Постановление 12 верасня 2016 г. №124 г. Мiнск г. Минск




Дата канвертавання13.01.2018
Памер49.77 Kb.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




12 верасня 2016 г.



124




г. Мiнск
г. Минск



Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, дапаможныя школы-iнтэрнаты, санаторныя школы-інтэрнаты, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, дзіцячыя вёскі (гарадкі).

3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 149 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўказанняў па яе запаўненні».

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.



Старшыня

І.В.Мядведзева


НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




29 верасня 2017 г.



121




г. Мiнск
г. Минск

Аб унясенні дапаўнення і змяненняў ва Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)»



На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у пункце 13 Указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)», зацверджаных пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2016 г. № 124 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўказанняў па яе запаўненні» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.09.2016, 7/3579):

пасля абзаца чацвертага дапоўніць пункт абзацам наступнага зместу:

«па радках 61 і 62 сума даных у графах 7, 9, 11 і 13 не павінна перавышаць даныя ў графе 1, а сума даных у графах 8, 10, 12, 14 не павінна перавышаць даныя у графе 4;»;

абзац пяты лічыць абзацам шостым;

у абзацы шостым лічбы «61» замяніць лічбамі «63».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.





Старшыня

І.В.Мядведзева




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка