Памяць у сэрцах нашчадкаў




Дата канвертавання26.10.2017
Памер82.18 Kb.
Памяць у сэрцах нашчадкаў

Хутка 70 гадоў міне пасля таго дня, як наша зямля беларуская вызвалілася ад фашысцкай навалы. Праходзяць гады, і ўсё меней і меней застаецца тых, хто абараняў Радзіму. Ім цяпер асаблівая ўвага і пашана ад удзячных нашчадкаў.

У студзені старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.Ц. Арашкаў і адказны сакратар Л.М. Сазановіч наведалі на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у г.п. Круглае, уручылі ім невялікія падарункі.

У гэты зімовы дзень кружыў у паветры сняжок, паўночны вецер падымаў завею, і вельмі добра было апынуцца ў цяпле і ўтульнасці кватэры.

Першай наведалі Ганну
Андрэеўну Мухіну, былую
франтавую медсястру. Ганне Андрэеўне 31 снежня споўнілася 93 гады. Жыве яна з сям’ёй дачкі Таццяны. Па-ранейшаму любіць жыццё, кветкі, любіць аб усім пагаварыць з унукам Русланам. Пра вайну ўспамінаць цяжка, бо прайшла яе ад званка да званка, шмат разоў была на валасок ад смерці.

Дзяцінства Ганны Андрэеўны прайшло ў вёсцы Шупені ў сям’і, дзе гадавалася васьмёра дзяцей. Дзяўчынка нейкі час знаходзілася і ў роднай цёткі ў Прыганях. Расла яна стараннай, працавітай, добра вучылася ў школе.

Пасля заканчэння школы паехала ў Барысаў, паступіла на вучобу ў двухгадовую медшколу. Збылася яе даўняя мара – стала медработнікам. Па размеркаванню трапіла ў Віцебск і пачала працаваць патранажнай сястрой у дзіцячым аддзяленні гарадской бальніцы. У хуткім часе Ганну прызначылі старшай медыцынскай сястрой.

Усё ў жыцці складвалася добра.

31 снежня 1940 года дома ў сям’і адсвяткавалі Ганніна 20-годдзе. Наступіў 1941 год. Ніхто тады яшчэ не ведаў, што ён прынесе на зямлю вялікую бяду – вайну.

Ганна Андрэеўна назаўсёды запомніла апошнюю мірную суботу 21 чэрвеня 1941 года. Яна вечарам хадзіла з сяброўкамі ў кіно і на танцы. Назаўтра быў выхадны дзень і загуляліся яны дапазна. А раніцай гаспадыня кватэры будзіла іх: «Дзяўчаты, родненькія, уставайце: вайна!».

У той жа дзень Ганна атрымала павестку з ваенкамата. Яе ад-правілі ў медсанбат, што знаходзіўся ў вёсцы Луцікі. Праз 5 дзён паступіў загад здымацца з месца. Немцы бамбілі Віцебск і павінны былі вось-вось уварвацца ў горад.

Параненых машынамі патрэбна было пераправіць у Смаленск.

Першую калону машын з параненымі фашысты разбамбілі. Цудам уцалеўшая медсястра вярнулася ў Віцебскую вобласць у пасёлак Езна і з новай партыяй параненых яе накіравалі ў Смаленск. На гэты раз уратавалі байцоў, давезлі да шпіталя. Са Смаленска Ганну накіравалі пад Маскву ў г. Гжацк, прыпісалі да шпіталя 35-84, з якім і прайшла ўсю вайну. Толькі два месяцы прабыла ў інфекцыйным аддзяленні, а потым увесь час працавала аперацыйнай сястрой. Цяжка асабліва было тады, калі наша армія адступала, вораг рваўся да Масквы. Адпачываць даво-дзілася ўсяго па некалькі гадзін за суткі, і тыя былі трывожныя, напоўненыя невядомасцю. Аблівалі сябе халоднай вадой, каб не заснуць, не пакідалі пост. Часта прыходзілася станавіцца і донарамі.

Шпіталь не стаяў на месцы: ён рухаўся за Другім Беларускім фронтам. Аперацыі даводзілася рабіць у самых складаных умовах – пад выбухі снарадаў. Калі ў час адной з аперацый асколкам снарада забіла асістэнта, Ганна, сама параненая, падмяніла яго і ўратавала байцу жыццё.

Перамогу Ганна Андрэеўна сустрэла ў нямецкім горадзе Марынбердзеры. Франтавая медсястра была ўзнагароджана медалямі “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй”.

У 1947 годзе Ганна выйшла замуж і пераехала жыць у Круглае. Муж, Фёдар Назаравіч, працаваў вадзіцелем “хуткай дапамогі”. Вырасла ў сям’і трое дзяцей. Выхавалі іх паважанымі людзьмі, працавітымі, добрасумленнымі. Цяпер жанчына зычыць міру ўнукам і праўнукам. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.Ц. Арашкаў уручыў ёй знак “Паважаны ветэран”.

Дзякавала Ганна Андрэеўна за тое, што не забываюць яе, расчуленая, не магла стрымаць слёз.

Наступная, каго наведалі
ў гэты ж дзень – Галіна
Аляксандраўна Салянкова. Вельмі расхвалявалася былая партызанская сувязная, за-прашаючы гасцей у сваю кватэру. Са слязамі на вачах прымала падарунак, а пасля ўспамінала тое, што давялося перажыць.

У 1941 годзе Галіна перайшла ў сёмы клас. Колькі радасці абяцала тое лета, а прынесла бяду. З прыходам немцаў усё змянілася ў яе роднай вёсачцы Ляхі Талачынскага раёна. Вечарамі сталі цёмнымі вокны хат, перасталі без патрэбы наведвацца суседзі.

А потым пайшлі чуткі, што ў лесе гаспадараць партызаны і наганяюць жах на ворага. Партызанскімі памочнікамі сталі два старэйшыя браты Галіны. У хуткасці яны і сястру далучылі да небяспечнай справы.

Часта хадзіла Галіна ў лес на сувязь з партызанамі з сяброўкай Марыяй Белахвосцік. Збіраліся быццам бы па ягады, бралі з сабой вёдры.

У нямецкай камендатуры па даносу здраднікаў з’явіліся спісы партызанскіх сем’яў. Трапіла ў той спіс і сям’я Каліч – сям’я Галіны. Маці разам з і ншымі членамі партызанскіх сем’яў фашысты вывелі за вёску і расстралялі. Галіна ўцалела, яна пайшла ў 36-ы партызанскі атрад, дзе знаходзіліся браты Мікалай і Анатоль. Працягвала хадзіць на заданні, выконвала партызанскія даручэнні.

Пасля вайны вярнулася ў вёску, выйшла замуж за былога партызана Рыгора Салянкова. Выгадавалі дачку Тамару.

Бягуць гады, а трывожная памяць не пакідае яе.

-- Толькі б не было вайны, -- мовіла на развітанне.



Нялёгкія ўспаміны пра
вайну і ў Міхаіла Цітавіча
Маразевіча.

-- Да вайны, -- успамінае Міхаіл Цітавіч, -- я паспеў закончыць некалькі класаў. Крыўдна было, што так нечакана абарваліся і дзяцінства, і вучоба. А сапраўдныя выпрабаванні на мужнасць пачаліся для яго ў чэрвені 1942 года. Каб назапасіць жывёле сена, людзі касілі луг за рэчкай. Непадалёку ад касцоў спынілася нямецкая машына. Мужчынам загадалі грузіцца ў кузаў. Сярод іх апынуўся і Міхаіл. Завезлі палонных у лясны масіў пад Смаленск. Працавалі на лесанарыхтоўках.

Шчаслівая выпадковасць дапамагла Міхаілу ўцячы. Дабраўся да вёскі Мельнік, дзе жыла яго родная сястра, сувязная партызанскага атрада. У хуткасці і Міхаіл апынуўся ў атрадзе Асмана Касаева. Хацелася яму сваімі дзеяннямі хоць на хвіліну прыблізіць дзень Перамогі.

Паля вызвалення Беларусі Міхаіл далучыўся да байцоў Чырвонай Арміі, ваяваў у 44-палку 216 стралковай дывізіі Першага Беларускага фронту, з баямі дайшоў амаль да Берліна. Цяжкае раненне ў галаву і перабітая асколкам рука вывелі салдата са строю. Доўга лячыўся ў шпіталі, застаўся інвалідам другой групы. З вайны вярнуўся з заслужанымі баявымі ўзнагародамі, да якіх пасля прыбавіліся і ўзнагароды за мірную працу. Працаваў на адкормачнай базе БРЖ у саўгасе “Бялынічы”. Ажаніўся. З жонкай, Кацярынай Андрэеўнай, выгадавалі дваіх сыноў. Цяпер Міхаіл Цітавіч жыве ў сына Уладзіміра ў Круглым.

-- Хачу, каб заўсёды зямлю ўсцілаў толькі чысты-чысты снег, а ў маі мірна цвілі яблыні. Гэтак цяпер ён дбае аб міры і аб шчасці для нашчадкаў.

Свае ўспаміны аб той, са
май жорсткай і крывапра
літнай вайне, і ў ветэрана-франтавіка Анатоля Фёдаравіча Лукашэвіча. Ён расчуліўся, сустракаючы гасцей, запрашаючы ў хату. Потым, прысеўшы ля стала, раскладваў фотаздымкі, у якіх умясцілася жыццё. На адным з іх Анатоль Лукашэвіч у Маскоўскім шпіталі, дзе і сустрэў Перамогу.

Успаміны, успаміны. Цяпер перажытае быццам сон.

У 1942 годзе старэйшая сястра Анатоля і стрыечны брат уліліся ў рады падпольшчыкаў “ОБЗОРа”. Потым і Анатоля прыцягнулі да важнай справы. Ігнаруючы небяспеку, ён дапамагаў змагарам.

У ліпені 1944 г. Анатоль стаў салдатам Чырвонай Арміі, дайшоў з баямі да Кенігсберга, дзе быў цяжка паранены. Адтуль яго і пераправілі самалётам у шпіталь.

Вярнуўся на радзіму з заслужанымі баявымі ўзнагародамі.

У мірны час рабіў памочнікам кінамеханіка, вартаўніком у былым МСО. Заслужыў павагу добрасумленнай, самаадданай працай. У дамашнім архіве да гэтага часу захоў-ваюцца Ганаровыя граматы, уручаныя за працоўныя поспехі.

Анатоль Фёдаравіч разам з жонкай Еўдакіяй Кліменцьеўнай выгадавалі траіх дзяцей – дваіх сыноў і дачку. На жаль, аднаго з сыноў, Уладзіміра, ужо няма ў жывых.

Падтрымліваюць ветэрана дачка Галіна і сын Міхаіл, унукі і праўнукі. Гэта для іх здабыў ён мір у жорсткіх баях. І цяпер моліць Бога только аб адным: каб нашчадкі жылі ў міры.



Якога колеру вайна? Коле
ру чорнага жаху і смерці,
белага колеру шпіталяў і чырвонага--крыві, колеру пажарышчаў і шэрага попелу.

Аб гэтым добра памятае і былая франтавая медсястра Наталля Фёдараўна Міхасёва. Да яе, ў ціхі домік па вуліцы Набярэжнай, таксама наведалася кіраўніцтва ветэранскай арганізацыі.

Наталля Фёдараўна яшчэ ўпэўнена трымаецца на плыні жыцця, добра памятае дні ліхалецця. Ды і як жа не памятаць іх, калі столькі перажыць давялося.

Ад чэрвеня 1941 г. да кастрычніка 1945-га ваенны шлях франтавой медсястры, старшыны медслужбы, заслугі якой адзначаны высокімі ўзнагародамі -- ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За Перамогу над Германіяй”.

--Ну, як Вы сябе адчуваеце? – задаў Наталлі Фёдараўне пытанне старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.Ц. Арашкаў.

--Гадоў, вядома, мне багата. 93 – гэта не жарты. Жыву, напэўна, за сябе і за тых дзяўчатак мала-дзенькіх, што не вярнуліся з дарог вайны. Добра, што мірна ў нас у Беларусі, за гэта нашаму Прэзідэнту дзякаваць патрэбна. Жывём ста-більна і аб нас, ветэранах, клопат вялікі. Я навінамі цікаўлюся, бачу, што неспакойна ў свеце. Наша Беларусь усе беды на сябе заўсёды першай прымала, усе шляхі ваенныя праз яе праляглі. Хочацца, каб зараз не закранула бяда маіх нашчадкаў. Я прайшла праз вайну і ведаю, што гэта такое... Наталля Фёдараўна пачала ўспамінаць мінулае.

--Я ў Рагачове нарадзілася і вырасла, там і працавала медыцын-скай сястрой у адной з бальніц горада. А перад вайной, за год да яе, праклятай, якраз майскай квітнеючай парой нявестай стала. Муж – кадравы ваенны. У пачатку чэрвеня 1941 г. часць, дзе служыў Кузьма Міхайлавіч, перакінулі бліжэй да заходняй граніцы, да мяжы з Польшчай.

Мы павінны былі пабачыцца з мужам у нядзелю, 22 чэрвеня, але сустрэча не адбылася, на доўгія чатыры гады зацягнулася растанне. І вінавата ў тым была вайна. У першы яе дзень атрымала Наталля павестку з ваенкамата. На наступны дзень медыкаў перавялі ў Жлобін, дзе была сфарміравана брыгада санітарнага цягніка нумар 10-63.

--Так пачалася мая дарога праз вайну, -- працягвала Наталля Фёдараўна, выціраючы слёзы. – Кожную хвіліну глядзелі ў вочы смерці. Наш цягнік рухаўся следам за фронтам. Спачатку адступалі, і за намі была Масква. А потым, ужо у наступным напрамку, цягнік дайшоў да Берліна. Пабачыла і рэйхстаг.

Дзень Перамогі сустрэлі ў Каўнасе, куды вывозілі параненых з Германіі.

А потым знайшла і свайго Кузьму ў шпіталі ў Кіраўскай вобласці. --Пасля вайны жыць прыехалі на радзіму мужа, пасяліліся ў Круглым. Уладкавалася медсястрой у афтальмалагічным кабінеце мясцовай паліклінікі. Вырасцілі з мужам траіх дзяцей. Цяпер я магу парадавацца на ўнукаў і праўнукаў. Моцна беражыце тое, што мы для вас калісць адстаялі, – дадала Н.Ф. Міхасёва на развітанне.

Апошняй, каго ў гэты
студзеньскі дзень наве
далі, была Надзея Гера-сімаўна Шынкарова, якая жыве на пасёлку Усходні. У яе жыцці таксама была вайна, якая перакрэсліла ўсе мары і спадзяванні. На пачатку ліхалецця яна зведала горкае слова «эвакуацыя», якое несла невядомасць і страх. Працавала на ваенным заводзе ў г. Лысьва Пермскай вобласці. Выконвала ажно пяць аперацый, стоячы за такарным станком, каб выйшаў гатовы снарад для “Кацюшы”. А ўсяго такіх аперацый патрабавалася – сорак пяць.

--Стоячы за такарнымі станкамі, мы не шкадавалі сябе, думалі толькі пра адно: не прарвецца вораг на Урал, будзе пералом у вайне. Хоць і шмат давялося вытрымаць, хоць і баляць абмарожаныя, застуджаныя ногі, -- дадала яна, -- я ведаю: ёсць мой уклад у Перамогу. Я тое рабіла дзеля шчасця дзяцей і ўнукаў. А памяць для мяне аб тых днях – медаль “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”.

Цяпер ужо маю девяць унукаў і дзесяць праўнукаў, -- працягвала жанчына. -- Радуюся за іх, і толькі адна гарчынка на сэрцы: Мікалай, муж мой, рана пайшоў з жыцця, не парадаваўся на нашчадкаў. А вам вялікі дзякуй за клопат і ўвагу. Добра, што не забываеце. Вось і пасвятлела на душы сёння ад добрых слоў.

Праводзіла Надзея Герасімаўна гасцей на падворак. Зімовы шэры дзень ужо пераваліў на другую палову. І раптам на захадзе выбліс-нула сонца і асвятліла твар Надзеі Герасімаўны, у маршчынках, ветлы і шчыры. І яна таксама усміхнулася сонцу. Няхай у яе жыцці ўсе дні цяпер будуць светлымі і сонечнымі, яна гэтага заслужыла спаўна.



Скрыпнулі веснічкі, зарыпеў снег пад нагамі, і зноў суцішыўся яшчэ адзін мірны зімовы дзень.

С. Варапаева.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка