Падпіска падпіску на выданні рву “Выдавецкі дом “Звязда” можна аформіць на тэрмін ад 1 месяца да паўгода. Зрабіць гэта можна ў аддзяленні сувязі руп “Белпошта”, ў кіёсках уп “Белсаюздрук”, праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска




Дата канвертавання24.02.2017
Памер84.34 Kb.
У склад Выдавецкага дома "Звязда" уваходзяць перыядычныя выданні газета "Звязда", штотыднёвік "Літаратура і мастацтва", літаратурна-мастацкія часопісы "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Бярозка", сатырычны часопіс "Вожык", экалагічны часопіс "Родная прырода", жаночы часопіс "Алеся", а таксама кніжнае выдавецтва.

ПАДПІСКА

Падпіску на выданні РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” можна аформіць на тэрмін ад 1 месяца да паўгода. Зрабіць гэта можна ў аддзяленні сувязі РУП “Белпошта” , ў кіёсках УП “Белсаюздрук”, праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска» , праз аўтаматызаваную сістэму АРІП.

Праз аддзяленні сувязі таксама можна аформіць падпіску на абаненцкую скрыню, па факсу (ведамасная падпіска), з дастаўкай да кватэры “з уручэннем з рук у рукі”.

РУП “Белсаюздрук” ажыццяўляе прыём падпіскі “Да запатрабавання”.


ГАЗЕТЫ
Газета "Звязда" - адзіная штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.

Заснавальнікі – Савет Міністраў, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

"Звязда" - старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо амаль стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.

Сёння газета "Звязда" знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Беларусі і свету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, краязнаўства - спектр тэм неабмежаваны.

www.zviazda.by

E-mail: info@zviazda.by



Тэлефоны: прыёмнай – 287 19 19 (тэл./факс); аддзелаў: пiсьмаў —  287 18 64, падпіскі і распаўсюджвання  — 284 44 04, бухгалтэрыi: 287 18 81.

Падпісныя індэксы:

63850 для індывідуальных падпісчыкаў

63145 для ветэранаў ВАВ і пенсіянераў.

63858 для ведамасных падпісчыкаў

63239 ведамасная падпіска для ўстаноў міністэрстваў адукацыі, культуры і аховы здароўя

Газета “Літаратура і мастацтва” выдаецца з 1932 года. У 1957 – 1970 гадах выходзіла двойчы на тыдзець. У астатнія гады – раз на тыдзень. У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года. У 1982 г. узнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Першы галоўны рэдактар Хацкель Дунец (1932 – 1935).лім 24-2016

Газета «Літаратура і мастацтва» не проста сочыць за літаратурным працэсам, не проста друкуе новые творы, расказывае пра новыя творы пісьменнікаў. Яна робіць твар сучаснай беларускай літаратуры.

Заснавальнікі:

Міністэрства інфармацыі Республікі Беларусь

Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”


http://zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva

Е-mail: lim_new@mail.ru

Тэлефоны: галоўны рэдактар — 292-20-51, намеснік галоўнага рэдактара — 287-17-98, адказны сакратар — 292-20-51, аддзел крытыкі і бібліяграфіі — 292-56-53, аддзел прозы і паэзіі — 292-56-53, аддзел мастацтва — 292-20-51, аддзел «Кніжны свет» — 292-56-53, Тэл./факс — 292-20-51.

Падпісныя індэксы

63865 - індывідуальны

63815 – індывідуальны льготны для настаўнікаў

638562 - ведамасны

63880 - ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры


ЧАСОПІСЫ
Часопіс “Нёман” - штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны часопіс Саюза пісьменнікаў Беларусі. Часопіс публікуе творы на рускай мове.неман 5-2016

Першы выпуск пабачыў свет у 1945 годзе. Галоўнымі рэдактарамі выдання ў ранейшыя гады былі такія вядомыя літаратары, як Іван Шамякін, Пімен Панчанка, Андрэй Макаёнак, Алесь Бадак.

Заснавальнікі:

Міністэрства інфармацыі Республікі Беларусь

Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”

Проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, літаратурная крытыка, запіскі, успаміны, дакументы - кожны чытач знойдзе на старонках часопіса тое, што будзе цікава менавіта яму.

http://zviazda.by/be/edition/nyoman

Е-mail: neman-lim@mail.ru
Тэлефоны: галоўнага рэдактара - 284-85-25, намесніка галоўнага рэдактара - 284-79-85; аддзелаў прозы, паэзіі, публіцыстыкі, крытыкі, замежнай літаратуры - 284-80-91.

Падпісныя індэксы:

74968 для індывідуальных падпісчыкаў

00235 для настаўнікаў

749682 для ведамасных падпісчыкаў

00728 ведамасная падпіска для ўстаноў міністэрстваў адукацыі і культуры
Часопіс «Полымя» выдаецца з 1922 года. З 1932 па 1941 – пад назвай “Полымя рэвалюцыі”. У гады Вялікай Айчыннай вайны часопіс не выходзіў. Адноўлены ў студзені 1945 года. Першыя дзесяць гадоў часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Ц. Гартны, З. Бядуля, У. Ігнатоўскі, В. Нодэль. Першы рэдактар выдання П. Галавач (1932 -- 1933). полымя 5-2016

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

Заснавальнікі:

Міністэрства інфармацыі Республікі Беларусь

Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”


http://zviazda.by/be/edition/polymya

E-mail: polymya@bk.ru



Тэлефоны: галоўнага рэдактара — 284-84-61, намесніка галоўнага рэдактара — 284-80-12, аддзелаў прозы, навукі, крытыкі і літаратуразнаўства — 284-66-74, аддзела паэзіі — 284-80-12.
Падпісныя індэксы:

74985 для індывідуальных падпісчыкаў

00471для настаўнікаў

749852 для ведамасных падпісчыкаў

00727 ведамасная падпіска для ўстаноў міністэрстваў адукацыі і культуры

Часопіс “Маладосць” выдаецца з 1953 года. Першы галоўны рэдактар Аляксей Кулакоўскі (1953 – 1958).

«Маладосць» – пляцоўка для творчасці маладых? Ці не толькі? Не толькі пляцоўка для творчасці і не толькі для творчасці маладых! Паняцце маладосці на пачатку трэцяга тысячагоддзя пашырае свае межы. Не можа не пашыраць. Маладыя – гэта ўжо не столькі тыя, каму дваццаць, дваццаць пяць, трыццаць. Маладыя – гэта тыя, чые думкі і пачуцці знаходзяць водгук у слухачоў і чытачоў. Проста мысляць яны ў суладдзі з часам, прагрэсіўна. Мары і памкненні творцаў, калі яны маладыя па-сапраўднаму, накіраваны на развіццё чалавека і грамадства, а не на праслаўленне асабістага імя пісьмовымі сродкамі. Маладыя – гэта тыя, каму ёсць што сказаць свету.маладосць 3-2016

Заснавальнікі:

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»

Саюз пісьменнікаў Беларусі


http://zviazda.by/be/edition/maladosc

E-mail: maladost@zviazda.by



Тэлефоны: галоўнага рэдактара — 284-85-24, намесніка галоўнага рэдактара — 288-20-72, аддзела крытыкі, прозы, паэзіі — 284-66-74.
Падпісныя індэксы

74957 індывідуальны

749572 ведамасны

00731 ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

00592 льготны для настаўнікаў

Часопіс “Вожык” - Пачаў выходзіць у ліпні 1941 года як агітплакат, орган ЦК КП(б)Б пад назвай «Раздавім фашысцкую гадзіну» (з сакавіка 1942 года — газета-плакат). Выдаваўся ў Гомелі, потым у Маскве. Маскоўскі часопіс «Кракадзіл» направіў вершаванае віншаванне новаму часопісу. Са жніўня 1945 года выдаецца ў Мінску як часопіс сатыры і гумару «Вожык». Да 1958 друкаваўся на 8, затым на 12 старонках, з каляровымі ілюстрацыямі. З кастрычніка 2009 года па кастрычнік 2011 года — як альманах, са студзеня 2012 года — зноў як часопіс сатыры і гумару. Друкуе фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п'есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, пераклады сатырычных і гумарыстычных твораў, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты.вожык 6-2016

http://zviazda.by/be/edition/vozhyk

Е-mail: vozhyk@zviazda.by

Тэлефоны: галоўнага рэдактара — 288-24-62, намесніка галоўнага рэдактара, аддзелаў фельетонаў і пісьмаў, літаратуры, мастацкага — 284-84-52, факс — 284-84-61.


Падпісныя індэксы:

Індывідуальны – 74844

Індывідуальны льготны (для жыхароў сельскай мясцовасці : райцэнтры і населеныя пункты раёнаў) – 01380

Ведамасны – 748442

Ведамасны льготны (для ўстаноў Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры) - 01381

Часопіс “Родная прырода” выходзіць з 1972 г.

Заснавальнік: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.родная прырода - 06.2016



Багата ілюстраваны ўнікальнымі фотаздымкамі пейзажаў роднай зямлі, яе вялікіх і малых насельнікаў — раслін і кветак, часопіс, калі яго гартаеш, абуджае самыя светлыя пачуцці, гонар за сваю прыгожую краіну, дорыць адчуванне суладдзя з навакольным светам.


http://zviazda.by/be/edition/rodnaya-pryroda

E-mail: pryroda@zviazda.by

Тэлефоны: галоўнага рэдактара - (017) 287-18-38; намесніка галоўнага рэдактара - (017) 287-17-21
Падпісныя індэксы:

Індывідуальны – 74926

Ведамасны - 749262

Часопіс «Бярозка» — штомесячны літаратурна-мастацкі ілюстраваны часопіс і адукацыйна-выхаваўчы інтэрактыўны праект для школьнікаў сярэдняга і старшага ўзросту, а таксама настаўнікаў i бацькoў. Папяровая версія выдаецца на беларускай мове ў Мінску са снежня 1924 года. Да верасня 1929 года меў назву «Беларускі піянер», да красавіка 1941 года — «Іскры Ільіча». У Вялікую Айчынную вайну не выдаваўся. Сучасную назву мае з чэрвеня 1945 года. Узнагароджаны Ордэнам «Знак Пашаны». Са студзеня 2012 да снежня 2014 года выходзіў пад вокладкай часопіса «Маладосць». Са студзеня 2015 года — самастойнае выданне ў новым фармаце.бярозка №5-2015

Часопіс «Бярозка» ствараецца не толькі для тых, хто сябруе з мастацкім словам і марыць зрабіцца пісьменнікам. «Бярозка» — для кожнага. Яна вучыць і забаўляе, знаёміць з равеснікамі і арыгінальнымі жыццёвымі праявамі, папулярызуе самыя розныя галіны навукі і дапамагае вырашаць падлеткавыя праблемы. Інакш кажучы, дазваляе праводзіць час займальна і з карысцю.

http://zviazda.by/be/edition/byarozka

e-mail: bjarozka@zviazda.by


Падпісныя індэксы

74879 льготны ведамасны (для школ)

748222 ведамасны

74888 для членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (з 2016-га)

74822 індывідуальны
Часопіс “Алеся” - выходзіць з 1924 года ў Мінску. У 1924—1931 гадах называўся «Беларуская работніца і сялянка», у 1931—1941 — «Работніца і калгасніца Беларусі»), у 1946—1994 — «Работніца і сялянка»). З 1995 года называецца «Алеся».алеся - 5.2016.

Заснавальнік – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выходзіць штомесяц на беларускай і рускай мовах.

“Алеся” - гэта яскравае, сучаснае грамадска-палітычнае, мастацка-літаратурнае выданне, адзіны дзяржаўны часопіс для жанчын у Беларусі. На старонках часопіса – лёсы і споведзі, праблемы і дасягненні сучасніц, навіны грамадскага жыцця, културы, моды, краязнаўства, сакрэты прыгажосці і здароўя.

Кожная жанчына знойдзе на старонках часопіса шмат цікавага і карыснага для сябе!
http://zviazda.by/be/edition/alesya

е-mail: alesya@zviazda.by



Тэлефоны: (017) 297-16-29, 287-17-59, 287-18-35.
Падпісныя індэксы:

74995 – індывідуальны



749952 – ведамасны


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка