Пытаннi да экзамену па рыторыцы для студэнтаў спецыяльнасці “беларуская філалогія”




Дата канвертавання05.05.2017
Памер28.12 Kb.
ПЫТАННI ДА ЭКЗАМЕНУ ПА РЫТОРЫЦЫ

ДЛЯ СТУДЭНТАЎ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ”



(СТАЦЫЯНАРНАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ)


  1. Сэнсавы змест паняцця “рыторыка”. Праблема матывацыі рытарычнага развіцця асобы.

  2. Своеасаблівасць рыторыкі як навукі і мастацтва.

  3. Перыядызацыя гісторыі рыторыкі. Асноўныя разнавіднасці рытарычных помнікаў.

  4. Методыка ажыццяўлення гісторыка-рытарычнага аналізу тэксту.

  5. Вытокі старажытнагрэчаскага красамоўства і яго росквіт у VIV ст. да н. э.

  6. Нараджэнне рыторыкі як навукі. Роля сафістаў у яе станаўленні.

  7. Рытарычны партрэт Горгія. “Пахвала Алене”.

  8. Супрацьстаянне сафістычнай рыторыцы ў асобах Сакрата і Платона.

  9. “Канон дзесяці атычных прамоўцаў”. Адметныя асаблівасці прамоўніцкай спадчыны Лісія.

  10. Ісакрат як заснавальнік методыкі выкладання рыторыкі. Асноўныя прынцыпы яго ўрачыстага красамоўства.

  11. Трагізм і веліч жыццёвага і прамоўніцкага лёсу Дэмасфена.

  12. Дэмасфен як майстар палітычнага і судовага красамоўства. Прамова “За Кцесіфонта аб вянку”.

  13. Рытарычная дзейнасць Арыстоцеля. Праблематыка першай і другой кніг трактата “Рыторыка”.

  14. Вучэнне Арыстоцеля аб стылі.

  15. Рытарычная трылогія трактатаў Цыцэрона.

  16. Першая прамова Цыцэрона супраць Катыліны як бліскучы ўзор палітычнай інвектывы.

  17. Рыторыка эпохі сярэднявечча: тэндэнцыі і прадстаўнікі.

  18. Прамоўніцкая спадчына Кірылы Тураўскага.

  19. Прамоўніцкае мастацтва эпохі Адраджэння і Новага часу (аглядная характарыстыка).

  20. Рытарычныя прыёмы ў старабеларускім красамоўстве ХV–ХVII стст.

  21. “Слуцкі кампендыум”  першы падручнік па рыторыцы на тэрыторыі Беларусі.

  22. “Сціслае настаўленне да красамоўства” М. В. Ламаносава. Развіццё тэорыі рыторыкі ў Расіi ХIX ст.

  23. Росквіт расійскага судовага красамоўства ў 2-й палове ХIX ст.

  24. Акадэмічнае красамоўства ў Расіі 2-й паловы ХIX ст. пачатку ХX ст.

  25. Прычыны адраджэння рыторыкі ў ХХ ст. “Новая рыторыка” і яе ўклад у развіццё тэорыі аргументацыі.




  1. Паняцце і спосабы рэалізацыі вуснага публічнага маўлення (ВПМ). Формы пісьмовай фіксацыі выступленняў.

  2. Праблема ўдасканалення імправізацыйных здольнасцей асобы.

  3. Асноўныя сітуацыйныя асаблівасці ВПМ. Моўныя рысы ВПМ, звязаныя з яго кантактнасцю.

  4. Моўныя рысы ВПМ, звязаныя з яго незваротнасцю.

  5. Асноўныя рысы ВПМ, уласцівыя вуснаму маўленню ўвогуле. Уплыў на ВПМ вуснай гутарковай мовы.

  6. Віда-жанравая класіфікацыя публічных выступленняў.

  7. Думкава-маўленчая схема як аснова структуравання рытарычнай дзейнасці.

  8. Структура рытарычнай дзейнасці на этапе вынаходніцтва. Вызначэнне тэмы і назвы прамовы.

  9. Вызначэнне мэтавай устаноўкі прамовы і функцыянальны падзел рытарычных твораў.

  10. Крыніцы вынаходніцтва зместу прамовы.

  11. Афарыстыка як скарбніца рытарычнага вынаходніцтва.

  12. План  аснова кампазіцыі прамовы. Патрабаванні да лагічна карэктнага плана выступлення.

  13. Правіла “залатога сячэння” у суадносінах частак прамовы. Кампазіцыйнае абрамленне выступлення.

  14. Спосабы разгортвання асноўнай часткі прамовы.

  15. Агульнакампазіцыйныя прынцыпы і прыёмы інверсіі і рэтардацыі.

  16. Тропы як сродкі стварэння нагляднасці маўлення.

  17. Рытарычныя фігуры і іх роля ва ўзмацненні выразнасці выказвання.

  18. Асноўныя рэкамендацыі па запамінанні падрыхтаванага выступлення.

  19. Агульная характарыстыка інфармацыйных прамоў і рытарычныя прынцыпы іх стварэння.

  20. Агульная характарыстыка агітацыйных прамоў і рытарычныя прынцыпы іх стварэння.

  21. Агульная характарыстыка забаўляльных і запаветных прамоў.

  22. Агульная характарыстыка дыялагічнага маўлення.

  23. “Прамоўніцкі шок”: прадухіленне і пераадоленне.

  24. Складаныя часткі тэхнікі маўлення і методыка працы над ёю.

  25. Вонкавы выгляд прамоўцы. Класіфікацыя жэстаў па іх прызначэнні.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка