Пазнаём Гомельшчыну разам




Дата канвертавання26.02.2017
Памер11.05 Kb.
Пазнаём Гомельшчыну разам

Тураў

Сённяшні Тураў – гэта невялічкі горад раённага падпарадкавання ў Жыткавіцкім раёне Гомельскае вобласці.

Раней Тураў з’яўляўся цэнтрам сярэдневяковага дзяржаўнага ўтварэння – Тураўскага княства, якое сфарміравалася ў Х ст.

XII – XIII стагоддзі – час росквіту Турава. Горад меў магутную лінію ўмацаванняў. У той час тут было каля 40 цэркваў і манастыроў.

У канцы XIII стагоддзя ў Тураве збудавалі мураваную абарончую вежу (разабраная ў XIX стагоддзі). У гэтыя часы ў горадзе жыў вядомы асветнік Кірыла Тураўскі.

У 1158 годзе Тураў вытрымаў дзесяцітыднёвую аблогу паўднёварускіх князёў і такім чынам атрымаў незалежнасць ад Кіева, а ў 1160 годзе – трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў. Узімку 1241 года горад поўнасцю зруйнавалі мангола-татары.


c:\documents and settings\admin\рабочий стол\turaŭ._тураў_(n._orda,_1875).jpg

Панарама горада. Напалеон Орда, 1856


3 жніўня 2004 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў Тураву статус горада (раней пасёлак гарадскога тыпу). У верасні таго ж года ў Тураве прайшлі Дні беларускага пісьменства. У наш час у Тураве ствараецца турыстычная інфраструктура, у 2008 годзе тут збудавалі новы гатэль.

Адзінае прамысловае прадпрыемства, якое працуе на сёння ў горадзе — кансервавы завод, што выпускае кансерваваную гародніну і сокі. З 2011 года пачалося будаўніцтва малочнага завода.


c:\documents and settings\admin\рабочий стол\540px-flag_of_turaw,_belarus.svg.pngc:\documents and settings\admin\рабочий стол\coat_of_arms_of_turaŭ,_belarus.png


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка