Понедельник, 01. 2016 Сяргей Навіцкі ў рамках акцыі наведаў Сенненскую школу-інтэрнат




Дата канвертавання14.02.2018
Памер16.93 Kb.
сенно. новости сенно. голас сенненшчыны

Понедельник, 4.01.2016

Сяргей Навіцкі ў рамках акцыі наведаў Сенненскую школу-інтэрнатimg_0680++++

У рамках акцыі «Сустрэча перад Раством» Сенненскую школу-інтэрнат наведаў Сяргей Навіцкі, член Савета Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Хенкель Баўтэхнік».

 Высокі госць, які прыехаў у навучальную ўстанову не ўпершыню, прывёз мноства падарункаў, самым значным з якіх быў вадкакрышталічны тэлевізар з вялікім экранам.

 Дырэктар школы-інтэрната Леанід Казлоў запрасіў госця і яго спадарожнікаў на каляднае прадстаўленне, падрыхтаванае педагогамі і вучнямі ўстановы.  Звяртаючыся да дзяцей з віншаваннямі з нагоды свят, Сяргей Навіцкі адзначыў вялікую работу, якая вядзецца ў школе па падрыхтоўцы вучняў да будучага самастойнага жыцця. «Пастаянны клопат пра дзяцей — адзін з галоўных прыярытэтаў дзейнасці дзяржавы»,— падкрэсліў член Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

img_0700img_0695


img_0723img_0704

 Намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Зоя Фаміна, якая прымала ўдзел у сустрэчы, таксама павіншавала вучняў і педагогаў з надыходзячымі навагоднімі святамі.

  На памяць гасцям гаспадары падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, у тым ліку і ляльку-абярэг.

  На выстаўцы «Зімовыя матывы» сталічныя сябры сацыяльнай установы пазнаёміліся з вырабамі майстэрняў «Школы-фабрыкі», якая дае дзецям прафесіі для будучага самастойнага жыцця.



  З удзелам гасцей адбылося адкрыццё «Беларускай хаткі». Сяргей Навіцкі зрабіў першы запіс у кнізе водгукаў нацыянальнага музейнага пакоя, дзе мінчан пачаставалі вясковымі беларускімі стравамі.img_0679

img_0728

Таццяна БУРАКОВА

Фота аўтара.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка