Палажэнне




Дата канвертавання04.04.2017
Памер43.99 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

30.01.2017 № 19

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў памятнага знака “Полацк − калыска беларускай дзяржаўнасці” у г.Полацку


  1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў памятнага знака “Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" у г.Полацку (далей - конкурс) з'яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза Полацка як калыскі беларускай дзяржаўнасці (самага старажытнага горада Беларусі, цэнтра першага дзяржаўнага ўтварэння на беларускіх землях, гістарычнага правобраза зараджэння сучаснай беларускай дзяржаўнасці).

  2. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Полацкі раённы выканаўчы камітэт.

  3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

  4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Полацкага раённага выканаўчага камітэта, змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

  5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, генеральны план у маштабе 1:500, праектнае горадабудаўнічае рашэнне прасторы каля Сафійскага сабора ў Полацку з памятным знакам, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння твора манументальнага мастацтва і мадэль памятнага знака ў маштабе не менш за 1:10.

  6. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора і змяшчаць надпіс “Полацк − калыска беларускай дзяржаўнасці”.

Памятны знак павінен быць усталяваны на пляцоўцы з заходняга боку ад Сафійскага сабору ў г. Полацку (насупраць былога галоўнага фасаду сабора XI ст., дзе, верагодна, праводзіліся вечавыя сходы) з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі, існуючага культурнага ландшафту і забудовы тэрыторыі былога Верхняга замку, візуальнага ўспрыняцца памятнага знака.

Дакладнае месца размяшчэння памятнага знака можа быць прапанавана ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцей праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння (уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятнага знака).

Арыенціровачны кошт стварэння памятнага знака не павінен перавышаць 100 тысяч беларускіх рублёў (з улікам кошту матэрыялаў).


  1. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 1 сакавіка 2017 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 919, кантактныя тэлефоны + 375 17 204 86 10.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 1 сакавіка 2017 г. не пазней 17.00 па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.

  1. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ўдзельнікамі пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на канверце ўдзельніка конкурсу.

У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.



  1. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 7 сакавіка 2017 г. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  2. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў “за” і “супраць” голас старшыні журы з'яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

  3. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:

адпаведнаснь умовам конкурсу;

высокі прафесійны ўзровень;

выкарыстанне арыгінальнага рашэння;

адлюстраванне найболылі выразнага вобраза Полацка як калыскі беларускай дзяржаўнасці.



  1. Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.

  2. Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар эскізнага праекта).

  3. Вьшікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Полацкага раённага выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

  4. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.

  5. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.

  6. Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца ўсім удзельнікам конкурсу.

Дадатак

да Палажэння аб парадку

арганізацыі і правядзення

конкурсу эскізных праектаў

памятнага знака "Полацк -

калыска беларускай

дзяржаўнасці"

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь



прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку
(калі такое маецца),


тэлефон

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ

Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурсу эскізных праектаў памятнага знака “Полацк − калыска беларускай дзяржаўнасці” у г. Полацку.

Абавязуюся прадставіць конкурсныя матэрыялы 1 сакавіка 2017 г, не пазней 17.00 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.



З умовамі конкурсу азнаёмлен і згодзен.

ініцыялы, прозвішча подпіс дата


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка