Параўнанне казкі і яе экранізацыі. Практыкаванне Паўла Мартыноўскага Кароткае апісанне практыкавання




Дата канвертавання02.04.2017
Памер45.37 Kb.
Параўнанне казкі і яе экранізацыі.

Практыкаванне Паўла Мартыноўскага

Кароткае апісанне практыкавання: Падлеткі параўноўваюць сюжэт фільма “Тры арэшкі для Папялушкі” з арыгінальным сюжэтам казкі Шарля Пэро “Папялушка ці Крышталёвы пантофлік”. Знаёмяцца з асновамі кінаграматыкі, тэрмінамі “сацыяльная замова”, “культурны код”, робяць высновы пра мову розных відаў медыя, прычыны і наступствы адрозненняў аўтарскага тэксту ад яго інтэрпрэтацыі, канструяванне сацыяльных паводзін праз кінематограф.

Дапаможныя матэрыялы:


Фільм “Тры арэшкі для Папялушкі” чэш. “Tři oříšky pro Popelku”, (1973) Рэж. Вацлаў Ворлічэк: https://www.youtube.com/watch?v=ETOAcxqI6II

Казка, Шарль Пэро, “Папялушка ці Крышталёвы пантофлік”, пераклад Змітра Коласа, http://knihi.com/Sarl_Pero/Papialuska_ci_Krystalovy_pantoflik.html



Сказка, Шарль Перро, “Золушка”, пересказ по-русски Т. Габбе: http://www.kostyor.ru/tales/tale8.html

Папярэдняя падрыхтоўка: Праглядзець дома фільм “Тры арэшкі для Папялушкі” і прачытаць (узгадаць) казку Ш. Пэро.

План занятку:

  1. Настаўнік просіць падлеткаў узгадаць сюжэт казкі пра Папялушку. Часам падлеткі кажуць : “Мы дарослыя, казак не глядзім”. Тады настаўнік сам пераказвае сюжэт. (І калі ён наўмысна памыляецца, вучні, звычайна, кажуць: “Не! Там было не так!” )

  2. Настаўнік паказвае эпізод з казкі “Тры арэшкі для Папялушкі”, і (ці) кадры з фільма, і просіць запісаць у табліцу якасці і рысы характару галоўнай гераіні





Папялушка (казка)

Папялушка (фільм)









  1. Настаўнік просіць агучыць запісы па чарзе і запаўняе табліцу на дошцы. У выніку атрымліваецца прыблізна такая табліца.



  1. Папялушка (казка)

Папялушка (фільм)

  • Добрая

  • Пакорлівая

  • Працалюбівая

  • Ветлівая

  • Пасіўная (Усё за яе робяць фея (хросная) і прынц.)

  • Летуценная

  • Няшчасная




  • Добрая

  • Вясёлая

  • Працавітая

  • Не мірыцца з несправядлівасцю

  • Актыўная (ездзіць на кані і добра страляе

  • Любіць жывёл

  • Разумная

  • З пачуццем уласнай годнасці. (Не адразу пагаджаецца выйсці замуж за прынца, правярае яго пачуцці, кемлівасць)






  1. Настаўнік прапануе выказаць гіпотэзы, чаму Папялушка з фільма адрозніваецца ад казачнай.

  • Пасля таго, як вучні выказалі гіпотэзы, настаўнік тлумачыць, у Чэхаславакіі у 1973 годзе не было фільмаў для падлеткаў і ўлады паставілі задачу кінематаграфістам зняць такі фільм, каб яго глядзела моладзь, а фільм фарміраваў яе каштоўнасці і паводзіны. Таму фільм “Тры арэшкі для Папялушкі” здымаўся як сацыяльная замова дзяржавы. Менавіта таму, гэтую казку інтэрпрэтавалі так, каб яна была больш падобна да жыцця сучасных падлеткаў. Кароль і каралева ў сваіх адносінах таксама паказаны як звычайная сям’я. У фільме амаль няма чараў – усяго трэба дабівацца з уласнай ініцыятывы.

  1. Настаўнік таксама звяртае ўвагу, што часткова фільм фінансавала ГДР, бо ў Чэхаславаччыны не было дастаткова бюджэту. Просіць знайсці гэтаму пацверджанні :

(Вучні бачаць, што акцёры апрануты ў нямецкія традыцыйныя строі, а дзеянне адбываецца на фоне нямецкіх замкаў і робяць высновы: Хто фінансуе фільмы, той мае сваю замову да канематаграфістаў: у дадзеным выпадку кажуць, што фільм транслюе “культурны код”.

  1. Настаўнік прапануе знайсці іншыя адрозненні ў сюжэце фільма і казкі і вызначыць сродкі, якія выкарысталі стваральнікі фільма, каб прыцягнуць увагу менавіта моладзі.



  • Музыка (дзякуючы саўндтрэку і песні ў выкананні Карэла Гота гэты фільм дагэтуль глядзяць у Чэхіі і Германіі на Каляды)

  • Паказаны праблемы, блізкія падлеткам: падлеткавае каханне, сяброўства, канфлікты з бацькамі, настаўнікамі. Вучні заўважаюць, што прынц з фільма таксама вучыцца ў школе, імкнецца да самастойнасці, часам уцякае з сябрамі ад настаўнікаў, у яго бываюць непаразуменні з бацькамі, сябры не ставяцца да яго як да прынца, часам жартуюць з яго

  • Вельмі прыгожыя акцёры

  • Прырода, жывёлы

  • Гумар

  • Што яшчэ?

  1. Мова кіно, выкарыстаная для перадачы пасылу.

Настаўнік просіць параўнаць кадры з фільмаў з падобнымі сюжэтамі:“Тры арэшкі для Папялушкі”(Чэхаславакія) і “Марозка” (СССР), і вызначыць сродкі кінамовы і медыяпасылы, якія перадае кіно з дапамогай гэтых сродкаў і створаных эмоцый:

Раздатачны матэрыял для работы ў групах



Сродак кінамовы

Фільм “Тры арэшкі для Папялушкі”

Фільм “Морозко”

Якія каштоўнасці, устаноўкі і мадэлі паводзінаў транслююцца?

Кампазіцыя кадра - гэта сукупнасць усіх элементаў кадра, іх узаемнае размя-шчэнне і спалучэнне, а таксама прымяненне роз-ных мастацкіх і тэхнічных метадаў, якія дазваляюць з выразнасцю паказаць за-думу стваральніка фільма.








Вугал камеры: Нізкі (калі камера глядзіць на героя знізу) выкарыстоўваецца, каб павялічыць памер ці значнасць аб’екта, паказа-ць яго сілу, уладу ці статус.
Высокікаб падкрэсліць уразлівасць, бяссілле, страх.








Буйны план факусуе нашу ўвагу на дэталях, нейкім важным аб'екце, выразе твару, эмоцыі, рэакцыі персанажа. У буйным плане мы бачым звычайна галаву, ці галаву і плечы героя.








Візуальныя коды: адзенне, асяроддзе, абстаноўка, сімвалы, знакі.

Касцюм: звычайна слу-жыць указаннем на гіста-рычны перыяд, сацыяль-нае паходжанне персана-жа, асаблівасці яго харак-тару. Касцюм нярэдка адсылае да пэўных стэрэа-тыпных уяўленняў пра тых ці іншых прадстаўнікоў грамадства.












  1. Растлумачце цытату «Кіно і тэлебачанне кіруюць жаданнямі чалавека»

Г. Пачапцоў

  1. Заданне на дом.

Прачытайце мараль казкі Шарля Пэро і адкажыце на пытанні:

  • Які пасыл несла яго казка грамадству ў той час, калі ён яе напісаў?

  • Чаму з рускага перакладу знікла мараль казкі?

Мараль (Ш. Пэро, пераклад Зм. Коласа).

Краса ў дзяўчат - вялікі скарб, бясспрэчна,

Мы захапляцца ёй не стомімся ніколі,

Ды ветлівасць усё ж каштуе болей

І большую цану мець будзе вечна.

Таму і хросная дзяўчыну навучала

Быць далікатнай, выпраўляючы на баль,

Ды так яе пры гэтым прыбірала,

Што стала каралеўнаю яна.

Адсюль - мараль:

Хто хоча схільнасці ў любага дабіцца,

Адной красою дасягне не многа;

Тут ветласць - вось дар чараўніцы,

Бо з ёй магчыма ўсё, а без яе - нічога.

 

Другая мараль
Вядома, што зусім няблага,

Калі ў вас ёсць і розум, і развага,

І працавітасць, і калі вы не без роду, -

Тут трэба толькі шанаваць прыроду,

Што падарыла вам такую перавагу.

І ўсё ж, мой дружа, будзе мала плёну

Ва ўсім, што б вы не мелі, - будзе ўсё дарма

І поспеху не дасць у жыцці штодзённым,



Калі ў вас хроснага ці хроснае няма.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка