Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут – «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям»»




Дата канвертавання11.06.2018
Памер132.6 Kb.

Любанскі раён, адзін з 4-х раёнаў Мінскай вобласці, уключаны ў Рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут – “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”. Заключныя мерапрыемствы акцыі пройдуць на Любаншчыне 22-23 мая з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюза пісьменнікаў Беларусі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.
ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут – «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям» »

Праблема чытання - адна з найбольш значных дзяржаўных праблем, звязаных з выхаваннем дзяцей, развіццём i захаваннем нацыянальнай культуры. Актуальным з’яуляюцца пытанні сацыяльнай значнасці літаратуры i ролі пісьменніка як прапагандыста i ідэолага. Рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут - “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям” інтэгруе намаганні зацікаўленых у павышэнні культурнага ўзроўню грамадзян.

Праблема недастатковай зацікаўленасці дзяцей чытаннем востра паўстала ў нашай камп’ютарна-электроннай яве. Традыцыйна цікавасць да кнігі фарміруецца ў сям’і, але толькі адных гэтых памкненняў мала. Гэта патрабуе акумуляваць намаганні, каб не ўпусціць з поля зроку выхаванне маладых чытачоў.

У межах акцыі «Культурны маршрут - “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» прапануецца выбар наступных груп насельніцтва: малодшыя школьнікі (1 — 4 клас), старэйшыя школьнікі (5 — 11 клас), а таксама ix бацькі.



Арганізатары:

РГА «Сябры Вясёлкі»,

ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»,

ГА «БСЖ»,

Установа «Рэдакцыя часопісаў «Вясёлка»,

РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»,

РУП «Белпошта»,

РУП «Белсаюздрук»,

А АТ «Белкніга»,

Выдавецтва «Мастацкая літаратура»,

ВРУП «Народная асвета»,

РУП Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»,

УА Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей i моладзі, Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»

Час правядзення: кастрычнік 2017 — верасень 2018 года.



1. Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты i задачы рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут - “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям», якая праводзіцца (далей - Акцыя) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.

  2. Заснавальнікамі Акцыі сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыяй Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне",

  1. Мэта i задачы Акцыі

    1. Акцыя праводзіцца ў мэтах: развіцця цікавасці да кніг, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка; фарміраванне адукаванага грамадства; адраджэнне традыцый сямейнага чытання, знаёмства дзяцей з класічнай i сучаснай беларускай літаратурай, прыцягненне ўвагі грамадства да лепшых сучасных літаратурных твораў, ix аўтараў.

    2. Задачы акцыі:

  • прапаганда беларускай культуры, роднай мовы, нацыянальных традыцый;

  • выхаванне ў дзяцей высокіх маральных якасцяў, пачуцця любові да прыгожага, высакароднага, да сваёй Айчыны, да ўcix народаў свету;

  • развіццё творчых навыкаў у дзяцей i моладзі;

  • прапаганда беларускіх выданняў: кніг, часопісаў i газет для дзяцей i моладзі;

  • павышэнне цікавасці дзяцей i падлеткаў да чытання;

  • развіццё i захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў i ідэалаў беларускага грамадства;

  • выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;

  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання;

  • пошуку i падтрымкі таленавітай моладзі.

    1. Дэвіз Акцыі  “Беларусь — гэта мы разам!”

  1. Парадак i ўмовы правядзення Акцыі:

Рэспубліканская акцыя Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікідзецям” праходзіць у абласцях i Мінску. Кожная вобласць (па cпicy) з лістапада па май вызначае 4 раёны, якія будуць чытаць i абмяркоўваць прапанаваныя кнігі.

    1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі i ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі.

3.2. Урачыстае адкрыццё акцыі адбудзецца __________________________, дзе распачнецца акцыя чытаннем.

  1. Cnic мерапрыемстваў акцыі:

На працягу 3 — 4 дзён, у кожным з раёнаў праводзяцца наступныя мерапрыемствы:

  • «Чароўныя заплечнікі» — у межах праграмы «12 месяцаў для чытання» далучаем да чытання дзяцей. У кожны заплечнік уваходзіць па 12 дзіцячых кніжак, часопісаў, якія па чарзе чытаюць дзеці. (Прывозяцъ i дорацъ арганізатары акцый);

  • «Як я ўяўляю кнігу» — конкурс малюнкаў для паштовак па прачытаных кнігах вызначаных аўтараў;

  • «Радзімазнаўства» — творы дзяцей па краязнаўчых матэрыялах пісьменнікаў аб роднай зямлі;

  • «Штрых-код» — мультымедыйная форма прэзентацый кніг, персаналій пісьменнікаў, якая прадугледжвае слайд-прэзентацыі, відэазапісы ў суправаджэнні музыкі, кліпаў, фотаздымкаў.

Падрыхтаваныя матэрыялы, відэазапісы, на якіх павінны быць загружаны ў адну з сацыяльных сетак (вконтакте, facebook, instagram), на сайты навучальных устаноў. Рэсурсы павінны быць адкрыты для прагляду іншымі карыстальнікамі. На афіцыйную пошту праекта - Kultymymarshrut@gmail.com павінна быць адпраўлена гіперспасылка на публікацыю відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, сайце i інфармацыя аб тым, адкуль удзельнікі Акцыі (з якой установы, раёна, вобласці). Адказ, што відэазапіс прыняты i ўсе правілы выкананы, прыйдзе Удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка. Размешчаная публікацыя з відэазапісам павінна суправаджацца адным з афіцыйных хэштэгаў Конкурсу - #культурны_маршрут#, #пісьменнікі_дзецям#, #мая_Беларусь#. Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць часавы ліміт - 1,5 — 2 хвіліны. Дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.

  • «Літаратурныя чытанні» — колькасць вучняў, якія прачыталі прапанаваныя творы, пераможцы вызначаюцца на ўзроўні раёнаў, затым рэгіёнаў;

  • Медыяагляд метадычнай літаратуры для настаўнікаў «Дапаможнік» (у форме круглых сталоў);

  • «Самы лепшы чытач» — вызначэнне i ўзнагароджванне самага чытаючага наведвальніка бібліятэкі раёна ці горада;

  • «Сям'я i кніга чытаем разам!» — абмеркаванне (у фармаце круглых сталоу) літаратуры i метадычных рэкамендацый па арганізацыі сямейнага чытання, вызначэнне «Самай чытаючай сям’і»;

  • «Па кніжных сцяжынках лета» — абмеркаванне твораў, зададзеных для чытання на лета;

  • «Сто тысяч чаму?» — распрацоўка i выданне літаратурных твораў аб навуцы, навуковых дасягненнях i пра навукоўцаў, прызначаных для шырокага кола чытачоў, разлічаных на дзяцей i падлеткаў (напрыклад: самая зімовая кніжка «Гарачыя факты пра лёд», самая хуткая кніжка «Навуковыя адкрыцці за 30 секунд»). Прынцып кніг просты: кожная старонка — адна тэма, якую можна засвоіць за 30 секунд, i заданне, якія можна зрабіць прыкладна за той жа час.

  • Сустрэча з пісьменнікам, з кнігай якога працавалі

  • Мая Беларусь”напісанне сумеснага твора, разам з пісьменнікам, прысвечанага Беларусі для зборніка, які выйдзе напрыканцы акцыі.

  • Летнія літаратурныя алеі — летнія мерапрыемствы акцыі на адкрытых пляцоўках.

  • Конкурс “Жывая класіка”(палажэнне правядзення дадаецца).

  • Конкурс на лепшую арганізацыю i правядзенне мерапрыемстваў акцыі, сярод раёнаў, устаноў адукацый, арганізатараў.

  1. Акцыя праводзіцца на конкурснай аснове, у чатыры этапы:

  • першы этап (з 20 лістапада па 31 снежаня 2018 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй i дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;

  • другі этап (з 1 лютага па 30 сакавіка 2018 г.) - раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, якія занялі першыя месцы ў кожнай узроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;

  • трэці этап (з 1 красавіка па 31 мая 2018 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі i Мінскім гарадскім палацам дзяцей i моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліканскім этапе;

— чацвёрты этап (верасень 2018 г.) - заключным, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.

4.2 На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты i дэманструюцца ў эфіры нацыянальных i рэгіянальных тэлеканалаў.



  1. Журы Конкурснай праграмы Акцыі

    1. У склад журы конкурсных этапаў Акцыі ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры i мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый i аб’яднанняў.

  2. Урачыстае закрыццё:

Урачыстае закрыццё рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут - “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”», на якім будуць уручаны ўзнагароды пісьменнікам, лепшым чытачам i раёнам-арганізатарам творчых сустрэч, блогерам, якія будуць пісаць матэрыялы пра акцыю, анлайн-удзельнікам, адбудзецца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Акцыі прымаюць пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў Акцыі.

  1. Узнагароджанне пераможцаў Акцыі

    1. Усе удзельнікі Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў, дыпломамі пераможцаў першай, другой i трэцяй ступеней адпаведна.

    2. Пераможцы рэспубліканскай Акцыі ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубронак".

  2. Інфармацыйнае забеспячэнне Акцыі




    1. Мерапрыемствы Акцыі шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.

  1. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з'яўляюцца: "Выдавецкі дом "Звязда", часопісы "Вясёлка", "Бярозка", "Качели", "Зорька", "Рюкзачок" i іншыя CMI (па ўзгадненню з заснавальнікамі).

  2. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты i дэманструюцца ў эфіры нацыянальных i рэгіянальных тэлеканалаў.

Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

9. Фінансаванне Акцыі



  1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу за кошт бюджэтных i пазабюджэтных сродкаў.

  2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.






  1. Липский. 2. Жвалевский, Пастернак. 3. Боровикова. 4. Буторина. 5. Масло, б. Бадак. 7. Спринчан. 8. Пригодич. 9. Ходасевич-Лисовая. 10. Рублевская. 11. Игнатенко. 12. Стельмах. 13. Карлюкевич. .Уладзімір Ліпскіпісьменнік, лаўрат Дзяржаўнай прэміі, галоўны рэдактар часопісаў "Вясёлка", "Буся", кіраўнік.

  1. Алесь Бадак - пісьменнік, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура".

  2. Алена Масла - дзіцячая пісьменніца, член рэдкалегіі часопіса "Вясёлка".

4. Леанід Улашчанка - пісьменнік, заслужаны артыст Беларусі, акцёр ТЮГа.

5. Аксана Спрынчан - паэтэсса, літаратурны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура".

  1. Людміла Рублеўская - пісьменніца, супрацоўнік газеты "СБ".

  2. Анатоль Зэкаў - паэт, аўтар шматлікіх дзіцячых кніг-забаўлянак.

  3. Наталля Ігнаценка - дзіцячая пісьменніца.

9. Алесь Карлюкевіч - пісьменнік, аўтар кніг па радзімазнаўству.

10. Кацярына Хадасевіч-Лісавая - пісьменніца, настаўнік.

11. Маргарыта Прохар - пісьменніца, радыёжурналіст.

12. Васіль Дранько-Майсюк - пісьменнік, акцёр, драматург, літаратурны рэдактар часопіса “Вяселка.”




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка