Пытанні да экзамена




Дата канвертавання25.01.2017
Памер48.6 Kb.

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА


Па курсу: “Гісторыі беларускай літаратуры”

Спецыяльнасць: “Беларуская мова і літаратура”, 4 курс



(2016–2017 нав. год, зімовая сесія)


  1. Літаратурны працэс на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Роля “Нашай нівы” ў развіцці нацыянальнай культуры і літаратуры. “Нашаніўская” дыскусія. Паэзія, проза, драматургія “нашаніўскай” пары.

  2. Жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча. Шматграннасць дзейнасці (пераклады, публіцыстыка, літаратурная крытыка).

  3. Роля М. Багдановіча ў развіцці нацыянальнай паэзіі. Зборнік “Вянок”.

  4. Проза М. Багдановіча (“Музыка”, “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Марынка”, інш.).

  5. Паэзія А. Гаруна. Зборнік “Матчын дар”.

  6. Проза і драматургія А. Гаруна (“Пан Шабуневіч”, “Свята”, “У Панасавым сяле”, п’есы “Хлопчык у лесе”, “Шчаслівы чырвонец”).

  7. Паэзія Цёткі (зб. “Хрэст на свабоду”, “Скрыпка беларуская”, вершы пазнейшага перыяду творчасці).

  8. Проза Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”, “Міхаська”, “Зялёнка”, інш.).

  9. Грамадска-культурнае і палітычнае жыццё на Беларусі ў 20–30-я гады, яго ўплыў на літаратурны працэс. Літаб’яднанні 20-х гадоў (“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, “БелАПП”), іх роля ў развіцці літаратуры.

  10. Жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы. Драма паэта ў 30-я гады. Шматграннасць творчасці.

  11. Лірыка Я. Купалы дарэвалюцыйнай пары (зб. “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”). Эвалюцыя паэта.

  12. Драматычныя і фальклорна-рамантычныя паэмы Я. Купалы (“Адвечная песня”, “Сон на кургане”, “На куццю”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, інш.).

  13. Праблематыка і жанравыя асаблівасці драматургіі Я. Купалы (“Паўлінка”, “Прымакі”, “Раскіданае гняздо”).

  14. Творчасць Я. Купалы 20-х гадоў (зб. “Спадчына”, паэма “Безназоўнае”, публіцыстыка). Аўтарская канцэпцыя Беларусі і лёсу беларусаў у п’есе Я. Купалы “Тутэйшыя”. Сцэнічная гісторыя. Сістэма вобразаў. Сэнс назвы. Жанр твора.

  15. Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа. Шматграннасць творчасці.

  16. Станаўленне і развіццё мастацкай індывідуальнасці Я. Коласа-лірыка (зб. “Песні жальбы”, “Водгулле”).

  17. Станаўленне і развіццё мастацкай індывідуальнасці Я. Коласа-празаіка. “Малая” проза Я. Коласа (“Малады дубок”, “Пісаравы імяніны”, “Крывавы вір”, “Сяргей Карага”, інш.). Алегарычныя навелы Я. Коласа “Казкі жыцця”.

  18. Паэма “Новая зямля” Я. Коласа. Праблематыка. Сістэма вобразаў. Мастацкія асаблівасці. Філасофскі змест твора.

  19. Коласаўскае вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”. Мастацкія асаблівасці твора.

  1. Праблематыка, сістэма вобразаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.

  2. Асаблівасці ранняй прозы М. Гарэцкага (“У лазні”, “Роднае карэнне”, цыкл “Што яно?”, інш.). Драматызаваная аповесць “Антон”.

  3. Антываенныя творы М. Гарэцкага (“Літоўскі хутарок”, “Генерал”, “Рускі”, інш.). Дакументальна-мастацкія запіскі “На імперыялістычнай вайне”.

  4. Творчасць М. Гарэцкага савецкага перыяду. Чалавек і час ў аповесці “Дзве душы”. Творы 30-х гадоў (“Камароўская хроніка”, “Скарбы душы”).

  5. Трагізм лёсу М. Зарэцкага. Сацыяльная, маральна-этычная праблематыка, асаблівасці стылю М. Зарэцкага (“Двое Жвіроўскіх”, “Кветка пажоўклая”, “Дзіўная”, “Голы звер”).

  6. Тэма калектывізацыі і яе вырашэнне ў рамане “Вязьмо” М. Зарэцкага. Мастацкія асаблівасці. Сістэма вобразаў.

  1. Жанравая разнастайнасць твораў К. Крапівы 20-х гадоў (байкі, сатырычныя вершы і апавяданні). Раман “Мядзведзічы” ў творчай эвалюцыі пісьменніка.

  2. Драматургія К. Крапівы (“Канец дружбы”, “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”).

  3. Творчасць К. Чорнага 20–30-х гадоў (раман “Зямля”, аповесць “Лявон Бушмар”, “Трэцяе пакаленне”, аповесць “Люба Лук’янская”).

  4. Творчасць К. Чорнага ваеннага часу (раманы “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”). Наватарства пісьменніка ў паказе вайны.

  5. Трагізм лёсу А. Мрыя. Праблемна-тэматычны дыяпазон апавяданняў пісьменніка (“Працоўны дзень вясковага лекара”, “Тварам да вёскі”, “Камандзір”, “Рабін”, інш.). Сатырычнае выкрыццё абывацельшчыны і правінцыялізму ў рамане “Запіскі Самсона Самасуя”.

  6. Месца паэтаў-узвышэнцаў У. Дубоўкі і Я. Пушчы ў літаратурным працэсе 20-х гадоў. Ацэнка тагачаснай крытыкай і сучасным літаратуразнаўствам спадчыны паэтаў.

  7. Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка).


Выкладчык А.С. Кавалюк


СПІС ТВОРАЎ ДЛЯ САМАСТОЙНАГА ЧЫТАННЯ

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ


для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” АЗН



ЦЁТКА: вершы, апавяданні “Прысяга над крывавымі разорамі”, “Міхаська”, “Зялёнка”, інш.

М. БАГДАНОВІЧ: вершы, паэмы “Вераніка”, “Камарык-насаты тварык”, апавяданні “Апокрыф”, “Аб залатару і іконніку”, “Музыка”, “Марынка”, інш.

А. ГАРУН: вершы, апавяданні “Першы снег”, “Пан Шабуневіч”, “Свята”, “П’ер і Каламбіна”, “У Панасавым сяле”, п’есы “Хлопчык у лесе”, “Шчаслівы чырвонец”.

Я. КУПАЛА: вершы, паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Адвечная песня”, “На куццю”, “Сон на кургане”, “Яна і я”, “Безназоўнае”, п’есы “Паўлінка”, “Прымакі”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”, інш.

Я. КОЛАС: вершы, паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Казкі жыцця”, апавяданні “Соцкі падвёў”, “Пісаравы імяніны”, “Нёманаў дар”, “Малады дубок”, “Крывавы вір”, “Сяргей Карага”, трылогія “На ростанях”, інш.

М. ЗАРЭЦКІ: апавяданні “Дзіўная”, “Кветка пажоўклая”, “Ворагі”, “Двое Жвіроўскіх”, “На маладое”, аповесць “Голы звер”, раман “Вязьмо”.

А. МРЫЙ: апавяданні “Працоўны дзень вясковага лекара”, “Тварам да вёскі”, “Камандзір”, “Рабін”, раман “Запіскі Самсона Самасуя”.

У. ДУБОЎКА: вершы, паэмы “Кругі”, “Штурмуйце будучыні аванпосты”, “І пурпуровых ветразей узвівы”.

Я. ПУШЧА: вершы, паэмы “Цень Консула”, “Сады вятроў”.

М. ГАРЭЦКІ: апавяданні “У лазні”, “Роднае карэнне”, цыкл “Што яно?”, (“Літоўскі хутарок”, “Генерал”, “Рускі”, “Дзёгаць”, “Маці”, аповесці “Антон”, “На імперыялістычнай вайне”, “Дзве душы”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы душы”, інш.

К. ЧОРНЫ: апавяданні “Пачуцці”, “Хвоі гавораць”, “Маленькая жанчына”, “Вялікае сэрца”, аповесці “Лявон Бушмар”, “Люба Лук’янская”, раманы “Зямля”, “Трэцяе пакаленне”, “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”.

К. КРАПІВА: вершы, байкі, апавяданні “Мой сусед”, “Людзі-суседзі”, “Певень”, раман “Мядзведзічы”, п’есы “Канец дружбы”, “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка