План урока: І. "Моўная размінка"




Дата канвертавання01.01.2018
Памер34.26 Kb.
Тэма:  “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

Мэты:  

  • Удасканальваць уменне вучняў адрозніваць складаназлучаныя сказы ад іншых відаў сказаў.

  • Развіваць уменне правільна ўжываць злучальныя злучнікі ў мове, ствараць сказы з рознымі злучнікамі.

  • Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, выхоўваць сумленныя адносіны да кожнага ўжытага слова.

 
 

План урока: 

І. “Моўная размінка”:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Уводзіны”, даступны тэст “Асноўныя раздзелы навукі аб мове” – Т1 (9).

  2. Вуснае апытванне.

  3. Запоўніць схему на дошцы і сфармуляваць правіла.

 

ІІ. Праца з новым матэрыялам:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Асноўныя віды складаных сказаў” - Т-1 (10), Т-2 (10), Т-3 (11).

  2. Запоўніць табліцу ў сшытку і сфармуляваць правіла.

  3. Пабудаваць узоры схем на дошцы, выкарыстоўваючы розныя віды злучнікаў.

  4. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Складаназлучаны сказ” – Т-1 (11), Т-2 (11), Т-3 (11).

  5. Вусна скласці сказы і пабудаваць іх схемы.

 

ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні 1,2 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Праўка”.

  2. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні  3,4 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Перадрукоўка”.

 

ІV. Рэфлексія.

V. “Моўная хвілінка”. Праца з руска-беларускім слоўнікам. 

Ход урока:

 

І. “Моўная размінка”:



1.Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Уводзіны”, даступны тэст “Асноўныя раздзелы навукі аб мове” – Т1 (9) (рэжым “Самакантроль з заахвочваннем”).

2.Вуснае апытванне:

    • Які раздзел мовы называецца Сінтаксісам ?

    • Скласці на дошцы ланцужок з адзінак сінтаксісу ў парадку ўзрастання:

СЗ→СКАЗ→ТЭКСТ 

3.Запоўніць схему на дошцы і сфармуляваць правіла: 

СКЛАДАНЫ СКАЗ 

СКЛАДАНА…      СКЛАДАНА…      СКЛАДАНЫ   БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ  СКАЗ

        СКАЗ       СКАЗ 


 
 

ІІ. Праца з новым матэрыялам:

1.  Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Асноўныя віды складаных сказаў”  :

        • Т-3 (11) – рэжым “Вывучэнне” (разам, па ланцужку).

        • Т-1 (10), Т-2 (10) – рэжым “Самакантроль з заахвочваннем” ( па варыянтах, самастойна ).

  1. Запоўніць табліцу ў сшытку і сфармуляваць правіла (карыстацца падручнікам, § 8) : 

Спалучальныя злучнікі    Супраціўныя злучнікі    Размеркавальныя злучнікі

і, ды, ні-ні                              а, але, затое, аднак,              ці, ці-ці, то-то, не то- не то,

                                         ды, ж(жа), аж, толькі             ці то- ці то 
 


  1. Пабудаваць узоры схем на дошцы, выкарыстоўваючы розныя віды злучнікаў:

 
 

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Складаназлучаны сказ”:

    • Т-1 (11) – рэжым “Вывучэнне” (разам, па ланцужку).

    • Т-2 (11), Т-3 (11) – рэжым “Самакантроль з заахвочваннем” (па варыянтах, самастойна).

  2. Вусна скласці па 3 сказы з рознымі відамі злучнікаў і пабудаваць іх схемы, назваць віды злучнікаў:

Сады – лісце. Бярозы – дуб. Восень – надвор’е.

     Напрыклад: Ноч – зоры.



Ціхая ноч стаяла над зямлёй, ды трапяталі ў небе далёкія зоры. ( спалучальны злучнік)

Ноч хутка набліжалася, аднак зор на небе яшчэ зусім не было. (супраціўны злучнік)

Ці то ноч сёння не хоча спяшацца нам насустрач, ці то зоркі дзесьці згубіліся. (размеркавальны злучнік) 

ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні 1,2 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Праўка”.

  2. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні  3,4 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Перадрукоўка”.

 
 

ІV. Рэфлексія: Запісаць вынікі працы з кожным камплектам заданняў у сшытак (на працягу ўрока), ацаніць сваю працу. Выбраць колер, які адпавядае тваёй працы на ўроку ( чырвоны – выдатна, сіні – добра, чорны – здавальняюча, адсутнасць адзнакі – нездавальняюча ). 

V. “Моўная хвілінка”. Праца з руска-беларускім слоўнікам ( камплект і заданні на выбар вучняў ). 


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка