Першыя заняткі – з аншлагам 13 верасня у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна з аншлагам прайшлі першыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»




Дата канвертавання15.06.2017
Памер13.41 Kb.
Першыя заняткі – з аншлагам
13 верасня у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна з аншлагам прайшлі першыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Арганізатары курсаў: кафедра гісторыі Беларусі, абласная бібліятэка (http://vlib.by/index.php/by/), Віцебскі гарадскі партал (http://gorodvitebsk.by/) і Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі “VARGENTORN” Гарадскога цэнтра культуры “Віцебск” (https://vk.com/vargentorn).

Першыя заняткі былі прысвечаныя тэме “Віцебск дагарадскі” (“Віцебск балцкі”) і прайшлі дынамічна і цікава. Пра тое, якім чынам гісторыкі даведваюцца, што адбывалася ў мінулым, распавёў загадчык кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.М. Дулаў. Лекцыю ж пра гарадзішча на гары Ламіха ў Віцебску і пра яго насельнікаў прачытаў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дз.В. Юрчак. Нечаканым для прысутных стала з’яўленне ў якасці эксперта вядомага беларускага археолага, намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама П.М. Падгурскага, які падзяліўся вопытам даследавання помнікаў днепра-дзвінскай культуры.

Прысутныя змаглі на ўласныя вочы пабачыць магчымасці выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій ў папулярызацыі гісторыі. 3D-рэканструкцыю старажытнага балцкага гарадзішча, выкананую студэнтамі матэматычнага факультэта нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Дз.В. Юрчака, прадставіў адзін з распрацоўшчыкаў – С. Буйніцкі. Вялікую зацікаўленасць выклікала выступленне ўдзельнікаў клуба «VARGENTORN» С. Бабенкі і Я. Еленскага, якія пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі балцкага касцюма.

Наступныя заняткі па тэме “Княгіня Вольга – легендарная заснавальніца горада” адбудуцца ў абласной бібліятэцы ў апошні чацвер месяца – 29 верасня, у 18 гадзін.


Запрашаем усіх ахвотных!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка