Пастанова калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама




Дата канвертавання30.04.2017
Памер42.41 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама

___________________________
ПАЛАЖЭННЕ

XI адкрытага абласнога фестывалю

дзіцячай тэатральнай творчасці

“Чароўны куфэрак”




  1. ХI абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак” (далей – фестываль) праводзіцца з мэтай:

прапаганды і далейшага развіцця беларускага аматарскага тэатральнага мастацтва;

узбагачэння рэпертуару дзіцячых тэатральных калектываў лепшымі творамі нацыянальнай і замежнай драматургіі;

актывізацыі дзіцячага тэатральнага руху ў вобласці;

выхавання цікавасці і любові да тэатральнага мастацтва ў дзяцей і моладзі;

павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства дзіцячых тэатральных калектываў;

папулярызацыі маладзёвай тэатральнай творчасці, як дзейнасць шляху развіцця і самарэалізацыі моладзі.



  1. Фестываль праводзіцца 18-20 мая 2017 года на базе ўстаноў культуры Любанскага раёна.

Для ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца дзіцячыя і маладзёвыя тэатральныя калектывы незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, тэатральныя калектывы школ мастацтваў, тэатры лялек вобласці, рэспублікі і замежжа.

  1. Адбор спектакляў для ўдзелу ў фестывалі праводзіцца на аснове праглядаў на іншых аглядах і фестывалях, на аснове дасланых інфармацыйных матэрыялаў, фотаматэрыялаў і відыязапісаў.

Абавязковай з’яўляецца падача заяўкі разам з відыёзапісамі спектакля, альбо цэльнага фрагмента спектакля не менш за 30 хвілін.

Заяўкі без відыёматэрыялаў не прымаюцца.

Да ўдзелу ў фестывалі будуць дапушчаны калектывы, якія прадставілі пастановачныя работы (спектакль працягласцю ад 40 да 80 хвілін), спектаклі разных жанраў і форм (драматычныя, пластычныя, лялечныя, музычныя, монаспектаклі, акрамя літаратурна-музычных кампазіцый). Канчатковае рашэнне аб удзеле ў фестывалі выносіць аргкамітэт.

Адбор ажыццяўляецца аргкамітэтам на працягу лютага-красавіка 2017 года па выніках папярэдняга прагляду відыёматэрыялаў дасланых у аддзел аматарскай творчасці дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, альбо аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама не пазней 15 красавіка 2017 года.

Калектывы, якія прайшлі адбор, будуць праінфарміраваны да 20 красавіка.

Колькасць удзельнікаў ад аднаго калектыва да 20 чалавек.

Калектывы, якія прайшлі адбор павінны падрыхтаваць:

візітку калектыва (мініяцюра працягласцю да 3 хвілін) пад час адкрыцця фестывалю;

канцэртны нумар пад час “Свята Дзяцінства” для выступлення на сцэнічнай пляцоўцы парка культуры і адпачынку г. Любань;

выдавецкую і рэкламную прадукцыю, фотаматэрыялы аб творчай дзейнасці (афіша спектакля, не менш 10 праграмак прапануемага спектакля).

Калектывы, якія не прайшлі адбор у конкурснай праграме, могуць быць рэкамендаваны для ўдзелу ў пазаконкурснай праграме фестываля на аснове арганізацыйнага ўзноса ўдзельнікаў калектыва.

Творчая праграма фестываля:

конкурсная праграма спектакляў дзіцячых і юнацкіх тэатральных калектываў;

“Тэатральная бяссоніца” — пазаконкурсная праграма маладзёвых творчых праектаў;

“Свята Дзяцінства” ў гарадскім парку культуры і адпачынку г. Любань;

“Дзеці фестываля” — творчы праект акцёраў прафесійных тэатраў, якія прымалі ўдзел у фестывалях “Чароўнага куфэрка”;

30-гадовы юбілей узорнага тэатра “Летуценнікі”.


  1. Журы фестывалю — прафесійнае i глядацкае — ацэньвае творчы ўзровень тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў па наступных крытэрыях:

мастацкая i выхаваўчая каштоўнасць спектакля;

адпаведнасць рэпертуару ўзросту выканаўцаў;

рэжысёрскае рашэнне аўтарскай задумы;

гарманічнае спалучэнне ідэі і стылю твора са сродкамі афармлення (сцэнаграфія, музычнае вырашэнне, светлавыя эфекты, касцюміраванне).

5. Па выніках фестывалю рашэннем журы вызначаюцца калектывы- пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі Гран-пры, I, II, III ступені i каштоўнымі падарункамі.

Тэатральныя калектывы адзначаюцца каштоўнымі падарункамі i дыпломамі ў намінацыях:

за лепшае ўвасабленне твора нацыянальнай драматургіі;

за арыгінальнае ўвасабленне традыцыйнага матэрыялу ў сучаснай форме;

за ўдалы творчы эксперымент;

за прапаганду тэатральнага мастацтва i ўмацаванне творчых сувязей.

Пастановачныя трупы адзначаюцца каштоўнымі падарункамі i дыпломамі ў намінацыях:

за лепшае музычнае афармленне спектакля;

за лепшую сцэнаграфію;

за лепшае мастацка-вобразнае ўвасабленне матэрыялу.

Асобныя выканаўцы адзначаюцца каштоўнымі падарункамі i дыпломамі ў намінацыях:

за лепшую рэжысёрскую работу;

“Зорачка Мельпамены” (лепшая роля);

за выразнасць i артыстычнасць выканання poлi ў спектаклі (13 выканаўцаў).



Журы мае права вызначацъ да 5 дадатковых намінацый.

  1. У рамках фестывалю адбудзецца творчая лабараторыя для кіраўнікоў тэатральных калектываў.

  2. Фінансавую падтрымку фестывалю аказвае Мінская гарадская арганізацыя “Беларускі прафсаюз работнікаў культуры”.

  3. Заяўкі на фестываль “Чароўны куфэрак” адпраўляць на электронны адрас ok-kultura@mail.ru. Тэлефон для даведак 8-01794 55-5-45, vel 8-029 6128774


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка