Палітычная сфера




Дата канвертавання05.12.2018
Памер15.48 Kb.
Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” прапануе поўную электронную працэдуру падачы і рэцэнзавання артыкулаў.

Прадстаўленне матэрыялаў ажыццяўляецца праз e-mail: info@palityka.org.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

Тэксты не могуць утрымліваць плагіят. Рэдакцыя захоўвае за сабой права публічнага аб’яўлення пра знаходжанне плагіяту ў дасланых тэкстах.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які да гэтага не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі (у тым ліку і ў электронных выданнях).

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

Асноўны тэкст не павінен утрымліваць прозвішча аўтара і іншых падобных спасылак па тэксту.

Далейшае перавыданне тэксту павінна ўтрымліваць спасылкі на выданне ў часопісе “Палітычная сфера”. Гэта таксама тычыцца выкарыстання артыкулаў пры напісанні манаграфій, публікацыі ў Інтэрнэце і г.д.

Пры перавыданні тэксту і выкарыстанні яго для іншых публікацый неабходна паведаміць у рэдакцыю часопіса “Палітычная сфера”.

Асноўныя патрабаванні:

1. Мінімальны памер артыкула складае 35 тысяч друкаваных знакаў, максімальны - 55 тысяч (уключаячы спасылкі і спіс літаратуры)

2. Акрамя тэкста неабходна прадставіць: a) інфармацыю пра сябе, b) анатацыю тэкста, c) ключавыя словы

3. Інфармацыя пра сябе. Інфармацыя пра сябе павінна ўтрымліваць пазначэнне дысцыпліны, краіны, акадэмічнага і адміністратыўнага статуса і іншую важную інфармацыю. Памер 2-3 сказы.

4. Анатацыя. Анатацыя павінна адлюстроўваць асноўныя ідэі тэксту. Памер: не больш за 120 слоў (аптымальны памер 70-80 слоў). Анатацыя прадстаўляецца на мове артыкула і па-англійску.

5. Спіс ключавых словаў: 4-5 ключавых словаў.


Анатацыя тэкста, спіс ключавых словаў і біяграфічныя дадзеныя падаюцца у асобным файле


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка