Пліская сярэдняя школа імя У. А. Мікуліча




Дата канвертавання14.08.2018
Памер230.48 Kb.


ДУА “Пліская сярэдняя школа імя У.А.Мікуліча”

Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці


Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці
Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі для павышэння матывацыі вучняў і развіцця іх пазнавальнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры”
Дзямідчык Таццяна Іванаўна,

настаўніца беларускай мовы

і літаратуры

Акцябрскі

Педагагічны вопыт – працэс дзейнасці настаўніка,

які нараджае высокі педагагічны вынік

Кухараў Н.В.
Сёння шмат увагі ўдзяляецца павышэнню эфектыўнасці ўрока. Для кожнага чалавека сталі відавочнымі патрабаванні сучаснай рэчаіснасці ўмець карыстацца адукацыйнай, развіццёвай, выхаваўчай інфармацыяй, гэта значыць, здабываць яе, успрымаць, аналізаваць, захоўваць, трансліраваць. Таму мая задача заключаецца не толькі ў тым, каб даць дзецям веды, але і ў тым, каб навучыць сваіх выхаванцаў здабываць і засвойваць іх самастойна.

Як жа зацікавіць навучэнцаў? Гэтае пытанне, як мне здаецца, актуальнае і хвалюючае. Праўда , на жаль, не кожны настаўнік-філолаг акцэнтуе ўвагу на праблему развіцця і фарміравання пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці. Вось і паспрабуем разам вырашыць школьную праблему прывіцця цікавасці да ведаў.

На мой погляд, я змагу гэта ажыццявіць на сваіх уроках беларускай мовы і літаратуры, прымяняючы методыку Актыўнай Ацэнкі, з якой пазнаёмілася, вывучаючы, у якасці самаадукацыі, працы беларускіх і польскіх навукоўцаў (Д.Стэрна, Э.Боргаш, М.Запрудскі, С.Аксючыц, Н.Ільініч), вопыт беларускіх педагогаў Пагэтаму мэта маёй працы наступная: мяркую праз апісанне вопыту работы давесці думку аб тым, што выкарыстанне названай методыкі садзейнічае павышэнюю матывацыі, развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Вынікам сваёй працы бачу павышэнне ўзроўню навучанасці, лепшыя вынікі на экзаменах і ЦТ, стабільнасць удзелу і перамога ў алімпіядах і НПК, уменне вучняў самавызначацца і самарэалізоўвацца ў жыцці.

Працягласць работы над вопытам. Працую над вырашэннем праблемы тры гады , праца мае на мэце свой працяг. Праект пілотны. Ёсць перспектыва працы.

Апісанне тэхналогіі вопыту

Лічу свой вопыт інавацыйным. Ён узнік як гатовая мадэль, перанесеная на практыку. Мой вопыт у правядзенні ўрокаў , складанні тэхналагічных карт, падборы ключавых пытанняў, зваротнай сувязі, рэфлексіі. Абагульненне вопыту дае мне магчымасць развіваць прафесійную капетэнтнасць, удасканальвае маю прафесійную культуру. Сістэма работы прадстаўляе сабой мэтанакіраваную дзейнасць па ўкараненні ў практыку метадаў і прыёмаў актыўнай ацэнкі.



Асноўная ідэя вопыту:

  1. настаўнік – не транслятар гатовыў ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;

  2. вучань –не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю;

  3. галоўнае ў працэсе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік – не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай работы, прага самаадукацыі, сфарміраваны вопыт дзейнасці.

Назапашаны матэрыял па некаторых раздзелах праграмы 5, 6 класаў. Гэта карты-схемы (дадатак 1), тэставыя заданні, заданні для работы ў групах, карткі-заданні для выніковага кантролю, сігналіныя карткі, прэзентацыі, флэш-памяць для інтэрактыўнай дошкі. Матэрыялы атрымалі апрабацыю на ўроках. Работу над пошукам новага, цікавага працягваю. Актыўна, з ахвотай уключаюцца ў гэтую работу вучні і нават іх бацькі. Пры падрыхтоўцы да ўрокаў вельмі важна для мяне заінтрыгаваць вучняў, зацікавіць іх новым матэрыялам. Гэта і становіцца педагагічнай зачэпкай для далейшага пазнання.

Сёння стаўлю перад сабой задачы: як матываваць дзейнасць вучняў на інфармацыйна-пошукавым, трэніровачна-карэкцыйным, кантрольна-рэфлексійным этапах. Таму і абрана тэма майстар-класа ” Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі для павышэння матывацыі і пазнавальнай дзейнасці вучняў”.



Сутнасць вопыту:

Актыўная ацэнка – гэта інавацыйная сістэма навучання , што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы.

Актыўная ацэнка – методыка навучання, якая дапамагае настаўнікам добра вучыць, а вучням паспяхова вучыцца. [1, c.15]

Актыўная ацэнка прадстаўляе сабою вельмі дзейны метад паляпшэння вучнёўскіх вынікаў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Актыўная ацэнка эфектыўна рыхтуе маладых людзей вучыцца на працягу ўсяго жыцця, што з’яўляецца неабходным навыкам у сучасным свеце.

Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.

Актыўная ацэнка ў вузкім сэнсе — гэта спалучэнне ацэнкі працэсу і прамежкавых вынікаў навучання, якая не мае бальнага выражэння, і выніковай ацэнкі, што завяршаецца выстаўленнем адзнакі. У шырокім сэнсе актыўная ацэнка не зводзіцца да кантрольна-ацэначнай дзейнасці, гэта стратэгія навучання, якая мае сістэмны характар і ўключае матывацыйны блок, мэтавызначэнне, дзеянні, вынікі і ацэнку. Яна ахоплівае шырокі спектр метадаў і сродкаў, непасрэдна звязаных з працэсамі выкладання і вучэння. Валоданне настаўнікам гэтай стратэгіяй прадугледжвае змяненне яго ролі і месца вучняў у адукацыйным працэсе. [5, c.14]

Чым жа адрозніваецца навучанне па правілах актыўнай ацэнкі ад традыцыйнага выкладання?

Выніковасць адукацыйнага працэсу забяспечваецца найперш дзейнасцю саміх навучэнцаў. Таму роля настаўніка павінна заключацца ў кіраванні гэтай дзейнасцю. Адпаведна сучасным прадстаўленням любая дзейнасць (у тым ліку вучнёўская) складаецца з пэўных кампанентаў або этапаў: матывацыйнага, мэтавага, уласна дзеянняў, самакантролю і самаацэнкі атрыманых вынікаў і таго, як ідзе працэс набліжэння да мэты. Тут да месца прывесці аналогію з домам: знізу падмурак — патрэбы, стымулы і матывы навучэнцаў да пазнавальнай дзейнасці (калі не актуалізаваць патрэбы, то не ўзнікне матывацыя); дах у гэтага будынка — самакантроль і самаацэнка (калі не будзе даху, то будынак разбурыцца ці ў ім будзе некамфортна жыць). Такім чынам, неабходным кампанентам дзейнасці вучня з’яўляецца самакантроль і самаацэнка. Звычайна на ўроках гэты кампанент адсутнічае: адзіным ацэншчыкам з’яўляецца настаўнік. Таму і матывацыя ў многіх навучэнцаў невысокая, і адказнасці за навучанне бракуе. Тут дарэчы заўважыць, што размова ідзе пра ацэнку, а не выстаўленне адзнак; апошняе — гэта зона адказнасці настаўніка. Актыўная ацэнка якраз тая стратэгія, для якой характэрна цэласнаць дзейнасці вучняў, якая ўключае і кантрольна-ацэначны кампанент. [5, c.24]

Для актыўнай ацэнкі характэрна моцная зваротная сувязь (уздзеянне вынікаў і ходу функцыянавання якой-небудзь сістэмы, аб’екта, прылады на сам працэс, на характар гэтага функцыянавання). Зваротная сувязь неабходна вучню, бо яна:

паказвае яму, што ён ужо ведае, а чаго пакуль — не;

— дае інфармацыю аб прычынах памылак;

— павышае актыўнасць, свядомасць, самастойнасць і адказнасць, стварае ўмовы для супрацоўніцтва;

— сама з’яўляецца важным для навучэнцаў дыдактычным уменнем: калі на ўроку настаўнік часта прымяняе зваротную сувязь, то вучні засвойваюць адпаведныя працэдуры;

— аказвае на вучняў эмацыянальнае ўздзеянне і з’яўляецца моцным матывуючым фактарам: вучань радуецца сваім поспехам і бачыць, над чым яшчэ трэба папрацаваць (Нельга зматываваць навучэнцаў указаннямі на тое, што веды па нейкай тэме ў будучым спатрэбяцца ў жыцці. Важнай з’яўляецца ўнутраная матывацыя, якая грунтуецца на патрэбах вучняў.);

— дае канструктыўныя рэкамендацыі па карэкцыі дзейнасці;

— паказвае, што ён можа расказаць аб уроку сваім бацькам;

— фарміруе ў навучэнцаў адэкватную самаацэнку і выхоўвае ў іх адчуванне асабістай годнасці, самапавагу.

Зваротная сувязь прызначана для таго, каб падтрымліваць вучняў, а не караць іх, напрыклад, дрэннымі адзнакамі. З яе дапамогай ацэньваецца работа навучэнца, а не ён сам.

Каб забяспечыць зваротную сувязь, неабходны адпаведныя сродкі, якія з’яўляюцца элементамі стратэгіі актыўнай ацэнкі. [5, c.29] Пачнём з найважнейшага — дыягнастычнага мэтавызначэння.

Мэта — ідэальны або рэальны прадмет свядомага або несвядомага імкнення суб’екта, канчатковы вынік, на які спецыяльна скіравана дзейнасць. Значыць, настаўніку патрэбна, запісваючы мэту ўрока, паказваць той вынік, які плануецца атрымаць: пэўныя веды і ўменні вучняў. Гэта сапраўды важна, бо з’яўляецца для педагога арыенцірам дзейнасці. Калі ж мы запісваем мэты з дапамогай дзеясловаў — паўтарыць, даказаць, сфарміраваць, стварыць умовы, пазнаеміць і г.д., — то гэта толькі ўказанне на намеры настаўніка, на тое, што ён сам збіраецца рабіць на ўроку. У такіх выпадках мы часта бачым, што педагог працуе (паўтарае, знаёміць, фарміруе), а вучні не праяўляюць актыўнасці. Больш за тое, запіс мэты праз дзеянні настаўніка носіць выключна фармальны характар, бо пры яе адсутнасці на ўроку нічога не мяняецца.


Калі ж мэта запісана праз вынік, які плануецца, то педагог пры падрыхтоўцы да ўрока думае не што сам будзе рабіць, а што павінны будуць рабіць вучні, каб дасягнуць канкрэтна і дыягнастычна зададзенай мэты, а на ўроку ён арганізоўвае адпаведную іх дзейнасць. Што значыць дыягнастычна зададзеная мэта? Гэта такое яе заданне, калі сама мэта з’яўляецца сродкам вымярэння, высвятлення ступені яе ж дасягнення.

Прывяду варыянты дыягнастычнага апісання мэты ўрока:

• да заканчэння ўрока навучэнцы будуць ведаць… (правіла, дату, формулу, азначэнне і г.д.); будуць умець… (пералічваць, узнаўляць, прыводзіць прыклады, тлумачыць сэнс і да т.п.),

• вучні змогуць, напрыклад,

- выканацць практыкаванне тыпу (указваецца нумар);

- выканаць тэст (дадаецца);

- скласці дыялог (настаўнік сам добра ўяўляе патрабаванні да яго);

- разабраць сказ па часцінах мовы;

- правільна запоўніць табліцу і г.д.

Прыведзеныя варыянты даюць магчымасць напрыканцы ўрока настаўніку і вучням убачыць і ацаніць ступень дасягнення мэты кожным навучэнцам. Гэта робіцца з дапамогай праверачных заданняў (пажадана адзін варыянт), якія атрымліваюць усе вучні.

Многія педагогі справядліва лічаць, што ўрок будзе эфектыўным, калі мэты вучняў супадаюць з мэтай настаўніка. Калі з гэтым пагадзіцца, то пералічаныя вышэй варыянты могуць быць запісаны для навучэнцаў на дошцы, на экране або на аркушы паперы, але іншай будзе форма дзеяслова — ад першай асобы: я буду ведаць…, я здолею…, я змагу… (далей пералічваецца, што буду ведаць, умець, змагу), або так: вы будзеце ведаць…, здолееце…, зможаце…

Прывяду для прыкладу мэты, якія я сфармулявала для сваіх урокаў па актыўнай ацэнцы, а таксама адпаведныя мэты на мове вучня:



Тэма: Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак 9 клас

Мэта: 1)мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

ведаць: разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак і іх сінтаксічныя прыметы;

умець: адрозніваць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак ад іншых тыпаў складаных сказаў, вызначаць межы і сродкі сувязі прэдыкатыўных частак; будаваць схемы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак (гарызантальныя і вертыкальныя); 2) садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы і працы ў групе; 3) спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці за свой выбар, ствараць сітуацыі для выхавання культуры індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці.

Мэта на мове вучняў: на ўроку я даведаюся, што такое складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, навучуся іх знаходзіць у тэксце і адрозніваць ад іншых тыпаў сказаў, змагу паспяхова выканаць выніковы тэст па тэме ўрока.

Тэма : Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак 9 клас

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

  • ведаць: стандартны мінімум звестак пра перадумовы ўзнікнення рамантызму, асноўныя рысы рамантызму, прадстаўнікоў гэтага літаратурнага напрамку;

  • умець: характарызаваць рамантычнага героя, выбіраць тэкставую інфармацыю для запаўнення табліцы “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” і характарактарыстыкі рамантычнага героя;

Мэта на мове вучняў: зможам даць паняцце рамантызму, даведаемся калі і з якіх прычын узнік мастацкі напрамак рамантызм, вызначым асноўныя рысы рамантызму, ахарактаразуем рамантычнага героя, назавём прадстаўнікоў гэтага літаратурнага напрамку.

НАШТОБУЗУ:

  1. Буду ведаць азначэнне рамантызму.

  2. Вызначу тры прычыны ўзнікнення рамантызму.

  3. Вызначу пяць асноўных рыс рамантызму.

  4. Змагу назваць асноўных прадстаўнікоў рамантызму (у літаратуры) з розных краін.

  5. Дам характарыстыку рамантычнаму герою.

Запоўню табліцу “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак”.

Прыклад «наштобузу» ( беларуская літаратура 5 клас,  тэма «Параўнанне народнай і літаратурнай легенды».

1. Удакладню аўтарства легенд.

2. Вызначу адрозненні і падабенствы легенд па 6 крытэрыях падчас работы ў групах.

3. Буду ведаць, што такое плагіят.

4. Змагу сказаць, ці з’яўляецца легенда Максіма Танка плагіятам.

У якасці абсталявання да ўрока вельмі часта выкарыстоўваю:


  1. Карткі з індывідуальнымі заданнямі для кожнага вучня.

  2. Сігнальныя (рэфлексійныя) карткі.

  3. Карткі з імёнамі вучняў (вучні для адказу рукі не падымаюць, настаўнік выклікае іх, выцягнуўшы картку з іменем вучня (метад АА).

Прыклад пісьмовай зваротнай сувязі

Руслан!

Я проверыла тваю работу, якая показала,  ці добра ты авалодаў ведамі па тэме «Прыметнік». Паглядзі ў табліцу, дзе вынесены крытэрыі НаШтоБуЗу:



1.

Выкананне 5-ці аданняў

Выканаў усе 5 заданняў !

++

Цудоўна!

2.

Уменне скланяць прыметнікі ў адз. і мн. ліку

Праскланяў з памылкамі ў Т.с.

+

Паўтары Т.с.!

3.

Правільнае напісанне канчаткаў прыметнікаў у адз. і мн. ліку

Уканчатках дапусціў памылкі!

+

Неабходна пазаймацца і разабрацца лепш!

4.

Правільнае ўжыванне прыметнікаў ў тэксце.

Усе прыметнікі ужыў граматна і правільна.

++

Малайчына!

5.

Вызначэнне роду, ліку і склону прыметнікаў

 Без памылак

++

Парадаваў мяне!

6.

Прыгажосць пісьма, акуратнасць

Работа напісана акуратна, але не зусім прыгожа

+

Старайся пісаць прыгожа!

7.

Арфаграфиічная граматнасць

Ёсць шмат арфаграфічных памылак

+

Пры пісьме прымяняй правілы, правярай напісанне!!

У цэлым, ты справіўся з работай добра, але вялікая колькасць арфаграфічных памылак не дало магчымасці атрымаць высокі бал! Рэкамендую: паўтарыць Т.с.прыметнікаў.

Таццяна Іванаўна



Прыклад рэфлексіі:

Рэфлексія  — дошка, на якой вызначана 3 рознакаляровых полі (чырвонае, жоўтае, зялёнае). Кожны вучань мае  фішку. Прымацоўвае на адпаведнае поле.

Зялёнае – я ўсё зразумеў, у мяне ўсё атрымалася.

Жоўтае – я ўсё зразумеў, але ў мяне нешта не атрымалася,  я ведаю што патрэбна для гэтага, у наступны раз я спраўлюся.

Чырвонае – я не зразумеў,  я не справіўся,  мне патрэбна дапамога сябра або настаўніка.

Вельмі падабаецца вучням у якасці рэфлексіі прыём “Шэсць капелюшоў”.

Або гэта можа быць проста блок пытанняў тыпу:

Які спосаб работы над тэмай для цябе аказаўся найбольш прадуктыўным? Як вы лічыце, якіх з пастаўленых мэтаў у пачатку ўрока нам удалося дасягнуць? Назавіце адну з прычын паспяховай работы ў вашай групе і адну прычыну перашкод.

Сабраны матэрыял сабраны на дысках, флэш-памяці, захоўваецца ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, метадычным кабінеце школы.

Дзяржаўная установа адукацыі

Плісская сярэдняя школа імя В.А.Мікуліча”




Адкрыты урок

па тэме

“Я.Колас – байкапісец. Мастацкія асаблівасці байкі “Конь і сабака




Дзямідчык Таццяна Іванаўна,

настаўніца беларускай мовы

і літаратуры

Акцябрскі



Тэма: Я.Колас – байкапісец. Мастацкія асаблівасці байкі “Конь і сабака”

Тып урока: урок засваення новага матэрыялу

Мэта:

мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць : жанравыя асаблівасці байкі, алегарычны сэнс вобразаў каня і Рудзькі, правільную ацэнку паводзін Рудзькі;



умець: выразна чытаць байку з апорай на партытуру тэксту, аналізаваць змест байкі, вызначаць пераемнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў у байках У.Корбана і Я.Коласа, складаць характарыстыку Рудзькі і каня;

Матэрыялам урока спрыяць фарміраванню здольнасці адэкватна ўспрымаць і ацэньваць паводзіны, учынкі, характары людзей, выпраўляць уласныя недахопы, самаўдасканальвацца



Абсталяванне: партрэт Я.Коласа, выстава твораў Я.Коласа,вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 6 класа , карткі-заданні, сігнальныя карткі, карткі з партытурай байкі, інтэрактыўная дошка

Ход урока

I этап Арганізацыйны (да 3 хвілін)

Чакаемы вынік: усталяванне атмасферы камфортнасці на ўроку.

Задача настаўніка: стварыць умовы для станоўчага агульнага настрою вучняў.


Дзейнасць настаўніка


Дзейнасць вучняў

Абсталяванне і вучэбныя матэрыялы

1.1 Добры дзень, сябры! Мне вельмі прыемна зноў сустрзцца з вамі. Паглядзіце, калі ласка, адзін на аднаго, усміхніцеся і праз усмешку перадайце свой добры настрой адзін адзін аднаму.

Вітаюцца, абменьваюцца ўсмешкамі


Слайд1



II этап Матывацыйна-мэтавы (да 6 хвілін)

Чакаемы вынік: успрыняцце вучнямі мэтаў урока, матывацыя на пазнавальную дзейнасць

Задача настаўніка: актывізаваць суб’ектны вопыт вучняў, сфарміраваць пазнавальную цікавасць да вывучаемага матэрыяла, актуалізаваць апорныя веды і ўменні вуняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Абсталяванне і вучэбныя матэрыялы

2.1 Арганізоўваю ўваходны тэст для актуалізацыі ведаў вучняў: На сённяшнім уроку ў нас з вамі з’явілася цудоўная магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчасці аднаго з класікаў беларускай літаратуры , чый юбілей мы будзем адзначаць у гэтым годзе. А каб давведацца, пра каго будзем гаварыць, пазнаёміцца з яго новым жанрам, прапаную вам адказаць на пытанні тэста (Дадатак 1).

Выконваюць тэст, параўноўваюць з адказамі на дошцы


Усведамляюць, што Я.Колас пісаў байкі


Тэкс тэкста праектуецца на дошку.

Графічны адказ.

Слайды 2-3



2.2.Прапаную паглядзець відэасюжэт пра каня і сабаку Як вы думаеце, пытанні тэста і сюжэт відэароліка звязаны з тэмай нашага ўрока? Паспрабуйце яе сфармуліраваць. Запісваю на дошцы.

Запісваюць тэму ўрока ў сшытак


Слайд 4

Слайд 5


2.3.Давайце паспрабуем вызначыць мэты нашага ўрока: што мы павінны зрабіць на ўроку і для чаго? Фармулюю мэты ўрока словамі вучняў і фіксуюю на дошцы пытанні выніковага кантролю па тэме ўрока. (Дадатак 2) Пасля ўрока вы будзеце ведаць,што такое байка;

якіх людзей увасобіў Я.Колас у вобразе каня і Рудзькі?; навучыцеся выразна чытаць байку;

якая байка У.Корбана найбольш блізкая да байкі Я.Коласа і чаму?

Выдзяляюць ключавыя пытанні ўрока






III этап Аперацыйна-пазнавальны ( да 30 хвілін).

Чакаемы вынік: вучні авалодаюць паняццямі прадметнага зместу ўрока

Задача настаўніка: арганізуе і забяспечвае групавую, франтальную і пазнаваўчую дзейнасць вучняў, стварае сітуацыю для правядзення аналізу байкі.


Дзейнасць настаўніка



Дзейнасць вучняў

Абсталяванне і вучэбныя матэрыялы

3.1Арганізую франтальную работу ў парах для засваення паняцця “Байка” ў літаратуры. Для гэтага выкарыстоўваю прыём “5 з 15” Перад выкананнем задання праводжу інструктаж: памятайце, што ўсе сцверджанні правільныя. Вы будзеце выбіраць паміж правільным і правільным 5 самых, на ваш погляд, істотных. Вам прыйдзецца назваць самыя важныя аргументы ў абарону абранага. Толькі тыя аргументы, якія грунтуюцца на вашым асабістым вопыце і ўласных думках, з’яўляюцца самымі пераканаўчымі. (Дадатак 3)

Выбіраюць самыя важныя, адзначаюць на картках.


Прэзентуюць выбранае

Перад кожным вучнем знаходзіцца картка з пералікам 15 сцверджанняў аб байцы

3.2. Прапаную вучням самім вывесці фармуліроўку байкі , параўнаць з матэрыялам артыкула падручніка (стар.283). Абагульняю : значэнне байкі вялікае. Гэты літаратурны жанр дапамагпе маральна ўдасканальвацца, паляпшаць маральны клімат у грамадстве, духоўна ўзвышацца, рэальна ацэньваць свае магчымасці. Байка нас вучыць сціпласці ў паводзінах.

Удакладняюць фармуліроўку, запісваюць у сшытак

Слухаюць настаўніка


Сдайд 6

3.3.Першаснае чытанне байкі настаўнікам. Выявіць ступень разумення зместу мастацкага твора дапаможа прыём “Пісьмо з белымі плямамі”(інтэрпрэтацыя тэксту) : узнавіце прапушчаныя словы ў характарыстыцы герояў байкі (Дадатак 4).

Выконваюць заданне па варыянтах, затым абменьваюцца варыянтамі і карэкціруюць, удакладняю работы.

У кожнага вучня картка-заданне, у якой трэба ўзнавіць змест байкі

3.4.Фізкультхвіліна.Галоўнымі персанажамі тэмы нашага ўрока з’яўляюцца конь і Рудзька. Пакажыце рухам рук, які конь моцны, рухам вачэй, як ён маргае, гукам перадайце яго ржанне. Рухам ног перадайце, які Рудзька маленькі, гукам перадайце яго лаянку і нахабнасць.

Вучні робяць гімнастыку для рук, вачэй, перадаюць памер сабачкі, выкарыстоўваюць гукавыя эфекты.

Слайд 7


3.5. Цяпер мы зноў вяртаемся да нашых мэтаў , пастаўленых у пачатку ўрока. На дошцы напісаныя ключавыя пытанні, сфармуляваныя ў пачатку ўрока. З першым з іх мы разабраліся. Для вырашэння наступных пытанняў вы будзеце працаваць у групах:

Чытальнікі” – другаснае чытанне байкі

Даследчыкі” – Ці правільна ацанілі паводзіны Рудзькі малыя дзеці?. Якія мастацкія сродкі выкарыстоўвае Я.Колас для расрыцця сутнасці байкі?

Навукоўцы”- Параўнайце байку Ул. Корбана”Малпін жарт” з байкай Я.Коласа “Конь і сабака”

Крытыкі”- Якія людзі паказаны пісьменнікам у вобразе Рудзькі? Якія недахопы ў паводзінах і ўчынках людзей вы можаце пакрытыкаваць, каб пазбегнуць іх у сваім жыцці?

Выразнае чытанне байкі загадзя падрыхтаваным вучнем (апераджальнае заданне)

Працуюць у групе, абмяркоўваюць, шукаюць адказы на пастаўленыя пытанні ў пачатку ўрока. (У час работы карыстаюцца сігнальнымі карткамі для зваротнай сувязі.)

Адзін з прадстаўнікоў групы прэзентуе вынік працы.


Слайд 8
Слайд 9



3.6.Слухаю прэзентацыі вучняў, падкрэсліваю асноўныя рысы , заганы, якія сустракаюцца ў адносінах паміж людзьмі, дапаўняю адказы вучняў на пытанне “У чым значэнне байкі Я.Коласа для нашага часу?” Абагульняю.

Зачытваюць тэкс слайда



Слайд 10


3.7. А зараз павучымся выразна чытаць байку. Першапачаткова пазнаёмцеся з умоўнымі абазначэннямі

Чытаюць баку па картках з тэкстам байкі з партытурай выразнага чытання

Слайд 11

IV этап Кантрольна-ацэначны (5 хвілін).

Чакаемы вынік: усведамленне вучнямі і настаўнікам пастаўленых мэтаў.

Задача настаўніка: арганізаваць выкананне праверачнага выніковага тэсту (запісаны на дошцы) . Вучні выконваюць заданні, а потым асобныя з іх агучваюць свае адказы. Ацэнка і самаацэнка.

V этап Рэфлексіўны (3 хвіліны).

Чакаемы вынік: усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці.

Задача настаўніка : стварыць сітуацыю рэфлексіі.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Настаўнік просіць вучняў адказаць на пытанні:

Які спосаб работы над тэмай для цябе аказаўся найбольш прадуктыўным? Як вы лічыце, якіх з пастаўленых мэтаў у пачатку ўрока нам удалося дасягнуць? Назавіце адну з прычын паспяховай работы ў вашай групе і адну прычыну перашкод.



Вучні прагаворваюць, у якой ступені выкананая работа дазволіла адказаць на пытанні, пастаўленыя ў пачатку ўрока, наколькі работа ў групах была карыснай.


VI этап Дамашняе заданне ( 1 хвіліна) Слайд 12.

Чакаемы вынік: самастойны выбар і паспяховае выкананне дамашняга задання.

Задача настаўніка: забяспечыць выбар дамашняга задання.


  • Абавязковае: выразнае чытанне байкі “Конь і сабака” (стар. 281- 282)

  • Творчае (на выбар) :

  1. Прааналізаваць байку М.Скрыпкі “Свіння і баран”

  2. Напісаць уласную байку

Дадатак 3

Уваходны тэст

  1. Залаты Колас беларускай літаратуры – гэта

а) Я. Купала

б) Я.Колас

в) М.Багдановіч

2. Яго любімым заняткам было

а) чытанне

б) пісьмо

в) маляванне

3. Пісаць вершы пачаў у

А)7 гадоў

Б)10 гадоў

В) 12 гадоў

4. Я.Колас напісаў

а) казку “Крыніца”

б) міф “Жывая вада”

в) казку “Музыка”

5. Пісьменнік пісаў:

а) вершы

б) апавяданні

в) санеты

Дадатак 4



Заданні для выніковага кантролю

(6) Байка – гэта _________________________________________________

(7-8) Якіх людзей увасобіў Якуб Колас у вобразе каня і Рудзькі?

(9-10) Якая байка Ул. Корбана найбольш блізкая да байкі Якуба Коласа?
Дадатак 5

5 з 15”



  1. Байка – невялікі вершаваны твор

  2. Байка – твор сатырычнага зместу

  3. Зместам байкі з’яўляюцца розныя негатыўныя з’явы жыцця або чалавечых адносін

  4. У байцы гаворыцца пра ўсё адмоўнае ў іншасказальнай форме (алегарычна)

  5. Дзейныя асобы байкі – жывёлы, адухоўленыя прадметы, за пводзінамі і ўчынкамі якіх чытач угадвае рысы і характары людзей

  6. Байка мае мараль – дасціпны вывад, які звычайна знаходзіцца ў канцы твора

  7. Мова байкі падобна да гутарковай

  8. Байка бярэ свае карані ад вуснай народнай творчасці. У народзе заўсёды крытычна ставіліся да сябе – высмейвалі заганы і прымушалі задумацца над сваімі паводзінамі

  9. Назва ўтварылася ад слова “баіць” – гаварыць, апавядаць

  10. Байка – даўні жанр. Яна ўзнікла яшчэ ў Старажытнай Грэцыі.

  11. Стваральнікам гэтага жанру лічыцца Эзоп (6-5стст. да н.э.)

  12. Праслаўленым байкапісцам у рускай літаратуры лічыцца І.Крылоў, у французскай – Лафантэн

  13. Асабліва вялікі ўклад у развіццё гэтага жанру ў беларускай літаратуры ўнёс К.Крапіва, вядомы байкапісец – Ул. Корбан

  14. Байкам розных аўтараў і народаў уласцівы агульнасць тэм, сюжэтаў,

вобразаў

  1. Часта байка мае дыялагічную форму. Дыялог дапамагае стварыць драматычную сітуацыю, даць трапную характарыстыку героям

Дадатак 6

Пісьмо з белымі плямамі” (інтэрпрэтацыя тэксту)

Варыянт 1

Я конь – герой байкі Якуба Коласа. Належу да самых …………. і ………….

свойскіх жывёл. За гэта мяне чалавек вельмі ………... Я добра разумею сваё

значэнне ў жыцці чалавека, таму з задавальненнем дэманструю перад усімі сваю …………. .

Варыянт 2

Я Рудзька – герой байкі Якуба Коласа.Хаваюся за вуглом, ціхенька ………….

Я ніяк не магу змірыцца са сваёй …………… у параўнанні з канём. А вось стрыножанага каня я магу ……………… З усіх сіл я стараюся ……………..

і ………………. Не спрабуйце мяне ………………., бо нарэшце наступіў мой ……………….. час – быць навідавоку ва ўсіх.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка