Планы семінарскіх заняткаў па інтэграванаму модулю “Гісторыя” для студэнтаў іэф на 2017/2018 навучальны год Выкладчык прафесар У. Я. Казлякоў




Дата канвертавання08.11.2017
Памер61.73 Kb.
Планы семінарскіх заняткаў па інтэграванаму модулю “Гісторыя”

для студэнтаў ІЭФ на 2017/2018 навучальны год
Выкладчык - прафесар У.Я. Казлякоў
Тэма: Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу
1. Паняцце “этнас”. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Пачатак рассялення славян (VI ст.). Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і украінскага этнасаў.

2. Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV - XVIII стст. Усходнеславянскі этнічны падмурак Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага (ВКЛ).

3. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX - XVIII стст. Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і уніяцтва. Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы.

4. Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. Тэорыя "заходнерусізму". Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.


Тэма: Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
у
IX-XVIII стст.
1. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы.

2. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

3. Беларуские земли пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай.

4. Войны XVII - XVIII стст. і іх наступствы для беларускіх зямель.

5. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Тэма: Беларускія землі у складзе Расійскай дзяржавы

(канец XVIII ст. - кастрычнік 1917 г.)

(першыя заняткі)
1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Эканамічнае становішча ў першай палове ХІХ ст.

2. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.

3. Грамадска-палітычны рух у 20-я гг. ХІХ ст. Тайныя таварыствы філарэтаў, філаматаў і дзекабрыстаў. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы.

4. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

5. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі Месца эканамікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Змены ў сацыяльнай струтуры насельніцтва.

6. Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг. яго уплыў на палітыку ўладаў у Беларусі і грамадска-палітычную думку. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні, ідэалогія лібералізму.


Тэма: Беларускіяч землі у складзе Расійскай дзяржавы

(канец XVIII ст. - кастрычнік 1917 г.)

(другія заняткі)
1. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый, іх пазіцыі па асноўных пытаннях развіцця грамадства.

2. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і пачатак расійскага парламентарызму.

3. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.

4. Пачатак Першай сусветнай вайны і яе наступствы для Беларусі.

5. Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне новых улад. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады, праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.

Тэма: Фарміраваннс і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 - чэрвень 1941 гг.)

(Першыя заняткі)
1. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусь Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду.

2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах германскай акупацыі - спроба зацвярджэння беларускай дзяржаўнасці на заходніх парламенцкіх прынцыпах.

3. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове. Утварэнне БССР.

4. Польска-савецкая вайна. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Аднаўленне БССР.


Тэма: Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 - чэрвень 1941 гг.)

(Другія заняткі)
1. Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэрыторыі БССР.

2. Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Усталяванне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст.

3. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ўвасаблення на Беларусі

4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі (індустрыялізацыя і калектывізацыя краіны).

5. Уздзеянне савецкага фактару на фарміраванне беларускай нацыі. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. ХХ ст.
Тэма: Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і

Вялікай Айчыннай вайны (вывучаецца самастойна)
Тэма: Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945-1991 гг.)
1. Пачатак “халоднай вайны”. Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. “Бархатныя” рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы.

2. Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

3. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканамікі. Зніжэнне тэмпаў эканамічнага развіцця і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы.

4. Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асуджэнне культа асобы І.Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой падове 1950- 1964 гг.

5. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Грамадска-палітычныя канфлікты, крызіс савецкага федэралізму, “парад суерэнітэтаў” рэспублік.

6. Адукацыя, навука і культура БССР ў пасляваенны перыяд (1945 – 1991 гг.)


Тэма: Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад СССР і ўтварэнне СНД.

2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Выбары Прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., іх вынікі. Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Эвалюцыя “вертыкалі” улады і кіравання.

3. Крызісны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пачатку 90-х гг. ХХ ст. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны. Сучасны стан беларускай эканомікі.

4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсах. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі, яе шматвектарнасць.



5. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь і СНД, фарміраванне Еўразійскага эканамічнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы.

6. Адукацыя, навука і культура суверэннай Рэспублікі Беларусь.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка