Подзвіг у імя Радзімы




Дата канвертавання23.01.2017
Памер31 Kb.
Подзвіг у імя Радзімы

У лютым 1942 года на тэрыторыі Клічаўскага раёна з ліку чырвонаармейцаў быў створаны партызанскі атрад, які ў красавіку ўвайшоў у склад Клічаўскай ВАГ як 760-ы атрад. У снежні гэтага ж года атраду было прысвоена імя Міхаіла Беразоўскага – аднаго з яго арганізатараў, які загінуў у баі 6 сакавіка.

Першым камандзірам атрада быў Георгій Міхайлавіч Кольнеў. Ён таксама загінуў у баі з фашыстамі ў красавіку 1942 года. Пасля яго атрад народных мсціўцаў узначаліў Рыгор Іванавіч Перасценка. 17 ліпеня 1943 года 760-ы атрад увайшоў у склад Бялыніцкай ВАГ. Ён налічваў 283 байцоў і камандзіраў, а да 1 жніўня, дзякуючы мясцоваму насельніцтву, павялічыўся да 318 чалавек.

Першай буйной аперацыяй атрада на тэрыторыі нашага раёна стаў разгром Дручанскага варожага гарнізона, якая была праведзена раніцой 2 мая 1943 года. Бой доўжыўся амаль тры гадзіны, партызаны захапілі 3 кулямёты, 5 аўтаматаў, шмат вінтовак і боепрыпасаў, рознай амуніцыі.

Удзельнічалі беразоўцы і ў разгроме нямецка-паліцэйскага гарнізона ў Бялынічах у ноч 10 верасня 1943 года. Яны знішчылі 19 гітлераўцаў, гараж з 7 аўтамашынамі, захапілі два склады са збожжам, спалілі будынкі камендатуры і РВА, мост праз Няроплю.

Па дадзеных партызанскіх данясенняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага архіва Беларусі, толькі за лістапад 1943 года партызаны 760-га атрада знішчылі 15 фашыстаў, пусцілі пад адхон 3 варожыя эшалоны.

Зімой 1943 – вясной 1944 народныя мсціўцы праводзілі актыўныя баявыя дзеянні на варожых камунікацыях. У адным з баёў на шашы Мінск-Магілёў партызан ружэйна-кулямётным агнём сустрэла буйное падраздзяленне гітлераўцаў. У гэтым баі народныя мсціўцы знішчылі каля паўсотні фашыстаў, двух паланілі. Але загінулі камандзіры партызанскіх узвода Андрэй Сямёнавіч Шавялёў і аддзялення – Аляксандр Дзмітрыевіч Вараб’ёў.

Прымалі беразоўцы і актыўны ўдзел у трэцім этапе рэйкавай вайны, які пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 года, у баях з адступаючымі нямецкімі войскамі ў час аперацыі “Баграціён”. Уноч на 30 чэрвеня 1944 года яны сумесна з 35-ым атрадам і 1 батальёнам 122-га партызанскага палка “За Радзіму” пад камандаваннем камандзіра Бялыніцкай ВАГ маёра Фядотава разграмілі штаб 487 грэнадзёрскага палка, захапілі ўвесь яго абоз. У ходзе бою было знішчана каля 100 немцаў, падбіты 7 аўтамашын, захоплены 4 кулямёты, шмат аўтаматаў, вінтовак, палкавыя дакументы і іншыя трафеі, а таксама вызвалены каля тысячы мірных жыхароў, якіх фашысты гналі ў Германію.

Па стане на 1 чэрвеня 1944 года ў складзе 760-га партызанскага атрада з ворагам змагаліся 451 партызан, з якіх 341 былі радавымі байцамі, 49 – сяржанты, 28 – афіцэры сярэдняга звяна, 1 – старшы афіцэр.

За гады Вялікай Айчыннай вайны партызаны-беразоўцы знішчылі 3512 нямецкіх салдат і афіцэраў, 28 уласаўцаў, 105 паліцаяў, пусцілі пад адхон 50 варожых эшалонаў, разбілі 297 вагонаў, 86 платформ, 8 цыстэрнаў з гаручым, разграмілі 4 нямецка-паліцэйскія гарнізоны.

Страты атрада за час баявых дзеянняў склалі 67 чалавек забітымі і 47 – параненымі.



Марш березовцев

Текст Л. Высоцкого, музыка М. Быкодорова

В огне войны мы волю закалили,

Фашистский гад не раз был нами бит.

Во имя Родины не мало дел свершили

И жажда мщения в крови у нас кипит.

Припев: В бой, Березовцы,

За Сталина вперёд!

Нас Родина взрастила,

Нас партия ведёт.
В метель, пургу, туман, ночами тёмными,

Под солнцем знойным, проливным дождём,

Тропинками лесными, нам знакомыми,

К врагу бесстрашно с боем подойдём.



Припев.
Вперёд идём мы, мстители народные,

И смерть врагу коварному несём!

Мы бились яростно за Родину свободную

В Дручанах, под Развада, деревней Рубежом.



Припев.
Глядя врагу и смерти смело в очи,

Свершая путь стремительных побед,

Мы не забудем Кличевские ночи

И смелый наш Белыничский набег.



Припев.
Уж близок час победы над врагами,

Страна вздохнёт, взявшись за мирный труд.

Нам будут помниться Воевичи боями

И лес Усакинский, что нам давал приют.



Припев.

(Нацыянальны архіў Беларусі, ф. 3500, в. 4, спр. 119, с. 352)

Анатоль МАРОЗАЎ,

настаўнік гісторыі Свяцілавіцкага ВПК ДССШ.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка