План працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі (барацьбе з карупцыяй) у рэдакцыйна-выдавецкай установе «Выдавецкі дом «Звязда» на 2018 г




Дата канвертавання03.09.2018
Памер38.81 Kb.
План працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі (барацьбе з карупцыяй) у рэдакцыйна-выдавецкай установе «Выдавецкі дом «Звязда» на 2018 г.

№ п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмін выканання

1

ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства па барацьбе з карупцыяй і рэалізацыяй прафілактычных мерапрыемстваў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 2014/01/04 № 122-З «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», выносіць звесткі аб выяўленых парушэннях на разгляд камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў мэтах распрацоўкі мер па іх папярэджанні

Камісія па супрацьдзеянні карупцыі

пастаянна

2

праводзіць арганізацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з заканадаўствам па папярэджанні карупцыі

дырэктар – галоўны рэдактар, яго намеснікі, галоўныя рэдактары, іх намеснікі, камісія па супрацьдзеянні карупцыі

пастаянна

3

разглядаць на пасяджэннях камісіі па супрацьдзеянні карупцыі пытанні аб стане антыкарупцыйнай дзейнасці ва Установе

камісія па супрацьдзеянні карупцыі

па меры неабходнасці, але не радзей 1 разу ў квартал

4

праводзіць аналіз выканання прынятых мерапрыемстваў, прымаць рашэнні, накіраваныя на ліквідацыю умоў, якія садзейнічаюць карупцыйным праявам на пасяджэннях камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

камісія па супрацьдзеянні карупцыі

снежань 2018 г.

5

праводзіць пастаянны аналіз артыкулаў выдаткаў па вытворчасці прадукцыі, работ, паслуг, забяспечваць кантроль пры складанні калькуляцый на прадукцыю, што выпускаецца, ў мэтах забеспячэння патрабаванняў заканадаўства пры фарміраванні цэн (тарыфаў)

намеснікі дырэктара, галоўны бухгалтар, загадчык аддзела планавання выдавецкай дзейнасці

пастаянна

6

выконваць парадак распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, забяспечваць яе захаванасць, мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне

дырэктар – галоўны рэдактар, намеснікі дырэктара, загадчык адміністрацыйна-гаспадарчым сектарам

пастаянна

7

арганізоўваць сістэму гаспадарчага кантролю, у тым ліку за паўнатой інвентарызацый, што праводзяцца, забяспечыць поўную і дакладную праверку фактычнай наяўнасці маёмасці, забяспечыць умовы для захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў

галоўны бухгалтар, загадчык адміністрацыйна-гаспадарчым сектарам

пастаянна

8

Праводзіць своечасовае пісьмовае азнаямленне службовых асоб з заканадаўствам па барацьбе з карупцыяй, праводзіць тлумачэнні па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных парушэнняў з кіраўнікамі ўстановы

загадчык аддзела юрыдычнай і кадравай работы

пастаянна

9

ажыццяўляць кантроль за станам дэбіторскай запазычанасці, абгрунтаванасцю расходавання бюджэтных сродкаў ва Установе

дырэктар – галоўны рэдактар, галоўны бухгалтар

пастаянна

10

Ажыццяўляць пільны кантроль за камандзіроўкамі, правяраць дакладнасць дакументаў, прадстаўленых камандзіровачнымі асобамі пасля іх вяртання з камандзіровак

кіраўнікі структурных падраздзяленняў, галоўны бухгалтар

пастаянна

11

выконваць парадак ажыццяўлення дзяржаўных закупак і закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб закупках

дырэктар – галоўны рэдактар, яго намеснікі

пастаянна

12

ажыццяўляць кантроль за своечасовым падаваннем абавязковымі асобамі дэкларацый аб даходах і маёмасці

загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы

пастаянна

13

пры распрацоўцы палажэнняў аб рабоце аддзелаў, рэдакцый, службовых інструкцый кіруючых работнікаў, уключаць у іх нормы, якія абавязваюць прымаць меры па забеспячэнні выканання антыкарупцыйнага заканадаўства

галоўныя рэдактары, загадчыкі аддзеламі

пастаянна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка