План правядзення «Тыдня роднай мовы ў дашкольнай установе»




Дата канвертавання05.03.2017
Памер38.48 Kb.
ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ

«Тыдня роднай мовы ў дашкольнай установе»

з 16 па 20 лютага 2015 года

ДУА «Багданаўскі дзіцячы сад Сеннескага раёна»
ПАНЯДЗЕЛАК - 16 лютага

1. Для ўсіх узроставых груп:



Экскурсія ў этнаграфічны пакой: «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына»

Мэта: працягваць далучаць дзяцей да гісторыі нацыянальнай культуры беларускага народа, паглыбіць веды аб прадметах вясковага побыту (традыцыйныя вырабы з дрэва, саломкі), прыладах працы; падтрымліваць цікавасць да багацця роднай культуры, мовы.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1196.jpgc:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1188.jpgc:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1193.jpg
АЎТОРАК – 17 лютага

1. Старэйшая група:

- «Па старонках роднай мовы» занятак-забава з выкарыстаннем твораў вуснай народнай творчасці.

Мэта: паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа праз розныя віды дзіцячага фальклору: вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага; выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова; далучаць дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1227.jpg c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1238.jpg

- Беларускія народныя гульні на працягу дня ва ўсіх узроставых групах.

Мэта: развіваць звязнае маўленне. Узбагачаць, актывізаваць і замацаваць слоўнік дзяцей. Развіваць слыхаваю ўвагу дзяцей. Выпрацоўваць хуткасць рэакцыі на слова. Выхоўваць увагу, кемлівасць, памяць.

2. Малодшая група:

- Гульня-занятак «Жылі-былі дзед і баба»

Мэта: прадоўжыць вучыць дзяцей адгадваць загадкі, адказваць на пытанні, развіваць мову, узбагаціць слоўнікавы запас, выхоўваць цікавасць да роднай мовы, жаданне размаўляць на ёй.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\100photo\sam_0497.jpg c:\documents and settings\admin\рабочий стол\100photo\sam_0495.jpg
СЕРАДА – 18 лютага

1. Старэйшая група:

- «Гонар краіны» гутарка аб спартсменах-пераможцах з выкарыстаннем матэрыялаў СМІ і праглядам слайдаў.

Мэта: пашырыць веды дашкольнікаў аб суайчынніках-пераможцах, выхоўваць пачуццё гонару за сваіх землякоў, выклікаць жаданне быць падобнымі да іх, развіваць у дашкольнікаў звязнае маўленне.

2. Малодшая група:

-«Да нас у госці прыйшоў Каток – залаты лабок» занятак-забаўлянка па азнаямленню выхаванцаў малодшай узроставай групы з народнымі цацкамі.

Мэта: знаёміць дзяцей з бедарускімі народнымі цацкамі, пабуджаць выхаванцаў да выражэння сваіх уяўленняў у самастойным апісанні цацак, раскрыць багацце і непаўторнасць роднай мовы, выклікаць жаданне выкарыстоўваць цацкі ў самастойнай гульнявой дзейнасці.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1207.jpg
ЧАЦВЕР – 19 лютага

1. Старэйшая група:

- «Мой родны кут як ты мне мілы» - КВЗ па знаёмству з вядомымі месцамі г.Сянно (з праглядам відыяфільма).

Мэта: паглыбіць веды дзяцей пра наш горад, славутых людзях і вядомых мясцінах. Фарміраваць цікавасць да мінулага і сучаснага горада, выхоўваць павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны горада, роднай мовы.
2. Малодшая група:

- « Падарожжа ў казку» з выкарыстаннем розных відаў тэатра.

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыянальна ўспрымаць казку, разумець змест казачнага тэксту, замацаваць сэнс і вымаўленне беларускіх слоў, развіваць навыкі дыялагічнага маўлення ў працэсе драматызацыі казкі, прывіваць выхаванцам навыкі звязнай гаворкі.
ПЯТНІЦА – 20 лютага

1. Старэйшая група:

- «Сёння ў нашай хаце свята» свята з удзелам бацькоў і супрацоўнікаў дашкольнай установы.

Мэта: раскрыць багацце і непаўторнасць роднай мовы, фарміраваць творчае мысленне, вучыць станоўча ставіцца да беларускай культуры.

2. Малодшая група:

- «Матуліна калыханка» літаратурная забава.

Мэта: пашырыць веды бацькоў аб фальклоры, аб яго значэнні для агульнага развіцця дзяцей, вучыць дзяцей эмацыянальна ўспрымаць калыханку, жаданне спяваць яе, і выкарыстоўваць у самастойных гульнях.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1198.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка