Параўнальны аналіз анімацыйных ролікаў на гістарычную тэматыку




Дата канвертавання17.04.2017
Памер89.28 Kb.
Параўнальны аналіз анімацыйных ролікаў на гістарычную тэматыку

Палейка Алена,



метадыст аддзела

метадычнага забеспячэння

гісторыка-грамадазнаўчай

і сацыякультурнай адукацыі

Нацыянальнага інстытута адукацыі

Аўтар вельмі спадзяецца, што настаўнікі пасля азнаямлення з гэтым матэрыялам:



  • ацэняць патэнцыял выкарыстання медыятэкстаў (анімацыйных ролікаў) у адукацыйным працэсе (рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні і практыкаарыентаваная яго скіраванасць, мультыперспектыўнае бачанне гісторыі);

  • зразумеюць неабходнасць адаптацыі ключавых пытанняў для аналізу медыятэкстаў у залежнасці ад узросту навучэнцаў і мэтаў навучання, зважаючы на змест вучэбнага прадмета;

  • здолеюць спланаваць і паспяхова правесці занятак з выкарыстаннем анімацыйных ролікаў у сваім класе.

Напомнім, што:

  • медыяінфармацыйныя кампетэнцыі як запланаваныя вынікі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў акрэсленыя ў нашых вучэбных праграмах па гісторыі і грамадазнаўству (кампактна медыяінфармацыйныя кампетэнцыі сфармуляваныя ТБШ гл. спіс);

  • мультыперспектыўнае бачанне гісторыі, якое з’яўляецца магістральным кірункам сучаснай гістарычнай навукі і адпаведнай дыдактыкі, спрыяе асэнсаванню плюралізму думак, поглядаў і інтэрпрэтацый (гл. артыкул Р.Страдлінга);

  • пастаяннае выкарыстанне ключавых пытанняў для аналізу медыятэкстаў з’яўляецца асноўным метадам фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці навучэнцаў (гл. памятку з ключавымі пытаннямі для аналізу)



Крыніца:http://budzma.by/

Ідэя стварэння гэтай метадычнай распрацоўкі з’явілася пасля знаёмства з публікацыяй Анімаваныя гісторыі: як сябе бачаць Літва, Латвія, Польшча, Чэхія і Беларусь на сайце http://budzma.by/.

Ключавое пытанне “Як можна расказаць гісторыю краіны за 5 хвілін?” дазваляе засяродзіцца не толькі на сродках анімацыі, якія робяць гэта магчымым (з акцэнтам на мову і тэхналогіі медыя ў аўдыёвізуальным тэксце). Каб адказаць на гэта пытанне, неабходна ведаць ці даведацца пра гістарычныя факты, даты падзей, імёны персаналій, асноўныя паняцці.

Падчас працы над ролікамі ўзнікае неабходнасць адказаць на наступныя пытанні, якія паспрыяюць дасягненню навучальнай мэты па асваенню зместа вучэбнага прадмета:

  • Чаму ўспамінаюцца менавіта гэтыя падзеі (асобы, даты і інш.)?

  • Як візуалізуюцца выбраныя падзеі і персаналіі  (па гістарычным крыніцам)?

  • Што з пералічанага я не ведаў?

  • Што ёсць у школьным падручніку, а чаго няма?  Чаму?

У табліцы Інфармацыя для настаўніка знаходзяцца сістэматызаваныя даныя пра анімацыйныя ролікі, якія будуць карыснымі падчас распрацоўкі ўрокаў па гэтаму матэрыялу. Далей настаўнікам прапануюццца прыклады працы з анімацыйнымі ролікамі ў розных класах на розныя тэмы.

Адразу неабходна звярнуць увагу на тэхнічныя і іншыя аспекты:


  • пры планаванні заняткаў неабходна ўлічыць, што прагляд ролікаў на ўроках непасрэдна з ю-туба ў большасці нашых школ немагчымы ці вельмі абмежаваны (адсутнасць інтэрнэту ці абмежаваны да яго доступ у пэўны час, невысокая хуткасць і г.д.);

  • у гэтых умовах варта разгледзець магчымасці “перакуленага ўрока”: загадзя даць навучэнцам неабходныя спасылкі на ролікі для іх дамашняга прагляду з пытаннямі для аналізу, а на ўроку паўнавартасна абмеркаваць хатнія напрацоўкі (г. методыку “перакуленага навучання” у артыкуле М.Запрудскага);

  • заданні вучням пры неабходнасці можна сфармуляваць з улікам часу на прагляд (з якой па якую хвіліну глядзець ролікі);

  • неабходна звярнуць увагу вучняў на магчымасць глядзець ролікі з субтытрамі (у наладках можна выбраць мову субтытраў) і карыстацца сэрвісамі анлайн-перакладу (напрыклад, падчас работы з ролікам на літаўскай мове);

  • пры адсутнасці магчымасці дэманстрацыі ролікаў у класе вучням для ілюстрацыі сваіх меркаванняў зручна карыстацца скрыншотамі відэа;

  • перад праглядам ролікаў трэба звярнуць увагу вучняў (6-8 класы), што на адну і тую ж тэму можна зняць як жартаўлівы фільм, так і сур’ёзны, нават трагічны. Пры неабходнасці трэба патлумачыць галоўныя адрозненні гумара, іроніі і сатыры як відаў камічнага (вучні старэйшых класаў павінны гэта вызначыць самастойна).

Табліца 1. Інфармацыя для настаўніка

Пытанні для аналізу

Анімаваная гісторыя Літвы

Анімаваная гісторыя Польшчы

Анімаваная гісторыя Латвіі

Анімаваная гісторыя Беларусі

  1. Калі і як ролік быў створаны

У 2016 з’явіўся анімацыйны ролік на трэк рэп-выканаўцы Šventinis bankuchenas

У 2010 па замове Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва для міжнароднай выставы ў Шанхаі  EXPO 2010

Ролік “Латыш” зняты у 2007 студыяй анімацыйных фільмаў "Animācijas Brigāde"

У 2011 грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентавала фільм “Будзьма беларусамі!”

  1. Аўтары

ілюстратар Айсте Папартытэ, мультыплікатар Андрыюс Альчаўскас і інш.

аніматар Т.Багінскі

гісторык Г.Самсановіч

рэжысёр Яніс Цымерманіс

Ідэя Юлія Ляшкевіч,

аніматарка Юлія Рудзіцкая, тэкст да песні напісаў Лявон Вольскі, спявае Аляксандр Памідораў.

  1. Стваральнікі пра свой прадукт

Рэп-перадача стэрэатыпаў у гістарычным кантэксце падзей у Літве была даволі пацешнай ідэяй

важныя моманты ў нашай гісторыі праз асацыяцыі, сімвалы

чаму мы ведаем тое, што мы еўрапейскі народ – палякі

з анатацыі: гісторыя Латвіі падаецца праз гісторыю селяніна, які жыве на сваім хутары

праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей, таму што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў

трэйлер фільма

  1. Спасылка на ролік на ю-тубе

https://youtu.be/V4veBuE_QA0

https://youtu.be/qr6Q0BpmyG0

https://youtu.be/4AVWtxGdoD4

https://youtu.be/jGEM5qtZxaw?list=RDoDvx3E2_kOc

Рэкамендацыі па выкарыстанню ролікаў у навучанні:

Гісторыя Беларусі. Сусветная гісторыя. 6 – 7 класы.

У 6 класе вывучаецца гісторыя Сярэдніх вякоў (як па сусветнай гісторыі, так і па гісторыі Беларусі – перыяд да к. XV стагоддзя). Мэтазгодна прааналізаваць фрагменты ролікаў па сярэднявечнаму перыяду з фокусам на наступныя тэмы:

Хрысціянізацыя. Калі было прынята хрысціянства? Як у фільмах паказана прыняцце хрысціянства? Што вы ведаеце пра асобаў, якія з’яўляюцца ў фільмах? Якая ў іх роля?









Утварэнне і ўмацаванне дзяржаў (ролікі па Беларусі і Польшчы)





Адказаць на пытанні і запоўніць табліцу

Пытанні

Анімаваная гісторыя Беларусі

Анімаваная гісторыя Польшчы


  1. Якія даты пералічаныя ў фільме? Чаму менавіта гэтыя даты лічацца важнымі?







  1. Каго з гістарычных дзеячоў вы пазналі? Па якіх прыметах?







  1. Якія сімвалы выкарыстоўваюцца стваральнікамі ролікаў?







  1. Якія падзеі агульнай гісторыі паказваюцца ў роліках? Чым яны адрозніваюцца ў розных роліках? Чаму вы так лічыце?







Гісторыя Беларусі.Сусветная гісторыя.8 – 9 класы.

Вывучэнне гісторыі Новага часу як сладанага і супярэчлівага перыяду, насычанага войнамі і рэвалюцыямі. Мэтазгодна разгледзець праз якія асацыяцыі (метафары) паказаныя ў польскім і беларускім роліках прычыны, падзеі і наступствы падзелаў Рэчы Паспалітай, якія аўдыя- і візуальныя сродкі для гэтага выкарыстаныя, якія ёсць агульныя рысы і адрозненні.












Грамадазнаўства. 9 клас.

На ўроках грамадазнаўства існуюць выдатныя магчымасці ўмацоўваць міжпрадметныя сувязі, выкарыстоўваючы анімацыйныя ролікі цалкам падчас вывучэння тэмы “Чалавек і гісторыя”. З дапамогай гэтых медыятэкстаў магчыма не толькі разнабакова разглядаць пытанні ролі асобы ў гістарычным працэсе, але і вызначаць прычынна-выніковую абумоўленасць ходу гістарычных падзей (эвалюцыйны ці рэвалюцыйны шлях).

Для дасягнення пастаўленай навучальнай мэты неабходна прааналізаваць анімаваныя гісторыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі па персаналіям.

Вынікам працы можа быць калаж са скрыншотаў выяў персаналій у роліках (візуальныя сродкі). Акрамя візуалізацыі трэба ўважліва разгледзець музычнае суправаджэнне (напрыклад, словы песні “Францыск Скарына – канкрэтны мажор” – гэта станоўчая ці адмоўная характарыстыка дзеяча? Чаму вы так лічыце?).

Вельмі важным складнікам працы над ролікамі з’яўляецца вызначэнне таго, што адна і тая ж гістарычная асоба ў розныя перыяды і ў розных краінах можа ацэньвацца і як герой і злодзей.

Анімаваныя гісторыі

Гістарычныя асобы, роля якіх ацэньваецца станоўча (сродкі)

Гістарычныя асобы, роля якіх ацэньваецца адмоўна (сродкі)

Гістарычныя асобы, роля якіх нявызначаная, нейтральная (сродкі)

Беларусь










Латвія










Літва










Польшча










Персаналіі ў роліках (прыклад):

















Гісторыя Беларусі. Сусветная гісторыя. Грамадазнаўства 10-11 класы

Старшакласнікі могуць прааналізаваць і параўнаць ролікі, адказаўшы на пытанні (значна эфектыўней папрацаваць у групах, аформіць адказы пісьмова, выканаць узаемаправерку вучнямі з дапамогай настаўніка-кансультанта). Асабліва важна паспрабаваць вызначыць і абмеркаваць галоўныя ідэі (ці мэсыджы) медыятэкстаў. Мэтазгодна таксама прагледзець форумы на ю-тубе пад апублікаванымі ролікамі.



Пытанні для аналізу медыятэксту

  • Хто напісаў/зняў/зрабіў гэта? Хто за гэта заплаціў?

  • Для каго гэта напісана / знята / выраблена?

  • Якія прыёмы прымяняюцца, каб перадаць інфармацыю?

  • Якія ідэі, каштоўнасці, пункты гледжання даносяцца?

  • Што важнае засталося па-за паведамленнем?

  • Калі, дзе і як гэты мэсыдж выйшаў на людзей?

  • Як розныя людзі гэта могуць інтэрпрэтаваць?

  • Хто выйграе, а каму пашкодзіць гэты мэсыдж?

  • Якая мая інтэрпрэтацыя гэтага мэсыджу?

  • Якія мае дзеянні ў адказ на гэты мэсыдж?

Пажадана выкарыстаць надзвычай высокі патэнцыял анімацыйных ролікаў падчас вывучэння наступных тэм вучэбнай праграмы :

  • Другая сусветная вайна





  • Краіны Усходняй Еўропы (дэмакратычныя рэвалюцыі 1989-1991 гг. Інтэграцыя ў еўрапейскія структуры і НАТА).

  • Станаўленне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

  • Аблічча сучаснага свету.












На гэтым – шматкроп’е… У рукі вам – сцяг. Хай кожны напіша ўласны працяг!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка