Пытанні завочнай школы “юны філолаг” для 6 класа




Дата канвертавання15.03.2017
Памер66.79 Kb.
ПЫТАННІ ЗАВОЧНАЙ ШКОЛЫ

ЮНЫ ФІЛОЛАГ”



ДЛЯ 6 КЛАСА

Дарагія сябры! Вітаем вас у секцыі “Юны філолаг” завочнай шматпрадметнай школы. Прапанаваныя заданні дапамогуць вам паглыбіць веды і замацаваць навыкі, набытыя на ўроках беларускай мовы.

Работа складаецца з трох частак – А, Б і В. Правільны адказ на кожнае пытанне часткі А ацэньваецца двума баламі, часткі Б – трыма, часткі В – пяццю баламі. Такім чынам, максімальная сума балаў за выкананне работы – 100.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).



Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-6).

Запоўніце табліцу патрэбнымі дадзенымі. Калі вучань калектыўны, пазначце клас.



Вучань (імя і прозвішча)




Школа




Настаўнік





Работа №2

Назоўнік як часціна мовы. Скланенне і правапіс назоўнікаў”


ЧАСТКА А. Адзначце правільны адказ – ТАК або НЕ.

А1. Назоўнік можа быць любым членам сказа

ТАК НЕ

А2. Уласныя назоўнікі – гэта назвы аднародных прадметаў, з’яў і паняццяў

ТАК НЕ

А3. Назоўнік Сочы мае мужчынскі род

ТАК НЕ

А4. Зборныя назоўнікі не спалучаюцца са словамі два, тры і г.д.

ТАК НЕ

А5. Ці правільна вызначаны дзейнік у сказе Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае на экскурсіі студэнтаў і школьнікаў

ТАК НЕ

А6. Пакарміць дзіцяці – у гэтым словазлучэнні назоўнік запісаны верна

ТАК НЕ

А7. Назоўнік полымя рознаскланяльны

ТАК НЕ

А8. Назоўнік параходзік утвораны складана-суфіксальным спосабам

ТАК НЕ

А9. У сказе Мы сустрэліся з Сашай гаворыцца пра хлопчыка Сашу

ТАК НЕ

А10. Слова струменьчык запісана без памылак

ТАК НЕ

ЧАСТКА Б. Выберыце і падкрэсліце адзін з чатырох варыянтаў адказу.

Б1. Які з назоўнікаў абазначае чалавека па роду дзейнасці, прафесіі:



паляшук бортнік балагур сваяк

Б2. Які з назоўнікаў у форме роднага склону адз. ліку мае канчатак :



табун натоўп клас батальён

Б3. Які з назоўнікаў пры перакладзе на беларускую мову зменіць свой род:



зелень мишень полынь ячмень

Б4. Якая пара слоў прапушчана ў сказе 1) __________ доктар Салаўёва 2)___________ хворага:



1) вопытная; 2) аглядала 1) вопытны; 2) аглядаў

1) вопытная; 2) аглядаў 1) вопытны; 2) аглядала

Б5. Які з назоўнікаў мае значэнне ‘вельмі сквапны чалавек’:



недарэка выскаляка скнара бадзяга

Б6. З якім склонам ужываюцца ўсе названыя прыназоўнікі: за, на, пра, праз, у:



родны давальны вінавальны месны

Б7. Якая пара назоўнікаў у форме меснага скл. адз. ліку мае канчатак :



сход, нага сястра, рэха завея, ластаўка поле, шок

Б8. Які з назоўнікаў у форме творн. скл. адз. ліку пішацца з апострафам:



дроб верф любоў печ

Б9. Які род мае нескланяльны назоўнік шымпанзэ:



жаночы мужчынскі ніякі агульны

Б10. Які з назоўнікаў мае толькі форму множнага ліку:



крупы дзеці арэхі паверхі
ЧАСТКА В. Прачытайце фрагмент кнігі У. Бутрамеева “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі”. Выканайце заданні па ім.

Францыск Скарына наш самы славуты зямляк. Сярод вялікіх людзей нашай зямлі ён стаіць, бадай што, на першым месц1. Скарына і вучоны, і пісьменнік, і выдатны асветнік. Але самае галоўнае – ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул2 на ўсіх усходнеславянскіх землях.

На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся ў сям’і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі – Полацку. Там ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову, якая ў той час лічылася мовай навукі і на якой чыталі лекцыі ва ўніверсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў і паступіў вучыцца ў Кракаўскі ўніверсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступеню3 бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі (горад Падуя), дзе атрымаў дыплом доктара медыцыны.

Скарына бачыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, бо іх друкавалі ў друкарнях, а не перапісвалі4 ад рукі. І ён вырашыў друкаваць кнігі на беларускай мове. Скарына паехаў у Прагу і там надрукаваў Біблію на роднай мове. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім нястве5 друкарню. Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў зноў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам.

Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку ў Беларусі.

В1. Запішыце назвы ўсіх гарадоў, дзе жыў, вучыўся і працаваў Францыск Скарына, у форме меснага склону

1)

2)

3)



4)

5)


В2. Выпішыце з тэксту ўсе складаныя назоўнікі, абазначце карані




В3. Выпішыце з тэксту самую вялікую сям’ю аднакарэнных слоў



В4. Выпішыце выкарыстаны аўтарам у другім абзацы фразеалагізм і ўкажыце яго значэнне




В5. Выпішыце з тэксту сказ, у якім прапушчаны знак прыпынку. Запішыце сказ правільна. Падкрэсліце граматычную аснову




В6. Перакладзіце на рускую мову словы з тэксту 1) першадрукар, 2) старажытны, 3) друкарня, 4) пра́гнуць, 5) нашчадак

1)

2)

3)



4)

5)


В7. Выпішыце з тэксту па адным прыкладзе

– асабовага назоўніка,

– абстрактнага назоўніка,

– назоўніка з асновай на мяккі зычны,

– назоўніка 3-га скланення,

– назоўніка, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку



1)

2)

3)



4)

5)


В8. Словы з лічбамі 1,2,3,4,5 выпішыце з тэксту, устаўляючы, дзе трэба, літары




В9. Праскланяйце прозвішча беларускага першадрукара






В10. Даведайцеся і запішыце, калі Ф. Скарына надрукаваў сваю першую кнігу і як яна называлася





Літаратура


  1. Бадзевіч, З.І. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / З.І. Бадзевіч, Н.В. Гаўрош. – Мінск, 2015.

  2. Бардовіч, А.М. Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, Л.С. Мормыш, Л.М. Шакун. – Мінск, 2005.

  3. Бардовіч, А.М. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец. – Мінск, 2006.

  4. Булыка, А.М. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / А.М. Булыка. – Мінск, 2004.

  5. Красней, В.П. Беларуская мова: вучэбн. дапам. для 6 класа / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск, 2015.

  6. Якуба, С.М. Беларуская мова. 6 клас. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: дапам. для вучняў / С.М. Якуба. – Мінск: Аверсэв, 2012. –142 с.

Сума балаў _____ Адзнака _____



(выстаўляецца кіраўніком секцыі “Юны філолаг” пасля праверкі)



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка