Паэты-метафізікі” Эвалюцыя светапогляду І паэтычнай манеры




Дата канвертавання13.03.2017
Памер71.21 Kb.
СЕМІНАР 4

ПЫТАННІ і ЗАДАННІ ДА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

ПАЭТЫ-МЕТАФІЗІКІ”
Эвалюцыя светапогляду і паэтычнай манеры

Джона Дона

ПЛАН:


  1. Творчасць Дж. Дона (John Donne, 1573 – 1631) як мастацкае выяўленне драматычнага пераходу ад гуманізму эпохі Адраджэння да тэалагічнай канцэпцыі свету і рэлігійнага светаадчування XVII ст., ад рэнесанснага рэалізму да барока.

  2. Жанравае наватарства Дж. Дона (сатыры, эпісталы (размовы), элегіі). Адметная для маньерызму дваістасць свядомасці. Елізавецінская Англія як аб’ект сатыры Дж. Дона. Пераасэнсаванне жанру эпісталы: зніжэнне стыля, размоўна-нязмушаны характар аповеду. Уплыў Гарацыя. Дыптых «Шторм» (The Storm) і «Штыль» (The Calm, 1597) як узор ранніх пасланняў Дж. Дона. Любоўныя элегіі Дж. Дона (1593 – 1596).

  3. Зборнік «Песні і санеты» (Songs and Sonnets). Спецыфіка жанру санета ў зборніку. Палеміка з санетамі У. Шэкспіра. Традыцыі Авідзія (лёгкая іранічнасць, стаўленне да кахання як да занятку, што ўпрыгожвае жыццё, запазычанне шэрагу персанажаў і пэўных сітуацый і інш.) і адмова ад эстэтызацыі пачуцця. Зніжэнне вобраза каханай, акцэнтаванне цялеснага боку кахання і ўплыў Ф. Петраркі («Твікнамскі сад» [Twickenham Garden]). Традыцыі італьянскіх неаплатонікаў (Марсіліа Фічына, Піка дэла Мірандолы, Леоне Эбрэа і інш.) і разуменне кахання як адзінства закаханых, што містычным чынам спасцігаюць у абліччы каханага вобраз Ставаральніка («Развітанне, што забараняе смутак» [A Valediction Forbidding Mourning]).

  4. Духоўная паэзія Дж. Дона. Разважанні пра душу чалавека, пра неўміручасць, ідэя метэмпсіхозу ў паэме «Вандраванні душы» (The Progress of the Soul, 1601), вянку санетаў «La Corona», «Свяшчэнных санетах» (Holy Sonnets, 1609 – 1611), цыкле «Гадавіны» (The Anniversaries, 1612) і ў празаічных пропаведзях (Sermons). Чалавек і востараў у «Медытацыі XVII» з кнігі «Зварот да Госпада ў час бедстваў» (Devotions Upon Emergent Occasions, 1624).

  5. Рысы барочнай паэтыкі ў позняй творчасці Дж. Дона: тэма vanitas mundi, інтелектуалізацыя эмацыянальнага перажывання, асацыятыўнасць рацыянальна-вобразнага мыслення, рэзкія кантрасты, містычныя настроі, філасафічнасць, алегарызм, схаластычная складанасць, рытарычнасць стыля. Трактоўка чалавека і свету, спецыфіка метафарычнай вобразнасці, экспрэсіўнасць стыля, ускладненасць рытму. Гратэск і філасафічнасць у мастацкім свеце лірыкі Дж. Дона. Мастацтва метафары канчэта (канцэпта). Паэтыка-стылёвыя адкрыцці Дж. Дона і развіццё англійскай паэзіі «метафізікаў» у першай палове XVII стагоддзя.

  6. «Метафізічная школа» англійскіх паэтаў. Эдвард Герберт (Edward Herbert, 1582/3 – 1648), Джордж Герберт (George Herbert, 1593 – 1633), Генры Воэн (Henry Vaughan, 1621 – 1695), Эндр’ю Марвел (Andrew Marvell, 1621 – 1678). Тенденцыя ўводзіць у паэзію дасціпныя парадоксы і метафізікі як «школа дасціпнасці» (school of wit). Пабудова верша ў выглядзе разгорнутага афарызму. Атмасфера містыцызму, рэлігійна-эстэтычных пошукаў, паэтычнага самапаглыблення. Супрацьпастаўленне свету зямных жарсцяў і напружанай сузіральнасці, малітоўнага экстазу.

  7. Сюжэтна-кампазіцыйнае адзінства зборніка Дж. Герберта «Храм» (The Temple, 1633). Значэнне фігурных вершаў «Алтар» (The Altar, 1597) і «Велікодныя крылы» (Easter Wings, 1599) у архітэктоніцы зборніка.

  8. Жанравая своеасаблівасць паэзіі Б. Джонсана (элегіі, прысвячэнні, пасланні, сатыры. Уплыў літаратурных прынцыпаў і творчасці Б. Джонсана на развіццё англійскай паэзіі і лірыкі «кавалераў» (cavaliers).

  9. Сацыяльна-палітычная і філасофска-эстетычная аснова прыдворнай лірыкі «племені/сыноў Бэна»: Роберта Герыка (Robert Herrick, 1591 – 1674), Томаса Кэр’ю (Thomas Carew, 1595 – 1640), Рычарда Лаўлейса (Richard Lovelace, 1618 – 1658), Джона Саклінга (John Suckling, 1609 – 1641); Абрахама Каўлі (Abraham Cowley, 1618 – 1667); Эндр’ю Марвела (Andrew Marvell, 1620 – 1678).

  10. Плеяда англійскіх паэтес XVII стагоддзя: Мэры Рот (Mary Wroth, 1587? – 1651), Эмілія Ланьер (Amalia Lanyer, 1569 – 1645), Кэтрын Філіпс (Catherine Philips, 1632 – 1664), Дораці Осбарн (Dorothy Osborne, 1627 – 1695), Маргарэт Кавендыш (Margaret Cavendish, 1623 – 1673). Своеасаблівасць іх любоўнай лірыкі, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў, адметнасць паэтычнага стыля.


Заданні:

  1. Якую канцэпцыю кахання прапануе Джон Дон?

  2. Звярніцеся да рускіх перакладаў Дж. Дона, пададзеных у зб. “Европейская поэзия XVII века” (БВЛ) (С.52–79). Аб’яднайце прапанаваныя вершы ў тэматычныя блокі.

  3. ЗАПІШЫЦЕ азначэнне тых жанраў, да якіх звяртаецца Дж. Дон. (БВЛ)

  4. Параўнайце арыгінал і пераклады вершаў “Песня” і “Блыха”. Параўнаўце беларускія і рускія пераклады са сваім падрадкоўнікамі. Выявіце спецыфіку арыгіналаў.

  5. Назавіце ўсе цыклы вершаў Дж. Дона. Запішыце ў літаратурныя дзённікі па 2 прыклады да кожнага цыкла.

  6. Карыстаючыся літаратуразнаўчымі слоўнікамі, выпішыце азначэння канцэпта. Запішыце 5 канцэптаў з вершаў Дж. Дона.

  7. У якім з вершаў Дж. Дона закаханыя параўноўваюцца з ножкамі цыркуля?

  8. Прачытайце артыкул А. Нестарава “Циркуль и окружность” (яго можна адшукаць на cайце www.lib.ru). Заканспектуйце важныя для разумення творчасці Дж. Дона моманты. У каго з англійскіх паэтаў-метафізікаў таксама часта сустракаецца вобраз цыркуля.

  9. Які эпіграф з Дж. Дона выбраў для рамана “Па кім звоніць звон” Э. Хэмінгуэй. Адкуль узяты гэты эпіграф. Вывучыце ў арыгінальным варыянце пазначаную частку гэтага твора на памяць. Як вы разумеце словы Дж. Дона?

  10. Гісторыя стварэння цыкла “Свяшчэнныя санеты”. Што новага ў форму санета ўносіць Дж. Дон? Дайце азначэнне жанру санета. Якія формы санета вам вядомыя, чым яны адрозніваюцца?

  11. Вывучыце на памяць прапанаваныя вершы метафізікаў і адзін на выбар.

  12. Зрабіце падрадковыя пераклады прапанаваных вершаў.

  13. Якія вершы называюцца эмблематычнымі? Прывядзіце прыклады?

  14. Хто з англійскіх паэтаў-метафізікаў звяртаўся да жанру эмблемы? З якіх элементаў складаецца эмблема.



СПІС ЛІТАРАТУРЫ:

Donne J. Songs and Sonnets. Elegies. Satires. Divine Poems // John Donne. The comlete English Poems / Ed. By A. J. Smith. Penguin Books, 1996.

Seventeenth-century poetry: an annotated anthology / Edited by Robert Cummings. Oxford: Blackwell, 2000.

The Metaphysical Poets / Ed. by Kermode Frank, Fawcett Publications. 1969.

У рускіх перакладах:

Английская лирика первой половины XVII века. Составление, общая редакция А. Н. Горбунова. М., 1989.

Английские поэты-кавалеры XVII века / Пер. М. Бородицкой. Вст. ст. И. Шайтанова. Спб., 2010.



Донн Дж. Песни и песенки. Элегии. Сатиры. СПб., 2000.

Донн Дж. По ком звонит колокол: Обращения к Господу в час нужды и бедствия / А. Нестеров, составление, перевод, статьи, комментарий; пер. А. Нестеров, О. Седакова. М., 2004.

Донн Дж. Стихотворения и поэмы. М., 2009 (ЛП).

Донн Дж. Стихотворения. Л., 1973.

Европейская поэзия XVII в. М., 1977 (БВЛ).

Колесо Фортуны: Из европейской поэзии XVII века / Сост. А. В. Парина, А. Г. Мурик. М., 1989;

Литературные манифесты западноевропейских классицистов. М., 1980.



ВУЧЭБНАЯ І НАВУКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

Горбунов А. Н. Джон Донн и английская поэзия 16 – 17 вв. М., 1993.

Горбунов А. Н. К проблеме эволюции лирики Джона Донна // Литература в контексте культуры. М., 1986. С. 102 – 113.

Горбунов А. Н. Категория времени и концепция любви в английской поэзии рубежа XVI – XVII веков // Шекспировские чтения 1990. М.,1990. С.68-88.

Горбунов А. Н. Шекспировские контексты. М., 2006.

Ингер А. Г. Из истории английской литературы ХVII – ХVIII веков. Коломна, 1996.

Макуренкова С. А. Джон Данн: поэтика и риторика. М., 1994.

Морозов А. А., Софронова Л. А. Эмблематика и ее место в искусстве барокко // Славянское барокко. М., 1979

Ортега-и-Гассет Х. Воля к барокко // Ортега-и-Гассет Х. Эстетика. Философия культуры. М., 1991.

Решетов В. Г. Английская литературная критика XVI – XVII веков. М., 1984.

Хейзинга Й. Игровое содержание барокко / Хейзинга Й. Homo ludens. М., 1992.

Aemilia Lanyer: Gender, Genre, and the Canon / Ed. by Grossman Marshall. Lexington: University Press of Kentucky, 1998.



Bald R. C. John Donne: A Life. Claredon Press, 1970.

Baumlin J. S. John Donne and The Rhetorics of Renaissance Discourse. University of Missouri Press, 1991.



Bennett J. Five Metaphysical Poets. Cambridge University Press, 1963.

Carey J. John Donne: Life, Mind, and Art. 2nd edn, Farber and Farber, 1990.

Ellrodt R. Seven Metaphysical Poets: A Structural Study of the Unchanging Self. New York: Oxford University Press, 2000.

Empson W. Essays on Renaissance Literature. Vol. 1. Donne and His New Philosophy / John Haffenden (ed.) Cambridge University Press, 1993.

Grandsden K. W. John Donne, ARCHon Books, 1969.

Guibbory A. Ceremony and Community from Herbert to Milton: Literature, religion, and cultural conflict in seventeenth-century England. Cambridge: Cambridge University Press, 1998.



Halewood W. The Poetry of Grace: Reformation Themes and Structures in Seventeenth-Century Poetry. New Haven: Yale University Press, 1970.

Harman B. L. Costly Monuments: Representations of the Self in George Herbert's Poetry. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1982.

Kermode F. John Donne. Longman, 1957.

Martz L. L. The Poetry of Meditation: A Study in English Religious Literature of the Seventeenth Century. New Haven: Yale University Press, 1954.

Martz L. L. The Wit of Love: Donne, Carew, Crashaw, Marvell, University of Notre Dame Press, 1969.

Parfitt G. John Donne: A Literary Life, Macmillan, 1989.



Reid D. The Metaphysical Poets. New York: Longman, 2000.

Schoenbaum S. Shakespeare: His Life, His English, His Theatre. New York: Signet Classics, 1990.

Schoenfeldt M. C. Prayer and Power: George Herbert and Renaissance Courtship. Chicago: University of Chicago Press, 1991.

Sherwood T. G. Herbert's Prayerful Art. Toronto: University of Toronto Press, 1989.

Stewart S. George Herbert. Boston: Twayne, 1986.

Strier R. Love Known: Theology and Experience in George Herbert's Poetry. Chicago: University of Chicago Press, 1983.

Styan J. L. Shakespeare's Stagecraft. Cambridge: Cambridge University Press, 1967.

Summers J. H. George Herbert: His Religion and Art. Binghamton: Medieval & Renaissance Texts & Studies, 1981.

Tuve R. A Reading of George Herbert. Chicago: University of Chicago Press, 1952.

Woods S. Lanyer: A Renaissance Woman Poet. New York. Oxford: Oxford University Press, 1999.

Young R. V. Doctrine and Devotion in Seventeenth-Century Poetry: Studies in Donne, Herbert, Crashaw, and Vaughan. Cambridge: D. S. Brewer, 2000.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка