Пытанні да экзамену Па курсе: «Філалагічны аналіз тэксту»




Дата канвертавання02.04.2017
Памер30.87 Kb.
Пытанні да экзамену
Па курсе: «Філалагічны аналіз тэксту»
Спецыяльнасць: «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» (4 курс, АЗН)


  1. Філалагічны аналіз тэксту як навучальная дысцыпліна. Аб’ект, прадмет, мэты і задачы курса. Сувязь філалагічнага аналізу тэксту з іншымі дысцыплінамі.

  2. Суадносіны філалагічнага аналізу тэксту і іншых відаў аналізу тэксту.

  3. Спецыфіка філалагічнага аналізу тэксту.

  4. Паняцце пра тэкст ў лінгвістыцы і семіётыцы.

  5. Тэкст як частка дыскурсу.

  6. Сучасныя накірункі даследавання тэксту.

  7. Асноўныя і факультатыўныя катэгорыі тэксту.

  8. Праблема класіфікацыі і тыпалогіі тэкстаў.

  9. Сутнасныя прыкметы немастацкай і мастацкай камунікацыі.

  10. Экстралінгвістычныя параметры ў аналізе мастацкага тэксту.

  11. Комплексны аналіз мастацкага тэксту.

  12. Медыятэкст як асобны від тэксту.

  13. Медыятэкст як аб’ект даследавання медыялінгвістыкі і іншых навук.

  14. Экстралінгвістычныя фактары медыятэксту.

  15. Сутнасныя прыкметы медыятэксту.

  16. Медыятэкст як тэкст адкрытага тыпу. Паняцце прэцэдэнтнасці тэксту.

  17. Інтэртэкстуальнасць медыятэксту і мастацкага тэксту. Тыпы інтэртэкстаў.

  18. Крытэрыі тыпалогіі медыятэкстаў.

  19. Класіфікацыя медыятэкстаў па тыпавой арганізацыі зместу: навінавыя, аналітычныя, крытычныя, палітыка-публіцыстычныя і г.д.

  20. Класіфікацыя медыятэкстаў па прыкмеце зваротнай сувязі; па тыпе кантакту; па форме стварэння і распаўсюджвання інфармацыі; па канале распаўсюджвання; па інстытуцыянальным тыпе тэксту і інш.

  21. Метады даследавання медыятэксту.

  22. Медыятэкст як аб’ект філалагічнага аналізу.

  23. Функцыі публіцыстычнага тэксту.

  24. Жанравыя разнавіднасці публіцыстычных тэкстаў.

  25. Стылеўтваральныя фактары публіцыстычных тэкстаў: экстралінгвістычныя, уласна лінгвістычныя, суб'ектная інфармацыя, аб'ектная інфармацыя, наяўнасць падтэксту.

  26. Звязнасць і цэласць публіцыстычнага тэксту. Спосабы выражэння звязнага тэксту.

  27. Законы звязнага тэксту: закон звязнасці, закон антаганізму.

  28. Закон паўтаральнасці сэнсу.

  29. Закон эканоміі і закон збыткоўнасці.

  30. Тэкставыя катэгорыі ў публіцыстычным тэксце і сродкі іх выражэння.

  31. Кампазіцыя публіцыстычнага тэксту.

  32. Комплексны аналіз публіцыстычнага тэксту.

  33. PR-тэкст у сістэме публічных камунікацый. Групы PR-тэкстаў.

  34. Структура PR-тэкстаў. Аналіз моўных сродкаў PR-тэкстаў, яго спецыфіка.

  35. Рэкламны тэкст. Тыпы рэкламы.

  36. Віды рэкламы па канале атрымання інфармацыі. Друкаваная рэклама, яе спецыфіка.

  37. Асноўныя прыёмы стварэння рэкламнага тэксту: прыём унушэння, прыём стварэння станоўчага прагматычнага фону.

  38. Тэксты СМІ ў сучаснай ментальна-моўнай прасторы.

Загадчык кафедры Л.В. Скібіцкая



Дацэнт С.С. Клундук


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка