Прадмет: хімія Клас: 11 Тэма




Дата канвертавання14.02.2017
Памер59.07 Kb.
Прадмет: хімія

Клас: 11

Тэма: Комплексная характарыстыка хімічных рэакцый

Тып занятку: абагульненне

Вучэбная мэта: мяркуецца, што ў канцы занятку вучні будуць ведаць азначэнні хімічных рэакцый злучэння, раскладання, замяшчэння, абмену; энда- і экзатэрмічных, каталітычных і некаталітычных, гама- і гетэрагенных, абарачальных і неабарачальных, акісляльна-аднаўленчых і без змянення ступені акіслення; вучні будуць умець вызначаць тып хімічнай рэакцыі па розных тыпах класіфікацый, даваць комплексную характарыстыку хімічнай рэакцыі

Задачы выхавання і развіцця: стварыць умовы для сістэматызацыі і абагульнення ведаў вучняў аб хімічных рэакцыях, развіваць уменне разважаць, растлумачваць сэнс вывучаных паняццяў, выяўляць прычынна-выніковыя сувязі, рабіць вывады, выхоўваць уменне супрацоўнічаць, працаваць у зададзеным тэмпе, прыцягваць асабісты вопыт пры вывучэнні новага матэрыялу, аналізаваць і структурыраваць інфармацыю, ажыццяўляць самакантроль і самакарэкцыю.

Этапы занятку:

1. Арганізацыйны (добразычлівая псіхалагічная настройка настаўніка і вучняў на супрацоўніцтва)

2. Матывацыя, мэтавызначэнне (забяспечыць арыентацыю дзейнасці вучняў у будучай дзейнасці)

3. Актуалізацацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, падрыхтоўка да актыўнага свядомага засваення матэрыялу (гутарка)

4. Сістэматызацыя і абагульненне ведаў (работа з крткамі, дэманстрацыйныя доследы)

5. Фізкультпаўза

6. Прамежкавы кантроль

7. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў заняткаў.



Ход заняткаў

І. Прывітанне! Рада ўсіх бачыць!

ІІ. Сёння мы будзем працаваць над тэмай “Комплексная характарыстыка хімічных рэакцый”. Як вы лічыце, якой будзе наша мэта? (абагуліць адказы вучняў)

ІІІ. Аднойчы ў газеце я чытала артыкул пра работу нашых крам, якія прадаюць беларускія тавары. І было у гэтым артыкуле такое выказванне: “На паліцах стаялі боты мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя і гумовыя”.

--Якую памылку журналіста не заўважыў карэктар газеты?

--Як называецца размеркаванне аб’ектаў і з’яў па класах, групах на аснове іх агульных прымет? (класіфікацыя)

--Як вы думаеце, чаму чалавек даволі часта звяртаецца да класіфікацыі?

Так, сапраўды, класіфікацыя аблягчае вывучэнне прадметаў і з’яў.


IV. -- Ці можна класіфіцыраваць хімічныя рэакцыі?

Так, рэакцыі таксама можна класіфіцыраваць, прычым у хіміі існуе некалькі розных класіфікацый хімічных рэакцый. Якія? (работа з інструктыўнай карткай, адказы вучняў)

--Што такое хімічная рэакцыя? Па якіх прыкметах можна вызначыць рэакцыю?

Дэманстрацыя 1. Гарэнне магнію

--Якія прыкметы дадзенай рэакцыі?

--Да якой групы рэакцый можна аднесці дадзеную рэакцыю?

Запішыце ўраўненне дадзенай рэакцыі і яе характарыстыку па розных тыпах класіфікацыі



Дэманстрацыя 2. Утварэнне і раскладанне гідраксіду медзі (ІІ)

--Колькі рэакцый мы назіралі?

--У якіх умовах працякае рэакцыя ўтварэння Cu(OH)2? У якіх умовах адбываецца раскладанне рэчыва? Запішыце ўраўненні дадзеных рэакцый і іх характарыстыку па розных тыпах класіфікацыі

Праверым, што ў нас атрымалася (вусна: вучні чытаюць запісаныя рэакцыі, тлумачаць класіфікацыю)

Давайце паспрабуем на аснове нашых ведаў стварыць агульную схему класіфікацыі хімічных рэакцый (работа з карткамі,стварэнне схемы)
--Што такое абарачальныя рэакцыі? Як можна зрушыць хімічную раўнавагу?
V. Фізкультпаўза (зрокавыя практыкаванні)
VІ. Выкананне тэставых заданняў

1. Хімічная рэакцыя СаСО3=СО2+СаО – Q

а) экзатэрмічная; б) эндатэрмічная; в) рэакцыя злучэння.

2. Пры павышэнні ціску раўнавага ў сістэме С(цв)+О2(г)=С О2(г) зрушыцца:

а) у бок прамой рэакцыі, б) у бок зваротнай рэакцыі, в) не зрушыцца.

3. Хімічная рэакцыя С+О2=СО2+Q

а) экзатэрмічная; б) эндатэрмічная; в) рэакцыя замяшчэння.

4. Пры паніжэнні ціску раўнавага ў сістэме 2Н2(г) +О2(г) =2Н2О(г) зрушыцца:

а) у бок прамой рэакцыі, б) у бок зваротнай рэакцыі, в) не зрушыцца.

5. У вадзе масай 27г растворана 3г хларыду магнію. Працэнтная канцэнтрацыя раствору роўна: а) 1%, б) 10%, в) 100%, г) 5%


--Вызначце, якія з’явы адносяцца да хімічных (вусна): кіпенне вады, ржаўленне цвіка, скісанне малака, раставанне лёду, прыгатаванне цукровага сіропу, гарэнне свечкі, утварэнне туману, гніенне апалага лісця

Рашыце задачы:

1. Вызначце масу раствору азотнай кіслаты з масавай доляй 15%, неабходнага для нейтралізацыі 46г 23%-нага раствору гідраксіду барыю.

2. Колькі цеплыні выдзяляецца пры растварэнні 40г SO3 ў вадзе, калі вядома, што дадзеная рэакцыя працякае па ўраўненню:

SO3 + Н2О = Н2 SO4 + 130 кДж.


VІІ. Падвядзенне вынікаў. Анкета для рэфлексіі.

1. Ці задаволены вы дасягнутым на ўроку вынікам?

а) так; б) не; в) не зусім.

2. Каб вам прапанавалі напісаць карціну вашага настрою на ўроку, то якімі б фарбамі вы карысталіся?

а) светлымі; б) цёмнымі; в) халоднымі; г) цёплымі.

Картка - даведка

Хімічныя рэакцыі –з’явы, пры якіх адны рэчывы пераўтвараюцца ў іншыя рэчывы.

У неарганічнайхіміі хімічныя рэакцыі класіфіцыруюць:



1) па ліку і саставу зыходных рэчываў і прадуктаў рэакцыі:

а) рэакцыі злучэння – хімічныя рэакцыі, пры якіх з некалькіх зыходных атрымліваецца адно рэчыва: С + О2 = СО2

б) рэакцыі раскладання - хімічныя рэакцыі, пры якіх адно рэчыва раскладаецца на некалькі рэчываў: 2Н2О = 2Н2 + О2

в) рэакцыі замяшчэння - хімічныя рэакцыі, пры якіх простае рэчыва замяшчае атамы ў складаным рэчыве: 2HCl + Fe = FeCl2 + H2

г) рэакцыі абмену - хімічныя рэакцыі, пры якіх складаныя рэчывы абменьваюцца сваімі састаўнымі часткамі: 2HCl + Fe(ОН)2 = FeCl2 + 2H2О

2) па цеплавому эфекту:

а) экзатэрмічныя – рэакцыі, якія ідуць з выдзяленнем цяпла: С + О2 =СО2 +Q

б) эндатэрмічныя – рэакцыі, якія ідуць з паглынаннем цяпла: N22=2NО -Q

3) па адзнацы абарачальнасці:

а) абарачальныя – рэакцыі, якія працякаюць у двух супрацьлеглых напрамках адначасова: N2 + 3H2 = 2NH3

б) неабарачальныя – рэакцыі, якія працякаюць уадным напрамку практычна да канца: СаСО3 = СаО + СО2

4) па змяненні ступені акіслення:

а)акісляльна-аднаўленчыя – рэакцыі, якія працякаюць са змяненнем ступені акіслення рэагуючых рэчываў: N2 + 3H2 = 2NH3

б) без змянення ступені акіслення: СаСО3 = СаО + СО2

5) па агрэгатным стане рэагуючых рэчываў:

а) гамагенныя – рэакцыі, у якіх зыходныя рэчывы і прадукты рэакцыі маюць аднолькавы агрээгатны стан: N22=2NО

б)гетэрагенныя – рэакцыі, у якіх зыходныя рэчывы і прадукты рэакцыі маюць розны агрээгатны стан: С + О2 =СО2

6) па прыкмеце ўдзелу каталізатара:

а) каталітычныя – рэакцыі, якія адбываюцца з удзелам каталізатара:

2О2 = 2Н2О + О2



б) некаталітычныя – рэакцыі, якія адбываюцца без удзелу каталізатара

С + О2 =СО2


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка