Пірштук А. Ю., Носан Д. С. Аналіз крытэрыяў якасці разнастайных відаў




Дата канвертавання05.03.2017
Памер14.1 Kb.
Пірштук А. Ю., Носан Д. С.

АНАЛІЗ КРЫТЭРЫЯЎ ЯКАСЦІ РАЗНАСТАЙНЫХ ВІДАЎ

МЫЛА НА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНА ВЫРАБЛЕНЫХ УЗОРАХ

Навуковы кіраўнік асіст. Марозава Р. П.

Кафедра біяарганічнай хіміі

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
Актуальнасць. Аналіз рынку тавараў паўсядзённага попыту паказвае праблемы, якія існуюць у гэтай галіне ў нашай краіне, а менавіта нізкія тэмпы росту, адсутнасць шырокага асартыменту сярод беларускіх вытворцаў і, адпаведна, імпартазалежнасць галіны. Тэндэнцыя апошніх гадоў – павышаны попыт на мыла ручной працы, які фарміруецца на цікавасці да ўсяго натуральнага і экалагічна чыстага.

Мэта: даследаванне метадаў вытворчасці розных відаў мыла і выраб узораў, што найлепшым чынам спалучаюць у сабе ўсе крытэрыі ацэнкі якасці.

Матэрыял і метады. Узоры мыла, раслінныя і жывёльныя тлушчы, растворы шчолачаў, фарбавальнікі, эфірныя алеі, гліцэрын, дапаможныя кіслі. У эксперыменце выкарыстоўваецца пераплаўка, а таксама гарачы прамы спосаб вырабу з наступным высальваннем.



Вынікі. Выраблены шэраг узораў мыла з варыябельным складам.

Высновы:

1. Найлепшыя мыйныя якасці праявілі два ўзоры, вырабленыя з маргарыну і сланечнікавага алею.



2. Вырабленыя ўзоры ствараюць прымальны ўзровень рН і валодаюць антысептычнымі ўласцівасцямі, добра пеняцца і змываюцца вадой, маюць прыемны пах і не сушаць скуру.

3. Тэма мае перспектывы далейшых даследаванняў для пошуку мыла, якое ідэальна спалучае лепшыя якасці, чаму спрыяе рост попыту.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка