Паліваная кафля XVI ст. Мінскі раён, в. Гарадзішча




Дата канвертавання10.01.2018
Памер440 b.


  • Кафля як керамічны выраб адносіцца да катэгорыі архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі, паколькі менавіта функцыянальнае прызначэнне печы як прыстасавання для абагрэву памяшканняў і патрабаванні да яго дыктавалі яе форму. Але вельмі хутка печ набывае яшчэ і адну функцыю – упрыгожвання памяшканняў. Менавіта гэтая функцыя зрабіла кафлю творам дэкаратыўнага мастацтва, у якім адлюстраваліся асаблівасці ўсіх мастацкіх стыляў ад XIV да XX ст.


Паліваная кафля XVI ст. Мінскі раён, в. Гарадзішча.

  • Паліваная кафля XVI ст. Мінскі раён, в. Гарадзішча.

Раскопкі Г. Штыхава

  • Кафля як выраб – цалкам заходнееўрапейскае вынаходніцтва. З’явіўшыся на тэрыторыі Германіі ў пачатку XIV ст., яна распаўсюдзілася па тэрыторыі Еўропы.

  • Сюжэты і вобразы на беларускай кафлі цесна звязаны з вобразамі і сімваламі іншых відаў мясцовага дэкаратыўнага мастацтва (ткацтва, кавальства, разьба па дрэве). У той жа час яны адлюстроўваюць эвалюцыю мастацкіх стыляў. Асабліва добра гэта прасочваецца на прыкладзе змен у арнаментальных матывах кафлі.





Арнамент на кафляных пласцінах:

  • Анімалістычны

  • Геаметрычны

  • Раслінны

  • Матывы “каванага металу”

  • Сюжэтны

  • Антрапаморфны

  • Міфалагічны

  • Геральдычны

  • Дывановы



Паводле тэхналогіі вытворчасці кафлю падзяляюць на:

  • Тэракотавую

  • Паліваную манахромную і паліхромную

  • Распісную



Паводле месца ў будове печы вылучаюць розныя віды кафлі:

  • Сценная

  • Кутняя

  • Гзымсавая

  • Паясковая

  • Балясіны

  • Каронкі

  • Вуглавыя навершшы

  • Перамычкі

  • Пячная дахоўка

  • Кафляны медальён





























Матэрыялы для прэзентацыі :

  • Здановіч, Н.І. Кафлярства ў Беларусі

  • Трусаў, А.А. Беларускае кафлярства

  • Беларуская кафля. – Мінск., 1989

  • Собаль, В.Е., Угрыновіч, У.В. Кафля Мінска XV – XVIII стст.// Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. – Мінск., 1984




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка