Палажэнне аб прышкольным вучэбна-доследным участку (гаспадарцы)




Дата канвертавання08.03.2017
Памер59.73 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар


____________ Л.Л.Казлоў

“____” лістапада 2012г.


Палажэнне

аб прышкольным вучэбна-доследным участку (гаспадарцы)

Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”
1. Дадзенае Палажэнне аб вучэбна-доследным участку (далей – Палажэнне) Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (далей – Установа) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 тудзеня 2007г. №5).

2. Вучэбна-доследны участак (гаспадарка) Установы (далей Гаспадарка) ажыццяўляе сваю дзейнасць ў якасці структурнага падраздзялення Установы.

3. Дзейнасць Гаспадаркі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Статутам Установы, дадзеным Палажэннем, а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць яе дзейнасць.

4. Гаспадарка ажыццяўляе ускладзеныя на яе функцыі і задачы, вызначаныя Палажэннем, у мэтах:

4.1. правядзення ўрокаў па вучэбных прадметах «Біялогія», “Геаграфія” «Чалавек і свет» і працоўнай практыкі вучняў;

4.2. арганiзацыі вучэбна-даследчай дзейнасці вучняў;

4.3. арганізацыі грамадска-карыснай працы і пазаўрочнай працоўнай і творчай дзейнасцi вучняў;

4.4. прафарыентацыйнай работы;

4.5. арганізацыі дапрафесійнай падрыхтоўкі вучняў па прафесіі “Агароднік” і вытворчай практыкі.

5. Для забеспячэння дзейнасці Гаспадаркі у адпаведнасці з зямельным заканадаўствам Установе прадстаўлены зямельныя ўчасткі для даследчых і вучэбных мэтаў і для вядзення сельскай гаспадаркі.

6. Гаспадарка:

6.1. выкарыстоўвае зямельныя ўчасткі у адпаведнасці з іх прызначэннем і ўмовамі, на якіх яны дадзены, пасля атрымання дакументаў, якія засведчваюць права на іх карыстанне;

6.2. забяспечвае высокую культуру землекарыстання і жывелагадоўлі, рацыянальнае выкарыстанне замацаванага за імі зямельнага ўчастка, маёмасці і прыродных рэсурсаў;

6.3. стварае неабходныя ўмовы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу, вытворчай практыкі вучняў;

6.4. забяспечвае выкананне санітарна-гігіенічных нормаў і правілаў, супрацьпажарных патрабаванняў, мерапрыемстваў па ахове працы і стварэнню бяспечных умоў;

6.5. выконвае правілы і нормы па ахове раслін, а пры ўзнікненні неабходнасці, ўдзельнічае у мерапрыемствах па іх ахове, ажыццяўляемых упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і іх службовымі асобамі;

6.6. выконвае заагігіенічныя нормы, ветэрынарныя правілы і мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне захворванняў і падзяжу жывёл пры ажыццяўленні дзейнасці па іх ўтрыманні, а таксама пры эксплуатацыі аб’ектаў, звязаных з утрыманнем жывёл;

6.7. прытрымліваецца прадпісанняў ветэрынарных спецыялістаў пры правядзенні адпаведных каранцінных, абмежавальных, або ветэрынарных мерапрыемстваў;

6.8. ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі, ускладзеныя на іх Статутам Установы;

6.9. вядзе справаводства па вучэбна-вытворчых пытаннях.

7. Гаспадарка арганізуе практычную дзейнасць сумесна з навукова-даследчымі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі, а таксама арганізацыямі іншых галін эканомікі і абслугоўвання (далей – арганізацыі) на падставе гаспадарчых дагавароў аб аказанні паслуг у правядзенні практычных заняткаў з вучнямі гэтымі арганізацыямі і іх спецыялістамі ў адпаведных галінах прамысловасці і абслугоўвання, ажыццяе прадпрымальніцкую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству і служыць дасягненню статутных мэтаў.

8. Кантроль за дзейнасцю Гаспадаркі ажыццяўляе кіраўнік Установы.

9. Установа, зыходзячы з мэтазгоднасці яе дзейнасці, агульнай плошчы зямельных участкаў і колькасці вучняў, якія прыцягваюцца да тэарэтычных і практычных заняткаў, мае права самастойна вызначаць і мяняць структуру Гаспадаркі.

10. У структуры Гаспадаркі могуць стварацца наступныя аддзелы:

10.1. аддзел ахаванага грунта – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у парніках;

10.2. вытворчае падраздзяленне па вырошчванню сельскагаспадарчых культур (уключае таксама парк сельскагаспадарчай тэхнікі) – для вырошчвання па сістэме севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых сельскагаспадарчых культур і раслін;

10.3. гадавальнік пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання сажанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;

10.4. заалагічны аддзел – пчальнік і стайня;

10.5. аддзел ландшафтнага і пакаёвага дызайнудля вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, дрэвавых і куставых раслін, планіроўкі азелянення прышкольнай тэрыторыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

10.6. экалагічны аддзел – для забеспячэння функцыянавання экалагічнай сцежкі.

11. Расклад заняткаў з вучнямі ў Гаспадарцы ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Вучэбным планам на бягучы навучальны год, вучэбнымі праграмамі па асобных вучэбных прадметах («Біялогія», «Чалавек і свет» і інш.), планам дапрафесійнай падрыхтоўкі па прафесіі “Агароднік”, гадавым планам работы ў Гаспадарцы, які зацвярджаецца кіраўніком Установы штогод у лістападзе.

12. План работы Гаспадаркі уключае наступныя раздзелы:

12.1. аналіз працы за папярэдні год;

12.2. схема плана ўчастка (маштаб адвольны);

12.3. тэматыка доследаў;

12.4. матэрыяльнае забеспячэнне работ, якія былі праведзены (патрэбнасць у пасяўным і пасадачным матэрыяле, інвентары, угнаеннях);

12.5. грамадска карысная праца;

12.6. графік летніх заняткаў вучняў на ўчастку;

12.7. нарыхтоўка прыроднага раздатачнага матэрыялу для ўрокаў;

12.8. запланаваны ўраджай сельскагаспадарчых культур і аб’ём сельскагаспадарчай прадукцыі заалагічнага аддзела, шляхі іх рэалізацыі.

13. Асноўнымі накірункамі дзейнасці вучняў на вучэбна-доследным участку з’яўляюцца:

13.1. вырошчванне раслін і гадаванне жывёл, назіранне за іх ростам і развіццём;

13.2. правядзенне навуковых і сельскагаспадарчых доследаў у адпаведнасці з праграмамі вучэбных прадметаў «Біялогія», праграмай курса «Чалавек і свет», праграмай дапрафесійнай падрыхтоўкі па прафесіі “Агароднік”;

13.3. правядзенне прыродазнаўчых і іншых заняткаў.

14. Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi дапускаюцца толькi пасля правядзення iнструктажу па ахове працы.

15. Для арганізацыі заняткаў з вучнямі ў Гаспадарцы выкарыстоўваюцца гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам на вучэбныя прадметы «Біялогія», «Чалавек і свет», вучэбным планам дапрафесійнай падрыхтоўкі па прафесіі “Агароднік”, а таксама за кошт гадзін, прадугледжаных на грамадска карысную працу.

16. Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі вызначае педагагічны савет Установы.

17. У Гаспадарцы могуць стварацца гурткі.

На базе Гаспадаркі можа быць арганізавана пазакласная работа з вучнямі з выкарыстаннем гадзін, прызначаных на арганізацыйна-выхаваўчую працу.

18. Да заняткаў у Гаспадарцы вучні дапускаюцца на падставе даведкі аб стане здароўя, якая выдадзена па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

19. Штогод, у пачатку навучальнага года, падводзяцца вынікі работы ў гаспадарцы, арганізуюцца выставы, праводзіцца Свята ўраджаю.

20. Агульнае кiраўнiцтва Гаспадаркай ўскладаецца на намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце.

21. Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце нясе адказнасць за вынікі работы Гаспадаркі у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

22. Непасрэднае кіраўніцтва працай у аддзелах Гаспадаркі ажыццяўляюць адказныя за арганізацыю працы аддзелаў, прызначаныя загадам дырэктара Установы.

23. Гаспадарка забяспечваецца неабходнымі памяшканнямі і абсталяваннем, якія адпавядаюць санітарна-гігіенічным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнікі бяспекі.

24. Сельскагаспадарчая прадукцыя, якая вырашчана ў гаспадарках, выкарыстоўваецца для мэтаў:

- арганізацыі харчавання вучняў;

- нарыхтоўкі кармоў для коней, закладкі насеннага фонду;



- продажу, з мэтай кампенсацыі выдаткаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка