Пытанні да экзамену “Дызайн газеты”




Дата канвертавання15.12.2018
Памер27.52 Kb.
Пытанні да экзамену

Дызайн газеты”

4 курс, 8 семестр

(завочная форма атрымання адукацыі)




  1. Паняцце дызайну перыядычных выданняў. Функцыі афармлення перыядычных выданняў.

  2. Прынцыпы і правілы эфектыўнага афармлення перыядычных выданняў.

  3. Пастаянныя элементы выдання і іх характарыстыка. Асаблівасці афармлення пастаянных элементаў газеты.

  4. Памерныя характарыстыкі выдання.

  5. Асноўныя і службовыя элементы газеты. Раздзяляльныя сродкі дызайну.

  6. Шрыфтаграфія газеты. Гарнітура, кегль шрыфту і іншыя паняцці шрыфтаграфіі.

  7. Функцыi шрыфту. Утылітарна-эстэтычная функцыя шрыфту.

  8. Будова шрыфту. Асноўныя і дадатковыя элементы шрыфту. Класіфікацыя шрыфтоў.

  9. Шрыфтавая культура. Патрабаванні да шрыфтоў.

  10. Акцэнтаванне ў газеце. Сродкі выдзялення ў нумары і на старонках. Шрыфтавыя сродкі выдзялення. Спосабы выдзялення тэксту на паласе.

  11. Шрыфтавое афармленне газет розных тыпаў.

  12. Шрыфтавое афармленне часопісаў розных тыпаў.

  13. Паняцце загаловачнага комплексу выдання. Функцыi загаловачнага комплексу. Патрабаванні да вёрсткі і моўнага афармлення загаловачнага комплексу.

  14. Вiды, формы і кампазiцыя загалоўка. Шрыфтавая арганізацыя газетных загалоўкаў. Патрабаванні да шрыфтавога афармлення загаловачнага комплексу.

  15. Паняцце ілюстрацыі. З гісторыі ілюстрацыі. Ілюстрацыя ў графічным кантэксце перыядычнага выдання. Функцыi iлюстрацыi.

  16. Тыпы, формы і стылі ілюстравання.

  17. Жанры фотаілюстрацый.

  18. Жанры маляваных ілюстрацый.

  19. Жанры інфармацыйнай графікі. Выкарыстанне інфаграфікі ў друкаваных СМІ.

  20. Ілюстраванне газеты і часопіса: асноўныя прынцыпы і патрабаванні.

  21. Паняцце кампазіцыі выдання. Віды кампазіцыі.

  22. Законы кампазіцыі. Структурныя элементы кампазiцыi.

  23. Кампазiцыя газетнага нумара.

  24. Кампазiцыя часопіснага нумара.

  25. Колер у выданнях газетнага і часопіснага тыпу. Спецыфіка ўспрымання колеру чытачом. Функцыі колеру ў выданні.

  26. Сучасныя выяўленчыя сродкі ў газетах рознага тыпу і фармату.

  27. Сучасныя выяўленчыя сродкі ў часопісах рознага тыпу і фармату.

  28. Паняцце мадэлі выдання. Мадэляванне газетнага выдання. Тыпы выданняў і асаблівасці іх макетавання. Разлік плошчы публікацыі.

  29. Аб’ём, фармат газеты А2. Асаблівасці афармлення і структуравання палос.

  30. Аб’ём, параметры газеты А3. Асаблівасці афармлення і структуравання палос.

  31. Асаблівасці структуравання палос і афармлення газеты А4.

  32. Асаблівасці афармлення першай і апошняй старонак. Афармленне развароту.

  33. Асаблівасці афармлення блокаў публікацый. Анансаванне ў газеце.

  34. Афармленне спецыялізаваных выданняў. Онлайн-выданні і іх дызайн.

  35. Асаблівасці афармлення тэматычнага нумара і спецвыпускаў. Асаблівасці афармлення тэматычнай паласы. Спецыфіка афармлення святочнага нумара.

  36. Асаблівасці афармлення камерцыйных выданняў.

  37. Рэкламная аб’ява ў кампазіцыйнай структуры газеты. Асаблівасці афармлення рэкламных выданняў.

  38. Асаблівасці дызайну рэгіянальнага выдання (на выбар).

Загадчык кафедры Л.В. Скібіцкая


Дацэнт С.С. Клундук


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка