Паважаныя сябры!




Дата канвертавання31.05.2018
Памер80.96 Kb.
Паважаныя сябры!

У красавіку 2007 года Маскоўскаму раёну г.Мінска споўнілася 30 гадоў.

30 гадоў – гэта ўзрост маладога чалавека, які знаходзіцца ў росквіце сіл. Так і наш раён – прыгожы, малады, дзе незвычайным вобразам перапляліся гісторыя і сучаснасць.

Таму з мэтай фарміравання ў моладзі грамадска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама для папулярызацыі рэгіянальных помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, запрашаем прыняць удзел у рэалізацыі інтэрнэт-праекта “Сем цудаў Маскоўскага раёна г. Мінска”. Вашай увазе прапанаваны фатаздымкі помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, якія, на наш погляд, могуць прэтэндаваць для пападання ў спіс сямі самых важных і цікавых аб’ектаў гісторыі, культуры і прыроды Маскоўскага раёна. Разам з фотаздыкамі даецца і невялікае апісанне гэтых мясцін. Калі, на вашу думку, не ўлічаны той ці іншы помнік, які можа заняць месца ў гэтым спісе, калі ласка, укажыце яго і дайце невялікую анатацыю.

Галасаванне

Абмеркоўванне



Дзякуй за супрацоўніцтва!
Помнікі гісторыі, культуры і прыроды Маскоўскага раёна, якія прэтэндуюць на пападанне ў спіс “7 цудаў Маскоўскага раёна”
1 – Касцёл Сымона і Алены

2 – Замак Пяшчалы

3 – рака Няміга

4 – Курган

5 - Будынак чыгуначная бальніцы

6 - Брацкая магіла супрацоўнікам міліцыі

7 - Воданапорная вежа

8 – Рака Лошыца

9 – Дом урада

10 - Будынак Міжнароднага адукацыйнага цэнтра

11 – Помнік маршалу Г.К. Жукаву

1. Касцёл Сымона і Алены



Чырвоны касцёл- помнік архітэктуры, якi знаходзiцца па вул. Савецкая, 15. Галоўным фасадам выходзіць на пл. Незалежнасцi. Пабудаваны з цэглы ў 1908— 1910 гг. паводле праекта apxiт. Т. Пайздэрскага, У. Маркоша. Трохсфавы 3-вежавы храм асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазiцыі. Цэнтральны неф i трансепт накрыты ўзаемаперпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамi. Ядром кампазiцыi з'яўляецца высокая прамавугольная чатырох-ярус­ная вежа, якая ўзвышаецца ў паўночна-усходнім баку. Абапал алтарнай часткі галоўную вежу дапаўняюць яшчэ 2 невялічкія вежы. 3 паўднёва-заходняга боку да галоўнага фасада прыбудавана аднапавярховая галерэя. У плоскасці сцен прарэзаны паўцыркульнымі высечкамі рознай вялічыні aконныя праёмы. У цэнтры галоўнага фасада над галоўным уваходам, а таксама над уваходамi ў крылах трансепта знаходзяцца вялікія вокны-ружы. У дэкаратыўным аздабленнi значная роля належыць каларытнаму вырашэнню будынка: спалучэнне чырвонага колеру цагляных сцен i жоўтай чарапiцы дахаў. У адзіны комплекс з касцёлам уваходзяць башня — мураваны двухпавярховы будынак i частка мураванай агароджы з брамай.

2. Замак Пяшчалы






Пяшчалаўскi замакпомнік архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неаготыкі. Размешчаны двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём, накрыты двухсхiльным дахам. Замак абнесены высокай умацаванай мураванай сцяной. Галоўны фасад падзелены карнізам на 2 ярусы. Завершаны трохвугольным франтонам. Таксама ёсць ярус з шырокай праезжай аркай. Скразны праезд вядзе ва ўнутраны двор. Уваход вылучаны стылізаваным барабанам. У паўночна-усходняй частцы сцяна накрыта двухсхiльным дахам.

У 19 ст. у замку была царква, шпіталь, аптэка, школа, майстэрня, а сёння – турма.



3. Рака Няміга

Рака Няміга - помнік гiсторыi. Менавіта з ракой Нямігай звязана першае ўпамінанне пра Мінск у летапісным зводзе “Аповесць мінулых гадоў” і ў “Слове аб палку Ігараве”. На яе берагах у 1067г. адбылася міжусобная бітва полацкіх і кіеўскіх князёў. На месцы ўпадзення Нямігі ў Свіслач узнік Мінск.

Свой пачатак р. Няміга брала за ўрочышчам Мядзвежына (раён вуліцы Волаха і былога лютэранскага могільніка), у балоце недалёка ад сучасных вуліц Грушаўскай і Суражскай. У раёне вул. Грушаўскай яна зварачвала на паўдневы ўсход і працякала па трассе паміж пр. Дзяржынскага і вул. Мяснікова, затым уздоўж вул. Нямігі да ўпадзення ў р. Свіслач.

Яшчэ ў першая палове XIXст. па вуліце Няміга працякаў ручэй – астатак высахлай ракі. Гэты ручэй пасля ліўневых дажджоў, а таксама вясной і восенню разлiваўся, затапляў вуліцу і рыначную плошчу.

Таму было прынята рашэнне заключыць Нямігу ў бетонныя трубы. У 1926г. раку, ў яе ніжнім цячэнні, заключылі ў калектар. У 1955г. загналі ў калектар і застаўшуюся частку ракі, якая праходзіла ў раёне Гандлёвай станцыі. Сёння аб славутай рэчцы напамiнае толькi назва вул. Нямiга.

4. Курган

Курган у мікрараёне Малінаўка з’яўляецца археалагічным помнікам. Знаходзіцца насупраць дома № 32, корпус 1 па праспекту газеты “Звязда”. Вышыня 4 м, дыяметр 20 м. Раней тут быў могільнік, які адкрыў і даследаваў у 1925 годзе І.А. Сербаў. Раскапана 10 насыпаў. Пахавальны абрад – трупапалалажэнне. Абследавалі ў 1978 годзе Г.В.Штыхаў, у 1980 годзе В.Е. Собаль. Датуецца XI ст. Належыў дрыгавічам.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук.

Курган – гэта земляны насып над старажытным пахаваннем. Звычай хаваць нябожчыкаў склаўся яшчэ на мяжы неаліту, на Беларусі – на мяжы ІІІ – ІІ тыс. да н.э. Курганы на тэрыторыi Беларусі вядомыя пад назвай капцы, валатоўкi, сопкi, французскiя або шведскiя магiлы. Найчасцей ў курганах пахаваны адзiн нябожчык, радзей 2-3, зрэдку больш, бываюць пазнейшыя падхаваннi. Нябозчыка клалi на спiне або на баку, зрэдку ў сядзячым становiшчы, галавой у пэўным напрамку свету (ва ўсiх славян звычайна на захад). Пахавальны інвентар складаўся звычайна з керамічнага посуду, або рэштак, прылад працы і побыту (сякеры, шпоры, сярпы, крэсівы і інш.), жаночых упрыгожванняў (пацеркі, скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і інш.). У ХIVст. курганныя пахаваннi заменены грунтавымi пахаваннямi на могiлках.

5. Будынак чыгуначнай бальніцы


.



Чыгуначная бальніцаархітэктурны і гістарычны помнік.

Галоўны корпус двухпавярховы, Е-падобны ў плане. Архітэктурна-мастацкую выразнасць будынку надае кантрастнае спалучэнне чырвонай цэглы i белых атынкаваных дэталей на фасадах (карнізы, франтоны, пілястры). Га­лоўны фасад вылучаны цэнтральным i 2 бакавымі рызалітамi, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Плоскасць сцяны фасада дэкарыравана шыpoкiмi пілястрамi i спаранымi лапаткамі.

Аконныя праёмы прамавугольныя на 1-м паверсе, паўцыркульныя на 2-м. Па перыметры ўздоўж аднабаковага калідора размешчаны пала­ты для хворых. Аперацыйныя залы на 1-м i 2-м паверхах вынесены ў асобны 5-гранны аб'ём дзеля лепшага ix асвятлення. Санітарныя пaкoi ў тарцах бакавых крылаў, маюць самастойныя ўваходы з двара.

Дапаможныя карпусы 1 — 2-павярховыя, вытрыманы ў лаканічных формах.У 1914—17 гг. у галоўным корпусе размяшчаўся ваенны шпіталь, у 1918— 22 гг.— эвакапункт ваеннага ведамства.

Будынак пабудаваны у 1912—14 гг. Уключае мураваныя галоўны i 5 дапаможпых карпусоў.

6. Брацкая магіла супрацоўнікам міліцыі



Брацкая магіла супрацоўнікаў міліцыі з’яўляецца гістарычным помнікам. Знаходзіцца тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы. У гэтай брацкай магіле пахаваны супрацоўнікі Miнcкaгa лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25.6.1941г. у час налёту фашысцкай авіяцыi на горад. У 1972г. на магіле пастаўлены абеліск.

7. Воданапорная вежа



Воданапорная вежапомнiк архiтэктуры. Вежа цагляная, не атынкавана, 3-ярусная, 8-гран­ная ў плане, пабудаваная ў пачатку ХХ ст. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія гpaнi 2-га яру­са расчлянёныя вялікімі арачнымі нiшамі, 3-i ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніца і інш.

8. Рака Лошыца



Рака Лошыца – помнiк прыроды. Свой пачатак рака бярэ ў мiкрараене Малiнаўка. Першае ўпамінанне пра Лошыцу адносіца да XVI ст., але лічыцца, што на гэтым месце пры супадзенні рэк Лошыцы і Свіслачы, першыя пабудовы былі узведзены яшчэ ў X ст.

Ў XVI—XVIII стст.. на тэрыторыі на поўдзень ад Мінска, па тячэнню Лошыцы (паміж Койданаўским і Ігуменскім трактамі), размяшчалася два населеных пункта (“вёскі” з уладальніцкімі сядзібамі). У дакументах XVI—XVII стст. яны называліся “Лошыца Адынцоўская, або Сухая” і “Лошыца Талочынская, або Вялікая”.


Захавалася толькі “Лошыца Талочынская” —сядзіба, якая знаходзілася амаль на зліянні рэк Лошыца і Свіслачы. Сёння культурны ланшафт Лошыцкага комплекса, яго лаканічная і адначасова выразная кампазіцыя ўзбагачаны маляўнічымі фрагментамі забалочаных прыбярэжных экасістэм. Яни выконваюць важную функцыю —падтрымліваюць экалагічны баланс на значных тэрыторыях. Такім чынам, комплекс сёння выконвае ролю высокай гісторыка-культурной, прырода-экалагічнай каштоўнасці.

9. Дом урада

Дом урада пабудаваны па праекту архітэктара І. Лангбарда (1930-1934гг.). Гэта самы вялікі будынак даваеннага Мінску. Кампазіцыя сфарміравана з некалькіх рознавысотных карпусоў. Галоўны і бакавыя карпусы ствараюць шырокі парадны двор, на восі якога ўстаноўлены на пастаменце помнік У.І. Леніну (1933г., І. Лангбард, скульптар М. Манізер).



10. Мінскі адукацыйны цэнтр

Будаўніцтва Мінскага адукацыйнага цэнтра адбывалася з чэрвеня 1991г. па верасень 1994г. Пры стварэнні свайго праекта Рыхард Піршке абапіраўся на ідэі канструктывізму 20-х гг. ХХ ст. Штуршком да з’ялення праекта стала карціна Казіміра Малевіча “Будаўніцтва хаты”. Галоўнай была ідэя сувязі паміж мінулым і сучасным, ідэя працягу традыцый самага пленнага перыяду ў гісторыі беларускага мастацтва, канструктывізму. Пры будаўніцтве МАЦ у Мінску ў першыню ў Беларусі знайшлі прымяненне экалагічныя тэхналогіі з выкарыстаннем узнаўляючыхся крыніц энергіі.



11. Помнік маршалу Г.К. Жукаву

Адкрыццё помніка Г.К. Жукаву адбылося 7 мая 2007г.



Перайсці на біяграфію Г.К. Жукава(ссылка)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка