Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі




Дата канвертавання28.12.2018
Памер45.51 Kb.
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі.

ФІТ 1 курс

Астрога В.М.
1. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарычная перыядызацыя.

2. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы.

3. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

4.Першабытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, яго матэрыяльная і духоўная культура.

5. Рассяленне славян і славянізацыя балтаў (VІ-VІІІ стст.). Усходнеславянская супольнасць.

6. Духоўная культура ўсходніх славян у перыяд ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

7. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Утварэнне беларускай народнасці.

8. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і назвы “Белая Русь”.Трансфармацыя ідэнтычнасці і саманазвы беларускага этнасу.

9. Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.

10. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ.

12. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Уніі з Польшчай.

13. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ у ХІІІ-ХVІ стст. Заканадаўства і судовая сістэма.

14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Магдэбургскае права.

15. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

16. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.

17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Люблінская ўнія 1569г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай.

18. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная ўнія 1596 г. і яе значэнне.

19. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст. Войны XVII–пачатку ХУІІІ ст. і іх наступствы для беларускіх зямель.

20. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

21. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самаўладдзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.

22. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.

23. Грамадскі рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму.

24. Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне ХІХ ст. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

25. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.

26. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. ХІХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

27. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).

28. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ ст.

29. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Расійскай імперыі. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыянальны рух ва ўмовах рэвалюцыі. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

30. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

31. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Органы Часовага ўрада і Саветы. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

32. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі.

33. Скліканне і вынікі працы Першага Ўсебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.

34. Абвяшчэнне БНР – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.

35. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Абвяшчэнне ССРБ. Утварэнне ЛітБел. Другое абвяшчэнне БССР.

36. Эканамічная палітыка бальшавікоў. Увядзенне “ваеннага камунізму”. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі.

37. Утварэнне СССР. Месца і роля БССР у гэтым працэсе . Фарміраванне тэрыторыі БССР.

38. Станаўленне і развіццё беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.

39. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.

40. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР і яе наступствы.

41.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 20-х гг. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы.

42. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. у БССР. Адносіны камуністычнай партыі да рэлігіі і царквы.

43 Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Савецка-польская вайна 1919 – 1920 гг. Рыжская мірная дамова 1921 г.

44. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939).

45. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

46. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Прычыны няўдач Чырванай арміі на першым этапе вайны.

47. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Палітыка генацыду.

48. Усенародная барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.

50. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. Міжнароднае становішча СССР і БССР пасля Другой сусветнай вайны. Пачатак аднаўлення эканомікі.

51. Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у пасляваенны перыяд. Хрушчоўская “адліга”. Нарастанне застойных з’яў у жыцці савецкага грамадства.

52. Эканамічнае развіццё БССР у перыяд 1953-1985 гг.: ад спробы рэформ да эканамічнай стагнацыі.

53. Развіцце адукацыі і навукі ў БССР у 1950-1980-я гг . Дасягненні і негатыўныя з’явы.

54. Літаратура, архітэктура, выяўленчае мастацтва і музыка ў БССР у 1950-1980-я гг.

55. Крызісныя з’явы ў СССР . Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.

56. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад СССР і ўтварэнне СНД.

57.Фарміраванне палітычнай сістэмы Беларусі. Канстытуцыйны працэс і прыняцце Канстытуцыі 1994 г. Грамадска-палітычнае жыццё ў РБ у к. ХХ – п. ХХІ ст

58 Сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ ў к. ХХ – п. ХХІ ст. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі.



59. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Знешняя палітыка Беларусі.

60. Адукацыя, навука, культура і рэлігійнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка