Перспектыўны план




старонка1/4
Дата канвертавання09.01.2017
Памер0.64 Mb.
  1   2   3   4


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


_______________Ю.П. Бондар

«____»_____________20___г.



ПЕРСПЕКТЫЎНЫ ПЛАН

ідэалагічнай і выхаваўчай работы

ўстановы адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»

на 2016-2020 гг.

Мінск
І. Аналіз стану ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце


Ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» ажыццяўляецца дзякуючы сістэме, якая прадстаўляе сукупнасць кіраўнічых структур, адказных асоб, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, грамадскіх арганізацый, органаў студэнцкага самакіравання.

Змест і формы ідэалагічнай і выхаваўчай пработы, якая праводзіцца ў БДУКМ, адпавядаюць наступным нарматыўна-прававым дакументам: Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011г. № 243-3 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 140, 2/1877), Закону Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2009 № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі»; Дзяржаўнай праграме «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016-2020 гг. Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь ад 15 лiпеня 2015 № 82; Праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі ў Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг. ад 22 лютага 2016 № 9; Пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2014/03/31 № 15/27/23 «Аб зацвярджэнні Канцэпцыі развіцця прафесійнай арыентацыі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь»; Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2010 № 575; Закону Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» ад 2003/05/31 № 200-З, Статуту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» і іншым нарматыўна-прававымі дакументамі, якія вызначаюць асноўныя напрамкі выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю.

Планаванне працэсу выхавання ў БДУКМ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, нарматыўнымі прававымі дакументамі Міністэрства адукацыі, з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі і вынікаў маніторынгу эфектыўнасці і якасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Ва ўніверсітэце функцыянуюць Саветы і камісіі: Каардынацыйная рада па справах студэнцкай моладзі і выхаваўчай рабоце, Савет ўніверсітэта па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, Камісія па супрацьдзеянні карупцыі БДУКМ, Камісія па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагольнай залежнасці сярод навучэнцаў і супрацоўнікаў БДУКМ, Савет куратараў універсітэта, Саветы куратараў на факультэтах, Камісія па прафілактыцы правапарушэнняў на факультэтах, Жыллёва-бытавая камісія. Саветы і камісіі працуюць на падставе палажэнняў, зацверджаных рэктарам, і ў адпаведнасці з планамі работы на навучальны год. На пасяджэннях разглядаюцца пытанні арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы на ўзроўні вучэбнай групы, кафедры, факультэта, ўніверсітэта; пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей розных сацыяльных катэгорый, пытанні прафілактыкі правапарушэнняў навучэнцамі, выканання імі правілаў унутранага распарадку ва ўніверсітэце і студэнцкіх інтэрнатах.

Пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы рэгулярна заслухоўваюцца на пасяджэннях рэктарата, 2 разы на год на Савеце ўніверсітэта, 2 разы ў семестр на пасяджэннях кафедраў, 1 раз у семестр на Саветах факультэтаў і рэгулярна на пасяджэннях Каардынацыйнага савета па справах студэнцкай моладзі і выхаваўчай рабоце. Жыллёва-бытавая камісія ўніверсітэта вядзе ўлік маючых патрэбу і размеркаванне месцаў у інтэрнаце. Факты парушэнняў Правілаў унутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах першасна разглядаюцца адміністрацыяй інтэрната сумесна з членамі студэнцкага савета, далей - перадаюцца ў жыллёва-бытавую камісію для вызначэння меры дысцыплінарнага ўздзеяння да парушальніка.

Са студэнтамі ўніверсітэта пастаянна праводзіцца работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Вялікая колькасць дабрачынных мерапрыемстваў і колькасць устаноў, якім студэнтаў універсітэта аказваюць пастаянную шэфскую дапамогу, сведчыць аб дастаткова высокім узроўні маральнага выхавання студэнтаў. Ва ўніверсітэце праводзіцца бесперапынная работа па прафілактыцы супрацьпраўных і асацыяльных паводзін, створана і паспяхова функцыянуе сістэма выхаваўча-прафілактычнай работы на ўзроўні Савета ўніверсітэта па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх і адпаведных камісій на факультэтах.

У БДУКМ таксама праводзіцца мэтанакіраваная фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. Распрацавана і выконваецца Праграма мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Штогод павялічваецца колькасць спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў і спаборніцтваў, якія наведваюць студэнты і якія арганізуюцца універсітэтам. Аднак адсутнасць у БДУКМ уласных спартыўных залаў і стадыёна не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць спартыўныя інтарэсы студэнтаў.

З мэтай інфармавання прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта па асноўных пытаннях дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, духоўным і культурным жыцці грамадства ў універсітэце працуюць 4 інфармацыйна-прапагандысцкія групы. На сайце універсітэта размяшчаецца і рэгулярна абнаўляецца інфармацыя аб Адзіных днях інфармавання. На базе бібліятэкі ўніверсітэта дзейнічае пастаянная выстава літаратуры «Ідэалогія Беларусі». Рэгулярна арганізоўваюцца тэматычныя выставы, прымеркаваныя да важнейшых палітычных падзеяй, дзяржаўных свят. На ўсіх факультэтах аформленыя інфармацыйныя стэнды, дзе размяшчаецца інфармацыя аб найбольш важных падзеях і датах у жыцці краіны, Указы, Дэкрэты, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Пастановы ўрада. Куратары навучальных груп рэгулярна (штотыдзень) праводзяць інфармацыйныя гадзіны, дзе абмяркоўваюцца эканамічныя, сацыяльна-палітычныя і культурныя падзеі, што адбываюцца ў краіне і свеце.

Актывам студэнцкага самакіравання арганізаваны інфармацыйны цэнтр, які каардынуе дзейнасць усіх студэнцкіх сродкаў масавай інфармацыі ўніверсітэта: друкаваных выданняў, у тым ліку студэнцкай газеты «Альма папера», студэнцкага радыё і тэлебачання.

На базе сайта універсітэта www.buk.by функцыянуе сайт аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, дзе размяшчаюцца актуальныя інфармацыйныя і даведачныя матэрыялы, нарматыўныя дакументы метадычныя рэкамендацыі, анонсы найважнейшых падзей, якія адлюстроўваюць дзейнасць структурнага падраздзялення і ўніверсітэта. Абнаўленне інфармацыі на сайце ўніверсітэта адбываецца штодня.

Ва ўніверсітэце створана студэнцкая Добраахвотная дружына. Члены добраахвотнай дружыны праводзяць рэйд-праверкі ў навучальных карпусах і студэнцкіх інтэрнатах універсітэта, сумесна з супрацоўнікамі РУУС патрулююць тэрыторыю Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Пры аддзеле выхаваўчай работы з моладдзю функцыянуе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, якая праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне; арганізуе і праводзіць мерапрыемствы прафілактычнага характару; аказвае своечасовую комплексную асобасна-арыентаваную, сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную дапамогу студэнтам у пытаннях асобаснага развіцця, сацыялізацыі, прафесійнага станаўлення і жыццёвага самавызначэння.

Ідэалагічная і выхаваўчая работа праводзіцца сумесна з грамадскімі арганізацыямі ўніверсітэта. Выяўлена тэндэнцыя павелічэння колькасці членаў грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў універсітэта: першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі», студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі, першаснай арганізацыі Рэспубліканскага Грамадскага Аб'яднання «Белая Русь», актыву студэнцкага самакіравання. Асноўным напрамкам дзейнасці студэнцкага самакіравання ўніверсітэта з'яўляецца арганізацыя і правядзенне разнастайных культурна-забаўляльных праграм і праектаў.

Ва ўніверсітэце праводзіцца рад мерапрыемстваў для студэнцкага актыву на якіх абмяркоўваюцца і вызначаюцца шляхі ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы органаў студэнцкага самакіравання і грамадскіх арганізацый. Асаблівая ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню студэнцкай моладзі ўніверсітэта і цеснага супрацоўніцтва з установамі вышэйшай адукацыі г. Мінска. Прадстаўнікі органаў студэнцкага самакіравання і студэнцкіх грамадскіх арганізацый ўніверсітэта ўваходзяць у склад Савета ўніверсітэта, Каардынацыйнага савета па справах студэнцкай моладзі і выхаваўчай рабоце, Савета ўніверсітэта па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх, Камісіі па размеркаванні выпускнікоў БДУКМ. Працаўладкаваннем студэнтаў у летні перыяд займаецца Штаб працоўных спраў універсітэта, які функцыянуе пры грамадскім аб'яднанні «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі», 2 разы на год для студэнтаў праводзяцца «Кірмашы вакансій». ПА ГА «БРСМ» арганізуе ўдзел студэнтаў у III-м летнім працоўным семестры. Члены першаснай арганізацыі ўніверсітэта штогод прымаюць актыўны ўдзел у розных грамадска-значных мерапрыемствах, акцыях: святкаванні Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь; суботніках па добраўпарадкаванні горада і раёна; шматлікіх прафілактычных і дабрачынных акцыях.

Мастацкія калектывы ўніверсітэта з'яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі самых прэстыжных фестываляў і конкурсаў, удзельнікамі дзяржаўных святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць на галоўных сцэнічных пляцоўках краіны: Баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Навагодні дабрачынны Баль з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, святочныя канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню незалежнасці рэспублікі Беларусь, Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дню горада Мінска.

Студэнты і калектывы універсітэта пастаянна прымаюць удзел, становяцца пераможцамі і лаўрэатамі фестываляў, конкурсаў міжнароднага і рэспубліканскага значэння, асаблівую вядомасць і папулярнасць атрымаў моладзежны творчы праект - мюзікл «Дуброўскі» з удзелам студэнтаў і выпускнікоў БДУКМ.

Універсітэт забяспечвае якаснае правядзенне праграм мерапрыемстваў, якія мяркуюць знаходжанне творчых дэлегацый і гасцей як у горадзе Мінску, так і па абласцях Рэспублікі Беларусь.

У БДУКМ наладжана сістэма работы па выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства. У прыватнасці, загадам рэктара была створана камісія па супрацьдзеянні карупцыі і зацверджана палажэнне аб парадку стварэння дзейнасці камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Галоўнай мэтай ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» на 2016-2020 гг. навучальны год з'яўляецца выхаванне рознабакова развітай, маральна сталай, псіхічна і фізічна здаровай, творчай асобы студэнта з высокім асабістым пачуццем павагі да гісторыі, культуры і духоўных каштоўнасцей Беларусі. Актуальнымі на 2016-20 навучальны год з’яўляюцца наступныя задачы:

- рэалізацыя комплексу мер, накіраваных на ўдасканаленне якасці ажыццяўляемай ідэалагічнай і выхаваўчай работы, яе арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, метадычнае і кадравае забеспячэнне;

- стварэнне, развіццёі падтрымка спрыяльных ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў, забеспячэнне асваення студэнтамі духоўных каштоўнасцяў, ведаў па ідэалогіі і неабходных прафесійных ведаў і навыкаў, навыкаў здаровага ладу жыцця;

- выхаванне ўнавучэнцаў непрымання нацыяналістычных, экстрэмісцкіх і іншых дэструктыўных поглядаў і дзеянняў, ідэй, якія перашкаджаюць інтарэсам дзяржавы і грамадства;

- актывізацыя работы, накіраванай на матывацыю да вядзення здаровага ладу жыцця і прафілактыку шкодных звычак сярод студэнцкай моладзі, выкарыстанне магчымага станоўчага вопыту іншых устаноў вышэйшай адукацыі;

- прафілактыка асацыяльных і супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, прыцягненне большай колькасці студэнтаў да ўдзелу ў грамадска-значных палітычных мерапрыемствах, а таксама мерапрыемствах, накіраваных на павышэнне ўзроўню прававой культуры;

- актыўнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне са студэнцкімі грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, органамі студэнцкага самакіравання ўніверсітэта па ўкараненні новых форм работы, аказанне ім магчымай арганізацыйна-метадычнай падтрымкі, актывізацыя дзейнасці «Школы лідара» і «Школы прафорга»;

- удасканаленне работы інстытута куратарства, узмацненне ўзаемадзеяння з сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай;

- пастаяннаепавышэнне якасці і эфектыўнасці арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў ідэалагічнага і выхаваўчага характару.

Перспектыўны план ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» на 2016-2020 навучальны год уключае наступныя напрамкі дзейнасці:



  • арганізацыйная работа, навукова-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу;

  • ідэалагічная работа: грамадзянска-патрыятычнае, палітычнае, нацыянальнае і полікультурнае выхаванне;

  • духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне, фарміраванне культуры вольнага часу і побыту студэнтаў;

  • гендарнае і сямейнае выхаванне;

  • фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці;

  • сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка студэнцкай моладзі, выхаванне псіхалагічнай культуры;

  • прававое выхаванне і прафілактычная работа;

  • працоўнае і прафесійнае выхаванне, прафарыентацыйная работа;

  • арганізацыйная і метадычная падтрымка органаў студэнцкага самакіравання, грамадскіх маладзёжных арганізацый універсітэта;

  • экалагічнае выхаванне;

  • формы кантролю за выкананнем плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы.




№ п/п

Напрамкі работы, мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Адказны, выканаўцы

Заўвагі

(адзнака аб выкананні)



II. Арганізацыйная работа, навукова-метадычнае і інфармацыйнае

забяспячэнне выхаваўчага працэсу



2.1

Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў да пачатку навучальнага года для адказных за выхаваўчую работу ва ўніверсітэце

Штогод, верасень

Рэктарат,

АВРМ,


дэканаты




2.2

Арганізацыя сустрэч членаў працоўнага калектыва і студэнцкай моладзі з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, членамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Мінгарвыканкама, Адміністрацыі Кастрычнікага раёна г. Мінска

Штогод,

згодна з папярэдняй дамоўлен-насцю



Адміністрацыя універсітэта,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, дэканаты, студэнцкія грамадскія арганізацыі






2.3

Арганізацыя сустрэч членаў працоўнага калектыва і студэнцкай моладзі з членамі рэктарата

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю




2.4

Арганізацыя работы Саветаў, камісій:

- Каардынацыйнай рады па справах студэнцкай моладзі і выхаваўчай рабоце;

- Савета ўніверсітэта па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

- Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі БДУКМ;

- Камісіі па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагольнай залежнасці сярод навучэнцаў і супрацоўнікаў БДУКМ;

- Савета куратараў універсітэта;

- Саветаў куратараў на факультэтах;

- Савета ветэранаў універсітэта;

- Савет па грамадскім сувязям;

- Камісій па прафілактыцы правапарушэнняў на факультэтах;

- Камісіі па аздараўленні і санаторным лячэнні;

- Жыллёва-побытавай камісіі



Штогод,

згодна з планам работы Саветаў, камісій



Рэктарат,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, дэканаты,

кіраўнікі Саветаў, камісій





2.5

Правядзенне семінараў для маладых куратараў вучэбных груп. Арганізацыя работы «Школы маладога куратара»

Штогод,

згодна з асобным планам работы



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю




2.6

Абагульненне і распаўсюджванне вопыта лепшых куратараў вучэбных груп па планаванні, арганізацыі і навукова-метадычным забеспячэнні

выхаваўчага працэсу



Штогод,

згодна з планам работы Савета куратараў



Прарэктар,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты





2.7

Арганізацыя павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў універсітэта, адказных за выхаваўчую работу

Штогод,

згодна з асобнымі планамі



Дэканаты,

аддзел кадраў






2.8

Распрацоўка метадычных матэрыялаў, абнаўленне нарматыўна-прававой базы па арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы

Штогод,

на працягу навучальнага

года


Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю





2.9

Удзел у Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту

Па асобнаму плану

Прарэктар,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

бібліятэка





2.10

Арганізацыя працоўнага спаборніцтва ў калектыве:

- уручэнне Калядных прэмій;

- унясенне пераможцаў працоўнага спаборніцтва ў Памятную кнігу ўніверсітэта


Штогод,

снежань


Рэктарат,

прафкам супрацоўнікаў универсітэта






2.11

Правядзенне інфармацыйных гадзін па асноўных пытаннях дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, духоўнага і культурнага жыцця грамадства

Штогод,

у адпавед-насці з планамі

выхаваўчай работы куратараў вучэбных груп


Куратары вучэбных груп




2.12

Правядзенне Адзіных дзён інфармавання для прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта па асноўных пытаннях дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, духоўнага і культурнага жыцця грамадства

Штогод,

згодна з

асобным планам


Кіраўнікі

інфармацыйна-прапагандысцкіх груп








2.13

Падрыхтоўка і забеспячэнне інфармацыйна-метадычнымі матэрыяламі кіраўнікоў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце для правядзення Адзіных дзён інфармавання

Штогод,

штомесячна



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю





2.14

Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне суб’ектаў выхаваўчага працэсу ўніверсітэта па пытаннях ідэалагічнай работы

Штогод,

у адпавед-насці з планам работы бібліятэкі ўніверсітэта



Бібліятэка ўніверсітэта




2.15

Арганізацыя падпіскі на цэнтральныя, рэспубліканскія, гарадскія, раённыя перыядычныя друкаваныя выданні

Штогод,

у адпавед-насці з планам работы бібліятэкі ўніверсітэта



Бібліятэка ўніверсітэта




2.16

Узаемадзеянне з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі СМІ, асвятленне значных падзей жыцця ўніверсітэта

Штогод,

на працягу навучальнагагода



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты





2.17

Абнаўленне матэрыялаў на інфармацыйных стэндах ў вучэбных карпусах універсітэта і ў студэнцкіх інтэрнатах

Штогод,

на працягу навучальнагагода




Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

студэнцкія інтэрнаты,

студэнцкія грамадскія арганізацыі ўніверсітэта






2.18

Арганізацыя работы «БДУКМ-TV», студэнцкага радыё, газеты «Alma Papera»

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






2.19

Размяшчэнне, рэгулярнае папаўненне і абнаўленне на сайце ўніверсітэта інфармацыі па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел тэхнічных сродкаў навучання,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю






2.20

Абнаўленне інфармацыі ў афіцыйных студэнцкіх аб’яднаннях універсітэта у сацыяльных сетках

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






2.21

Абнаўленне інфармацыі на сайце ўніверсітэта аб дзейнасці студэнцкіх грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў

Штогод,

штомесячна



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






2.22

Правядзенне інфармацыйных тэматычных сустрэч для студэнтаў з удзелам адміністрацыі ўніверсітэта, юрыстаў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў

Штогод,

згодна папярэдняй дамоў-леннасці



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты





III. Ідэалагічная работа: грамадзянска-патрыятычнае, палітычнае,

нацыянальнае і полікультурнае выхаванне



3.1

Арганізацыя сустрэч і выступленняў ва ўніверсітэце дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, дэпутатаў, прадстаўнікоў партый і органаў улады


Штогод,

згодна з папярэдняй дамоўлен-насцю



Рэктарат,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





3.2

Арганізацыйнае суправаджэнне выбараў (Дэпутатў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь; Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)


Па асобнаму плану

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю




3.3

Удзел у рабоце раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх семінараў, круглых сталоў, канферэнцый па праблемах ідэалогіі і выхавання студэнцкай моладзі

Штогод,

згодна з асобным планам



Рэктарат,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты





3.4

Работа па выхаванні павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (Сцяга, Герба, Гімна):

- арганізацыя і правядзенне тэматычных выстаў;

- выкарыстоўванне атрыбутаў дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў


Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

бібліятэка,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





3.5

Азнаямленне студэнтаў I курса з гісторыяй універсітэта, яго сімволікай, традыцыямі

Штогод,

верасень



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






3.6

Развіццё традыцый універсітэта:

- наяўнасць сімволікі на мерапрыемствах;

- правядзенне выстаў, экспазіцый, прысвечаных гісторыі ўніверсітэта і інш.


Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

бібліятэка,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





3.7

Святкаванне Дня Сцяга і Герба БДУКМ

Штогод,

верасень



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






3.8

Узаемадзеянне з Саветам ветэранаў універсітэта:

-падтрымка ў належным стане Ганаровай Дошкі ветэранаў;

- арганізацыя сумесных мерапрыемстваў


Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





3.9

Арганізацыя сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ахова мемарыяльнай дошкі Героя Савецкага Саюза Макеева В.Я.



Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






3.10

Правядзенне акцый па добраўпарадкаванні ваенных могілак, помнікаў, мемарыяльных дошак

Штогод,

па асобнаму плану



Студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта




3.11

Работа з дапрызыўнай моладдзю. Рэалізацыя дагавораў аб супрацоўніцтве паміж Дзяржкамітэтам памежных войскаў, Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь, Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь

Штогод,

згодна з папярэдняй дамоўлен-насцю



Дэканаты,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта








3.12

Арганізацыя правядзення і ўдзел на розных узроўнях (універсітэцкім, гарадскім, рэспубліканскім, міжнародным) у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным, агульнарэспубліканскім, святам, памятным датам у Рэспубліцы Беларусь:

- Дзень ведаў;

- Дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў;

-Дзень абаронцы Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь;

-Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі;

- Дзень чарнобыльскай трагедыі;

- Дзень Перамогісавецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

-Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;

- Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны;

-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і інш.


Штогод,

згодна з календаром святочных і памятных дат




Рэктарат,

аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

прадзюсерскі цэнтр «Арт-мажор»,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта








3.13

Удзел студэнтаў у гарадскіх, раённых мерапрыемствах, рэспубліканскіх фестывалях і акцыях грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці: «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», «За любімую Беларусь!», «Беларусь – мая Айчына», «Ганаруся табой, Беларусь!», «Беларусь моцная, Беларусь свабодная», «Будучыня краіны – за моладдзю!», «Да абароны Айчыны – гатовы!», «Служым Беларусі» і інш.

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

прадзюсерскі цэнтр «Арт-мажор»,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





3.14

Удзел універсітэцкіх мастацкіх калектываў, каманд і іншых фарміраванняў у міжнародных мерапрыемствах, якія праводзяцца краінамі блізкага і далёкага замежжа


Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

прадзюсерскі цэнтр «Арт-мажор»,

дэканаты





3.15

Правядзенне экскурсій, наведванне музеяў, выстаў, азнаямленне з культурнымі каштоўнасцямі і гістарычнымі помнікамі г.Мінска, Рэспублікі Беларусь

Штогод,

на працягу навучальнага года



Дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

прафкам супрацоўнікаў,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






ІV. Духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне,

арганізацыя культуры вольнага часу і побыту студэнтаў



4.1

Арганізацыя і правядзенне валанцёрскай дапамогі, дабрачынных акцый у школах-інтэрнатах, дзіцячых дамах, дамах састарэлых


Штогод,

на працягу навучальнага года



Дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





4.2

Аказанне падтрымкі і дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, ветэранам працы, адзінокім грамадзянам і іншым катэгорыям насельніцтва, якія адчуваюць патрэбу ў павышанай сацыяльнай увазе

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






4.3

Рэалізацыя Праграмы супрацоўніцтва паміж
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і
Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015-2020 гг.

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






4.4

Арганізацыя і правядзенне творчых сустрэч, майстар-класаў, літаратурных вечарын, дыскусій са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва

Штогод,

згодна з папярэдняй дамоўлена

сцю


Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






4.5

Арганізацыя мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных юбілейных дат вядомых беларускіх дзеячаў, пісьменнікаў

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

дэканаты,

аддзел па рабоце з інтэрнатамі,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






4.6

Распрацоўка і рэалізацыя маладзёжных праектаў сацыяльна-грамадскага значэння

Штогод,

на працягу навучальнага года



Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта






4.7

Арганізацыя адукацыйных экскурсій для студэнтаў па культурных мясцінах Рэспублікі Беларусь і краін блізкага замежжа

Штогод,

згодна з папярэдняй дамоўлена

сцю


Прафкам супрацоўнікаў,

прафкам студэнтаў







4.8

Арганізацыя ўдзелу і правядзенні на розных узроўнях (універсітэцкім, гарадскім, рэспубліканскім) творчых мерапрыемстваў, якія прысвечаны дзяржаўным святам:

- Дня города-героя Мінска;

- Дня жанчын;

- Свята працы і інш.



Штогод,

згодна з календаром святочных дат





Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю,

прадзюсерскі цэнтр «Арт-мажор»,

дэканаты,

студэнцкія грамадскія арганізацыі і аб’яднанні ўніверсітэта





  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка