ж'паклікаў яе да сябе ў калідор Алесь і заявіў, што калі яна яшчэ будзе ііраць на спэкгаклі ў гуртку, дык ячэйка прыцягне яе да адказнасьці і выключыць з комсамолу.

Ячэйка хацела перамагчы. Ячэйка хацела адваяваць сцэну, каб самім комсамольцам гаварыць з яе перад спэктаклямі, каб самім ста- віць опэкгаклі, дэклямаваць, пець. Пачалося ўпартае змаганьне за сцэну. Змаганьне перанеслася ў школу, дзе сярод вучняў было многа гурткоўцаў. Алесь, які кіраваў фактычна ўсім унугрышкольным, па- занавучальным жыцьцём школы, павёў атаку на гурткоўцаў. Ён з гру- пай хлапцоў склаў сьпіс, каму і калі чарга мыць памост у клясах, пі- ліць дровы. Раней звычайна дзяўчат вызвалялі ад пілаваньня дроў, зараз гэтае правіла было скасавана.


  • Нашым мы зможам дапамагці,—казаў Алесь,—а яны, панскія донькі, няхай самі і напіляць і паколюць.

Хутка ў лесе адбылася і першая сутычка.

Ісьці ў лес трэ’ было ўсім хлапцам і дзяўчатам. Так і хадзілі. Але раней усе дзяўчаты—іпапова, дзякова, пісарава у лес ня йіплі, а да- дому, і гэта неяк лічылі нармальным. На гэты раз Алесь нарошна па- пярэдзіў іх:



  • Пасьля абеду ў лес пойдзем па дровы, глядзіце, каб не ўцлклі!

Але дзяўчаты ў лес не пайшлі.

Алесь у лесе сабраў вучняў, і ўсе згадзіліся, што тром не зьявіў- шымся ў лес заўтра трэ’ будзе адпіліць адразу дзьве чаргі дроў. Рані- цою Алесь папярэдзіў іх аб гэтым. Дзякова дачка зарагатала Алесю проста ў гвар і адвярнулася.



  • А я ня буду піліць дроу!

  • А вось-жа будзеш!

  • Ня буду! Іія будзем!..

  • ПабачыМ!

Алесь пакінуў іх. Дзяўчаты пайшлі да загадчыка школы, і ён да- зволіў ім дроў ня піліць.

Калі раніцою Алесь зьявіўся ў школу, ён перш усяго ітраверыў, ці папілены дровы. А праз іпяць хвілін у самай большай клясе ўжо са- браўся вучнёўскі сход і пачаў разьбіраць пытаньне аб выключэньні ўсіх грох дзяўчат са школы. Дзяўчаты плакалі на сходзе. Загадчык школы абараняў іх і даводзіў, што сход ня мае ніякага права каго-б



18

ВІНАВАТЫ


то ні было выключаць са школы. Ня гледзячы на гэта сход аднагалосна пастанавіў патрабаваць ад школьнае рады выключэньня ўсіх грох.

А яшчэ праз некалькі часу здарылася самае важнае. Комсамольцы на адчыненым сходзе абгаварылі пытаньне кульгурнай працы ячэйкі і тут-жа ўтварылі драматычны гурток і гурток сьпеваў. Тут-м<а ўхвалілі патрабаваць ад культурна-асьветніцкага гуртка сумеснага агульнага сходу, каб на ім вырашыць, каму кіраваць гурткамі: ячэйцы ці культ- асьветніцкаму гуртку.

Пасьля сходу ячэйкі Алесь пайшоў да кіраўніка гуртка і абвясь- ціў яму пастанову ячэйкі.


  • Няхай сход вырашыць, чыя сцэна,—наша ці ваша.

Кіраўнік на гэтыя словы сьмяяўся, даводзіў, што нічо'га з гэтага

ня будзе.



  • Ячэйка-ж ня зможа кіраваць, ну што вы? Гэта разбурыць усю працу.

  • Не разбурыць, наладзім.

  • Калі вы ўжо, Алесь, так настойлівы, я згодзен вось на што: няхай хлопцы з ячэйкі ідуць у гурток і будзем працаваць...

  • А хто кіраваць? Вы?.. Не, ня так...

  • Ха-ха-ха! Кіруйце вы, я буду ў вас простым -гурткоўцам. Згодны?

  • Чаго гаварыць? Будзе сход і вырашым тады.

Алесь пайшоў.

У суботу ў клясу сабраўся ўвесь склад культурна-асьіветніцкага гуртка. На сцэне сыйшліся кіраўнік і група старэйшых гурткоўцаў, аб нечым радзяцца.

У другой клясе сходзіліся ўсе, хто за ячэйку. Праз некалькі хвілін яны ўсе ўвайшлі ў клясу, дзе былі гурткоўцы. Усьлед за імі, кульгаючы, зайшоў Сяргей. Алесь спыніўся каля стала.


  • Займай, хлопцы, першыя месцы, зараз спэктакль будзе.

Пачалі абіраць старшыню сходу. I ўсе адразу загаманілі, закрычалі

прозьвішчы.



  • Пылькіна! Пылькіна!—крычалі гурткоўцы.

  • Алеся! адказвалі ім вучні. .

  • Алеся!

Алесь узьняўся з лаўкі.

  • А я прапаную Сяргея, каб як сэкратар ком’ячэйкі ні за тых, ні за другіх быў.

Гоман сьціх, і Сяргей адчыніў сход. Першае слова ўзяў старшыня выканкому. Ён усяляк даводзіў, што культурна-асьветніцкі гурток ро- біць каштоўную справу, і што ячэйка не падумаўшы хоча разбурыць гэты гурток. ён дагадаўся, што перамога можа быць на баку ячэйкі. У адказ яму то там, то сям на лаўках узьнікаў шум.

За плячыма старшыні на сцэне хадзіў нэрвуючыся былы офіцэр, кіраўнік гуртка. Унізе ля сцэны, абапёршыся на стол, стаяў настаўнік,



19

ГІЛАТОН ГАЛАВАЧ



кіраўнік сьпеваў, пазіраў кудысьці ў бок і бяз дай прычыны крыва- гіранічна ўсьміхаўся. Выгляд у яго быў такі, нібы ён некага вельмі шкадуе.

Гаварыў яшчэ нехта з гурткоўцаў, што калі возьме ячэйка верх, дык яны не дадуць ячэйцы ні дзпамогі, ні кніжак, і прапанаваў усту- паць у існуючы ўжо гурток.

Яго заглушаў шум і выкрыкі. Пасьля гаварылі яшчэ Алесь і Сяргей.

Калі пачалі галасаваць праіпанову Алеся: хто за тое, каб культурна- асьветніцкі гурток распусьціць і ўсю працу весьці ячэйцы,—у клясе ўзьняўся зноў дружны гоман. Абодвы бакі хацелі хоць зараз наверба- ваць сабе больш галасоў. Пяць чалавек лічылі ўзьнятыя ўгару рукі. Потым лічылі тьіх, кто супроць. На восем галасоў у ячэйкі аказалася болей. Культурна-асьвегніцкі гурток быў распушчаны.

3 клясы па аднаму выходзілі гурткоўцы. Засталіся некаторыя гурткоўцы вучні і старшыня выканкому. Ён злаваў.


  • Ня трэба было так рабіць... Ну, распусьцілі, а што далей зро- біце, а?..

І стаяў перад моладзьдзю, чакаў адказу. Нехта адказаў яму:

  • Спэктакль паставім.

У клясе зарагаталі.

  • Паставім, паставім!.. Пабачым, як паставім, тады скажаш...

Сход разыйшоўся. Праз два дні Янка з Цярэшкам перапісвалі

кніжкі бібліотэкі культурна-асьветніцкага гуртка, а комсамольцы ў руках пераносілі іх у памяшканьне выканкому да Сяргея і там рас- кладвалі ў шафе. Сяргей кульгаў, ходзячы іпа пакою, разглядаў па- доўгу два тоўстыя томы падарожжаў Пржэвальскага, у бліскучай цісьненай вокладцы, і хЕаліў комсамольцаў.



  • Вось яно, брат, і малайцы вы! Гэта-ж такая бібліятэка, што й мы каму-некаму можам даць кніг, а ня то, каб яшчэ прасіць у каго. Толькі каб шчадзілі іх, вось што. Каб сьпісаны ўсе былі...

Ён падыходзіў да шафы і.зноў падоўгу разглядаў кнігі.

Яшчэ праз два тыдні ячэйкавы драмгурток ставіў «Оснное гнездо». Гэта быў яго першы спэктакль.

Пасьля сходу многія з былога культурна-асьветніцкага гургка зу- сім адыйшлі ад працы, частка прыйшла ў гурток ячэйкавы. Кіраваў гуртком настаўнік, выкладчык матэматыкі. Раней ён час ад часу удзельнічаў у пастаноўках.

На гэтым-жа спэктаклі ў канцы гурток прасьпяяў «Грышка ды .Саўка ладзілі дуду» і «Інтэрнацыянал».

Заля ў часе спэктаклю была перапоўнена.

Так была закончана першая перамога комсамольцаў.


ВІНАВАТЫ


Рыгор непадаляк ад хаты, гоняй гіяцёра, гроб сена. Ён набраў вялізны прыгожы перабор, падняў з зямлі і паклаў яго на напалову складзеную ўжо капу, потым выцер руказом з шыі пот і сеў ’ля капы адпачыць.

Праз некалькі часу нехта падкраўся ззаду, закрыў яму рукамі вочы і ня 'пускаў.



  • Цімох?.. пусьці!.. Ну?... а-а'-а... ведаю! Алесь...

Алесь адпусьціў рукі.

  • Завяршы капу ды бяры вінтоўку і пойдзем у воласьць. Гіойдзем нанач у Алесеўку.

Рыгор завяршыў капу, сказаў бацьку, што яго клічуць нешта ў ячэйку, і пашоў у двор. Дома выняў у каморы з-за дзяжы вінтоўку ня- мецкай сыстэмы, аддаў яе Алесю пачысьціць, а сам сеў палуднаваць.

Хутка ў двор прыйшла Рыгорава мачыха.



  • Ізноў з гэтымі цацкамі? Ізноў некуды выправіліся? а? Вось няма на вас пакараньня... Хадзіце! Мо’ галоўкі пакруціце... Дзень у дзень ідзе, а стары рабі адзін... Работы ня знойдзе, а полудзень дык знайшоў і сам... Каб вы палопаліся...

Рыгор кінуў есьці, надзеў шапку і пайшлі.

У выканкоме яшчэ нікога з другіх хлопцаў ня было. Алесь павёў Рыгора ў царкоўны двор за агарожу і там сеў у куце двара пад ліпамі.



  • Сядай... Ну, што ты думаеш рабіць?

  • Ня ведаю... Ужо з дому гоняць. Працаваць трэба, а тут вось гэта... Чорт яго ведае, што рабіць?..

  • А ня кінеш?

  • Я? Ня кіну! Лепш галодны пайду ў сьвет, а ня кіну...

  • Пяройдзе... А хіба ў мяне лепш? Тата на мяне ня крычыць і на- огул нічога ня кажа, але гэта яшчэ горш, бо я сам ведаю, што ён то маўчыць, а сам з сабой думае вельмі нядобрае. Сёньня бяру я з-пад ложку вінтоўку, а ён сядзіць моўчкі на лаўцы і так неяк на мяне пазірае, што мне крыўдна зрабілася. Каб ён лаяўся, дык я-б хоць адга- варваўся. А то ён маўчыць, ні слова і я моўчкі пайшоў... Ды ён-жа й хворы... Я дык мо’ яшчэ з-зіму прабуду так, а потым пайду з дому, ня выцерплю... хоць куды...

  • І я паехаў-бы куды, каб вучыцца...

  • А мне, браце, у павяткоме абяцалі на лета паслаць куды...

  • Дык каб разам! Вось бы добра! Вось бы тады папрацавалі! Тады-б ня толькі гэгага паповага, а ўсіх-бы па політыцы загналі.

У слова «гполітыка» Рыгор укладаў уменьне разьбірацца ва ўсіх падзеях, якія робяцца на сьвеце і ў напісаным у газэтах і кнігах.

21

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



  • Табе лягчэй 'політыка даецца,—гаварыў Рыгор,—а мне вельмі цяжка. Ты вось скажы, як ты даклады вучыш?

  • Вучу?.. Я зусім дакладаў ня вучу.

  • А як-жа ты? . і

  • Пачытаю кніжку, якую трэба, ці газэту і раблю.

  • Ну?!.

  • Яй бо!

  • А я-ж, братка, дык замучыўся, як далі мне даклад.

  • Які?

  • А вэнь, як комуністыя ўтрымалі ўладу... Я думаў-думаў і чуць ня плакаў, а потым узяў кніжку, палез на гару, каб мачыха ня бачыла, і вывучыў на памяць усю кніжку. Дый то заблытаўся, калі хлопцы за- рагаталі... Ня ўмею я гэтак, як ты.

  • Трэба было-б паехаць вучыцца куды... ■

  • А сэкратаром ячэйкі тады хто?

  • Янка застанецца. Я ўжо пабыў даволі. Ячэйка ў нас ужо вялі- кая, няхай і ён пабудзе.

Алесь выняў з кішэні невялічкую, у сіняй кардоннай вокладцы кніжачку і іпаказаў Рыгору.

  • Бачыў ты гэта?

  • Не!.. Што гэта?

  • Білеты. 1 табе прыслалі... .

Рыгор доўга трымаў у руцэ кніжачку, варочаў яе, перагортваў, разглядаў. Потым, аддаючы Алесю, нясьмела з зьдзіўленьнем запытаў:

  • А Сяргей-жа казаў, што ў шоўкавых?..

  • Дурань! Дзе ета шоўку набрацца... Мала што ён казаў. Алесь схаваў білет у кішэню, адсунуўся трохі з месца, дзе сядзеў, і падняў няпрыкметна дзёран. Пад дзёрнам ляжалі абоймы з патронамі.

  • У мяне тут каля сотні штук і дома трохі. Гэныя баюся дома хаваць, каб дзеці не адшукалі, а тут ніхто ня ведае... На й табе дзьве абоймы. Алесь падаў дзьве абоймы паржавелых ужо крыху патронаў. Дастаў яшчэ чатыры абоймы і, абцёршы з іх пясок, паклау сабе ў кішэню.

Праз гадзіну пяцёра чалавек з вінтоўкамі, па рознаму апранутыя ішлі ў Алесеўку. Алесь і Рыгор былі босыя і бяз сьвітак. Начальнік гэтае групы, мясцовы партыец чырвонаармеец, які зусім нядаўна зьвярнуўся дадому, быў у ботах і чырвонаармейскай вопратцы. Двое другіх—партыйцы мужчыны—былі ў гамашах.

22

ВІНАВАТЫ


У Алесеўцы іх спаткалі з некагорым зьдзіўленьнем, але ў хату старшыні сельсавету, дзе хлапцы спыніліся, хутка па заданьню стар- шыні багацейшыя алесеўцы пачалі зносіць усё, што палагалася з іх па развёрстцы. Чырвонаармеец важыў масла, сала, жьгга, а Алесь ува- жліва запісваў усё на паперу супроць прозывішча таго, хто здаваў дабро і даваў таму расьпісацца.

Зносілі разьвёрстку па аднаму, паступова, і зацягнулася гэта аж да самай ночы.

Недалёка ад хаты старшыні была вечарынка. Адтуль даносіліся гульлівыя зыкі гармоні. Гарманісты іграў польку. Рыгор стаяў з він- тоўкай каля шулы брамы і слухаў. Да яго падыйшоў стары селянін, азірнуўся і паціху сказаў:


  • Вы сьцеражэцеся. Булгак можа прыйсьці. А вечарынку я раіў-бы абшукаць, лівальверы ў гэтых, у багатых, ёсьць.

Рыгор паклікаў чырвонаармейца. Селянін сказаў яму тое-ж, што і Рыгору. Яшчэ раз папярэдзіў, каб сьцерагліся.

Па вуліцы ішлі трое мясцовых хлапцоў і аб нечым шапталіся. Зьмеціўшы іх, селянін стуліўся за шулу і чакаў, пакуль яны пройдуць. Калі хлопцы зьніклі ў цёмнай вуліцы, селянін пайшоў дадому. Чырвс- наармеец івыклікаў з хаты рэшту сваіх хлопцаў і павёў іх на вечарынку. Па дарозе гаварыў, што каму рабіць.



  • Алесь стане ў дзьвярах, вы каля вокан, а я з Рыгорам—будзем шукаць.

Калі чырвонаармеец увайшоў з Рыгорам у хату, музыка гэтак-жа заліхвацкі іграў польку. Па хаце кружыліся парамі хлопцы й дзяўчаты. Рыгор і яго сябра сталі ля парога і чакалі.

Стукнуў яшчэ раз бубен і забранчаў бляшкамі. Прапела яшчэ 'раз гармонь басамі і змоўкла. Спыніліся скокі. Чырвонаармеец выйшаў ня сярэдзіну хаты, падняў у гару руку:



  • Таварышы! V нас ёсьць весткі, што на вечарынцы ёсьць хто- ніхто з рэвальвэрамі. Калі верна—я прашу здаць іх.

Ніхто не азваўся.

  • У такім разе я прымушан абшукаць хлопцаў.

Хлопцы скучыліся ў куце каля дзьвярэй, ля лаўкі. Дзяўчаты адый- шлі ў другі бок. Па аднаму падыходзілі да Рыгора хлопцьт і давалі сябе абмацаць, а потым адыходзілі да дзяўчат.

У хлопцаў не знайшлі нічога. Рыгор глянуў на сябра, махнуў р,'- кою музыкам і падыйшоў да лаўкі, дзе ў куце стаяла вядро з вадой. За вядром ляжалі два наганы. Рыгор узяў наганы і паказаў. Усе нібы зьдзіўлена пазіралі на іх і маўчалі.

Тады зноў зайгрпў музыка. Пачаліся скокі.

23

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



* %

Ноч...


У хатах дауно патухлі агні.

Усяго некалькі хвілін таму яшчэ ў хаце на ўскраіне відаць 5ыў агонь, мітусілісл ў скоках постаці людзей. Погым расчыніліся дзьверы ў хаце, і вечарынка дзесяткамі самых розных маладых галасоў хлы- нула ў вуліцу, паплыла па ёй і разгублілася па вуліцы ў кароткіх усхліпах гармоні, глухіх рэдкіх гуках бубна. Пасьля яшчэ дзг-ні-дзе чуліся ціхія шэпты галасоў і позныя тараплівыя крокі. Цяпер усё сьціхла. Застылі шэрыя, у сьвятле йесяца, постаці хат.

На дварэ цёпла. Алесь сеў на бярне, прытуліўся да сыгіны пля- чыма і слухае цішыню ночы і зачараваны ёю марыць.

У пуні сьпяць ужо таварышы. Час ад часу чутно зашамаціць сена. гэта некаторы з іх варочаецца. Мусіць, калівы сена лезуць у нос ці вуха і казытаюць.

Перад варотамі пуні невялічкі кавалачак поплаву. Поплаў парос ужо маладой атавай. Улева адразу гарод: белыя галовы качаноў і па бакох сьцежкі, што йдзе цераз грады ў гумно, высокія, у квятох мака- віны. Управа за плотам таксама поплаў і ў адзін бок недалёка ад плоту жыта. а ў другі поплаў і густы малады асіньнік. Над асіньнікам нізка ўжо павіс вялікі белаваты круг месяца і сее яшчэ скупым сьвятлом. Цёмнае неба ў гары сіняе і на ім белаватыя зоры. Перад варотамі на суседняй мяжы старая ігруша. Яна высока ўзьнялася гумнамі ў не- ба і, шырока распусьціўшы гольле, густое ў лісьцях, застыла так. Алесь пазірае ўгару. Адтуль з сінявы цёмнай прасочваецца паціху зорамі і цячэ на зямлю белаватае нежнае сьвятло і ачышчае яе. Усё ўначы напоена музыкай зусім нячутнай, якую можна толькі ўгадваць. Алесь угадвае гэтую музыку ў ціхім шолаху каліў атавы, у міганьні зор, у за- стыгласьці лісьцяў ігрушы, у дрыжаньні белявага туману, што павіс над поплавам і на гольлях асіньніка. Гэтая музыка ўліваецца ў самае сэрца, кратае самыя тонкія. самыя нежныя струны ў душы чалавечай і поўніць яе добрымі думамі, будзіць у сэрцы сьмелыя, самыя найлеп- шыя жаданьні і с]эармуе іх. Ноччу такі прастор думам! Ноччу ў чала- века з самім сабой самыя шчырыя і самыя чыстыя думы.

Алесь аглядае вінтоўку. Ён адчыніў затвор і праверыў, ці ёсьць у каробцы патроны. Спусьціў паціху курок. Паставіў паміж ног він- тоўку і ласкава пагладзіў рукой яе рулю. Адчуваньне халоднай глад- кай сталі заспакойвае. Па руцэ ад рулі прахлада перадаецца ўсяму целу.

«Як добра вось так у ячэйцы й атрадзе. 1 я не баюся, не, але хацеў-бы праверыць сябе. Няхай-бы зараз адтуль-бы з-пад асіньніка з туману, ці з-за суседняе пуні падкрадваліся бандыты і каб таварышы

24

ВІНАВАТЫ


моцна епалі і ня чулі... Як-бы я хацеў гэтага. Я падпусьціў-бы іх вонь туды, да іплоту, каб пачалі пералазіць, а тады спусьціў-бы курок у пер- шага, другога... двух ці нават трох я пасьпеў-бы забіць, пакуль бы яны апамятаваліся, а потым яны заляглі-б пэўна за плотам і таксама стра- лялі-б, ці адпаўзалі-б назад і адстрэльваліся. А таварышы-б моцна— моцна спалі і праснуліся-б тады ўжо, калі я паранены падпоўз-бы да варот і ўпаў там... Каб паспрабаваць вялікі боль такі, ад якога хо- чацца крычаць і заглушаць яго крыкам. Я сьцярпеў-бы...».

Алесь успамінае, як у нйдзелю ішлі ў апошні раз у заставу ў Моста, каб пераняць групу бандыгаў. Алесь і яшчэ трое пайшлі ў Мосг. Ішлі як зьмяркалася. Каб не паказаць сябе нікому, ішлі спачатку сьцеж- камі па межах у полі, потым праз лес і далей нацянькі па няскошанай сенажаці. Прыйсьці грэба было так, каб ніхто ў Мосьце ня ведаў пра іх.

Ішлі побач, усе чацьвёра комсамольцаў. Паціху ступалі ў мураву гіа сенажаці, каб ня шлёпаць па вадзе і каб не параніць як аб ламачыну босай нагі.

Хутка яны падышлі зусім блізка да Мосту і спыніліся ля кустоў, каля шляху, каб адпачыць крыху.

Гэтыя-ж кусты абралі і месцам заставы. Побач у дваццаці кро- ках невялічкая рэчка, мосьцік і за ім вёска. Адкуль-ба бандыты ні йшлі, ім гэнага мосьціка ня мінуць. Хлопцы селі на схіле невялічкай канаўкі каля шляху і пачалі чакаць. Пад мостам булькала вада. Вада ў сваім цячэньні кратала асаку, гольле лазы, што апляла густым вянком бераг рэчкі, і асака паціху шамацела, здавалася, што нехта крадзецца. Хлоп- цы напружвалі вушы і слухалі. Узрастаў абуджаны ў дарозе страх.

У вёсцы заяўкала сабака і адразу сьціхла.



  • Ідуць... мусіць... а?..

  • Ш-ш-ш...

Доўга слухалі, углядаючыся ў бок вёскі. Але сабака больш не бра- хала, і гэта супакойвала.

У высокай траве каля рэчкі нешта зашамацела, нешта ўпала ў ва- ду і пачуўся боўць. Хлопцы інстынктыўна ўздрыганулі, стаілі дыхань- не і зноў доўга слухалі, пакуль не парушыў маўчаньне Цярэшка.



  • Гэта ці 'вожык, ці птушка якая...

Бандыты не праходзілі. Ноч прайшла бяз прыгод. Нездаволенымі хлопцы ішлі да дому. Хацелася есьці...

I цяпер Алесю хочацца зрабіць нешта большае, чым вось так пра- сядзець ноч ля пуні. Яму ня проста хочацца гэраізму, ён хоча праве- рыць сябе, а як, ці не спалохаўся-б? як-бы перанёс раненьне? Такія думы хвалявалі Алеся часта.

Наўкола пануе ўсё такая-ж дзівосная цішыня. Чуць-чуць ад поды- хаў вецерка гойдаецца паветра і абдае твар Алеся то прахладай прыем-

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



най, мяккай, то цяплынёй. Цела стамілася, ім вось-вось заўладае дры- мота. Алесь сіліцца, каб не заснуць. Ад гэтага пачынае думаць, што хутка дзень прыйдзе і ўспамінае дом. Заўтра бацька будзе пачынаць касіць. Ён хворы, і касіць яму цяжка, варта-б касіць Алесю, але заў- трашні дзень пэўна пройдзе яшчэ ў Алесеўцы. Бацька будзе зноў зла- ваць. Злосьці сваёй ён ня выкажа Алесю, затоіць яе ў сабе, але па таму, як ён за цэлы дзень ня скажа ні слова да Алеся, як ён за вячэрай будзе тупіцца моўчкі ў міску і потым моўчкі адразу ляжа, Алесь адгадае яго злосьць. Гэта мучыць. Мучыць і паўжабрацкае існаваньне сям’і.

Хворы бацька. Беднасьць—няма хлеба. У хату час ад часу прыно- сяць суседзі хутаране і радня: то гладышку сараквашы, то аладак, то кавалак хлеба. Гэтае, асабліва такая дапамога суседзяў, крыўдзіць. Пасьля такіх падарункаў суседзяў Алесь ня можа пазіраць у вочы ма- церы, ён выходзіць з хаты, кладзецца дзе-кольвеч у полі і падоўгу ляжыць моўчкі. Тады хочацца плакаць, крычаць і куды-кольвеч сыйсьці з дому зусім. Прыдумаць другое што-кольвеч ён яшчэ ня можа і ад таго ўжо болей году песьціць думку пра тое, каб паехаць куды.

«Каб павучыцца,—думае Алесь,—каб падрасьці, лепш пазнаць жыцьцё, тады-б я многа, многа зрабіў-бы...».

Алесь сочыць за сваімі думкамі, сьвядома кіруе імі, каб не за- драмаць, не заснуць. Яму чамусьці здаецца, што чуецца нейчая гамон- ка. Тады ён пільней прыслухоўваецца і ўжо выразна чуе ціхую гамонку людзей і шолах у жыце. Алесь разумее, што нехта крадучыся хоча падыйсьці да пуні, інакш каму красьціся да гумна цяпер, у пару, калі дабра ў гумнах ніякага няма. Ён уважліва слухае. Гамонкі ўжо ня чутно, але шолахі ў жыце набліжаюцца. Алесь паціху ўзьняўся з бярна, лёг на зямлю і папоўз да плогу ў напрамку да жыта. Спыніўся за купі- най і зноў пачаў слухаць. Шолах у жыце гаксама змоўк, але затое вочы адрозьніваюць у жыце цёмную постаць чалавека. Цемра ночы шкодзіць разгледзець добра, што там у жыце. Ад доўгага напружа- нага ўгляданьня баляць вочы, і постаць чалавека і жыта дрыжаць, зьліваюцца ў адно. Алесь на хвілю адварачвае погляд у бок, азіраецца наўкола і тады зноў выразна бачыць постаць чалавека. Яна паціху на- бліжаецца. Пэўна пусьцілі аднаго разглядзець, ці не сгаіць хто ля пуні. Чалавек у жыце вораг. Алесь цэліцца ў яго і спускае курак. По- стаць у жыце прысела. Тады Алесь выетраліў яшчэ раз. У жыце зату- палі, нехта пабег, потым з жыта разам прагрымелі тры сгрэлы. Алесь у адказ выстраліў яшчэ. ён ня чуў, як за плячыма расчыніліся рыпнуў- шы вароты пуні, як выбеглі спалоханыя таварышы і падыйшлі да чго.

Алесь ад нечаканасьці, калі счуў за плячыма крокі людзей, сха- піўся, павярнуўся рашуча тварам да таварышоў.

— Куды ты страляў?

Алесь маўчаў. У жыце далёка поўз ціхі шолах. Адтуль яшч5 раз грымануў стрэл і ўсё сьціхла. Усе дагадаліся, у чым справа.

вНАВАТЫ


  • Ты чаму ня будзіў?

  • Я не пасьпеў, як счуў, што па жыту крадуцца, дык я .іапоўз да плоту, ну, а як зьмеціў чалавека, дык стрэліў... Вось сволачы... мусіць ні разу не 'папаў, чуць канец рулі відаць, ня то каб мушка...

У пуню больш ніхто не пайшоў. Усе селі на бярно. Пачалі гута- рыць пра толькі што здарыўшаеся. Алеся лаялі за тое, што не раз- будзіў нікога. Алесь маўчаў. У вёсцы разам забрахалі ўзбуджаныя стрэламі сабакі. Дзесьці рыпнулі ў хаце дзьверы. ГІачуліся ціхія трывожныя галасы людзей. Гэта стрэлы разбудзілі іх і вывелі на вуліцу.

Пачало разьвідняць. Алесь узьняўся з бярна і пачаў пацягвацца. Да яго падыйшоў Рыгор.



  • Скажы праўду, ты не баяўся?—пытае ён Алеся.

  • Не. Я над гэтым ня думаў нават. Як счуў шолах у жьше. дык неяк сам лёг на зямлю і папоўз.

  • А страляць не баяўся? Яны-ж па агню маглі ў цябе папасьці.

  • У мяне не папалі-б. Я пільнаваў, а яны падкрадаліся, ак зайцы ў жыце хаваліся... Гэта ярунда, брат.

  • А ўсё такі сьмеласьць трэба. Я ня ведаю, як спалохаўся-б...

  • Сьмеласьць малая. Я вось часта пра старыя часы думаю. Вось тады сьмеласьць была, калі рэволюцыянэры адзінкамі супроць ураду, поліцыі, казакоў ішлі і не баяліся... Ты скажы, ты хацеў-бы раней радзіцца, а? <

  • Як гэта?

  • Ну вось, каб хоць год на дзесяць раней, але каб і тады такім быць, як зараз, як комсамольцам... Каб як зараз разумець усё і быць рэволюцыянэрам...

  • I я хацеў-бы... і хацеў-бы пабыць у турме, як рэволюцыянэры, тады напэўна ўсё ведаў-бы...

  • Спрабаваў-бы катаргу, турму, катаваньні...—выказваў у слух думку Алесь.—Я хацеў-бы іменна гэтак вырасьці...

  • Ты можа хацеў-бы ’шчэ й такім як Ленін быць?

  • А чаму не хацець? Ня каб Леніным, а хоць простым рэволю- цыянэрам, які ўсё зьведаў на сваім вяку...

  • Я жартую...

  • ... Каб пражыць так. як яны... Я многа думаў пра гэта,—пра- пягваў Алесь свае думкі.

На ўсходзе слалася па небазводу белаватая паска сьвятла, дры- жэла няпрыкметна і шырылася. Наўкола гойдаліся змрокі ночы і па- ціху нязьметна адпаўзалі кудысь за гумны. за асіньнік, афарбоўваліся ў попельны колер.

27

ПЛАТОН ГАЛАВАЧ



Ключынскі быў добрым сябрам былога валаснога пісара. Гіасьлп рэволюцыі пісар неяк зьбяднеў і застаўся на працы ў выканкоме, спра- ваводам. Ключынскі жыў як і раней ў сваёй вёсцы. Напалоханы ў пер- шыя гады рэволюцыі контрыбуцыямі і разьвёрсткамі, Ключынскі збыў дзьве каровы і каня суседзям, а малагарню, якая ў яго была, паклаў V 'пуню і закідаў яе- нацярухай і мякінай, каб не забралі хаця баль- шавікі.

Калі паласа разьвёрстак прайшла, Ключынскі ажыў. Ён з сваіх дваццаці сямі дзесяцін зямлі пачаў апрацоўваць ўжо восемнаццаць, а як зьявіліся ў гаспадарцы два парабкі, дык і ўсе дваццаць сем. Малатарня была вычышчана ад мякіны і пацярухі і ўвосень 1922 году ўжо мала- ціла ў суседзкіх такох.

У вайну Ключынскі збудаваў сабе новы дом. У доме дзьве пала- віны: у аднэй кухня і сталовая, а ў другой спальня і чысты пакой для гасьцей. У гэтым-жа пакоі і ў сталовай зьбіраліся сходы. На сходы звычайна прыяжджалі людзі з воласьці і перад сходам гутарылі з Клю- чынскім, часам палуднавалі ў яго, вячэралі, заставаліся на ноч. Да ўсіх прыяжджаючых з воласьці Ключынскі адносіўся з пашанай і ўсім многа гаварыў пра сваю гаспадарку. Праз сходы і такія гутаркі Ключынскага ў воласьці ўсе ведалі і прывыклі да яго, а за яго гутаркі і спрэчкі на сходах лічылі актывістым. Гаспадарку яго лічылі культурнай, перада- вой. Гэтак неяк само сабой яго гаспадарка як перадавая і культурная аформілася і ў сьпісах падатковай камісіі валвыканкому.

У апошнюю харчпадатковую кампанію, калі складалі сьпісы зямлі і жывёлы, Ключынскі запісаў восемнаццаць дзесяцін зямлі, а дзевяць дзесяцін стаіў. Жывёлу паказаў усю. Калі сьпісы правяраў селянін, стар- шыня сельсавету, аднавясковец Ключынскага, ён спачатку хацеў вы- правіць восемнаццаць на дваццаць сем. Выказаў гэную думку жонцы.



  • Што табе шкода, што чалавек разумны і стаіў зямлю. Хочаш, каб усе так рабілі як ты дурніца... Паправіш, а як калі што, ды баль- шавікоў ня будзе?.. Тады ён табе паправіць!—сказала жонка.—Хіба толькі ён стаіў?

  • Другія то меней... Але, чорт яго бяры! Майго ён ня ўкраў, ня- хай воласьць сочыць...

  • І я-ж кажу, якая справа, каб за ўсіх разумнейшым быць. Клю- чынскі добра жьгве—дай бог і ўсім так, няхай жыве на здароўе.

Так восемнаццаць і засталося ў сьпісе. Пасьля гэтага Ключын- скі яшчэ актыўней паводзіў сябе. На ўсіх сходах ён звычайна пад- трымліваў прадстаўніка валвыканкому па-свойму. Калі адзін раз на сходзе сяляне пачалі гаварыць, што многа лесу высякаецца,, Клю- чынскі выступіў і сказаў:

28

ВІНАВАТЫ


—• Так, грамадзяне, нельга. Мала што лесу шкода. Хіба толькі нам лес патрэбен? А хіба Данбасу круглячкі не патрэбны? За вайну шахты ўсе разбурыліся, ладзіць іх трэба і лясок трэба, і круглячкі трэ- ба, вось улада і вязе наш лес у шахты...

Другі раз, калі гаварылі аб дапамозе галадаючым Паваложжа, ён устаў, паставіў на стол рэшата, насыпанае зараней жытам, і горача загаварыў:



  • Грамадзяне. Трэба разумець, што ўлада наша савецкая як жа- брачка, ёй трэба дапамагаць. Улада, праўда, бярэ ад нас падатак, але падаткам трэба і другіх лакарміць, хіба мала людзей, якія хочуць есьці? Трэба рабочым, каб пад’елі, а хто-ж накорміць рабочых, як ня мы? Трэба, грамадзяне, памагчы ўладзе, я вось жыта ахвярую гала- даючым, і ўсе па-вінны патрошку ахвяраваць. Патрошку, а выйдзе ра- зам многа...

Гаварыў ён гіранічна, але гіронію стойваў у добрых словах і та- кімі гаворкамі часта вёў за сабой сходы. Прадстаўнікі выканкому, якія звычайна эмучваліся на сходах у опрэчках з сялянамі, былі рады, што сход слухае Ключынскага, які падтрымлівае іх, як прадстаўнікоў улады. Калі-ж адзін раз неяк пасьля сходу старшыня івыканкому выказаў па- дашоваму агенту сумненьне ў шчырасьці Ключынокага і абазваў яго хітрым прайдзісьветам, той .пакрыўдзіўся.

  • Ты ня праў. Ён шчыра выстуіпае. Правільна, што ён і за сябе клапаціцца, мо' нават больш усяго за сябе, але ён нам вельмі многа памагае. А нам заўжды лягчэй правесьці свае мерапрыемствы, калі мы маем у вёсцы такога актывістага. Свайго селяніна ў вёсцы лягчэй, брат, слухаюцца.

Пасьля гэтага пра Ключынскага такой гутаркі ўжо ня было.

29

С. Шушкевіч



Зноў стрэлка вернецца...

3. к.


Зноў стрэлка вернецца на цыфэрбляце На тое месца, скуль прыйшла...

І толькі маладосьць, мой браце,

Ня знойдзе пройдзены свой шлях.

Ня знойдзе пройдзенай пуціны,

Дзе слуп дарожны—дваццаць год,

Ёй загародзяць шлях руіны Аджытых намі сьветлых дзён.

Куды ідзем, для нас вядома, і мы ня думаем блудзіць...

Затым ў душы няма надломаў,

Затым мы любім слова «жыць».

Хоць кайстра год мяне прыгорбіць, Схіліўшы голаў не пайду,

Свой шлях прайду я сьмела, горда, Хоць вецер зімні будзе дзьмуць.

У гадзіньніку на цыфэрбляце Зноў будзе стрэлка, дзе была...

О, знойдзе моладасьць, мой браце,

О. знойдзе пройдзены свой шлях.



  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка