Паэма дарог перад дарогай




Дата канвертавання19.11.2017
Памер156.11 Kb.





ПАЭМА ДАРОГ

ПЕРАД ДАРОГАЙ

За навальніцамі — спакой і ціша,

За радасцямі — халадок трывог.

3 нас кожны ўсё жыццё паэму піша

На скрыжаванні сцежак і дарог.
Выводзіць першы свой радок нясмела,

Правалаў баючыся і няўдач.

А потым зразумее, пасівелы,

Што сам герой, сам аўтар і чытач,


Што час прыйшоў усё як след узважыць:

Што змог зрабіць, чаго яшчэ не змог...

I колькі заўтра перад намі ляжа

Няходжаных гасцінцаў і дарог

.

Я ўсё часцей з канца- ў канец гартаю



Сваю паэму сцежак і'дарог.

А прыйдзе час — сумленна дачытаю

Адзіны непазбежны эпілог.

ПЕРШАЯ ДАРОГА

Над шляхам пыл:

Ні свету, ні прадухі,

Калюжыны засмяглі без вады.

Каторы дзень

Рыпяць вазы і дугі

I едуць людзі немавед куды.

Па балыпаках,

Гасцінцах і дарогах,

Па жыце здратаваным,

Па мяжы...
Ідуць і едуць, Просячы у Бога:


  • Заступнік, злітуйся,

  • Збавіцель, памажы...

І дзень і ноч

Не астые дарога

Ад босых ног

I ад гаручых слёз —

Брыдуць у свет

Ад роднага парога

За следам след, З

а возам воз.

Храпуць на грэблях

Змуляныя коні,

Набраклі патнікі,

Трашчаць гужы.

Згасае дзень,

I толькі у сутонні

Чарнеюць

Растанцовыя крыжы.


Гарыць паўнеба

Полымем пажараў,

За шызым дымам

Зоры не відны...

Рыпяць вазы,

Драбіны і мажары —

Усё далей ад дому

I вайны.
На возе бабка,

Уздыхнуўшы ціха,

Плыве ў смяротны

Холад забыцця,

А побач курчыцца

I енчыць парадзіха

Перад пачаткам

Новага жыцця.

Магіла засталася пры дарозе,

Паплакаў дзед,

Мышасты конь захроп.

А раніцаю

Хлопчыка на возе

Сяк-так перахрысціў

Расстрыга-поп.

У рызманах,

Нячэсаны і рыжы,

Лінуў з бляшанкі

Мутнае вады

I начапіў на шыю

Медны крыжык

Пакутніку

На доўгія гады.

Ссівелыя дачасна маладзіцы

У полі


Закалыхвалі мяне,

Бо собіла

Ў дарозе нарадзіцца —

На першай

Мікалаеўскай вайне.

Закураны


Дарожнымі кастрамі,

Да костачак пранізаны Дажджом,

Запелянаны ў полі Туманамі,»

Стагнаў і'плакаў

I пішчаў пішчом.
3 тае пары мяне

Заўсёды вабяць

То сцежкі палявыя,

То шаша.


Ад нараджэння

I да скону, мабыць,

Жыве ў душы

Цыганская душа.



ДАРОГА НА ЎСХОД

Сцяжынкі ў полі, грэблі і развілкі,

Гасцінцы, скрыжаванні, бальшакі,

Па іх ідуць калекі і асілкі

У розныя кірункі і бакі.
I так заўсёды, з веку і да веку:

То спакваля, то спорнаю хадой

Імкнецца чалавек да чалавека

Часамі — з радасцю,

Часцей за ўсё — з бядой.
Калісь праклалі прадзедавы ногі

Сцяжынку паміж купін і званца,

А следам развінуліся дарогі

Па свеце без пачатку і канца.


Бязлітасная бежанская доля

Вадзіла нас не першы год

Ад хаты к хаце, з ельніку у поле

I ўсё далей, усё далей на ўсход.


Спрадвечная дарога ратавала

Ад смерці, ад няволі і бяды,

То лютая завея замятала,

То пыл заносіў нашыя сляды.


Тыфозныя трызнілі эшалоны,

Свісталі лёгкія ад газавых атак.

Рыпелі мыліцы, паблісквалі пагоны...

А можа, ўсё было не так?


Магчыма, трохі памяць вінавата...

Хоць бачу, як цяпер: асеннім днём

Вадзіў хлапчук аслеплага салдата

3 адным пазелянелым медалём.


То ратнік, барадаты і бязногі,

Па бруку поўз і нема галасіў

I, зняўшы шапку, пасярод дарогі

Скарынку ці капеечку прасіў.


На ўсіх вакзалах — людзі, людзі, людзі,

I ў кожнага свая бяда і лёс.

Пад нарамі, у рызманах і ў брудзе,

Качаўся я і непрыкметна рос.

Назолай быў і клопатам для маці;

Віс на руках, услед за ёй снаваў,

То ў нейкім пакалечаным салдаце

Свайго часамі бацьку пазнаваў.


Расхлістаны бадзяўся па марозе

Мурзаты трохгадовы чалавек

І думаў, што жывуць усе ў дарозе

I што ваююць людзі з веку ў век.

А маці мыла нечую бялізну

За бульбіну, што цукру саладзей,

За глёўкую скарынку, за старызну

Падлогі вышароўвала ў людзей

.

I ўсё часцей пра дом успамінала,



Не ведаючы, ёсць ён ці няма.

Мінула лета, восень дагарала,

Зашкліла лужы блізкая зіма,
Датлела сонца у аблоках шэрых,

На травах заблішчала сівізна,

I на глухім паўстанку Красны Бераг

Мой лёс перавярнула навіна.


Не ведаў я, каторае стагоддзе,

Не разумеў яшчэ, каторы год,

Але запомніў, як гуло ў народзе:

- ПЕРАВАРОТ!

— Пе-ра-ва-рот!

ДАРОГА ВЯРТАННЯ

Халодная вясна. На балаголе

Мы з бежанцаў вярталіся назад,

А па рагожнай будзе біла голле

Набраклых кацярынінскіх прысад.
У каляінах колы калыхалі,

Спыняўся конь ля кожнае вярсты.

Казала маці: «Тут мы пахавалі

Бабулю,


а вунь там радзіўся ты».
I пазнавала хутары і вёскі,

Карчомкі і заезджыя двары,

На цэрквы, на капліцы, на бярозкі

Хрысцілася, з'язджаючы з гары.


Набраклы беразняк свістаў і цінькаў,

Над рэчкай вербалозы расцвілі,

Задраўшы дзюбкі, веснавую сіньку

Шпакі з халоднай лужыны пілі.


Блішчаў раллёю касагор пакаты,

Над полем дралі глоткі крумкачы,

Па гразкай баразне ішоў араты

Ў кашулі, разадранай на плячы.


Дзяды вяроўкай мералі папары,

Акапцавалі сто валок зямлі.

I нечакана явай сталі мары:

Нас мацяркі у школу прывялі.


Паўсотні мокрых ступакоў і пятак

Упершыню ступілі за парог,

Дзе быў яшчэ нязведаны пачатак

Адкрыццяў, захапленняў і трывог.


У белай зале пад халодным сонцам

Густога пылу плавалі слупы,

I я на першай прачытаў старонцы:

«Мы не рабы. Мы не рабы!»


Ляцела лісце над пажоўклым садам,

Два матылькі кружыліся ў акне.

Настаўніца нахмураным паглядам

3 дакорам пазірала на мяне.


Маленькая, у сонечнай кароне

Аўсяных пераспелых валасоў,

I звонкі голас чуецца і сёння

3 мільёна чутых мною галасоў:


То цвёрды, то ўсхвалёваны і ціхі

Пераліваўся кроплямі расы —

I ажывалі слуцкія ткачыхі,

Што ткалі залатыя паясы;


То ў бубны дахаў снежны вецер біў,

То навальніца у прыпар грымела,

Трубач над зыркім вогнішчам» трубіў

-I ўсё было да болю зразумела.


3 лемантара на «Родныя шляхі»

Мы перайшлі, аж сэрца засмылела.

Блішчалі на світанні лемяхі,

I ўсё было да болю зразумела.

Мы адкрывалі для сябе штодня

Дняпро, і Волгу, і хрыбты Урала.

Дазналіся, што ёсць і ў нас радня —

I Скарына, і Колас, і Купала.


А вечарам у апусцелым садзе,

Дзе сцежкі выслаў лісцем ясакар,

Каля альтанкі абдымаў і гладзіў

Настаўніцу суровы камісар.


Насіў і песціў, цалаваў у вочы,

Пацёртаю скуранкай накрываў,

I шчасце і сабе і ёй прарочыў

I самай светлай зоркай называў.


3 тае пары на вуліцы і ў школе

Я чырванеў і замаўкаў не ў час,

Калі дзяўчынка яблыкі ў прыполе

Прыносіла і частавала нас.


Крадком глядзеў на збітыя каленцы

I на іскрынкі, што ў вачах гараць,

А каля весніц гаварыў Аленцы: —

Прыходзь пад дзічку падалкі збіраць.


Мы «Бандароўну» і «Курган» чыталі,

Навыперадкі бегалі з гары

I на змярканні часта шкадавалі,

Што рана наступаюць вечары.


Я прызнаваўся беленькай дзяўчынцы,

Угледзеўшыся ў далеч з-пад рукі,

Што сняцца мне далёкія гасцінцы

I клічуць у дарогу цягнікі.


Што недзе за блакітнымі лясамі,

Вядомы толькі з кніжак і газет,

Гукае нас жывымі галасамі

Яшчэ не знаны і дзівосны свет.


СВАЯ ДАРОГА

Гарачы камень, звалены у крушні,

Ад буйнай кроплі поту ці вады

Шыпіць, нібыта каменка у сушні,

Дзе хвошчуцца і вокхаюць дзяды.
Трашчыць жарства падсмажанаю грэчкай,

Сцякае пот па жалабку спіны,

Звініць кайло — усё глыбей насечка,

I лопаюцца з крэктам валуны.


Лабатыя, залізаныя ветрам,

Развальвае гарачае кайло,

Пабліскваюць на сонцы кіламетры

Гасцінца, што будуе ўсё сяло.


Дзяды, дзяўчаты, хлапчукі, кабеты,

Засмяглыя на сонцы і вятрах,

Прайшоўшы войны, беды і камбеды,

Упершыню сабе брукуюць шлях.


Над галавою неба пабялела,

Шуміць званцом пякельны сухавей,

I круціць пыл над шляхам спапялелым,

I хустачкі збівае да брывей.


У маладзіц і ў тоненькіх дзяўчынак

Залубянелі кофты на плячах,

Але яшчэ не скора адпачынак

Засвеціцца усмешкаю ў вачах.


Я камень б'ю, а вечарам ад стомы

На голы груд, як сноп, валюся з ног,

Акраец пахне палыном і домам

I цёплым пылам палявых дарог.


На вогнішчы гудзе сухі ядловец,

Гарачай бульбай пахне за вярсту,

Схіліўшыся, чубаты камсамолец

Чытае нам уголас «Беднату».


Я пазіраю, як шугаюць іск"ры

I зорамі ўзыходзяць нада мной,

А полымя ужо датлела ў прыску

I стыне пад густою сівізной,


То круціцца гарачаю завеяй,

То нечакана рвецца угару...

Няўжо і я калісьці пасівею

I, як сухі ядловец, дагару?

Наіўныя дзіцячыя трывогі

Чыю не растрывожылі душу?

Хоць верыў я, што сцежкі і дарогі

Выводзяць на шырокую шашу.


3 нас кожны быў дзівак і летуценнік.

3 нас кожны марыў пра шчаслівы лёс,

Які нам з неадольным захапленнем

Прарочыў камісар, былы матрос.


Скуранку абшарпаную напашкі

Накінуць ён увечары любіў.

Трыкутнік палінялае цяльняшкі

Яго мандатамП дыпломам быў.


Пры вогнішчы на вытаптаным грудзе,

Худы і чорны, як залётны птах,

Даводзіў ён і біў сябе у грудзі,

Што ў нас адзіны і надзейны шлях.


Ён разам з намі сёрбаў заціруху,

Цягаў сухое голле на агонь,

У росным жыце перапёлку слухаў

I спаў, шчаку паклаўшы на далонь.


I я масціўся да яго скуранкі,

Туліўся да гарачае спіны.

Пад зорным небам з поўначы да ранку

Нам сніліся адны і тыя ж сны:


Даспелыя палі і сенажаці

I на пагорку белае сяло —

Над вуліцамі і у кожнай хаце

Гарыць жывое цёплае святло.

У травы зоры падаюць начамі,

I вусны дакранаюцца шчакі,

I маці зноў журботнымі вачамі

Усё глядзіць услед мне з-пад рукі.



ДАЛЕКАЯ ДАРОГА

Усе драбніцы ў тым далёкім годзе

Цяпер выразней бачу з вышыні

Другой паловы грознага стагоддзя,

Што траціць адчуванне цішыні,
Што, кожны лёс замешваючы крута,

Ні ласкай, ні бядой не абміне,

А даўнія юнацкія пакуты

Цяпер здаюцца шчасцем для мяне.


Якія там няўдачы або крыўды

У васемнаццаць неспакойных год?

Пакуты, што нічога не адкрыў ты,

Што не прыйшла каханая на сход.


Што каля весніц слова не сказала,

I я прызнацца аніяк не змог...

Усё тады няпэўна, нетрывала

Яшчэ было на ростанях дарог.


Хацелася супольна іх адолець,

А не паўзці да шчасця нацянькі,

Ды разышліся не па ўласнай волі

Дарогі нашы ў розныя бакі.


На здымак «Першы выпуск сямігодкі»

3 тугой гляджу да гэтае пары,

Што болей не збяруцца аднагодкі,

Настаўнікі, сяброўкі і сябры.


А каб сустрэліся, нікога не пазналі б:

У зрэнках час іскрынкі патушыў,

На лоб і скроні намярзае наледзь,

I халадок кранаецца душы.


А сэрца неспакойнае стукоча, ,.

I любіць, і хвалюецца штодня,

Развітвацца з учорашнім не хоча,

Палохаецца заўтрашняга дня.


Яго чакаў калісьці, як вясны, я,

Цяпер не знаю, што ён прынясе,

А нашых пакаленняў сувязныя

3 дарогі адыходзяць пакрысе.


На помніках і зорных абелісках

Шуміць вянкоў пасохлае лісцё,

Між датамі — кароценькая рыска

3 жыццём злучыла небыццё.


Усе мае сучаснікі і продкі

Пераіначвалі і узвышалі свет

I пакідалі доўгі ці кароткі,

Але заўсёды свой уласны след.


У кожнага адны і тыя ж звычкі:

Шукаць сябровак і сяброў сваіх,

Праводзіць часам сэрцаў пераклічкі

Равеснікаў жывых і нежывых.



СПОВЕДЗЬ

Не зажыла, а запяклася рана,

Ні час яе, ні ўзрост не залячыў.

Лёс ці не лёс, а хтосьці вельмі рана

I родных і каханых разлучыў.
Нас не адных.

У кожным доме — страта.

Сыноў, дачок на вогненнай мяжы

Касілі кулі,

А сумленных здрада

Таемна распінала на крыжы.


Невінаватых кідала за краты,

Нязломных гнула да зямлі,

На смерць начамі вопытныя каты

Дачок, сыноў і мацярок вялі.


...Мінуць вякі, а попел не астыне.

У нашых дзецях ажывуць яны.

Па кім у Курапатах і ў Хатыні

Не замаўкаюць вечныя званы.

Нам пройдзеных дарог не перамераць

I нанава ніколі не прайсці.

Я іх прайшоў і навучыўся верыць,

Што праўда пераможа у жыцці.


Калі ў завею з раніцы да ночы

Валіў заледзянелыя камлі,

Я, летуценнік, быў чорнарабочы

Бязлітаснай і любае зямлі.


Калі ж мінулі крыўда, боль і сорам,

Ад радасці заплакаць кожны мог.

I я вярнуўся з неадольным горам

Праз дваццаць год на дзедаўскі парог.


Замшэлая старая хата

Пусціла, запрасіла да стала,

Сагрэла добрым словам, як на свята,

I ўрэшце мне прыстанішча дала.


3 ДАРОГІ У ДАРОГУ

Абсівераў, і перасмяг, і вымак

У доўгіх падарожжах я даўно,

А ўжо упарта стукае зазімак

Сняжынкамі і да мяне ў акно.
Закруціць ветрам, загалосіць нема,

То сонца выблісне, то дожджык заімжыць...

Жыццё заўжды — натхнёная паэма,

Якую трэба скласці і пражыць


Напоўнена, самааддана, звонка,

Каб засвяціўся і расцвіў расцяг...

А гэтыя радкі — адна старонка

Майго жыцця і не майго жыцця.


Прысядзем перад новым падарожжам.

Ну, хопіць. Пойдзем. Толькі б не адстаць!

Калі адзін другому дапаможамц

Здалеем зоркі дальнія дастаць.

Не азіраючыся на перасцярогі.

Пакуль рука трымае алавок,

Я не сыду з адзінае дарогі,

Дзе першы быў і дзе апошні крок

Раней або пазней зрабіць прыйдзецца

I перадаць таму, хто трывалей,

Як запавет няскоранага сэрца:

«Ідзі далей, ідзі далей

Праз полымя, пажары і пакуты,

Што і цяпер не абмінулі нас,

Дзе ўваскрасаюць лютыя Малюты,

Каб павярнуць назад няўмольны час.

Адстойвай род свой, і душу, і мову

I сына, і нашчадка навучы



Сумленню, дабраце, жывому слову,

Каб выжыць, выстаяць і ўсё перамагчы».


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка