Пасольства Швецыі Мінск Мама Му вяртаецца




Дата канвертавання02.04.2017
Памер15.25 Kb.


Пасольства Швецыі

Мінск



Мама Му вяртаецца

Расклад мерапрыемстваў:

22 сакавіка ў 17.00 - сустрэча з журналістамі ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікала, 4)

22 сакавіка ў 18.00 – Сустрэча Юі Вісландэр з чытачамі і прэзентацыя новай кнігі «Хутчэй, Мама Му!», выступ ”Лямцавай батлейкі” з аднайменным спектаклем у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікала, 4).

23 сакавіка ў 18.00 – Сустрэча-размова з Юяй Вісландэр на тэму «Як напісаць дзіцячую кнігу?» у кнігарні «ЛогвінаЎ». Мадэратар Вольга Гапеева. Уваход вольны. (пр-т Незалежнасці, 37 а)

24 сакавіка ў 19.00 – Прэзентацыя новай кнігі Юі Вісландэр «Хутчэй, Мама Му!» у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выступ «Лямцавай батлейкі». (пр-т Незалежнасці, 37 а).



Юя Вісландэр - вядомая шведская дзіцячая пісьменніца, сябра Шведскай дзіцячай акадэміі. Яе кнігі пра Маму Му і Крумкача былі перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету. У 2012 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» распачала друкаваць па-беларуску серыю кніг пра Маму Му. Першай выйшла кніга «Мама Му чытае», а ў 2013-2014 гадах свет пабачылі яшчэ тры яе кніжкі: «Мама Му прыбірае», «Мама Му будуе дамок» і «Мама Му, Крумкач і Каляды». У выдавецтве «Логвінаў» у 2015 выйшла пятая кніга «Мама Му ў басейне». Цяпер рыхтуецца да друку шостая кніга «Хутчэй, Мама Му!» якая мусіць з'явіцца да прыезду Юі Вісландэр у Беларусь. Дарэчы, беларускія чытачы ўжо раней мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі шведскай пісьменніцы «Малы і мядзведзік» і «Малы і Білан» па-беларуску.

«Лямцавая батлейка» – лялечны тэатрык Веранікі Фаміной, персанажы якога зробленыя ў традыцыйнай для Беларусі тэхніцы валяння з экалагічнага матэрыялу – воўны. Гісторыя тэатрыка цесна звязана з гісторыяй серыі кніжак пра Маму Му. Першы спектакль «Мама Му чытае» адбыўся разам з прэзентацыяй аднайменнай кніжкі. За тры гады «Лямцавая батлейка» пацвердзіла свой фармат партатыўнага вандроўнага тэатра. Дзякуючы падтрымцы Пасольства Швецыі спектакль пабачылі дзеткі па ўсей Беларусі: у вялікіх гарадах і маленькіх весках, у дзіцячых прытулках і школах, у садках і бібліятэках.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка