Па запаўненню формы «Улік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»




Дата канвертавання01.04.2019
Памер252.08 Kb.

Метадычныя рэкамендацыі

па запаўненню формы «Улік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» (далей – форма «Улік УАСА»)



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дакументаваную інфармацыю па форме па «Улік УАСА» прадстаўляюць юрыдычныя асобы ў арганізацыйна-прававой форме ўстановы, асноўнай функцыяй якіх з´яўляецца ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці: установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў дзённай форме атрымання адукацыі (далей – установа).

Дакументаваную інфармацыю па форме «Улік УАСА» па ўстановам, якiя з’яўляюцца адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычнай асобы, прадстаўляюць юрыдычныя асобы, у структуры якiх яны знаходзяцца, альбо самi ўстановы, упаўнаважаныя на гэта ва ўстаноўленым парадку.

2. Прадстаўленне дакументаванай інфармацыі ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размешчана разам з неабходнымі інструктыўнымі матэрыяламі па яго ўстаноўцы і выкарыстанню на сайце установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» «Электроная адукацыя. Статыстычная справаздачнасць» – http://stat.unibel.by.

Прадстаўленне справаздачы на папяровым носьбіце ажыццяўляецца нарачным або па пошце.

3. Дакументаваную інфармацыю прадстаўляюць установы наступных тыпаў і вiдаў:

установы агульнай сярэдняй адукацыі – пачатковая школа; базавая школа; сярэдняя школа; гімназія; гімназія-інтэрнат; лiцэй; спецыялiзаваны лiцэй; сувораўскае вучылішча; кадэцкае вучылішча; школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; санаторная школа-інтэрнат; навучальна-педагагічны комплекс: яслі-сад – пачатковая школа, яслі-сад – базавая школа, яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – пачатковая школа, дзіцячы сад – базавая школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа, базавая школа – каледж мастацтваў, сярэдняя школа – каледж мастацтваў, гімназія – каледж мастацтваў, сярэдняя школа – вучылішча алімпійскага рэзерву;

установы спецыяльнай адукацыі – спецыяльная агульнаадукацыйная школа, спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дапаможная школа, дапаможная школа-iнтэрнат, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы – спецыяльная школа закрытага тыпу;

спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ўстановы – спецыяльная лячэбна-выхаваўчая школа закрытага тыпу.

4. Дакументаваная інфармацыя складаецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года.

5. Установа запаўняе ў форме толькі даныя аб вучнях, якія асвойваюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (навучаюцца на I, II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі), адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

6. У форме выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:

класы інтэграванага навучання і выхавання – класы, у якіх атрымліваюць адукацыю асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разам з асобамі, якія не адносяцца к асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

спецыяльныя класы – классы, у якіх атрымліваюць адукацыю толькі асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

7. Справаздачны перыяд – гэта перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.

8. Установа, у якой адкрыты спецыяльныя класы, складае дзве справаздачы асобна:

па ўсіх класах (акрамя спецыяльных);

па спецыяльных класах.

Установа, у якой адкрыты спецыяльныя класы, запаўняе толькі адзін раз:

табліцу 2 – у справаздачы па спецыяльных класах;

табліцы з 16 па 22;

радкі табліцы 14 павінны змяшчаць паказчыкі па ўсіх класах (у тым ліку і па спецыяльных) у першай справаздачы (не запаўняецца толькі радок 02), у другой справаздачы (па спецыяльных класах) неабходна прадставіць паказчыкі толькі па радку 02.

9. Даныя аб вучнях, якія атрымліваюць агульную сярэднюю ці спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на даму ці ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, уключае ў сваю справаздачу ўстанова, якая арганізавала адукацыйны працэс для гэтых вучняў.

10. Усе паказчыкi ў дакументаванай інфармацыі запаўняюцца на падставе даных першасных уліковых дакументаў: кнiг загадаў i распараджэнняў, асабістых спраў работнiкаў, медыцынскіх справак вучняў, журналаў рэгiстрацыi, табеляў улiку, тэхнiчных пашпартоў і іншых.

11. Установы агульнай сярэдняй адукацыі, якія пачалі дзейнічаць у справаздачным перыядзе або ліквідаваны у справаздачным перыядзе, складаюць дакументаваную інфармацыю за перыяд сваёй фактычнай дзейнасці ў справаздачным перыядзе.

12. Табліца 1 “Агульныя звесткі” запаўняецца на падставе існуючага рашэння раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якi ўстанавiў месца знаходжання установы агульнай сярэдняй адукацыі, і яе від. Пры гэтым абавязкова павінна быць запоўнена графа 3 табліцы 1.

13. Табліцу 2 “Колькасць спецыяльных класаў і ў іх асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця па тыпах фізічных і (ці) псіхічных парушэнняў, якія яны маюць” установы спецыяльнай адукацыі не запаўняюць. Запаўняюць установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх адкрыты спецыяльныя класы.

14. У табліцы 3 “Звесткі аб размеркаванні вучняў па мовах навучання”:

па радках 01 – 03 паказваецца колькасць вучняў, якія вывучаюць усе прадметы на адной мове: рускай, беларускай ці іншай;

па радках 04 – 06 паказваецца колькасць вучняў, якiя вывучаюць родныя мовы нацыянальных меншасцяў як вучэбны прадмет;

па радках 07 – 10 паказваецца колькасць вучняў, якiя вывучаюць родныя мовы нацыянальных меншасцяў на факультатыўных занятках;

даныя аб вывучэнні замежных моў не паказваюцца.

15. У табліцы 4 “Размеркаванне вучняў па класах”:

колькасць класаў ва ўстанове паказваецца з улікам класаў, арганізаваных ва ўстанове дашкольнай адукацыi;

графу 7 табліцы 4 запаўняюць толькі школы-інтэрнаты, у якіх ёсць прыходзячыя вучні. Прыходзячыя вучні – гэта вучні, якія наведваюць толькi вучэбныя заняткi i не карыстаюцца iнтэрнатам, адзеннем, абуткам i харчаваннем;

у графах 8 і 9 табліцы 4 ставіцца «–», калі ва ўстанове адсутнічаюць інтэграваныя класы;

у графах 10 і 11 табліцы 4 ставіцца «–», калі ва ўстанове адсутнічаюць інклюзіўныя класы;


радкі 09 і 10 табліцы 5 запаўняюць установы незалежна ад месцазнаходжання (акрамя гімназіі-інтэрната, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, санаторнай школы-інтэрната, сувораўскага і кадэцкага вучылішчаў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-інтэрната, спецыяльнай вучэбна-выхаваўчай установы, спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай установы). Гарадская ўстанова паказвае даныя толькі аб тых вучнях, якія навучаюцца ў ёй, але пражываюць у іншым населеным пункце і карыстаюцца інтэрнатам пры ўстанове ці бясплатным падвозам.

16. У табліцы 6 “Звесткі аб вучнях, якія скончылі дадзены клас і пераведзены ў наступны клас, скончылі ўстанову


ў мінулым навучальным годзе або пакінуты на другі год”:

у графе 3 паказваецца колькасць вучняў, якiя знаходзіліся ў спiсках установы на канец вучэбных заняткаў у мiнулым навучальным годзе (да экзаменаў);

у графе 4 паказваецца колькасць вучняў, якiя скончылi ўстанову цi дадзены клас i пераведзены ў наступны клас да 1 верасня бягучага года, незалежна ад таго, цi ўсе яны працягваюць навучанне ў бягучым навучальным годзе. Колькасць вучняў паказваецца ў тым класе, якi яны скончылi ў мiнулым навучальным годзе;

даныя па радку 01 табліцы 7 паказваюцца з колькасцi вучняў, якiя скончылi выпускны клас ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (з даных па радку 13 ці 14 у графе 4 табліцы 6);

даныя па радку 05 табліцы 7 паказваюцца з колькасцi вучняў, якiя скончылi выпускны клас ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (з даных па радку 10 ці 11 у графе 4 табліцы 6);

сума даных па радках 01 і 08 табліцы 7 павінна быць роўнай даным па радку 13 ці 14 у графе 4 табліцы 6.

17. У табліцы 8 “Звесткі аб вучнях, якія выбылі з установы” паказваюцца даныя аб вучнях, якiя выбылi з установы на працягу мiнулага навучальнага года i за летнi перыяд бягучага года. Звесткi паказваюцца на падставе загадаў i iншых дакументаў, у якiх указаны прычыны выбыцця вучняў з установы.

У табліцы 8 не паказваюцца даныя аб вучнях, якія скончылі ўстанову, і вучнях, якiя перайшлi ў iншыя ўстановы ў сувязi з заканчэннем навучання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.


18. Табліцу 9 “Звесткі аб выкладанні вучэбных прадметаў на павышаным узроўні” запаўняюць установы агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляюць выкладанне прадметаў на павышаным ўзроўні.

19. Табліцу 10 “Звесткі аб навучанні вучняў у спецыялізаваных па спорце класах” запаўняюць установы, у якіх адкрыты спецыялізаваныя па спорту класы. У графе 1 запісваецца від спорту, а ў графе 2 – код віду спорту, па якому ажыццяўляецца спартыўная падрыхтоўка, у адпаведнасці з Пералікам відаў спорту згодна з дадаткам да дадзеных Указанняў.

20. У табліцы 11 “Звесткі аб правядзенні факультатыўных заняткаў”

паказваюцца даныя аб факультатыўных занятках, правядзенне якiх арганiзавана ва ўстанове па пералiчаных накірунках (радкі 01 – 11) і па вучэбных прадметах (радкі 12 – 23). Калi адзiн i той жа вучань наведвае некалькі факультатыўных заняткаў, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, колькі факультатыўных заняткаў ён наведвае.

21. У табліцы 12 “Звесткі аб выкладанні замежных моў” паказваюцца даныя аб выкладанні розных замежных моў, акрамя выкладання замежных моў на факультатыўных занятках. Калi клас дзелiцца на некалькі самастойных груп для вывучэння адной і той жа ці розных замежных моў, тады кожную з такiх груп трэба лiчыць за асобны клас.

22. У графе 3 табліцы 13 “Звесткі аб рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” паказваецца колькасць аб’яднанняў па інтарэсах (кружкоў, клубаў, секцый, студый, аркестраў, хораў, ансамбляў, тэатраў, навуковых таварыстваў навучэнцаў і другіх аб’яднанняў), якія арганiзаваны ва ўстанове на пачатак навучальнага года і якiя працуюць за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў i за кошт сродкаў бацькоў. Не паказваюцца даныя аб аб’яднаннях па інтарэсах:

якія дзейнічаюць на грамадскiх пачатках;

якія дзейнічаюць ва ўстанове, але арганізаваны ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пры запаўненнi табліцы 13 неабходна выканаць наступныя патрабаваннi:

калi гурток адной назвы дзелiцца на 2 гуртка, з якiмi займаецца адзiн кiраўнiк, які атрымлівае аплату за 2 гуртка, то паказваюцца звесткі аб 2 гуртках;

калi адзiн i той жа вучань займаецца ў некалькiх гуртках, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, у колькiх гуртках ён займаецца.

23. Па радку 01 табліцы 14 паказваецца колькасць усiх настаўнiкаў (уключаючы сумяшчальнікаў), якiя працуюць у дадзенай установе, з улікам кiраўнiкоў установы, педагогаў-арганізатараў, сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, выхавальнiкаў, якія выкладаюць вучэбныя прадметы ва ўстанове. У агульную колькасць настаўнікаў установы таксама ўключаюцца даныя аб настаўніках-лагапедах, тыфлапедагогах, сурдапедагогах, алігафрэнапедагогах, настаўніках, якія выкладаюць вучэбныя прадметы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю ці кваліфікацыю настаўніка-дэфектолага.

У агульную колькасць настаўнікаў установы не ўключаюцца даныя аб педагагiчных работнiках, якiя часова адсутнiчаюць у сувязi з адпачынкам па цяжарнасцi i родах цi па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

Радкі 02 і (ці) 03 запаўняюць установы, якія маюць спецыяльныя і (ці) інтэграваныя класы. Па радках 02 і (ці) 03 паказваецца колькасць настаўнікаў-лагапедаў, алігафрэнапедагогаў, сурдапедагогаў, тыфлапедагогаў і іншых настаўнікаў, якія выкладаюць прадметы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю ці кваліфікацыю настаўнік-дэфектолаг. Калі настаўнік-дэфектолаг працуе ў спецыяльным і інтэграваным класах установы, то даныя аб ім паказваюцца па радку 01 і па адным з радкоў 02 ці 03 у залежнасці ад таго, у якім класе ён мае асноўную нагрузку.

24. У табліцы 15 “Узроставы склад вучняў” паказваецца ўзроставы склад вучняў I-XII класаў, уключаючы вучняў класаў, якiя арганiзаваны ва ўстанове дашкольнай адукацыi. Колькасць поўных гадоў вучняў вызначаецца па стану
на 1 верасня на падставе дакумента аб нараджэнні.

25. Пры запаўненнi табліцы 15 трэба кіравацца наступным:

даныя па радку 14 у графе 3 павінны быць роўныя суме даных па радках з 01 па 03 у графе 3 табліцы 3 і даным па радку 19
у графе 4 табліцы 4;

даныя па радку 14 у графе 4 павінны быць роўныя даным па радку 19


у графе 6 табліцы 4;

даныя па радку 14 у графе 5 павінны быць роўныя суме даных па радках з 01 па 03 у графе 4 табліцы 3 і суме даных па радках


01 і 02 у графе 4 табліцы 4;

даныя па радку 14 у графах 6 – 18 павінны быць роўныя суме даных па радках з 01 па 03 у адпаведных графах табліцы 3 і даным у графе 4 па адпаведных радках табліцы 4.

26. У таблицы 16 “Аснашчанасць установы” у выпадку станоўчага адказа на запыт у радках з 01 па 07 у адпаведных радках ставіцца код «1», у выпадку адмоўнага – «0».

27. У табліцы 17 “Тэхнічны стан памяшкання ўстановы”:

27.1. даныя па радках 01 і 02 паказваюцца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшкання;

27.2. па радку 03 паказваецца код «1» – калі памяшканне ўстановы мае ўсе віды добраўпарадкавання: вадаправод, каналізацыю, цэнтральнае ацяпленне і забяспечана электраэнергіяй;

27.3. па радку 05 ставяць:

«0» – калі ва ўстанове пячное ацяпленне;

код «1» – калі ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельні, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раённай кацельні, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад лакальных, дэцэнтралізаваных, маламетражных ацяпляльных катлоў, якія працуюць на газавым ці цвёрдым паліве.

28. У табліцы 18 “Наяўнасць інфармацыйнага і камунікацыйнага абсталявання”:

па радку 08 паказваецца колькасць мабільных камп’ютарных класаў, якія дазваляюць арганізаваць вучэбны клас з выкарыстаннем навейшых бесправадных тэхналогій;

даныя па радку 13 павінны быць роўныя суме даных па радках


15 – 18;

па радку 19 паказваецца колькасць праграмна-тэхнічных комплексаў, якія аб’ядноўваюць праграмна-апаратныя сродкі з камп’ютарам, клавіятурай, сканерам, прынтэрам і іншым абсталяваннем.

29. Табліцу 19 “Від і хуткасць падключэння да Інтэрнэту” запаўняюць толькі ўстановы, якія маюць доступ да Інтэрнэту:

у радках 01 – 05 адлюстроўваецца выкарыстанне ўстановай адпаведнага віду (магчыма больш за адзін) падключэння да Інтэрнэту;

па радку 01 указваецца код «1» пры наяўнасці мадэмнага падлучэння праз камутаваную тэлефонную лінію. Мадэм дазваляе вырабляць абмен данымі паміж аддаленымі камп’ютарамі з выкарыстаннем існуючых тэлефонных ліній;

па радку 02 указваецца код «1» пры наяўнасці ISDN-сувязі.


ISDN – гэта лічбавая сетка з інтэграванымі паслугамі, якая аб’ядноўвае перадачу мовы, даных і малюнкаў. ISDN забяспечвае доступ да Інтэрнэту па камутаванай тэлефоннай сетцы агульнага карыстання з выкарыстаннем абсталявання падтрымкі ISDN;

па радку 03 указваецца код «1» пры наяўнасці лічбавай абаненцкай лініі (тэхналогія xDSL і гэтак далей). Тэхналогія лічбавых абаненцкіх ліній забяспечвае высакахуткасную шырокапалосную сувязь па стандартных медных правадах, што выкарыстоўваюцца для тэлефоннай сувязі;

па радку 04 указваецца код «1» пры наяўнасці іншай кабельнай сувязі (уключаючы вылучаныя лініі, оптавалакно і іншае);

па радку 05 указваецца код «1» пры наяўнасці бесправадной сувязі – спадарожнікавай, радыёсувязі, мабільнага тэлефона і гэдак далей;

па радках 06 – 08 паказваецца інтэрвал максімальнай хуткасці перадачы даных праз Інтэрнэт. Максімальная хуткасць перадачы даных праз Інтэрнэт паказваецца па самым хуткадзейным відзе падключэння да Інтэрнэту, які выкарыстоўваецца ўстановай.

30. У табліцы 22 “Дадатковая інфармацыя аб адукацыйным узроўні настаўнікаў у якасці карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій”:

па радку 03 паказваецца колькасць настаўнікаў, якія маюць як мінімум адзін з сертыфікатаў карыстальніка інфармацыйных тэхналогій, якія пералічаны па радках 04 – 06. Калі настаўнік мае некалькі сертыфікатаў, ён паказваецца як адзін чалавек;

даныя па радку 03 павінны быць не меньш за суму даных па радках 04 – 06.



31. Для дакладнага запаўнення табліцы 24 “Размеркаванне выпускнікоў XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па каналах далейшага жыццеўладкавання” патрабуецца запаўненне дапаможнай табліцы.
Дапаможная табліца (размеркаванне графы 5 табліцы 24 па краінах)

Назва краіны*

Код радка

Працягнулі навучанне

Працаўлад-каваны

ва ўстановах вышэйшай адукацыі

ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі

ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі




A

Б

1

2

3

4

Азербайджан

01













Аргентина

02













Австралия

03













Австрия

04













Армения

05













Бельгия

06













Болгария

07













Канада

08













Китай

09













Хорватия

10













Куба

11













Кипр

12













Чешская Республика

13













Дания

14













Эстония

15













Финляндия

16













Франция

17













Грузия

18













Германия

19













Греция

20













Венгрия

21













Исландия

22













Индия

23













Индонезия

24













Ирландия

25













Израиль

26













Италия

27













Япония

28













Казахстан

29













Корея, Республика

30













Киргизия

31













Ливан

32













Латвия

33













Литва

34













Молдова

35













Черногория

36













Нидерланды

37













Новая зеландия

38













Норвегия

39













Польша

40













Португалия

41













Румыния

42













Россия

43













Саудовская Аравия

44













Сербия

45













Сингапур

46













Словакия

47













Вьетнам

48













Словения

49













Испания

50













Швеция

51













Швейцария

52













Таджикистан

53













Таиланд

54













Объединённые Арабские Эмираты

55













Тунис

56













Турция

57













Туркмения

58













Украина

59













Республика Македония

60













Соединённое Королевство Великобритании и Северной Ирландии

61













Соединённые Штаты Америки

62













Узбекистан

63













Венесуэла Боливарская Республика

64













Другие страны **

65













* – названия стран даны в порядке написания их в порядке кодов в латинской транскрипции

** – другие страны расшифровывать дополнительным письмом, направляемым в адрес ГИАЦ Министерства образования Республики Беларусь
32. У табліца 25 “Звесткі аб траўмах, атрыманных вучнямі ў ходзе адукацыйнага працэсу” радок 14 запаўняецца толькі па днях, прапушчаных у выніку траўмы. Па іншых захварованнях не запаўняецца.


Дадатак

да Метадычныя рэкамендацыі



па запаўненню формы «Улік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»



Пералік відаў спорту





Код

Назва віду спорту

02

Бадмінтон

03

Барацьба вольная

04

Барацьба грэка-рымская

05

Баскетбол

06

Бейсбол

07

Біятлон

08

Бокс

09

Валейбол

10

Валейбол пляжны

11

Веласіпедны спорт

12

Веславанне акадэмічнае

13

Веславанне на байдарках і каноэ

14

Веславы слалам

15

Воднае пола

16

Гандбол

17

Гімнастыка спартыўная

18

Гімнастыка мастацкая

19

Горналыжны спорт

20

Дзюдо

21

Канькабежны спорт

22

Кёрлинг

23

Конны спорт

24

Лёгкая атлетыка

25

Лыжныя гонкі

26

Лыжнае дваябор’е

27

Парусны спорт

28

Плаванне

29

Плаванне сінхроннае

30

Скачкі на батуце

31

Скачкі на лыжах з трампліна

32

Скачкі ў ваду




канец табл.

Код

Назва віду спорту

33

Снауборд

34

Стральба з луку

35

Стральба кулявая

36

Стральба стэндавая

37

Сучаснае пяцібор’е

38

Таэквандо

39

Трыятлон

40

Тэніс

41

Тэніс настольны

42

Фехтаванне

43

Фігурнае катанне на каньках

44

Фрыстайл

45

Футбол

46

Хакей з шайбай

47

Хакей на траве

48

Цяжкая атлетыка

49

Шорт-трэк


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка