Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання15.11.2017
Памер104.55 Kb.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь


_______________ А.І. Жук

15.06.2006

Регістрацыйны № ТД -6-035/ тып.
АГУЛЬНАЯ ГІДРАЛОГІЯ

І ГІДРАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для геаграфічных спецыяльнасцей

вышэйшых навучальных устаноў



УЗГОДНЕНА

Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі

_______________ В.В. Самахвал

___________ 2006


Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

_______________ Ю.І. Міксюк

___________ 2006

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі инстытут вышэйшай школы"

________________ В.І. Дыніч

___________ 2006


Эксперт

____________ Н.П. Машэрава

___________ 2006

МІНСК

2006

Складальнікі:


П. С. Лопух - загадчык кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар геаграфічных навук, дацэнт.

Рэцэнзенты:


Кафедра фізічнай геаграфіі Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка»;

М. Ю. Калінін дырэктар УП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў», доктар тэхнічных навук;

В. Я. Ляўкевіч – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі, кандыдат тэхнічных навук.

Рэкамендавана

к зацвярджэнню ў якасці тыпавой:
Кафедрай агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 6 ад 25 студзеня 2006 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 13 красавіка 2006 г.);

Навукова-метадычным саветам па спецыяльнасці 31 02 01 «Геаграфія» Вучэбна-метадычнага аб`яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі (пратакол № 2 ад 6 лютага
2006 г.).

Тлумачальная запіска. Дысцыпліна «Агульная гідралогія і гідраграфія Беларусі» знаёміць студэнтаў з сістэмай ведаў і метадаў даследванняў у вобласці гідралогіі і гідраграфіі. Асноўная мэта курсапаказаць агульныя заканамернасці працэсаў у гідрасферы, ўзаемасувязь гідрасферы і гідралагічных працэсаў. Пазнаеміць студэнтаў з асноўнымі заканамернасцямі геаграфічнага размеркавання водных аб’ектаў розных тыпаў: рэк, азёр, вадасховішчаў, сажалак і балот, падземных вод – а таксама з асноўнымі гідралагічнымі регіянальнымі асаблівасцямі гэтых аб’ектаў ва ўмовах Беларусі.

Курс разлічаны на вывучэнне тэорыі ў аб’ёме 150 гадзін (у першым семестры – “Гідраграфія Беларусі”, у другім – “Агульная гідралогія”), з іх аўдыторныя складаюць 100 гадзін. Практычная частка ўключае: лабараторна- практычныя заняткі і палявую вучэбную практыку. Вывучэнне тэорыі и выкананне індывідуальных практычных заняткаў завяршаецца выкананнем гідралагічнай характэрыстыкі аднаго з водных аб’ектаў Беларусі.

Студэнт павінен ведаць сутнасць асноўных гідралагічных працэсаў у гідрасферы ў цэлым і водных аб’ектаў розных тыпаў у прыватнасці; практычную значнасць гідралагічных працэсаў у гаспадарцы і вырашэнні задач па ахове прыроды; умець працаваць з асноўнымі прыборамі і метадамі вывучэння водных аб’ектаў і асаблівасцямі іх прымянення на практыцы; ўяўляць рэгіянальныя і правінцыяльныя асаблівасці водных аб’ектаў Беларусі і іх гаспадарчага выкарыстання.

Гідралогія сусветнага акіяна і мораў у дадзеным курсе не разглядаецца. Асноўныя пытанні гэтай часткі дысцыпліны вывучаюцца ў курсах “Фізічная геаграфія мацерыкоў і акіянаў”.

Форма кантролю ведаў – залік (першы семестр) і экзамен (другі семестр).

Уводзіны. Вада – адзін з галоўных кампанентаў геаграфічнага асяроддзя і элемент ландшафтаў і галоўны фактар развіцця прыродных працэсаў на Зямлі. Вада у гідрасферы, атмасферы і літасферы.

Рух вады. Змяненне яе агрэгатнага стану. Роля вады у абмене рэчываў і энергіяй паміж геаграфічнымі сферамі. Роля вады ў існаванні грамадства, жыцця на Зямлі.

Водныя рэсурсы Беларусі. Асноўныя аспекты іх рацыянальнага выкарыстання. Забяспечанасць воднымі рэсурсамі краін СНД. Нераўнамернасць размеркавання вады на тэрыторыі Беларусі на працягу года. Гідралогія як навука, якая вывучае заканамернасці гідралагічных працэсаў у гідрасферы і водных аб’ектах розных тыпаў, іх узаемасувязі; яе прадмет і задачы. Састаўныя часткі курса. Месца гідраграфіі Беларусі сярод дысцыплін гідралагічнага цыкла. Гісторыя гідралагічных і гідраграфічных даследванняў у Беларусі, яе асноўныя этапы

Асноўныя хімічныя і фізічныя ўласцівасці прыродных вод. Будова, ізатопны склад вады. Фізічныя ўласцівасці прыродных вод. Агрэгатны стан вады. Дыяграма стану вады і фазавыя пераходы. Шчыльнасць вады і яе залежнасць ад тэмпературы, мінералізацыі, утрымання завіслых рэчываў і ціску. Залежнасць тэмпературы замярзання і тэмпературы найбольшай шчыльнасці ад мінералізацыі вады. Цеплаёмістасць і цеплаправоднасць вады. Вязкасць вады. Паверхневае нацяжэнне.

Вада як растваральнік. Мінералізацыя і саленасць прыродных вод. Хімічны састаў прыродных вод. Асаблівасці хімічнага саставу атмасферных ападкаў, рачной, азёрнай і марской вады. Раствораныя газы, біягенныя і арганічныя рэчывы, мікраэлементы ў прыродных водах, іх характарыстыка. Асноўныя группы раствораных рэчываў. Класіфікацыя прыродных вод па велічыні мінералізацыі.

Забруджванне прыродных вод і барацьба з ім. Самаачышчэнне вод. Цеплавое і радыёактыўнае забруджванне водных аб’ектаў.

Гідралагічнае і фізіка-геаграфічнае значэнне фізічных і хімічных уласцівасцей вады.



Гідралагічныя працэсы і іх фізічныя асновы. Сцёк як сусветны гідралагічны працэс. Асноўныя фактары фарміравання паверхневага сцёку. Роль фізіка-геаграфічных фактараў і гаспадарчай дзейнасці на сцёк. Падземны і паверхневы сцёк.

Рух вады. Віды вады ў глебе і грунтах. Віды руху вады. Заканамернасці ламінарнага і турбулентнага руху вады. Формулы Шэзі і Дарсі, іх аналіз.



Гідралогія ледавікоў. Баланс снегу і снегавая лінія. Кліматычная і араграфічная снегавыя лініі. Хіёнасфера. Снежныя лавіны, селі, ледавікі і іх тыпы.

Утварэнне ледавікоў і іх будова. Рух лёду ў ледавіках. Хуткасць руху ледавікоў і яе сувязь з геаграфічнымі фактарамі. Жыўленне і таянне ледавікоў. Працэсс рэжэляцыі і ўтварэнне глетчараў. Ледавікі як крыніца жыўлення рэк. Рэкі з ледавіковым жыўленнем і асаблівасці іх гідралагічнага рэжыму. Гаспадарчае значэнне ледавікоў.



Гідралогія падземных вод. Паходжанне падземных вод. Тэорыя кандэнсацыі і фільтрацыі. Тэорыя Лебедзева. Віды падземных вод па ўмовах залягання. Глебавыя, грунтовыя безнапорныя, напорныя (артэзіянскія) воды. Рух падземных вод, інфільтрацыя вады. Ламінарны і турбулентны рух падземных вод. Закон Дарсі: каэфіцыент фільтрацыі, метады яго вызначэння. Віды жыўлення і гідралагічны рэжым падземных вод. Хімічны састаў падземных вод.

Геаграфічнае распаўсюджванне грунтовых вод. Занальныя і азанальныя грунтовыя воды, іх заляганне і мінералізацыя. Узаемадзеянне паверхневых і грунтовых вод. Пастаянная і часовая гідраўлічная сувязь. Перыядычная сувязь, поўная адсутнасць гідраўлічнай сувязі.

Падземныя воды Беларусі, тыпы і ўмовы залягання, іх фізічныя і хімічныя ўласцівасці. Прэсныя падземныя воды. Мінеральныя воды, расолы. Роля падземных вод у гідралагічных, фізіка-геаграфічных працэсах і ў гаспадарцы. Гідратэрмальныя крыніцы, іх медыцынскае і гаспадарчае значэнне.

Гідралогія рэк. Вадазабор і басейн ракі. Тыпы рэк. Гідраграфічная сетка, яе элементы. Рэчышчавая і гідраграфічная сетка. Тыпы рачной сеткі Беларусі. Колькасць і даўжыня рэк Беларусі. Марфаметрычныя показчыкі рэк і водазбораў. Фізіка-геаграфічныя характарыстыкі вадазбораў рэк.

Асаблівасці фарміравання гідраграфічнай сеткі Беларусі (басейны Балтыйскага і Чорнага мора). Роля тэктонікі ў развіцці гідраграфічнай сеткі. Роля сучасных геамарфалагічных працэсаў і меліярацыі ў развіцці сучаснай гідраграфічнай сеткі Беларусі.

Узровень вады рэк і метады яго вымярэння, гідраметрычны створ і гідралагічны пост. Тыпы вадамерных пастоў. Хуткасці цячэння вады і метады яе вымярэння. Расход вады і метады яго вызначэння. Сувязь расходаў і ўзроўняў вады (крывая расходаў), разлік штодзённага сцёку.

Водны рэжым рэк. Водны баланс бассейна ракі. Віды жыўлення рэк: снегавое, дажджавое, ледавіковае, падземнае. Шматгадовыя, сезонныя, кароткачасовыя змяненні воднага рэжыму рэк. Фазы воднага рэжыму рэк. Гідрограф ракі і яго расчляненне па відам жыўлення. Метады Палякова і Кудзеліна. Класіфікацыі рэк па відам жыўлення і воднаму рэжыму.

Рух вады ў рэках і яго прычыны. Тэорыі Леляўскага і Ласіеўскага. Падоўжная і папярочная раўнавага сіл у рачной плыні. Размеркаванне хуткасці цячэння па глыбіні і шырыні рэчышча.

Рачны сцёк як працэс і адна з галоўных гідралагічных характарыстык. Віды рачнога сцёку: сцёк вады, раствораных і завіслых рэчываў, наносаў. Колькасныя характарыстыкі сцёку. Шматгадовыя ваганні рачнога сцёку. Прасторавае і ўнутрыгадовае размеркаванне рачнога сцёку. Уплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека на рэжым сцёку.

Цеплавы і лядовы рэжым рэк. Тэмпература вады ў рэках і яе змяненні. Заторы і зажоры. Лядовы рэжым рэк. Перамярзанне і перасыханне рэк Беларусі.

Гідрахімічны рэжым рэк. Хімічны склад рачных вод і яго тыпы. Мінералізацыя рачных вод і яе змяненні. Сцёк раствораных рэчываў. Характарыстыкі іённага сцёку. Галоўныя рысы гідрахімічнага рэжыму рэк.

Рачныя наносы. Тыпы наносаў. Асаблівасці руху завіслых і цягнутых наносаў. Транспартуючая здольнасць плыні. Закон Эры. Мутнасць вады і сцёк наносаў. Геаграфічныя заканамернасці сцёку наносаў рэк зямнога шара.

Рэчышчавыя працэсы. Мікра-, макраформы рэчышча. Тыпы рэчышчавых працэсаў і іх асаблівасці ва ўмовах Беларусі. Меандраванне рэк. Віды меандравання. Перакат і яго элементы. Законы Фарга.

Вусце ракі як зона ўзаемадзеяння ракі з водапрыёмнікамі (морам, возерам). Асаблівасці гідрахімічнага рэжыму на вусцевым адрэзку ракі і вусцевым узмор’і. Прыліўныя і згонна-нагонныя з’явы ў вусцях рэк. Працэс утварэння дэльт. Тыпы дэльт.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне рэк Беларусі.



Гідралогія азёр. Буйнейшыя азёры зямнога шара і азёрна-рачныя сістэмы Беларусі. Азёрныя раёны. Паходжанне азёр. Класіфікацыя азёр па паходжанню катлавін.

Марфалогія азёр. Марфаметрычныя характарыстыкі азёр і метады іх разіку.

Водны рэжым. Водны баланс сцёкавых і бязсцёкавых азёр. Ваганні ўзроўня, абумоўленыя ваганнямі аб’ёму вады ў возеры або пераразмеркаваннем вады ў возеры. Вадаабмен азёр. Тыпізацыя азёр па воднаму балансу і вадаабмену. Узроўневы рэжым азёр. Тыпізацыя азёр па ўзроўневаму рэжыму. Ветравое хваляванне, элементы ветравых хваляў. Згонна-нагонныя з’явы, сейшы.

Цячэнні ў азёрах. Тыпы цячэнняў і іх роля ў аднаўленні і перамешванні водных мас.

Цеплавы баланс возера. Фазы тэрмічнага рэжыму азёр. Вертыкальная і гарызантальная тэмпературная дыферэнцыяцыя (неаднароднасць) вады возера. Лёд у азёрах і яго формы. Фазы лядовага рэжыму. Тэрмічныя класіфікацыі азёр.

Гідрахімічны рэжым азёр. Мінералізацыя азёрнай вады. Баланс соляў у возеры. Газавы рэжым азёр.

Асноўныя групы гідрабіёнтаў. Гідрабіялагічны рэжым азёр. Трафічная класіфікацыя азёр. Біялагічная прадуктыўнасць азёр. Донныя адклады і іх выкарыстанне. Тыпы донных адкладаў. Заканамернасці размеркавання донных адкладаў па дну.

Эвалюцыя азёр. Зарастанне азёр. Рэдкія і ахоўваемыя расліны. Ахова азёр. Азёрныя заказнікі.



Гідралогія вадасховішчаў. Прызначэнне і тыпы вадасховішчаў. Рачныя і азёрныя вадасховішчы. Буйнейшыя вадасховішчы свету. Вадасховішчы Беларусі і іх гідрамарфалагічныя тыпы.

Праектныя і назіраемыя характарыстыкі вадасховішчаў. Асаблівасці воднага рэжыму. Гідралагічныя раёны. Віды рэгулявання. Поўнае і няпоўнае рэгуляванне сцёку. Узроўневы рэжым вадасховішчаў.

Разбурэнне берагоў вадасховішчаў. Занясенне і заглейванне вадасховішчаў. Зарастанне вадасховішчаў. Участкі зарастання. Тыпы раслінных паясоў. Пытанні эвалюцыі малых і буйных вадасховішчаў.

Уплыў азёр і вадасховішчаў на гідралагічны рэжым рэк і прыродныя ўмовы прылягаючых да іх зямель. Зоны ўплыву.



Гідралогія балот. Балоты як прыродныя аб’екты і іх паходжанне. Геамарфалагічныя і гідраграфічныя асаблівасці балот.

Тыпы балот і іх паходжанне. Умовы іх жыўлення, характар расліннасці.

Жыўленне і водны рэжым балот. Водны баланс балот. Рух вады ў верхавых і нізінных балотах.

Цеплавы рэжым балот. Умовы замярзання і адтайвання.

Уплыў балот на гідралагічны рэжым рэк, азёр і падземных вод.

Геаграфічнае распаўсюджванне балот і іх гаспадарчае значэнне. Буйнейшыя балотныя масівы Беларусі.



Сажалкі. Прызначэнне, размеркаванне, выкарыстанне. Асноўныя марфалагічныя і марфаметрычныя тыпы. Роля сажалак ў рэгуляванні паверхневага сцёку і фарміраванні сучасных ландшафтаў. Асаблівасці гідралагічнага рэжыма. Рэжым узроўня вады. Выпарэнне з воднай паверхні. Фільтрацыя праз цела плацін. Заглейванне сажалак. Зарастанне сажалак. Барацьба з зарастаннем. Рыбагаспадарчыя комплексы.

Кар’ерныя вадаёмы. Асноўныя напрамкі рэкультывацыі кар’ерных ландшафтаў. Воднагаспадарчая рэкультывацыя. Тыпы кар’ерных вадаёмаў. Марфаметрыя і марфалогія катлавін. Кар’ерныя вадаёмы як новыя водныя экасістэмы. Асаблівасці гідралагічнага рэжыму кар’ерных вадаёмаў. Тэрмічны і газавы рэжымы.

Заглейванне і зарастанне карьерных вадаёмаў.



Каналы. Галоўныя каналы і іх выкарыстанне. Тыпы каналаў. Меліяратыўныя сістэмы. Каналізаваныя рэчышчы. Характарыстыка асноўных каналаў Беларусі і іх гаспадарчага выкарыстання (Дняпроўска-Бугскі, канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, Мікашэвічскі, Бярэзінскай воднай сістэмы, Аўгустаўскі і Агінскі).

Гідралагічнае раянаванне Беларусі. Прынцыпы гідралагічнага раянавання. Характарыстыка асноўных гідралагічных раёнаў: Заходне-Дзвінскі, Нёманскі, Цэнтральна-Бярэзінскі, Нарачана-Вілейскі, Верхне-Дняпроўскі і Прыпяцкі.

Схемы комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Водагаспадарчае раянаванне тэрыторыі Беларусі.



Роля вадаёмаў у фарміраванні сучасных ландшафтаў. Пытанні ўзаемадзеяння прыродных і штучных вадаёмаў з навакольным асяродзем. Тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння штучных вадаёмаў з сумежнымі землямі. Эвалюцыя прыродных і штучных вадаёмаў і іх уплыў на сучасныя прыродныя комплексы. Водагаспадарчыя ландшафты. Пытанні аховы малых водных аб’ектаў.

Літаратура

Асноўная


  1. Лопух П.С. Гідраграфія Беларусі. – Мн.: БДУ, 2004.

  2. Лопух П.С., Макарэвіч А.А. Гідралогія сушы. Практыкум. – Мн.: БДУ, 2004.

  3. Михайлов В. Н., Добровольский А. Д. Общая гидрология. – М: Высшая школа, 1991.


Дадатковая

  1. Богословский Б. Б. Самохин А. А., Иванов К. Е., Соколов Д. П. Общая гидрология (гидрология суши). – Л.: Гидрометеоиздат, 1984.

  2. Базыленко Г. М., Емельянов Ю. Н. Гидрология ледников: Учебное пособие. – Мн: Ротапринт БГУ, 1992

  3. Базыленка Г. М. Лабараторна-практычныя заняткі па агульнай гідралогіі. – Мн: Універсітэцкае, 1992.

  4. Базыленко Г. М. Лопух П. С. Гидрологическая практика. – Мн: БГУ, 1979.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка