Пытанні для кантролю ведаў на экзамене па дысцыпліне «прафесійная этыка журналіста» 2017-2018 навучальны год




Дата канвертавання25.01.2018
Памер35.4 Kb.
Пытанні для кантролю ведаў на экзамене па дысцыпліне

«ПРАФЕСІЙНАЯ ЭТЫКА ЖУРНАЛІСТА»
2017-2018 навучальны год
(2 курс, спецыяльнасці: “друкаваныя СМІ”, “вэб-журналістыка”, “менеджмент СМІ”, “аўдыёвізуальная журналістыка”, “міжнародная журналістыка”)


  1. Прырода і паходжанне маралі. Фарміраванне прафесійнай маралі журналіста.

  2. Функцыі прафесійнай маралі журналіста.

  3. Сутнасць, структура, катэгорыі прафесійнай этыкі журналіста. Тэндэнцыі развіцця медыяэтыкі.

  4. Віды прафесійнай этыкі. Этычныя праблемы «пагранічных» з журналістыкай прафесій, якія даследуюцца ў медыяпрасторы.

  5. Сацыяльная адказнасць журналіста.

  6. Нормы прафесійнай маралі як гуманістычныя крытэрыі журналісцкай дзейнасці. Роля журналісцкай практыкі ў працэсе ўтварэння новых норм.

  7. Вопыт вырашэння маральных канфліктаў у журналістыцы. «Меркаванне аб абавязках журналістаў пры выкладанні імі сачыненняў, прызначанае для падтрымання свабоды філасофіі» М. Ламаносава.

  8. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і пытанні прафесійнай этыкі журналіста.

  9. Прычыны ўзнікнення і мэты першых кодэксаў прафесійнай этыкі журналіста.

  10. Сутнасць Міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі ў журналістыцы.

  11. Сістэма прафесійна-маральнай рэгуляцыі журналісцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

  12. Дыскусійныя пытанні прафесійнай этыкі журналіста: тэарэтычныя праблемы.

  13. Дыскусійныя пытанні прафесійнай этыкі журналіста: праблемы тэхналогіі журналісцкай працы.

  14. Этычныя нормы дзейнасці журналіста ў працэсе апрацоўкі і творчай інтэрпрэтацыі інфармацыі.

  15. Культура мовы журналіста.

  16. Рэзка-сатырычная інтэрпрэтацыя факта: іронія – гратэск – знявага.

  17. Загаловак журналісцкага твора ў люстэрку аб’ектыўнасці інфармацыі.

  18. Праблемы рэпарцёрскага скажэння рэчаіснасці.

  19. Межы ўмяшання журналіста ў асабістае жыццё і ўнутраны свет героя: права грамадства на інфармацыю і права чалавека на тайну прыватнага жыцця.

  20. Недапушчальныя метады збору інфармацыі.

  21. Журналіст і яго герой: этычныя аспекты ўзаемадзеяння. Выкарыстанне ў журналісцкім творы дзённікавых запісаў, перапіскі, прыватных дакументаў герояў.

  22. Паняцце дыфамацыі: звесткі паклёпніцкага і ганебнага характару ў СМІ. Віды дыфамацыі.

  23. Паміж аператыўнасцю і кампетэнтнасцю: прафесійна-маральны аспект праблемы.

  24. Метад «маскі» ў журналістыцы (публіцыстычны вопыт У. Гіляроўскага, М. Кальцова, Л. Рэйснер, А. Гудзімава, Г. Вальрафа і інш.).

  25. Маральныя абмежаванні пры выкарыстанні метадаў «арганізаванага эксперыменту», «схаванай камеры».

  26. Маральныя абмежаванні пры выкарыстанні метаду “перамены прафесіі”.

  27. Сенсацыя ў журналістыцы: пошукі сенсацыі і «стварэнне» сенсацыі.

  28. Праблемы маральнага выбару журналіста: матывы — мэты — сродкі — вынікі.

  29. Маральныя аспекты выбару тэмы ў працэсе журналісцкага пошуку.

  30. Сямейная тэма ў кантэксце патрабаванняў прафесійнай этыкі.

  31. Прафесійны гонар журналіста — «гонар мундзіру» — рэпутацыя прафесіі.

  32. Тэма рэлігіі ў СМІ ў кантэксце патрабаванняў прафесійнай этыкі.

  33. Медыцынская праблематыка ў кантэксце патрабаванняў прафесійнай этыкі.

  34. Пытанні прафесійнай этыкі ў дзейнасці супрацоўнікаў аўдыёвізуальных СМІ.

  35. Маральны клімат у рэдакцыйным калектыве. Нормы службовай этыкі. Прафесійная салідарнасць журналістаў.

  36. Журналісцкае расследаванне: маральна-этычны аспект.

  37. Развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) і маральныя праблемы, звязаныя з сеткавымі формамі падачы інфармацыі, спецыфічнымі інтэрнэт-адносінамі яе спажыўцоў.

  38. Феномен блогерства ў кантэксце патрабаванняў журналісцкай этыкі. Феномен папарацы ў журналістыцы і этычныя пастулаты прафесіі.

  39. Сеткавы «тролінг» і этыка інтэрнэт-узаемадзеяння.

  40. Метады і танальнасць палемікі ў СМІ.

  41. Парушэнне аўтарскіх правоў у журналістыцы. Плагіят, самаплагіят, фальсіфікацыя аўтарства.

  42. Фотаінфармацыя ў кантэксце пытанняў прафесійнай этыкі.

  43. Асноўныя прынцыпы дзейнасці сродкаў масавай iнфармацыi. Грамадскi каардынацыйны савет у сферы масавай iнфармацыi. Недапушчальнасць незаконнага абмежавання свабоды масавай iнфармацыi.

  44. Статус журналiста сродку масавай iнфармацыi.

  45. Iнфармацыя абмежаванага доступу. Iнфармацыя, распаўсюджванне якой у СМІ забаронена.

  46. Журналіст і крыніцы інфармацыі. Ахова крынiцы iнфармацыi. Спецыфіка працы з ананімнай (канфідэнцыяльнай) крыніцай інфармацыі.

  47. Выкарыстанне скрытага аўдыя- i вiдэазапiсу, кiна- i фотаздымак.

  48. Выкарыстанне аўтарскiх твораў i пiсьмаў у СМІ.

  49. Права на абвяржэнне (адказ). Парадак распаўсюджвання абвяржэння (адказу). Падставы для адмовы ў распаўсюджваннi абвяржэння (адказу).

  50. Медыябізнес і мараль. Асноўныя патрабаванні да рэкламы ў сродках масавай інфармацыі. Неналежная і неэтычная рэклама.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка