Падрыхтоўка да экзаменаў




Дата канвертавання16.09.2018
Памер24.5 Kb.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ЭКЗАМЕНАЎ
Экзамен дае магчымасць зразумець і ацаніць сябе, а гэта заўсёды цікава
АГУЛЬНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

  • Успрымайце экзамен як жыццёвы рубеж.

  • Рыхтуючыся да экзаменаў, улічвайце біялагічныя рытмы: лепшы час для заняткаў - з 9.00 да 13.00 і з 16.30 да 19.30.

  • Кожны дзень знаходзьце магчымасць 1 — 1,5 часы знаходзіцца на свежым паветры, прысвяціўшы гэты час фізічным практыкаванням.

  • Прытрымлівайцеся рэжыму дня. Сон павінен быць не менш за 8 гадзін.

  • Звярніце ўвагу на харчаванне. Трэба есці больш рыбы, сыру, малочных продуктаў, соевых прадуктаў, яблыкаў, морковы, сокаў, тваргу, салатаў. Ежа не павінна быць цяжкай.

  • Пры вывучэнні і паўтарэнні матэрыялу памятайце правіла «сціранне слядоў». Запамінанне матэрыялу - гэта пакіданне «слядоў» у памяці. Пры вывучэнні падобнага матэрыялу «сляды» накладваюцца і сціраюцца. Чаргуйце гуманітарныя і дакладныя навукі.

  • Вывучаны матэрыял неабходна паўтарыць праз 20 хвілін. Калі гэта зрабіць, тады запамінаецца 70% інфармацыі, у адваротным выпадку — толькі 30%.

  • Выкарыстоўвайце як мага больш каналаў успрымання інфармацыі: прагаворвайце ўслых, малюйце  схемы, піктаграмы, памячайце апорныя словы.

ПРЫЁМЫ І МЕТАДЫ АВАЛОДАННЯ ТРЫВОЖНАСЦЮ

  • «Пераінтэрпрэтацыя» сімптомаў трывожнасці.

Калі Вы адчуваеце першыя сімптомы хвалявання, памятайце: першыя прызнакі трывожнасці падобныя на прызнакі гатоўнасці чалавека дзейнічаць (прызнакі актывацыі), іх адчувае большасць людзей, і яны дапамагаюць адказаць, выступіць як мага лепш.

  • «Настройка на пэўны эмацыянальны стан».

Паспрабуйце мысленна звязаць усхваляваны, трывожны эмацыянальны стан з адной мелодыяй, колерам, пейзажам; спакойны, расслаблены – з другім; упэўнены, перамагаючы – з трэцім. Пры моцным хваляванні спачатку ўспомніце першы вобраз, потым другі, затым перайдзіце да трэцяга, уяўляючы яго некалькі разоў.

  • «Прыемны ўспамін».

Уявіце сабе сітуацыю, у якой Вы адчуваеце поўны спакой, расслабленне, і як мага ярчэй успомніце ўсе прыемныя адчуванні.

  • Дыхальная гімнастыка:

  • Зрабіце ўдых, а потым глыбокі выдох у два разы даўжэйшы за ўдых.

  • Зрабіцеглыбокі ўдых і затрымайце дыханне на 15 – 20 секунд.

  • Зрабіцеглыбокі ўдых і 2 рэзкіх выдых.

МЕТОДЫКА ПАЎТАРЭННЯ

Паўтарэнне – гэта ўзнаўленне прачытанага сваімі словамі.

Звяртанне да прачытанага дапушчальна толькі калі немагчыма ўспомніць тэкст на працягу 2 – 3 хвілін напружання памяці.

Каб выкарыстаць эфектыўна час падрыхтоўкі да экзаменаў, мнагакратна выкарыстоўвайце прапанаваны рэжым паўтарэння і атрымаеце добрыя рэзультаты. Але трэба звярнуць увагу на дзве ўмовы:



  1. маецца на ўвазе паўтарэнне ўжо вывучанага і засвоенага матэрыялу. Цяжка чакаць станоўчы рэзультат, калі ў такім рэжыме вывучаецца новы матэрыял, яшчэ не сістэматызаваны ў свядомасці вучня;

  2. працэс паўтарэння неабходна праводзіць строга ў адпаведнасці з наступнымі рэкамендацыямі:

Першае паўтарэнне -адразу пасля заканчэння чытання.

Другое паўтарэнне-  праз 20 мін пасля папярэдняга.



Трэцяе паўтарэнне-  праз 8 гадзін.

Чацвёртае паўтарэнне -праз суткі (лепш перад сном).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка