Падарожжа ў краіну Пейзажа




Дата канвертавання14.02.2017
Памер32.65 Kb.
Падарожжа ў краіну Пейзажа

Пазаўрочнае мерапрыемства праведзенае ў 2-3класах

Таркачоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы

настаўніцай пачатковых класаў Максімчык Н.І. па вучэбнаму прадмету выяўленчае мастацтва.



Мэты : - прыцягнуць дзяцей да сусветнай мастацкай культуры праз знаёмства з творамі лепшых мастакоў-пейзажыстаў;

  • вучыць бачыць прыгожае ў акаляючым жыцці і творах мастацтва;

  • выхоўваць пачуццё годнасці за работы Вялікіх Майстроў.

Ход падарожжа

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік прапануе дзецям “прысесці” паўкругам перад далёкаю дарогаю, заглянуць адзін аднаму ў вочы і сказаць цёплыя словы( прыгожы, ласкавы, акуратны, добры) для таго, каб палепшыўся настрой.

  1. Пачатак падарожжа. Уступнае слова настаўніка.

( Гучыць павольная музыка, а настаўнік на яе фоне расказвае пра падарожжа) – Сёння ў нас будзе зусім незвычайнае падарожжа. Мы не бедзем ісці пешшу, не будзем ехаць на аўтамабілі, нават не паляцім на самалёце; - мы будзем падарожнічаць па карціне. Вы засмуціліся і думаеце , што гэта сумна цэлы занятак пазіраць на карціну? Не хвалюйцеся, карціна вельмі прыгожая, называецца “ Залатая восень” , а аўтар яе Ісаак Левітан – Вялікі Майстар пэндзля.( Карціна і партрэт аўтара з подпісамі змяшчаюцца на дошку) Ён імкнуўся рабіць усё як мага лепш. Напісаў вельмі шмат карцін на тэму прыроды. Такія карціны называюцца пейзаж т.е. жанр выяўленчага мастацтва, прадметам якога з’яўляецца прырода.

3. Развіццё назіральнасці , уважлівасці , умення бачыць прыгожае.

- Мы адпраўляемся з вамі падарожнічаць у яркі сонечны дзень у пачатку восені: лісце на дрэвах іскрыцца пазалотай, неба яркае, блакітнае. Сінева неба адлюстроўваецца ў рацэ. Паглядзіце як выгінаецца рака, палюбуйцеся бязмежнымі далямі, палямі, гаямі, пералескамі!… , (настаўнік расказвае, суправаджаючы расказ паказам фрагментаў на карціне І.Левітана “Залатая восень”) (Музыка сціхае) - Ша, чуеце, як шапаціць пад нашымі нагамі апаўшае лісце? (Дзеці ўслухваюцца ў цішыню класнага пакоя) Вось мы спускаемся да вады, зачэрпваем далонню халодную ваду, узмахваем рукой і цуд.., вы бачыце, як іскрацца на сонейку кроплі вады? – А зараз прысядзем на беразе ракі і палюбуемся прыгажосцю восеньскай прыроды.(Дзеці любуюцца) – А можа мы пашукаем грыбоў? Угледзьцеся добра , можа, і знойдзем? (Дзеці ўглядваюцца.)



- Паслухайце прыгожыя радкі Якуба Коласа пра восень і вызначце, ці пра такую восень, як мы бачым на карціне, расказвае пісьменнік.

Прыйшла восень. Быццам залатым дажджом сыпанула па зямлі. Усё навокал засвяцілася цёплымі фарбамі. Пад нагамі рознакаляровы дыван. Залатыя лісточкі сыплюцца з бярэзінак.Чырванеюць гронкі рабіны. Яны надаюць прыродзе асаблівую ўрачыстасць.

  • ( Дзеці знаходзяць на карціне “золата”, пра якое ідзе гаворка ў тэксце.)

  1. Слоўнае маляванне па карціне. Развіццё мовы.

  • Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на картачкі ў выглядзе лістоў, якія ляжаць у яго на стале – жоўтыя, аранжавыя, чырвоныя, карычневыя, зялёныя, сінія. На кожным з іх запісаны словазлучэнні, вучням патрэбна выбраць лісточкі, на якіх запісаны выразы, якія характарызуюць прыгажуню-восень, паказаную на карціне І.Левітана, зачытаць іх і прымацаваць на дошку пад карцінай.( На чырвоных, жоўтых, аранжавых лісточках напісаны словазлучэнні , якія падыходзяць да карціны : апаўшае лісце, стройныя дрэвы, сонечны дзень, восеньскі лес, блакітнае неба і інш.; а на сініх і зялёных – якія не падыходзяць: сакавітая зеляніна, хмурае неба, ціхае балота і інш.)

  • Палюбуйцеся, які прыгожы восеньскі дыван у нас атрымаўся!

  • Які настрой стварыў І. Левітан на сваёй карціне? Дзякуючы чаму яму гэта ўдалося? (колеру)

  1. Развіццё творчага ўяўлення.

  • А зараз мы з вамі станем чараўнікамі. Мы зменім настрой карціны. Не, не бойцеся мы не будзем яе пэцкаць, а проста возьмем чароўныя шкельцы. (Дзеці глядзяць на карціну праз.. - зялёныя шкельцы і адзначаюць, што ад яе пачынае павяваць прахалодай; праз сіняе – яшчэ халадней, праз жоўтае – весялей і цяплей; а праз чырвонае – зусім горача)

  1. Вынік .

  • Ну як, ці спадабалася вам сённяшняе падарожжа?

  • Па чым мы падарожнічалі?

  • Да якога жанра адносіцца карціна “Залатая восень”?

  • Хто аўтар мастацкага твора?

  • Ісаак Левітан у сваіх творах імкнуўся да дасканаласці і, менавіта дзякуючы гэтаму, стаў Вялікім Майстрам. Давайце і мы будзем імкнуцца да дасканаласці – праяўляць усё лепшае, на што здольныя.

  • Карціна застанецца ў нас на стэндзе “Сёння на ўроку” да канца тыдня, вы зможаце яе бліжэй, падрабязней разгледзець, можа стацца, што хто-небудзь з вас убачыць у ёй нешта сваё, роднае блізкае і дома намалюе сваю восень і перадасць у ёй свой настрой – малюйце і прыносце ў школу, каб парадаваць нас сваёй творчасцю.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка