Педагагічны стаж Сакалоўскай Галіны Мікалаеўны складае 38 гадоў




Дата канвертавання19.02.2017
Памер50.07 Kb.
Педагагічны стаж Сакалоўскай Галіны Мікалаеўны складае 38 гадоў. Аўтарытэт гэтага настаўніка складаецца з аўтарытэту яе ведаў. Не ўсіх вучняў можа ўтрымаць памяць педагога, але, без усякіх сумненняў, кожны, каго вучыла Галіна Мікалаеўна, помніць свайго настаўніка матэматыкі і ўдзячны за тыя веды, якія змог атрымаць і выкарыстаць для набыцця прафесіі. Не проста падлічыць, колькі перамог было атрымана: прызавыя месцы на алімпіядах рознага ўзроўню, перамогі на навукова-практычных канферэнцыях, удзел і перамогі ў шматлікіх конкурсах, стобальныя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Вучні Галіны Мікалаеўны і сёння дэманструюць выдатныя веды пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Усё гэта з’яўляецца сведчаннем высокага прафесіяналізму і педагагічнага таленту.

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\img_4999.jpg


Касцюкевіч Аляксандр Іванавіч пасля заканчэння Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага з 1991 года працуе ў гімназіі настаўнікам фізікі. Ён творча і адказна падыходзіць да арганізацыі адукацыйнага працэсу, мае стабільныя пазітыўныя вынікі сваёй дзейнасці. Аляксандр Іванавіч ўмела арганізоўвае работу з вучнямі рознага ўзросту. На сваім рахунку мае нямала перамог на алімпіядах рознага ўзроўню, на навукова-практычных канферэнцыях. Яго вучні атрымліваюць высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні. Галоўным педагагічным поспехам Аляксандра Іванавіча з’яўляецца тое, што многія яго вучні цікавяцца фізікай і звязваюць сваё далейшае жыццё з гэтым прадметам. Настаўнік мае разнастайныя інтарэсы, што вельмі захапляе вучняў. Ён знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых рашэнняў, пастаянна ўдасканальвае сваё педагагічнае майстэрства.

Акуліч Вольга Уладзіміраўна працуе на педагагічнай ніве 33 гады. Абудзіць закладзены ў кожным вучні на ўроках беларускай мовы і літаратуры творчы пачатак, навучыць працаваць, дапамагчы зразумець і знайсці сябе - да гэтага імкнецца Вольга Уладзіміраўна на працягу ўсяго свайго творчага шляху. Гэта не толькі высокапрафесійны прадметнік, які мае фундаментальную падрыхтоўку, але і педагог, які валодае здольнасцю выходзіць за межы традыцыйных падыходаў і ўмее працаваць у інавацыйным рэжыме. У гэтага педагога вучні дабіваюцца высокіх вынікаў на цэнтралізаваным тэсціраванні, перамагаюць на алімпіядах рознага ўзроўню. Асобасна арентаваны падыход, які з’яўляецца вядучым ў дзейнасці педагога, дазваляе кожнаму вучню адчуць сябе асобай, паверыць у свае сілы і дабіцца поспехаў, а яшчэ - усвядоміць сябе сапраўдным беларусам.
Не адно пакаленне творчых людзей выхавала на ўроках рускай мовы і літаратуры Мяркулава Аляксандра Аляксандраўна. Асноўны складнік поспеху педагога - сумесны з вучнямі творчы пошук. Педагогіка супрацоўніцтва дазваляе заўсёды зразумець вучня, раскрыць яго, падтрымаць, даць яму магчымасць адчуць сваю значнасць. h:\img_4300.jpg

Вучні Аляксандры Аляксандраўны –пастаянныя і актыўныя ўдзельнікі і пераможцы розных творчых конкурсаў. Сваёй дзейнасцю яна даказвае, што вынік у першую чаргу залежыць ад асобы настаўніка. Калі ён сам гарыць сваёй справай, то вучні абавязкова падхопяць гэту іскру. Менавіта ад чалавечай мудрасці педагога, ад яе педагагічнага таленту і імкнення да творчасці залежаць і шматлікія перамогі вучняў на алімпіядах рознага ўзроўню, на навукова-практычных канферэнцыях.



Ні для каго не сакрэт, што ў сучасным інфармацыйным грамадстве для педагога важным з’ўляецца не толькі даваць веды, але і навучыць гэтыя веды здабываць. Любоў да прадмета, пачуццё адказнасці, пастаянны творчы пошук дазваляюць Падколзінай Жанне Паўлаўне, пераможцы ў намінацыі ”Настаўнік года”, даваць на ўроках беларускай мовы і літаратуры трывалыя веды вучням. Яе ўрокі заўсёды сучасныя, бо на іх захоўваецца важнейшае педагагічнае правіла: не рабіць за вучня тое, што ён можа зрабіць самастойна. Вядучым напрамкам работы з’яўляецца даследчая дзейнасць, якой яна пастаянна займаецца разам з вучнямі. Гэта выклікае разумовы працэс, патрэбу ў пошуку і радасць, якую адчувае вучань-вынаходнік ад свайго адкрыцця і сваёй перамогі. Пад кіраўніцтвам Жанны Паўлаўны гімназісты спрабуюць сваё пяро, друкуюцца ў гімназічным выданні “На крылах таленту”, якім на працягу многіх гадоў кіруе настаўніца.
Дакука Сяргей Іванавіч - педагог, у якім гарманічна спалучаюцца прафесіяналізм, дэмакратызм, гуманізм і аптымізм. Адным з важнейшых накірункаў удасканалення прафесіяналізму з’яўляецца яго пастаянны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці. Сяргей Іванавіч перакананы, што немагчыма ўсіх вучняў зрабіць выдатнікамі, а таму знаходзіць і развівае ў кожным вучню тое, што закладзена прыродай, выхоўвае сваім прадметам высакароднасць і чалавечнасць. Ён патаянна ўключае вучняў рознага ўзросту ў актыўную дзейнасць па вывучэнні нацыянальных традыцый, фарміруе паважлівыя адносіны да культурнай спадчыны. Павага і цікавасць да гістарычнага мінулага даюць магчымасць перамагаць у творчых конкурсах, станавіцца дыпламантамі конкурсаў рознага ўзроўню. Побач з прафесійнай кампетэнтнасцю - пастаяннае імкненне да развіцця і самаадукацыі. На працягу многіх гадоў Сяргей Іванавіч кіруе Афганскім музеем, арганізоўвае турыстычна-краязнаўчую дзейнасць.

Клепікава Таццяна Аляксееўна працуе ў гімназіі з 1999 года. У 2002 годзе яна стварыла вакальны ансамбль “Элегія”, які на сённяшні дзень вельмі папулярны не толькі ў гімназіі і Барысаўскім раёне, але і за іх межамі. Вакальны калектыў “Элегія” мае званне “ўзорны”. Таццяна Аляксееўна - творчы настаўнік, таму ў рэпертуары вакальнай студыі песні рознай тэматыкі і стыляў. Прыярытэтным накірункам дзейнасці з’яўляецца работа з песнямі беларускіх кампазітараў. Любоў да беларускай песні настаўнік прывівае сваім выхаванцам з першых заняткаў. Дзякуючы працавітасці і прафесіяналізму кіраўніка, калектыў здолеў дабіцца высокіх вынікаў у творчай дзейнасці. Аб гэтым сведчаць заслужаныя ўзнагароды. Калектыў з’яўляецца дыпламантам раённых,абласных, міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Канашэвіч Жанна Уладзіміраўна прайшла шлях ад настаўніка беларускай мовы і літаратуры да намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце.c:\users\я\desktop\img_6908.jpg

Жанна Уладзіміраўна - высокаадукаваны чалавек, які мае рознабаковыя інтарэсы, які заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых рашэнняў, які пастаянна ўдасканальвае сваё педагагічнае майстэрства і стыль кіраўніцтва. У кожным педагогу, як, дарэчы, і ў кожным сваім вучні, заўсёды імкнецца ўбачыць індывідуальнасць, заўсёды заахвочвае пошук і ініцыятыву. Інтэлегентнасць, вытрыманасць дазваляюць Жанне Уладзіміраўне не дапускаць канфліктных сітуацый, а вытрымка і цярпенне станоўча рашаць пытанні, якія ўзнікаюць. Настаўніца з’яўляецца прыкладам для вучняў ў адносінах да выкладаемага прадмета” Беларуская мова і літаратура”, у праяўленні разумнай патрабавальнасці, прынцыповасці, справядлівасці. Яе вучні атрымліваюць высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні, яны з’яўляюцца пераможцамі алімпіяд, нямала і тых, хто працягвае справу педагога.



Аляксандр Юр’евіч Яшчанка працуе ў гімназіі з першых дзён яе адкрыцця. Ён з’яўляецца аўтарам гімна ўстановы. Дзейнасць Аляксандра Юр’евіча вельмі разнастайная. Але менавіта фальклор стаў асноўным напрамкам у рабоце педагога, які на працягу многіх гадоў кіруе фальклорна- этнаг-рафічным аб’яднаннем “Спадчына”. Актыўна вядзецца настаўнікам і пошукава-даследчая дейнасць. Ён распрацаваў нямала сцэнарыяў святаў і абрадаў, падрыхтаваў тры зборнікі: “З фальклору Барысаўшчыны”, “Прыказкі, прымаўкі і выслоўі Барысаўшчыны” і “Народныя святы і абрады беларусаў”. Аляксандр Юр’евіч захапляецца вывучэннем гісторыі роднага краю, з’яўляецца актыўным удзельнікам інаацыйнай дзейнасці ў гімназіі. Работы яго вучняў адзначаны дыпломамі розных узроўняў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка