Палажэнне аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага




Дата канвертавання30.04.2017
Памер75.6 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар


Нацыянальнага інстытута адукацыі

_______________С.А. Важнік



«___»__________2016 г.

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ДЫСТАНЦЫЙНАГА

КУЛЬТУРНА-ІНФАРМАЦЫЙНАГА МАРАФОНУ «КУЛЬТ-ПРА-СВЕТ»

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Палажэнне аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» (далей – Палажэнне) рэгламентуе парадак яго правядзення, патрабаванні да ўдзельнікаў, парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў, тэрміны правядзення і дзейнічае да завяршэння ўсіх мерапрыемстваў. Марафон праводзіцца на аснове наступных прынцыпаў:

  • адкрытасці доступу і добраахвотнасці ўдзелу;

  • празрыстасці працэдуры вызначэння пераможцаў;

  • бесстароннасці і аб’ектыўнасці членаў журы марафону.

1.2. Аб’ява і інфармацыйны ліст аб правядзенні марафону размяшчаюцца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАВЯДЗЕННЯ МАРАФОНУ

2.1. Марафон праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

2.2. Задачамі марафону з’яўляюцца:

  • знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;

  • падтрымка творчых ініцыятыў;

  • спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў.


3. АРГАНІЗАТАР МАРАФОНУ

3.1. Арганізатарам марафону з’яўляецца Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Арганізатар).

3.2. Інфармацыйна-метадычную падтрымку марафону ажыццяўляе ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.3. Для арганізацыі і правядзення марафону Арганізатар фарміруе арганізацыйны камітэт марафону (далей – Аргкамітэт).

3.4. Задачамі Аргкамітэта з’яўляюцца забеспячэнне правіл правядзення марафону, падвядзенне яго вынікаў.

3.5. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага складу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.

3.6. Агркамітэт фарміруе журы з ліку супрацоўнікаў Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якое вызначае лепшыя работы на кожным этапе марафона ў кожнай намінацыі.

3.7. Аргкамітэт зацвярджае вынікі марафону, адказвае на пытанні ўдзельнікаў, разглядае прапановы па арганізацыі і навукова-метадычным забеспячэнні марафону.
4. УДЗЕЛЬНІКІ МАРАФОНУ І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

4.1. Марафон з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы.

4.2. Удзел у марафоне з’яўляецца бясплатным.
5. ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МАРАФОНУ

5.1. Удзельнік марафону ў працэсе правядзення любога этапа падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй творчую работу на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. Нумар этапа»).

5.2. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення марафону.

5.3. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

5.4. Удзельнік мае права прыняць удзел ва ўсіх або ў любым з трох этапаў марафону, прадставіўшы творчую работу ў кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох акрэсленых намінацый.

5.5. Кожная творчая работа суправаджаецца асобнай заяўкай.
6. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ МАРАФОНУ

6.1. Этапы марафону:

  • І этап – «Культурная прастора» – прэзентацыя art-аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна (помнікаў архітэктуры, гістарычных аб’ектаў, адметных мясцін і г. д.);

  • ІІ этап – «Хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам;

  • ІІІ этап – «КультурныЯ гісторыі» – знаёмства з самабытнай асобай (творчым калектывам).

6.2. На кожным этапе марафону праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца ў кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

  • «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты);

  • «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.);

  • «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

6.3. Тэрміны правядзення мерапрыемства:

  • І этап – 8 лютага – 30 красавіка 2016 года;

  • ІІ этап – 1 мая – 31 ліпеня 2016 года;

  • ІІІ этап – 1 жніўня – 31 кастрычніка 2016 года.

6.4. Для ўдзелу ў марафоне забараняецца падаваць матэрыялы, якія раней былі размешчаны ў інтэрнэце.

6.5. Работы, прадстаўленыя на марафон, не рэцэнзуюцца і назад не вяртаюцца.

6.6. Журы разглядае прадастаўленыя для ўдзелу ў марафоне матэрыялы, падводзіць вынікі пасля кожнага этапа і вызначае лепшыя работы ў кожнай намінацыі.

6.7. Творчыя работы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

6.8. Па завяршэнні марафону работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі, прызнаюцца ўласнасцю Арганізатара.
7. ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ТВОРЧЫХ РАБОТ (ПРАЕКТАЎ)

7.1. Тэхнічныя патрабаванні да работ у фармаце відэароліка:

  • працягласць – не больш за 5 хвілін;

  • максімальны дазвол відэа – 1280x720 пікселяў;

  • дапушчальныя фарматы відэафайла – AVI, DivX, MPEG, WMV, MP4;

  • максімальны аб’ём гатовага файла – не больш за 50 Мб.

7.2. Тэхнічныя патрабаванні да работ у фармаце прэзентацыі:

  • файлы з пашырэннем PPT, PPS, PPTX, PPSX, PDF;

  • максімальны аб’ём – не больш за 10 Мб;

  • максімальная колькасць слайдаў у прэзентацыі – не больш 15.

7.3. Тэхнічныя патрабаванні да работ у фармаце фатаграфіі:

  • фармат файла – TIFF, JPEG, BMP, PNG;

  • максімальны памер малюнка па шырокім баку – 2500 пікселяў;

  • дапушчальны аб’ём кожнай фатаграфіі – не больш за 8 Мб.

7.4. Да ўдзелу ў марафоне не дапускаюцца работы, якія не адпавядаюць акрэсленым вышэй патрабаванням.
8. УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

8.1. Спіс пераможцаў марафону на кожным этапе, а таксама паведамленне пра месца і час уручэння ўзнагарод размяшчаюцца Арганізатарам на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».



8.2. Пераможцы марафону ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.

8.3. Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Дадатак

Заяўка


на ўдзел у адкрытым дыстанцыйным
культурна-інфармацыйным марафоне «Культ-пра-Свет»



ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)





Дата нараджэння





Населены пункт (з указаннем пры неабходнасці вобласці і раёна)




Кантактны тэлефон





Электронная пошта





ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ, ЯКУЮ ПРАДСТАЎЛЯЕ ЎДЗЕЛЬНІК

Поўная назва ўстановы адукацыі





Клас, у якім вучыцца ўдзельнік / пасада, на якой працуе ўдзельнік




ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ

Назва работы. Яе жанр (пажадана)





Назва намінацыі





Назва этапа марафону






Заўвагі:

  1. Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.

  2. Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.

  3. Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланая несвоечасова, разглядацца не будзе.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка